Саюз Савецк?х Сацыял?стычных Рэспубл?к

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
СССР
лац. Sajuz Savieckich Sacyjalisty?nych Respublik

Союз Советских Социалистических Республик

 

 

 

1922?1991
Сьцяг СССР Герб СССР
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэв?з : Пралетары? ?с?х кра?н, яднайцеся!
Дзяржа?ны г?мн : ≪ Г?мн СССР
Месцазнаходжаньне СССР
Аф?цыйная мова de-jure ? не было
de-facto ? расейская
Стал?ца Масква
Найбуйнейшы горад Масква
Форма к?раваньня Савецкая рэспубл?ка пад татал?тарнай дыктатурай
Валюта Савецк? рубель ( SUR )
Часавы пас +2…+12 [a]
Дамэн верхняга ?зро?ню .su
Тэлефонны код +7
Склад СССР

Саю?з Саве?цк?х Сацыял?сты?чных Рэспу?бл?к [b] , таксама Зьвяз Саве?цк?х Сацыял?сты?чных Рэспу?бл?к , ЗССР ? Зьвяз Ра?давых Сацыял?сты?чных Рэспу?бл?к , ЗРСР [c] , размо?на Савок ( па-расейску : Союз Советских Социалистических Республик ) ? дзяржава , якая ?снавала з 1922 па 1991 гады ? Э?ропе ? Аз?? . СССР займа? 1/6 частку заселенае сушы ? бы? найбуйнейшай паводле плошчы кра?наю сьвету на тэрыторы?, якую да 1917 году займала Расейская ?мпэрыя безь Ф?нлянды? , частк? Польскага Царства ? некаторых ?ншых тэрыторыя? ( Карская вобласьць , цяпер Турэччына ), але з Гал?цыяй , Закарпацьцем , часткаю ?сходняе Прус?? , Па?ночнай Букав?най , Па?днёвым Сахал?нам ? Курылам? .

Паводле Канстытуцы? 1977 году, СССР абвяшча?ся адз?най саюзнаю шматнацыянальнай ? сацыял?стычнаю дзяржаваю.

Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР ме? сухапутныя межы з А?ган?станам , Вугоршчынаю , ?ранам , К?таем , КНДР (з 9 верасьня 1948 году), Мангол?яй , Нарвэг?яй , Польшчай , Румын?яй , Турэччынай , Ф?нляндыяй , Чэхаславаччынай ? Тувой (па заканчэньн? Другой сусьветнай вайны ?вайшла ? склад СССР як а?таномная вобласьць РСФСР) ? тольк? марск?я са ЗША , Швэцыяй ? Япон?яй .

СССР бы? створаны 30 сьнежня 1922 году шляхам аб’яднаньня РСФСР , Укра?нскае ССР , Беларускае ССР ? ЗСФСР .

Склада?ся з саюзных рэспубл?ка? (у розныя гады ад 4 да 16), паводле Канстытуцы? як?я зья?лял?ся сувэрэнным? дзяржавам? [1] ; за кожнаю саюзнаю рэспубл?каю захо?валася права вольнага выхаду з саюзу [2] . Саюзная рэспубл?ка мела права ?ступаць у аднос?ны з замежным? дзяржавам?, складаць зь ?м? дамовы ? абменьвацца дыпляматычным? ? консульск?м? прадста?н?кам?, удзельн?чаць у дзейнасьц? м?жнародных арган?зацыя? [3] . Сярод 50 кра?на?-заснавальн?ка? ААН наро?н? з СССР был? ? дзьве яго саюзныя рэспубл?к?: БССР ? УССР .

У склад некаторых рэспубл?к уваходз?л? а?таномныя ?тварэньн? (А?таномныя Савецк?я Сацыял?стычныя Рэспубл?к?, а?таномныя вобласьц?, нацыянальныя (пасьля 1977 году ? а?таномныя) акруг?), а таксама (не ва ?с?х) вобласьц? ? кра? ; пры гэтым а?таномныя акруг? й а?таномныя вобласьц? ? РСФСР не ?ваходз?л? ? яе склад непасрэдна, уваходзячы ? яе праз край (напрыклад, Адыгейская а?таномная вобласьць, якая ?ваходз?ла ? Краснадарск? край ). ?ншыя рэспубл?к? магл? падзяляцца на непасрэдна раёны, але мець у сва?м складзе а?таномныя ?тварэньн?, складзеныя зь некальк?х раёна? (напрыклад, Нах?чэванская АССР ? Нагорна-Карабаская а?таномная вобласьць Азэрбайджанскай ССР). ?ншыя рэспубл?к? магл? не зьмяшчаць а?таномныя ?тварэньн? ? падзяляцца тольк? на вобласьц? (напрыклад, БССР ), альбо на непасрэдна раёны (рэспубл?к? Балты? , Малдова ).

Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР, наро?н? з ЗША , бы? звышдзяржаваю [4] . Савецк? Саюз дам?нава? у сусьветнай сыстэме сацыял?зму , а таксама бы? сталым чальцом Рады Бясьпек? ААН .

Распад СССР характарызава?ся вострым супрацьстаяньнем пам?ж прадста?н?кам? цэнтральнае саюзнае ?лады ? новаабранаю ?ладаю на месцах ( Вярхо?ныя Саветы , прэзыдэнты саюзных рэспубл?ка?). У 1989?1990 гадах усе рэспубл?канск?я Вярхо?ныя Саветы прынял? дэклярацы? пра дзяржа?ны сувэрэн?тэт , некаторыя зь ?х ? дэклярацы? незалежнасьц?. 17 сакав?ка 1991 году ? 9-ц? з 15-ц? рэспубл?ка? СССР бы? праведзены ?сесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР , на як?м дзьве трац?ны грамадзяна? выказал?ся за захаваньне абно?ленага саюзу. Але саюзным уладам не атрымалася стаб?л?заваць сытуацыю. За ня?далым дзяржа?ным пераваротам дзяржа?нага кам?тэта па надзвычайным станов?шчы аф?цыйна прызнаная незалежнасьць балтыйск?х рэспубл?ка?. Пасьля ?се?кра?нскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць , дзе большасьць насельн?цтва выказалася за незалежнасьць Укра?ны, захаваньне СССР як дзяржа?нага ?тварэньня стала фактычна немагчымым, пра што было зая?лена ? Дамове пра стварэньне Садружнасьц? Незалежных Дзяржава? , падп?саным 8 сьнежня 1991 году к?ра?н?кам? трох саюзных рэспубл?ка? ? Ельцыным ад РСФСР (Расейскае Фэдэрацы?), Кра?чуком ад УССР (Укра?ны) ? Шушкев?чам ад БССР (Рэспубл?к? Беларусь) [5] . Аф?цыйна СССР спын?? сваё ?снаваньне 26 сьнежня 1991 году. У канцы 1991 году Расейская Фэдэрацыя была прызнана дзяржаваю-прада?жальн?кам Саюзу ССР у м?жнародна-прававых аднос?нах [6] ? заняла яго месца ? Радзе Бясьпек? ААН [7] .

Геаграф?я СССР [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Маючы плошчу 22 400 000 квадратных к?лямэтра?, Савецк? Саюз бы? найбуйнейшай дзяржавай сьвету. Ён займа? шостую частку сушы, а сва?м? памерам? бы? супаста?ны з памерам Па?ночнае Амэрык? . Э?рапейская частка складала чвэрць тэрыторы? кра?ны, ? зья?лялася яе культурным ? эканам?чным цэнтрам. Аз?яцкая частка (да Ц?хага ак?яну на ?сходзе ? да мяжы з А?ган?станам на по?дн?) была значна меней населенае. Працягласьць Савецкага Саюзу складала больш за 10000 км з усходу на захад (праз 11 гадз?нных паясо?), ? амаль 7200 к?лямэтра? з по?начы на по?дзень. На тэрыторы? кра?ны разьмяшчалася пяць кл?матычных зона?.

Савецк? Саюз ме? самую працяглую мяжу ? сьвеце (больш за 60 000 км). Таксама Савецк? Саюз межава? з ЗША, А?ган?станам, К?таем, Чэхаславаччынаю, Ф?нляндыяю, Вугоршчынаю, ?ранам, Мангол?яю, Па?ночнаю Карэяю, Нарвэг?яю, Польшчаю, Румын?яю ? Турэччынаю (з 1945 па 1991 год).

Самаю до?гаю ракою Савецкага Саюзу была Об ?ртышом ). Самая высокая гара: П?к Камун?зму (7495 м, цяпер п?к ?сма?ла Саман?) у Таджык?стане. Таксама ? межах СССР (сумесна з ?ранам) знаходз?лася найбуйнейшае ? сьвеце возера ? Касьп?йскае ? самае вял?кае ? глыбокае ? сьвеце праснаводнае возера ? Байкал .

