Тура?

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Горад
Тура?
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Кра?на
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 5,46029 км² [1]
Вышыня цэнтра
125 м [2]
Насельн?цтва
  • 2 752 чал. ( 1 студзеня 2024 ) [3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы ?ндэкс
247980
А?тамаб?льны код
3
СААТА
3216510000
Тура? на карце Беларус?  ±
Тураў (Беларусь)
Тураў
Тураў (Гомельская вобласць)
Тураў

Ту?ра? [4] ( трансл?т. : Tura? ) ? горад раённага падпарадкавання ? Жыткав?цк?м раёне Гомельскай вобласц? Беларус? , прыстань на р. Прыпяць . За 25 км на па?днёвы захад ад горада ? чыгуначнай станцы? Жыткав?чы , 258 км ад г. Гомеля . А?тадарогам? злучаны з Давыд-Гарадком , Жыткав?чам?, Лельчыцам? . Адз?н з найстарэйшых гарадо? Беларус?. Насельн?цтва 2 770 чал. (2017) [5] .

Назва [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У наш час ?снуе два найбольш вядомыя тлумачэнн? паходжання тапон?ма ≪Тура?≫. Першае звязвае назву пасел?шча з ?мем варажскага князя Тура, як? л?чыцца яго заснавальн?кам [6] ? ?пам?наецца ? ≪ Аповесц? м?нулых часо? ≫ пад 980  г. Зрэшты, гэта адз?ная летап?сная згадка пра ≪заморскага≫ Тура (Туры) як заснавальн?ка ? першага ?ладара горада [7] . У 1880  г. еп?скап М?нск? ? Тура?ск? Я?ген?й у ≪Нарысе г?сторы? Турава≫, прыкладзеным да выдання твора? К?рылы Тура?скага , п?са?, што ? народнай гаворцы ≪як?-небудзь Турда?, Турбенд ? ?нш. мог называцца ? проста Тур≫ [8] . Таксама ён зазначы?, што ?снаванне ?мен? Тур у пэ?ных сферах усходнеславянскага грамадства пацвярджаецца, в?даць, назвай царквы Турава бажн?ца ? старажытным К?еве , якая згадваецца ? летап?се пад 1146 годам [8] .

Другое пашыранае тлумачэнне наймення Тура? узыходз?ць да назвы дз?кага быка тура . Так, беларуск? этнограф Павел Шп?ле?ск? л?чы?, што летап?снае сцвярджэнне пра нейкага заморскага Тура (Туры) як заснавальн?ка ? першага гаспадара Турава ? дан?на народнай легендзе [7] . Сваю думку даследчык даводз?? наступным чынам: ≪па-першае, мы сустракаем масу назва? сёл, вёсак, рэк, палё?, урочышча? ? г. д. з коранем ?тур“ на ?сёй прасторы славянск?х пасялення?, ? выводз?ць гэтыя назвы не ад славянскага, а ад варажскага кораня ? неверагодна; па-другое, у землях дрыгав?чо? было мноства тура?, на як?х палявал? к?е?ск?я княз?, напр., Уладз?м?р Манамах…≫ [9] .

Як адзначаюць А. Крыв?цк? ? М. Саскев?ч, назву ≪тур≫ ф?ксуюць старажытныя п?сьмовыя помн?к? (напрыклад, буй-тур Усевалада ? ≪Слове аб палку ?гаравым≫ ), у па?днёвых ? заходн?х славян захавал?ся ?тварэнн? ад гэтай назвы сярод наймення? жывёл, расл?н, у тапан?м?цы, у асобных песнях, был?нах ? ?нш. Тым не менш, даследчык? л?чаць гэту г?потэзу ≪занадта спрошчанай ? г?старычнай слаба матываванай≫ [9] .

Аляксандр Крыв?цк? ? М?калай Саскев?ч выводзяць назву горада ад зарослай цяпер праток? ад Прыпяц? ? в. Пагост , што размешчана непадалёк ад упадзення ? Прыпяць рак? Сцв?га . Даследчык? адзначаюць, што паводле ?спам?на? старэйшых жыхаро? гэтай вёск?, яшчэ ? даваенныя часы Тур была досыць шырокай ? дастаткова глыбокай пратокай, якая была часткай гаспадарскай воднай с?стэмы Пагоста: пратока была важнай прыстанню на Прыпяц? ? Сцв?зе адначасова, асабл?ва пры сплаве лесу. Старажытная пратока Тур мела асабл?вае значэнне для падтрымання комплексу жыллёвых, гаспадарчых, абарончых, абрадавых ? ?ншых груп збудавання? тагачасных насельн?ка? Турава праз разгал?наваную водную с?стэму. На думку даследчыка?, такое г?дран?м?чнае паходжанне назвы з’я?ляецца ≪больш бл?зк?м да рэальных падзей таго часу≫ ? родн?ць Тура? з па?ночным Полацкам [10] .

