Катар

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Катар
???? ???
Dawlat Qatar
Сьцяг Катару Герб Катару
Сьцяг Герб
Дзяржа?ны г?мн : ≪ As Salam al Amiri
Месцазнаходжаньне Катару
Аф?цыйная мова арабская
Стал?ца Доха
Найбуйнейшы горад Доха
Форма к?раваньня эм?рат
Там?м б?н Хамад аль-Тан?
Абдула б?н Насэр б?н Хал?фа аль-Тан?
Плошча
 ? агульная
 ? адсотак вады
164-е месца ? сьвеце
11 437 км²
нязначны
Насельн?цтва
 ? агульнае ( 2009 )
 ? шчыльнасьць
158-е месца ? сьвеце
1 409 000
123,2/км²
СУП
 ? агульны ( 2008 )
 ? на душу насельн?цтва
65 месца ? сьвеце
$94,404 млрд
$86 008
Валюта Катарск? рыял ( QAR )
Часавы пас AST ( UTC +3)
Незалежнасьць
ад Бахрэйну
3 верасьня 1971
А?тамаб?льны знак QA
Дамэн верхняга ?зро?ню .qa
Тэлефонны код +974
Мапа Катару
Мапа Катару

Ка?тар ( па-арабску : ??? ‎), дзяржава Катар ( араб . ???? ??? ‎) ? кра?на разьмешчаная ва ?сходняй частцы Арабскага па?вострава на ?зьбярэжжы Пэрсыдзкай заток? . Мяжуе з Сауда?скай Араб?яй .

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Першыя згадк? пра Катар адносяцца да 2 стагодзьдзя да н. э. У 7 стагодзьдз? мясцовыя плямёны прынял? ?слам ? ?вайшл? ? склад Арабскага хал?фату. Катар у розныя часы знаходз??ся пад уладай партугальца?, пэрса?, турка?. У 1756 годзе яго захап?? арабск? род Хал?фа, як? ? 1783 падпарадкава? сабе таксама Бахрэйн . У далейшым улада перайшла ? рук? шэйха Мухамада з клана Тан? ? заснавальн?ка к?руючай цяпер у Катары дынасты?. З 1871 да 1913 Катар фармальна знаходз??ся пад уладай Асманскай ?мпэры?, а ? 1916 ста? пратэктаратам Вял?кабрытан??. У 1939 знойдзеныя радов?шчы нафты, яе здабыча ? экспарт пачал?ся ? 1949.

У верасьн? 1971 эм?рат абвесьц?? незалежнасьць. Нацыянальнае сьвята адзначаецца 18 сьнежня (18 сьнежня 1878 ? дата прыходу да ?лады заснавальн?ка катарскай дзяржавы ? Джасэма Бэн Мухамада Бэн Тан?).

Пал?тыка [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Катар ? абсалютная манарх?я. Улада ? кра?не належыць эм?ру Хамаду Бэн Хал?фе Аль Тан? (з чэрвеня 1995) ? перадаецца па спадчыне ?нутры к?руючай сям’?. Эм?р зья?ляецца таксама м?н?страм абароны ? гало?накамандуючым. Заступн?к эм?ра ? спадчыньн?к пасаду ? трэц? сын эм?ра шэйх Там?м Бэн Хамад Аль Тан? (з жн??ня 2003). К?ра?н?ку дзяржавы належыць як заканада?чая, так ? выкана?чая ?лада. Выкана?чая гал?на ?лады прадста?леная таксама ?радам на чале з прэм’ер-м?н?страм ? Хамадам Бэн Джасэмам Аль Тан? (з красав?ка 2007), як? таксама ?значальвае МЗС Катара зь верасьня 1992. В?цэ-прэм’ер ? м?н?стар энэргетык? ? прамысловасьц? Абдала Бэн Хамад аль-Атыйя.

У цяперашн?м аднапалатным Кансультацыйным савеце ? 35 чальцо?, прызначаных эм?рам. Яго рашэньн? маюць рэкамэндацыйны характар. Старшыня ? Мухамад Бэн Мубарак аль-Хулейф?. З 1970 дзейн?чала часовая канстытуцыя (з папра?кам? 1972). У красав?ку 2003 падчас рэфэрэндуму бы? прыняты праект новай канстытуцы?, якая ?ступ?ла ? с?лу ? чэрвен? 2005.