Г?сторыя СССР [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Г?сторыя СССР

Стварэньне СССР (1922?1923) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ныя артыкулы: Дамова пра ?тварэньне СССР  ? М?жнародна-прававое прызнаньне СССР

29 сьнежня 1922 году на канфэрэнцы? дэлегацыя? ад зьезда? Савета? РСФСР , УССР , БССР ? ЗСФСР была падп?сана Дамова пра ?тварэньне СССР . Гэты дакумэнт бы? зацьверджаны 30 сьнежня 1922 I-м Усесаюзным зьездам Савета? ? падп?саны часткам? дэлегацыя?. Гэта дата ? л?чыцца датаю ?тварэньня СССР, хоць Савет Народных Кам?сара? СССР (Урад) ? наркаматы (м?н?стэрствы) был? створаны тольк? 6 л?пеня 1923 году.

Даваенны пэрыяд (1923?1941) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ныя артыкулы: НЭП , Калектыв?зацыя , ?ндустрыял?зацыя СССР ? Голад у СССР (1932?1933)
Асно?ныя артыкулы: Стал?нск? пэрыяд , Стал?н?зм ? Стал?нск?я рэпрэс??
Уладз?мер Лен?н ? заснавальн?к ? першы к?ра?н?к СССР

З восен? 1923 году, ? асабл?ва пасьля сьмерц? ?ладз?мера Лен?на , у к?ра?н?цтве кра?ны разгарнулася вострая пал?тычная барацьба за ?ладу. У кулюарнай барацьбе зь ?ншым? пал?тычным? дзеячам? перамог Стал?н ? паплечн?к?, у вын?ку чаго зацьвердз?л?ся а?тарытарныя мэтады к?ра?н?цтва, як?я выкарысто?вал?ся Ёс?фам Стал?ным для ?сталяваньня рэжыму аднаасобнае ?лады, а былыя пал?тычныя суперн?к? ва ?ладзе был? рэпрэсаваныя.

Зь сярэдз?ны 1920-х гадо? пачалося згортваньне новай эканам?чнае пал?тык? (НЭП), а затым ? правядзеньне фарс?раванае ?ндустрыял?зацы? ? калектыв?зацы? , у 1932?1933 гадах таксама бы? масавы голад .

Па зацятым фракцыйным змаганьн? , да канца 1930-х гадо? прых?льн?к? Стал?на цалкам падпарадкавал? сабе структуры к?равальнае парты? . У кра?не стварыл? татал?тарную , строга цэнтрал?заваную грамадзкую сыстэму. Апроч таго, кульм?нацы? дасягнула савецкая вая?н?чая рыторыка ? адкрытая прапаганда вайны знайшла адлюстраваньне ? зьнятым у 1937 годзе ф?льме ≪Великий гражданин≫ (у 1938 годзе экспэрымэнтальная тэлев?з?йная трансьляцыя гэтага ф?льму стала першай у г?сторы? тэлев?з?? СССР, а ? 1940 годзе калекты? ф?льму атрыма? Стал?нскую прэм?ю I ступен?), дзе гало?ны пэрсанаж пад аплядысмэнты по?най зал? агучва? мары пра будучую вайну : ≪ Эх, гадо? праз дваццаць, па добрай вайне, выйсьц? ды з?рнуць на Савецк? Саюз ? рэспубл?к гэтак з трыццац?-сарака. Чорт яго ведае, як добра! [d] [8] .

У 1939 годзе был? складзеныя савецка-нямецк?я дамовы 1939 году (у тым л?ку так званы пакт Молатава-Рыбэнтропа ), як?я падзял?л? сфэры ?плыву ? Э?ропе , у адпаведнасьц? зь як?м? шэраг тэрыторыя? Усходняе Э?ропы вызнача?ся як сфэра ?нтарэса? СССР. Азначаныя ? дамовах тэрыторы? (з выняткам Ф?нлянды? ) увосень таго ж году ? ? наступным годзе спазнал? зьмены. у пачатку Другое сусьветнай вайны у 1939 годзе адбылося далучэньне да СССР Заходняе ?кра?ны ? Заходняе Беларус? , як?я ?ваходз?л? на той момант у склад Польскае Рэспубл?к? ; гэта тэрытарыяльная зьмена расцэньваецца па-рознаму: ? як ≪вяртаньне≫ [9] , ? як ≪анэкс?я≫ [10] . Ужо ? кастрычн?ку 1939 году горад В?льня ад Беларускае ССР бы? перададзены тады яшчэ незалежнай Летуве , а частка Палесься (напрыклад, вакол?цы гораду Камень-Кашырск? ) ? Укра?не.