?снуюць таксама ? менш вядомыя тлумачэнн? наймення Тура?. Некаторыя выводзяць гэту назву ад слова ≪тура?≫ (тур) ? вежа, ?ншыя мяркуюць, што на месцы, дзе ?зн?к Тура?, у язычн?цкай старажытнасц? было кап?шча ? месца пакланення нейкаму паважанаму ?далу-заступн?ку Туру [11] . Аднак ная?насць асобнага славянскага бажаства з так?м ?менем А. Прохара? л?чыць ≪не зус?м абгрунтаванаю≫ [12] .

Таксама ?снуе ? ?ншая мясцовая легенда пра паходжанне Турава: у часе набега? нейк?х ≪турка?≫ адз?н з ?х, пераб?раючыся па тонк?м лёдзе на кан? недзе там, дзе потым па?ста? Тура?, правал??ся пад лёд ? ?тап??ся (паводле ?ншай верс?? ? тольк? згуб?? сваю багатую шапку), аднак, на думку А. Крыв?цкага ? М. Саскев?ча, гэта адвольны народны жарт пабудаваны на сугуччы наймення ≪Тур≫ ? слова ≪турак≫ [13] .

Паводле за?ваг? беларускага г?сторыка Ш. ?. Бекц?неева , мала хто з даследчыка? не звяртае ?вагу на тое, што слова ≪туры≫ нап?сана маленьк?м? л?тарам? ?, в?даць, паказвае не на ?мя ?ласнае ≪Тур≫, а на нейкае ?ншае значэнне (у множным л?ку) [14] .

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Заснаванне [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Першы п?сьмовы ?спам?н пра Тура? змяшчаецца ? ≪ Аповесц? м?нулых часо? ≫ ? датуецца 980 годам:

" Б? бо Рогъволодъ пр?шелъ и-заморы? им?ше власть свою в Полотьск?, а Туры Туров?, ? негоже и Туровци прозвашас? "

[15] .

Старажытны горад узн?к на сутоках рэчак Язда ? Струмень , прытока? Прыпяц? , якая ? сваю чаргу ?падае ? Дняпро , а ён ? у Чорнае мора . Гэты рачны шлях зда?на бы? вядомы в?к?нгам , як?я акты?на карыстал?ся ?м для гандлю з Канстанц?нопалем .

Тура?скае княства [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Краяв?д з Замкавай гары

Гарадз?шча старажытнага Турава ?ключала дзяц?нец ? вакольны горад . Тура? ? адз?ны вядомы з крын?ц горад X ст. на тэрыторы? дрыгав?цкага засялення, старажытны племянны цэнтр дрыгав?чо? . У канцы X ст. ста? пал?тычным, эканам?чным ? культурна-рэл?г?йным цэнтрам Тура?скага княства . Ме? шырок?я гандлёвыя сувяз? з К?евам , Па?ночным Прычарнамор’ем , Бл?зк?м Усходам , Сярэдняй Аз?яй , Балтыяй ? Валынню .

Першым вядомым тура?ск?м князем бы? Святаполк Уладз?м?рав?ч , сын к?е?скага князя Уладз?м?ра, пад чыёй уладай знаходз?лася К?е?ская Русь , у тым л?ку ? Тура?скае княства. Святаполк заня? тура?ск? сталец у 988  г. Не?забаве ? канцы X ? пачатку XI ст. у Тураве ?зн?кла правасла?нае еп?скапства  ? другое па старажытнасц? на тэрыторы? Беларус?. У час княжання Святаполка ?зяслав?ча (1097?1113) яго жонка-грачанка Варвара заснавала тут Варварынск? жаночы манастыр .

XII ? XIII стагоддз? ? час роскв?ту Турава. Горад ме? магутную л?н?ю ?мацавання?. У той час тут было каля 40 (паводле падання? ? 75?80) цэрква? ? манастыро?. Сярод ?х был?, прынамс?, два саборныя храмы: Успенск? ? Петрапа?ла?ск?. ?снавал? прынамс?, два, а магчыма, што тры манастыры: М?кольск? мужчынск?   (польск.) , жаночы святой вял?камучан?цы Варвары, еп?скапск? Барысаглебск?   (польск.) (першая згадка ? сяр. XII ст.). Магчымае, але мала?мавернае ?снаванне кафедральнага сабора Святой Саф?? [16] . У канцы XIII ст. ? Тураве збудавал? мураваную абарончую вежу (разабраная ? XIX стагоддз? ). У гэтыя часы ? горадзе жы? вядомы асветн?к К?рыла Тура?ск? . У 1158  г. Тура? вытрыма? дзесяц?тыднёвую аблогу па?днёваруск?х князё? ? так?м чынам атрыма? незалежнасць ад К?ева [17] , а ? 1160  г. ? трохтыднёвую аблогу валынск?х князё?. Уз?мку 1241  г. горад по?насцю зруйнавал? мангола-татары. Менав?та тады, як сведчыць паданне, бы? зак?даны нема?лятам? славуты калодзеж Тура, пасля чаго на працягу сям? гадо? з яго струмен?ла жаночае малако.

