М?калай Разана?

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?

М?кала?й Раза?на? ( па-польску : Mikołaj Rozanow , па-расейску : Николай Розанов ; 1898 , Пецярбург , Расейская ?мпэрыя  ? 31 сьнежня 1977 , Чанстахова , Польшча ) ? польск? г?сторык , вайсковец . Ягоны г?старычны нарыс ≪Пружанск? павет≫ ( 1935 ) бы? прызнаны грунто?най навуковай працай ? атрыма? узнагароду Польскай акадэм?? л?таратуры , а ? 2011 року бы? перавыдадзены ? Любл?не.

Жыцьцяп?с [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Нарадз??ся ? Пецярбургу ? 1898 року. У 1908?1915 навуча?ся ? кадэцк?м корпусе, пасьля ? Вышэйшай вайсковай ?нжынэрнай школе ( ru ) ? Петраградзе . У 1916 паступ?? на службу ? Гвардзейск? полк сапэра?. У сакав?ку 1918 зьбег у В?льню . Далучы?ся да В?ленскай самаабароны , бы? ад’ютантам палко?н?ка Ежы Дамбро?скага . Ад 1919 року ? у 13-м палку ?лана? , бра? удзел у б?тве з бальшав?кам? пад Пружанай .

Тады ж пазнаём??ся з доктарам А?густынам Пацэв?чам , з дачкой якога Па?л?най ажан??ся ? 1924 року. Працава? урадн?кам у пружанск?м старостве ? павятовым сойм?ку. 27 жн??ня 1939 маб?л?заваны ? прызначаны к?ра?н?ком фартыф?кацы? ? Баранав?чах . У 1940 року празь Летуву ? Швэцыю выеха? у Францыю , дзе ваява? у Польскай арм?? , пасьля ? Варша?скай дыв?з??, ад’ютант генэрала Тадэвуша Касако?скага .

Пасьля кап?туляцы? Францы? разам з 1-м польск?м корпусам эвакуяваны ? Эдынбург ( Шатляндыя ). У 1942 нак?рава?ся з 2-м Польск?м корпусам у ?рак ? Палестыну , у 1943 у чыне кап?тана ?дзельн?ча? у ?тальянскай кампан?? .

У 1946 року вярну?ся ? Вял?кабрытан?ю , скончы? ун?вэрсытэт у Кембрыджы . З 1949 року жы? у польск?м Чанстахове , куды па вайне пераехала ягоная сям’я. Працава? ?нжынэрам-буда?н?ком, выклада? ангельскую мову. Бы? адным з заснавальн?ка? першага жыльлёвага каапэратыву ? Чанстахове.

Памёр 31 сьнежня 1977 року, пахаваны ? сямейным склепе на мог?лках Куле ( pl ) .

Творчасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1935 року выда? у Пружане кн?гу ≪Powiat Pru?a?ski (Szkic historyczny)≫ ( па-беларуску : Пружанск? павет (г?старычны нарыс) ), якая была прызнаная грунто?най навуковай працай ? ? тым самым року атрымала ?знагароду Польскай акадэм?? л?таратуры . Варта зазначыць, што пры падрыхто?цы працы а?тар абап?ра?ся ня тольк? на г?старычную фактаграф?ю, але таксама ? на сацыяляг?чныя крын?цы. Дасьледаваньн? тычыл?ся адрозьненьня? этн?чных група? Палесься , засяленьня вёсак, маёнтка? ? места? ад XVI стагодзьдзя, стан уладаньня? пэ?ных уласьн?ка? ? зьмены ?хных уладальн?ка?. Акрамя звычайнага ап?саньня, М?калай Разана? выкарыста? наватарск? на той час мэтад прадста?леньня статыстычных зьвестак у адсотках ? ? выглядзе табл?ц. У дадатку (стар. 118?138) зьмешчаныя перадрукаваныя акты пяц? прыв?лея?, нададзеных Пружане, Шарашову , Равятычам у 1589, 1740, 1793 роках. Пакольк? большасьць арыг?нальных дакумэнта? страчаная, гэтыя зьвестк? ?я?ляюць сабой надзвычайную кашто?насьць.

У 2011 року кн?га М?калая Разанава была перавыдадзеная рэпрынтным выданьнем у Любл?не .

Сям’я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

З жонкай Па?л?най мел? дачку Соф’ю (маг?старка г?сторы? культуры) ? сына Славам?ра (маг?стар, ?нжынэр) [1] . Яны пражываюць у Чанстахове.

Крын?цы ? за?ваг? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Zofia Rozanow, Sławomir Rozanow. O autorze i ksi??ce // Powiat pru?a?ski (szkic historyczny). Reprint . ? Lublin: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim im. T. Goniewicza, 2011.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]