Пераемн?к Лен?на ? Ёс?ф Стал?н
Прыв?тальная арка ? Высок?м да ?дзельн?ка? супольнага нацысцка-савецкага параду ? Берасьц? з усхваленьнем Стал?на ? нацысцкай сымбол?кай , верасень 1939 г. [11]
Прыв?тальная арка ? Берасьц? з нацысцкай ? савецкай сымбол?кай

У 1940 годзе ? склад СССР был? ?нкарпараваныя Эстон?я , Латв?я (гл., напрыклад, савецкая акупацыя Латв?? ), Летува , Бэсараб?я (анэксаваная Румын?яю ? 1918 годзе, глядз?це Бэсараб?я ? складзе Румын?? ) ? Па?ночная Букав?на , створаныя Малда?ская (на тэрыторы? Бэсараб?? бяз по?дня плюс на тэрыторы? Прыднястро?я, якое ?ваходз?ла ? склад СССР ад часу яго ?тварэньня ? зья?лялася а?таномнай рэспубл?кай ва УССР), Латв?йская , Летув?ская (уключаючы раёны БССР , як?я пасьлядо?на ?вайшл? ? склад Летув?скае ССР у 1939?1940 гадох) ? Эстонская ССР . Далучэньне Прыбалтык? да СССР расцэньваецца розным? крын?цам? як ≪добраахвотнае далучэньне≫ ? як ≪ анэкс?я ≫. [12] [13] [14] [15]

Аф?цыйная падзяка Стал?на Г?тлеру ? Рыбэнтропу : ≪ Сябро?ства народа? Нямеччыны ? Савецкага Саюзу, змацаванае крывёю, мае ?се падставы быць працяглым ? трывалым [e] . Пра?да , 25.12.1939 г. [16]

У 1939 годзе СССР, як ? незалежным на той момант кра?нам Балты?, прапанава? Ф?нлянды? пакт пра ненапад, але Ф?нляндыя , у адрозьненьне ад кра?на? Балты?, адмов?лася. Пачатая СССР пасьля прад’я?леньня ?льтыматуму савецка-ф?нская вайна (30 л?стапада 1939 ? 12 сакав?ка 1940) нанесла ?дар па м?жнародным а?тарытэце кра?ны (СССР бы? выключаны зь Л?г? Нацыя? ). У сувяз? з пара?нальна вял?к?м? стратам? ? непадрыхтаванасьцю Чырвонае Арм?? , вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгрому Ф?нлянды? ; па яе вын?ках ад Ф?нлянды? да СССР адышо? Карэльск? пярэсмык , Прыладажжа, Сала з Куолаярв? ? заходняя частка па?востраву Рыбацк? . 31 сакав?ка 1940 году ?тварылася Карэла-Ф?нская ССР (са стал?цаю ? Петразаводзку ) з Карэльскае АССР ? з атрыманых ф?нляндзк?х тэрыторыя? (апроч па?вострава Рыбацкага, што перайшо? у склад Мурманскае вобласьц? ). Паводле некаторых г?сторыка?, утварэньне КФССР став?ла на мэце выняткова стварэньне своеасабл?вага пляцдарму для анэкс?? Ф?нлянды?. У 1956 годзе КФССР была скасаваная, а яе тэрыторыя ?вайшла ? склад РСФСР як а?таномная савецкая сацыял?стычная рэспубл?ка, прытым зь яе назвы прыбрал? слова ≪Ф?нская≫.

СССР у Другой сусьветнай вайне (1941?1945) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Нямецка-савецкая вайна

22 чэрвеня 1941 году Нямеччына напала на Савецк? Саюз, парушы?шы Дамову пра ненапад . Савецк?м войскам атрымалася спын?ць яе ?варваньне да канца восен? 1941 году ? перайсьц? са сьнежня 1941 у контарнаступ, вызначальнай падзеяй якога стала Б?тва за Маскву . Аднак у пэрыяд лета-восен? 1942 суперн?ку атрымалася прасунуцца да Волг?, захап??шы вел?зарную частку тэрыторы? кра?ны. Са сьнежня 1942 ? ? 1943 адбы?ся карэнны пералом у вайне шляхам Стал?нградзкай , а потым ? Курскае б?тва?. У пэрыяд з 1944 па травень 1945 савецк?я войск? вызвал?л? ?сю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама кра?ны ?сходняе Э?ропы, пераможна завяршы?шы вайну падп?саньнем Акту пра безумо?ную кап?туляцыю Нямеччыны .