Перыяд дабрабыту скончы?ся ? вын?ку шэрага феадальных канфл?кта?, а пасля таго як рачны гандлёвы шлях страц?? сваю актуальнасць ( Е?ропа ? В?зантыя был? звязаны ? абход К?ева ) Тура? страц?? асно?ную сваю прывабнасць.

Тура?скае княства ? перыяд феадальнай раздробленасц? падзял?лася на некальк? ?дзельных княства? ? Тура?скае, П?нскае , Слуцкае , Клецкае ? ?ншыя ? ? страц?ла сваё значэнне. У гэты час хутка рос П?нск , як? апярэджва? у сва?м гаспадарчым разв?цц? Тура?.

Вял?кае Княства Л?то?скае [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Панарама горада. Напалеон Орда , 1856

У XII?XIV стагоддзях пачалося аб’яднанне абшара? кол?шн?х Полацкага , Турава-П?нскага ? Смаленскага княства? вакол Навагрудку . Далучэнне Турава да Вял?кага Княства Л?то?скага адбылося ? 1320-я гады. У першай трэц? XIV ст. перапын?лася старажытная дынастыя тура?ск?х князё?, у вын?ку чаго горад перайшо? да вял?к?х князё? л?то?ск?х 1430 годзе ? ? валоданн? вял?кага князя Св?дрыгайлы Альгердав?ча ). З XV ст. Тура? знаходз??ся ? складзе Троцкага ваяводства ? належа? князям Гл?нск?м.

З канца XV стагоддзя крымск?я татары неаднойчы ?чынял? раба?н?чыя набег? на тэрыторыю сучаснай Беларус?. У 1497 годзе яны заб?л? непадалёку ад Мазыра м?трапал?та к?е?скага ? ?сяе Рус? Макарыя . У час вайны 1500?1503 гадо? з Маско?скай дзяржавай ?ван III неаднаразова ?нструктава? Менгл?-Г?рэя , каб крымск?я загоны нак?ро?вал?ся ? бок Слуцка, Турава, П?нска з мэтай аслаб?ць усходн?я межы Вял?кага Княства Л?то?скага. Карыстаючыся тым, што асно?ныя с?лы Вял?кага Княства ваявал? ? гэты час з Масквой, крымчак? неаднаразова спусташал? л?то?ск?я земл?. Восенню 1502 года яны перайшл? Прыпяць ? пачал? рабаваць вакол?цы Турава ? П?нска. Славуты слуцк? князь Сямён Алелькав?ч перахап?? крымчако? за 6 м?ль ад Бабруйска ? ?шчэнт разб?? ?х, вызвал??шы вял?к? палон.

У 1507 годзе феадалы, як?я шукал? саюза з Масквой ? нярэдка адкрыта пераходз?л? на бок Маско?скай дзяржавы, узнял? па?станне пад к?ра?н?цтвам М?хала Гл?нскага . У 1508 г. цэнтрам па?стання ста? Тура? ? спадчыннае ?ладанне князё? Гл?нск?х . Адсюль князь М?ха?л са сва?м атрадам пайшо? да Мазыра ?, як паведамляла ≪Хрон?ка Л?то?ская ? Жамойцкая≫, ≪Мозыр взял и своими людмн осадил≫. Аднак у 1508 годзе па?станне пацярпела паражэнне. Пасля таго, як Гл?нск? збег у Маско?скае княства , Тура? перайшо? да Канстанц?на Астрожскага , як? заня?ся яго ?зна?леннем. У 1521 годзе горад бы? па?торна разбураны татарам?, ? Астрожск?я мус?л? яшчэ раз будаваць на Замкавай гары ?мацаваны замак ? апошн?, рэштк? якога захавал?ся да XIX ст. ? ап?свал?ся вядомым падарожн?кам Па?лам Шп?ле?ск?м . Астрожск?я к?равал? Туравам больш за стагоддзе (з 1508 па 1620  г.), пакуль ён не бы? аддадзены ? якасц? выкупу за княжну з роду Сапега? . У 1521 годзе на Тура? ?зно? нападал? татары.