Асно?най крын?цай заканада?ства зья?ляецца шарыят . У 2004 сьвецк?я ? шарыяцк?я суды рэарган?заваныя ? адз?ную судовую сыстэму, якая складаецца ? цяперашн? час з судо? першай ?нстанцы?, апэляцыйнага ? касацыйнага судо?. Прынятыя новыя КК, КПК, зьменены кодэкс па грамадзянск?х ? гандлёвых справах.

У Катары захо?ваецца кланавая сыстэма. К?руючы клан Аль Тан? нал?чвае каля 3,5 тыс. чал., разам з пабочным? гал?нам? ? да 20 тыс. У 2000 ?нстытуцыял?заваны Савет к?руючай сям’? з 12 чалавек (узначальваецца эм?рам). Новая канстытуцыя замацавала перадачу ?лады ? Катары шляхам атрыманьня ? спадчыну па л?н?? к?руючага клана Аль Тан?. ?ншыя ?плывовыя сем’? (М?снад, Атыйя, Хулейф?, Румэйх?, Манаа, Мэры, Манай ? ?ншыя) прадста?леныя ? к?ра?н?цтве кра?ны ? буйным б?знэсе.

Унутрыпал?тычнае станов?шча характарызуецца стаб?льнасьцю. У 2004 з выгнаньня вярну?ся бацька цяперашняга эм?ра шэйх Хал?фа, у 2005 вызвалены стрыечны брат эм?ра, як? абв?навачва?ся ? спробе дзяржперавароту ? 1996.

Разьв?ваецца працэс грамадзкай мадэрн?зацы?. Абна?ляецца заканада?чая база, прайшл? чарговыя выбары ? Цэнтральную мун?цыпальную раду. Колькасьць электарату складае каля 25 тыс. чал. У 2003 упершыню ? г?сторы? Катару жанчына атрымала пост м?н?стра, у 2005 жанчына была прызначаная рэктарам Катарскага ?н?вэрсытэту.

У 2004 прыняты закон, як? дазвол?? стварэньне прафсаюза? ? правядзеньне дэманстрацыя? (пакуль фактычна ня дзейн?чае з-за адсутнасьц? мэхан?зму яго рэал?зацы?). Пал?тычныя парты? ? Катары па-ранейшаму забароненыя.

Адм?н?страцыйны падзел [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Кра?на падзеленая на 10 мун?цыпал?тэта? (балядыята?):

Геаграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Паверхня кра?ны мае н?з?нны характар (вышыня над узро?нем мора каля 50?100 м), большасьць паверхн? ? пустэльн? (на па?ночным усходзе невял?к?я балоты ). Кл?мат трап?чны, выключна сух?. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 17 °C у студзен? да 34?37 °C у жн??н? . Сярэднегадавая сума ападка? складае каля 80 мм. Эп?задычныя дажджы ?дуць ад сьнежня да лютага . Характэрна по?ная адсутнасьць азёра? . Расьл?ннасьць пустэльная.

Эканом?ка [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны прыбытак кра?ны складаецца ? вын?ку здабычы ? продажу нафты ? прыроднага газу . Але прамысловасьць кра?ны арыентавана ня тольк? на ?х здабычу але ? пераапрацо?ку. Таксама вядзецца акты?ная здабыча жалезнай руды . Сельскагаспадарчыя раёны складаюць 4,8% паверхн? кра?ны. Шырокае ?жываньне арашальных тэхналёг?я? спрыяе высок?м ураджаям садав?ны ? гародн?ны . Моцнае разьв?цьцё атрымала ? рыбало?ства . Але нягледзячы на гэта большая частка харчовых тавара? ?мпартуецца з-за мяжы. Катар зья?ляецца важным банка?ск?м цэнтрам Бл?зкага ?сходу .

Крана мае шырокую дарожную сетку, водны ? паветраны транспарт. Кра?на забясьпечвае сацыяльную дапамогу грамадзтва, бясплатную адукацыю для ?с?х грамадзяна?. У вын?ку абмежаванай колькасьц? месца? у вышэйшых навучальных установах кра?ны, значная колькасьць маладых людзей вучыцца за мяжой.

Дэмаграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Этн?чныя групы:

Рэл?г?йныя групы:

Аф?цыйныя мовы: арабская (аф?цыйная), ангельская . Прырост насельн?цтва ? 2,61%. Сярэдняя працягласьць жыцьця ? 73,67 году.

Узроставая структура:

  • 0?14 гадо? ? 23,7%
  • 15?64 гадо? ? 72,9%
  • Болей за 65 гадо? ? 3,4%

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Катар ? схов?шча мультымэдыйных матэрыяла?