Вайна прынесла вял?кую шкоду ?сяму насельн?цтву Савецкага Саюзу, прывяла да страты 26,6 м?льёна? чалавек [17] , л?кв?дацы? вел?зарнай колькасьц? насельн?цтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэньню частк? прамысловасьц? ? з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ?сходн?х рэг?ёнах кра?ны, адраджэньню ? жыцьця ? кра?не, набыцьцю значных тэрыторыя? (у прыватнасьц?, частка ?сходняй Прус??, Закарпацьце, по?дзень Сахал?ну, Тува, Печанга), перамозе над фашызмам  ? зь ?ншай.

У 1941?1945 шэраг народа? был? дэпартаваны зь месца? свайго традыцыйнага пражываньня, што тлумачылася н?бы суцэльным удзелам прадста?н?ко? гэтых народа? у калябарацы? падчас вайны. У 1944?1947 гг. у склад СССР увайшл?:

У той жа час Беластоцкая вобласьць ? частк? Берасьцейскае абласьцей БССР , а таксама частк? Льво?скае ? Драгабыцкай ( uk ) абласьцей УССР увайшл? ? склад Польшчы.

Паваенны пэрыяд (1945?1953) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Савецкая ядравая бал?стычная ракета Р-12 на вайсковым парадзе на Чырвонай плошчы. 1950-я гг.

Пасьля перамог? ? вайне была ажыцьцё?лена дэм?л?тарызацыя эканом?к? СССР, яе адна?леньне ? раёнах, пацярпелых ад акупацы?. Да 1950 прамысловая вытворчасьць павял?чылася на 73 % у пара?наньн? з даваенным [18] . Сельская гаспадарка адна?лялася павольнейшым? тэмпам?, зь вел?зарным? цяжкасьцям?, памылкам? ? прал?кам?. Тым ня менш, ужо ? 1947 сытуацыя з харчом стаб?л?завалася, был? адменены картк? на прадукты харчаваньня ? прамысловыя тавары, праведзена Грашовая рэформа , якая дазвол?ла стаб?л?заваць ф?нансавае станов?шча.

У адпаведнасьц? з рашэньням? Ялц?нскай ? Патсдамскай канфэрэнцыя? СССР усталява? кантроль над адпаведным? акупацыйным? зонам? ? Нямеччыне ? А?стры? ? 1945?1949 гадах. У шэрагу кра?на? Усходняе Э?ропы пачалося ?сталяваньне камун?стычных рэжыма?, з прычыны чаго бы? створаны вайскова-пал?тычны блёк саюзных СССР дзяржава? ( сацыял?стычны лягер , Варша?ская дамова ). Адразу па заканчэньн? сусьветнай вайны пача?ся пэрыяд глябальнае пал?тычнае ? ?дэаляг?чнае канфрантацы? пам?ж СССР ды ?ншым? сацыял?стычным? кра?нам?, з аднога боку, ? кра?нам? Захаду, зь ?ншай, як? ? 1947 годзе атрыма? назву халоднае вайны , якая суправаджалася гонкаю ?збраеньня? .

≪Хрушчо?ская адл?га≫ (1953?1964) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ныя артыкулы: Хрушчо?ская адл?га  ? XX зьезд КПСС
Максымальная тэрыторыя кра?на? сусьветнай сацыял?стычнай садружнасьц?
Юры Гагарын  ? першы чалавек, як? пабы? у космасе

На XX зьезьдзе КПСС (1956) М?к?та Хрушчо? выступ?? з крытыкаю культу асобы Ёс?фа Стал?на . Пачалася рэаб?л?тацыя ахвяра? рэпрэс?я?, больш уваг? стала надавацца падвышэньню ?зро?ню жыцьця народу, разьв?цьцю сельскай гаспадарк?, жыльлёвага буда?н?цтва, лёгкае прамысловасьц?.

Пал?тычнае станов?шча кра?ны стала мякчэйшае. Шматл?к?я прадста?н?к? ?нтэл?генцы? ?спрынял? даклад Хрушчова як закл?к да галоснасьц?; зьяв??ся самвыд , якому дазвалялася тольк? выкрываць ≪культ асобы≫, крытыка КПСС ? ?снага ладу па-ранейшаму забаранялася.

Канцэнтрацыя навуковых ? вытворчых с?ла?, матэрыяльных сродка? на асобных к?рунках навук? ? тэхн?к? дазвол?ла ажыцьцяв?ць значныя дасягненьн?: створана першая ? сьвеце атамная электрастанцыя (1954), запушчаны першы штучны спадарожн?к Земл? (1957), першы п?лятаваны касьм?чны карабель зь лётчыкам-касмана?там (1961) ? ?нш.

У вонкавай пал?тыцы гэтага пэрыяду СССР падтрымл?ва? выгодныя з пункту гледжаньня ?нтарэса? кра?ны пал?тычныя рэжымы ? розных кра?нах. У 1956 годзе войска СССР удзельн?чала ? прыгнечаньн? па?станьня ? Вугоршчыне . У 1962 годзе рознагалосьс? пам?ж СССР ? ЗША ледзь не прывял? да ядзернай вайны ( Куб?нск? крыз?с ). Падтрымо?валася ?тварэньне КНР , а потым ? КНДР .

У 1960 годзе пача?ся дыпляматычны канфл?кт з К?таем , як? раскало? сусьветны камун?стычны рух.

≪Застой≫ (1964?1985) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Пэрыяд застою
Брэжне? ? Джым? Картэр падп?сваюць Дамову пра скарачэньне стратэг?чных узбраеньня?, 1979

У 1964 годзе Хрушчо? бы? адх?лены ад улады. Новым першым сакратаром ЦК КПСС, фактычна к?ра?н?ком дзяржавы, ста? Леан?д Брэжне? . Пэрыяд 1970-х ? 1980-х гадо? у крын?цах таго часу называ?ся эпохаю разьв?тога сацыял?зму .

Падчас к?раваньня Брэжнева ? кра?не будавал?ся новыя гарады ? мястэчк?, заводы ? фабрык?, палацы культуры ? стадыёны; стварал?ся ВНУ, адкрывал?ся новыя школы ? лякарн?. СССР выйша? на перадавыя пазыцы? ? засваеньн? космасу, разьв?цьц? ав?яцы?, атамнай энэргетык?, фундамэнтальных ? прыкладных навука?. Вызначаныя дасягненьн? наз?рал?ся ? адукацы?, мэдыцыне, сыстэме сацыяльнага забесьпячэньня. Сусьветную вядомасьць ? прызнаньне атрымала творчасьць вядомых дзеяча? культуры. Высок?х вын?ка? на м?жнароднай арэне дасягал? савецк?я спарто?цы. У 1980 г. у Маскве прайшла XXII летняя Ал?мп?яда .

Разам з гэтым адбы?ся ? рашучы заваротак у бок згортваньня рэштка? адл?г?. З прыходам Брэжнева да ?лады органы дзяржбясьпек? ?змацн?л? барацьбу зь ?ншадумствам ? першым знакам гэтага бы? працэс С?ня?скага ? Дан?еля . У 1968 годзе войска СССР увайшло ? Чэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцы? пал?тычных рэформа? (глядз?це Праская вясна ). Як знак канчатковае л?кв?дацы? ≪адл?г?≫ была ?спрынята адста?ка Твардо?скага з паста рэдактара часоп?са ≪Новы сьвет≫ напачатку 1970 г.

У 1975 годзе адбываецца па?станьне на ≪Вартавым≫  ? узброеная праява непадпарадкаваньня з боку групы савецк?х вайсковых марако? на вял?к?м супрацьлодкавым карабл? (БПК) ВМФ СССР ≪Вартавы≫. Правадыром па?станьня ста? зампал?т карабля, кап?тан 3-га рангу Валеры Сабл?н. З пачатку 1970-х гадо? са СССР ?дзе габрэйская эм?грацыя. Эм?гравал? шматл?к?я вядомыя п?сьменьн?к?, акторы, музык?, спарто?цы, навуко?цы.

У гал?не вонкавае пал?тык? Брэжне? нямала зраб?? для дасягненьня пал?тычнае разрадк? ? 1970-х гадах. Был? складзены амэрыкана-савецк?я дамовы пра абмежаваньне стратэг?чных наступальных узбраеньня? (пра?да, з 1967 году пачынаецца паскораная ?сталё?ка м?жкантынэнтальных ракета? у падземныя шахты), як?я, аднак, не падмацо?вал?ся адэкватным? мерам? даверу ? кантролю.

Дзякуючы некаторай л?бэрал?зацы? зьяв??ся дысыдэнцк? рух , стал? вядомым? так?я ?мёны, як Андрэй Сахара? ? Аляксандар Салжан?цын . З 1965 году СССР аказва? вайсковую дапамогу Па?ночнаму В?етнаму ? барацьбе з ЗША ? Па?днёвым В?етнамам , якая працягвалася да 1973 году ? скончылася вывядзеньнем амэрыканск?х войска? ? аб’яднаньнем В?етнаму з боку по?начы (глядз?це Вайна ? В?етнаме ). У 1968 годзе войска СССР увайшло ? Чэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцы? пал?тычных рэформа? (глядз?це Праская вясна ). У 1979 годзе СССР увё? абмежаваны вайсковы кантынгент у ДРА на просьбу а?ганскага ?раду (глядз?це Афганская вайна (1979?1989) ), што прывяло да сканчэньня разрадк? ? адна?леньня халоднае вайны.

Перабудова (1985?1991) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ныя артыкулы: Перабудова  ? М?ха?л Гарбачо?
М?ха?л Гарбачо? ? Рональд Рэйган , 1985

У 1985 годзе пасьля сьмерц? Чарненк? да ?лады ? кра?не прыйшо? М?ха?л Гарбачо? . У 1985?1986 гадах Гарбачовым праводз?лася так званая пал?тыка паскарэньня сацыяльна-эканам?чнага разьв?цьця, якая складалася ? прызнаньн? асобных недахопа? тагачаснай сыстэмы ? спробах выправ?ць ?х некальк?м? буйным? кампан?ям? адм?н?страцыйнага характару (т. зв. ≪Паскарэньне≫ ) ? антыалькагольная кампан?я, ≪барацьба зь непрацо?ным? прыбыткам?≫, увядзеньне дзяржа?най прыёмк?, галоснасьць . Пасьля студзеньскага пленуму 1987 году к?ра?н?цтвам кра?ны был? пачаты кардынальныя рэформы. Фактычна новаю дзяржа?наю ?дэалёг?яй была абвешчана ≪перабудова≫ ? сукупнасьць эканам?чных ? пал?тычных рэформа?. Падчас перабудовы (з другое паловы 1989 году, пасьля першага Зьезду народных дэпутата? СССР) рэзка абвастрылася пал?тычнае супрацьстаяньне с?ла?, што выступал? за сацыял?стычны шлях разьв?цьця, ? партыя?, руха?, як?я злучал? будучыню кра?ны з арган?зацыяй жыцьця на прынцыпах кап?тал?зму, а таксама супрацьстаяньне па пытаньнях будучага абл?чча Савецкага Саюзу, узаемааднос?на? саюзных ? рэспубл?канск?х органа? дзяржа?нае ?лады ? к?раваньня. Да пачатку 1990-х гадо? перабудова зайшла ? туп?к. Улады ?жо не магл? спын?ць набл?жэньне распаду СССР.

Распад Савецкага Саюзу (1990?1991) [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ныя артыкулы: Распад СССР , Барыс Ельцын , Жн?веньск? путч ? Дзяржа?ны кам?тэт па надзвычайным станов?шчы

Аф?цыйна СССР спын?? сваё ?снаваньне 26 сьнежня 1991 году. На яго месцы ?твары?ся шэраг незалежных дзяржава? (у наш час ? 19, зь як?х 15 зья?ляюцца чальцам? ААН, 2 ? часткова прызнаны кра?нам?-чальцам? ААН, ? 2 ? не прызнаны н?воднай з кра?на?-чальцо? ААН). У вын?ку распаду СССР тэрыторыя Расе? (кра?ны-пераемн?цы СССР у гал?не вонкавых актыва? ? пас?ва?, ? ? ААН) паменшылася ? пара?наньн? з тэрыторыяю СССР на 24 % (з 22,4 да 17 млн км²), а насельн?цтва паменшылася на 49 % (з 290 да 148 млн чал), пры гэтым тэрыторыя Расе? ? пара?наньн? з тэрыторыяю РСФСР практычна не зьмян?лася. Распал?ся адз?ныя ?зброеныя с?лы ? рублёвая зона . На тэрыторы? СССР разгарэ?ся шэраг м?жнацыянальных канфл?кта?, самым вострым зь як?х станов?цца Карабаск? канфл?кт , з 1988 году адбываюцца масавыя пагромы як армяна?, так ? азэрбайджанца?. У 1989 годзе Вярхо?ны Савет Армянскае ССР аб’я?ляе пра далучэньне Нагорнага Карабаху, Азэрбайджанская ССР пачынае блякаду. У красав?ку 1991 пам?ж дзьвюма савецк?м? рэспубл?кам? фактычна пачынаецца вайна.

Тэрытарыяльны падзел СССР [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1954?1991 гадох у складзе СССР знаходз?лася 15 саюзных Савецк?х Сацыял?стычных Рэспубл?к (ССР):

  1. Азэрбайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Груз?нская ССР
  5. Казаская ССР
  6. К?рг?ская ССР
  7. Латв?йская ССР
  8. Летув?ская ССР
  9. Малда?ская ССР
  10. Расейская СФСР
  11. Таджыцкая ССР
  12. Туркмэнская ССР
  13. Узбэцкая ССР
  14. Укра?нская ССР
  15. Эстонская ССР

Глядз?це таксама [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

За?ваг? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ на тэрыторы? СССР бы? дэкрэтны час
  2. ^ Прыметн?к савецк? ≫ мог пазначаць як нешта, што датычыцца да СССР, так ?, у вузейшым сэнсе, што датычыцца да сыстэмы рада?
  3. ^ У м?жваенным беларуск?м друку (1918?1939) па-за СССР паралельна ?жывалася форма, дзе, замест ≪савецк?х≫, было ≪радавых≫. Адпаведна казал? таксама й ≪Радавая Беларусь≫ ? г. д.
  4. ^ рас . ≪Эх, лет через двадцать, после хорошей войны, выйти да взглянуть на Советский Союз ? республик этак из тридцати-сорока. Чёрт его знает, как хорошо!≫
  5. ^ рас . ≪Дружба народов Германии и Советского Союза, скрепленная кровью, имеет все основания быть длительной и прочной≫

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Ст. 76-я Конституции СССР 1977 года
  2. ^ Ст. 72-я Конституции СССР 1977 года
  3. ^ Ст. 80-я Конституции СССР 1977 года
  4. ^ Union of Soviet Socialist Republics ? Britannica Student Encyclopaedia
  5. ^ Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)
  6. ^ Тэрм?н ≪дзяржава-прада?жальн?к Саюзу ССР≫ у дачыненьн? да РФ бы? замацаваны ? пункце 3 артыкула 1 ? пункце 7 артыкула 37 Фэдэральнага закону ≪Пра м?жнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацы?≫ ад 15 л?пеня 1995 году № 101-ФЗ (прыняты Дзярждумаю РФ 16 чэрвеня 1995 году). ? Глядз?це фэдэральны закон ад 15 л?пеня 1995 г. № 101-ФЗ ≪Пра м?жнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацы?≫
  7. ^ 13 студзеня 1992 году МЗС Расе? разаслала часткам дыпляматычных прадста?н?цтва? у Маскве ноту, у якой зая?лялася, што Расейская Фэдэрацыя працягвае ажыцьця?ляць правы ? выконваць абавязаньн? па ?с?х дамовах, складзеных СССР. На аснове паказанае ноты сусьветная супольнасьць прызнала за Расейскаю Фэдэрацыяю статус дзяржавы-прада?жальн?ка СССР. ? Гл.  М?жнародныя дамовы ? прававой сыстэме Расейскае Фэдэрацы?
  8. ^ Великий гражданин: сборник материалов к кинофильму / Ленинградская ордена Ленина киностудия ≪Ленфильм≫. ? Ленинград: Ленфильм, 1940. С. 74.
  9. ^ ?льля Крамн?к. Пакт у ?мя перамог?
  10. ^ Павел Паляна?. Выбарковыя дэпартацы? з анэксаваных тэрыторыя? Польшчы, Прыбалтык? ? Румын?? ? 1939?1941 гг.
  11. ^ Равяка Р. Як у Высок?м немца? у 1939 годзе сустракал? , Наша Н?ва , 3 студзеня 2015 г.
  12. ^ Камэнтар Дэпартамэнту ?нфармацы? ? друку МЗС Расе? ? сувяз? з выказваньням? шэрагу э?рапейск?х пал?тыка? адносна акупацы? кра?на? Балты? Савецк?м саюзам ? неабходнасьц? асуджэньня гэтага з боку Расе? , 04.05.2005.
  13. ^ Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania // Official Journal of the European Communities . ? 13 студзеня 1983. ? Т. C 42/78.   (анг.)
  14. ^   (анг.) European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945
  15. ^   (анг.) European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia
  16. ^ Гелагае? А. Маско?ская акупацыя праз ≪дамову пра дапамогу≫. Як нашых суседзя? захап?л? ? 1940-м без адз?нага стрэлу , Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
  17. ^ Расея ?спам?нае пра м?льёны заг?нулых у гады ВАВ
  18. ^ Б?бл?ятэка г?сторы? Расе? ? Жука? В. Г?сторыя Расе?. Працо?ны подзьв?г савецкага народа ? адна?леньн? ? разьв?цьц? народнай гаспадарк? СССР у паваенныя гады

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]