У вын?ку адм?н?страцыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565 ? 1566 гадо? Тура? увайшо? у склад П?нскага павета Берасцейскага ваяводства . У гэты час горада складалася з асно?най частк? ? двух прадмесця? ? Заяцелле ? Запясочча .

В?д на горад, пач. XX ст.

У 1649 спалены войскам? гетмана Януша Радз?в?ла , пасля пажару горад так ? не бы? адно?лены да канца: з былых земле?ладання? захавалася тольк? чвэрць.

У вайну Рас?? з Рэччу Паспал?тай маско?ск?я захопн?к? некальк? разо? спусташал? Тура?. Масква ажыцця?ляла свае да?н?я планы па захопе Л?твы ? распачала крывавую вайну, якая забрала больш за палову насельн?цтва Вял?кага Княства. У л?пен? 1654 года казак?, наляце?шы на вёск? ? мястэчк? Тура?шчыны, ≪ сялян мучыл?, насмерць заб?вал?, маёмасць ?х усю заб?рал?, ?ншыя вёск? агнём пал?л?… ≫ Пазней сюды прыходз?? казацк? полк нейкага Грышк? Чорнага. Казак? з’я?лял?ся тут ? разам з маско?ск?м? ратн?кам?. У верасн? 1654 года на Тура?скую ? Смядынскую (н?жэй па Прыпяц? ) воласц? напала маско?скае войска. Паводле заявы тура?скага падстарасты Фёдара Ля?ков?ча, чужынцы ≪ не тольк? ? дамах сялянск?х што змагл? адшукаць забрал?, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвал?… 24 верасня яны ≪да апошняй халупы≫ спал?л? вёск? Верасн?ца , Букча , Гл?нная , Храп?н , Колк? , ? спустошыл? дзясятк? ?ншых. Заб?рал? ?сё да драбн?цы. У Астражанцы ? Смядын? замардавал? нават папо?, у Гл?ннай святога айца расстралял?, а недамучаных людзей жывых засыпал? зямлёй. Целы мерцвяко? вык?двал? з дамав?н. Урэшце, пагаспадары?шы ? апусцелым Тураве, захопн?к? пак?нул? яго, а мяшчанам, як?я паразбягал?ся, ? ?сёй воласц? сказал? вяртацца ? горад, запэ?н??шы, што чапаць ?х не будуць. Аднак 30 кастрычн?ка , кал? людз? вярнул?ся, на ?х нак?нулася варожае войска. Хапал? ?сё ? хатах, рыначных каморах, а найбольш ? ≪вымучвал?≫ ? жыхаро? грошы. Некальк? чалавек пры гэтым заб?л?. Вял?зны статак каро? (за 6 тысяч) бы? адагнаны на Укра?ну [18] . Не?забаве войска Вял?кага Княства Л?то?скага пад камандай Януша Радз?в?ла вызвал?ла Тура?. Пасля выгнання маско?ск?х захопн?ка? у Тураве засталося тольк? 111 дымо? , тады як у 1648 ?х было 401 [19] .

У XVIII ст. Тура?ск? маёнтак зва?ся графствам, хоць яго ?ладальн?к? не был? графам?. Паводле звестак за 1790 год, у Тураве было 497 дымо? [19] .

Рас?йская ?мперыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Царква Ус?х Святых. ?. Серба?, пачатак XX ст.

У вын?ку другога падзелу Рэчы Паспал?тай ( 1793 ) Тура? апыну?ся ? складзе Рас?йскай ?мперы? , мястэчка, цэнтр воласц? Мазырскага павета. Часткай Тура?скага маёнтка ? гэты час валода? граф, маршалак Гало?нага Л?то?скага трыбунала ?ван Салагуб . Другую частку, якая належала дзяржаве, рас?йск?я ?лады перадал? як узнагароду за шчырую службу генералу Сяляб?ну. У Тураве ? той час нал?чвалася каля пяц?сот будынка?, было сем цэрква? ? с?нагога.

У 1793 годзе англ?йская акцыянерная кампан?я П?та ? Форстэра куп?ла ? Салагуба лясныя ?годдз? ? пачала па-драпежн?цку секчы лес ? адпра?ляць яго па Прыпяц? , Дняпры ? Заходн?м Бугу за мяжу. Пра злачынства даведал?ся ? Пецярбургу , ? ? 1800 годзе выйша? спецыяльны ?каз ?мператара Па?ла I , як? прадп?са? скасаваць дагавор ? ?зяць маёнтак у дзяржа?ны скарб.

Паводле ?мяннога царскага ?каза ад 6 верасня 1795 года ? кра? была заснавана паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад Мазыра да Давыд-Гарадка праз Жыткав?чы (8 коней, 4 паштальёны), Тура? (тое самае) ? далей праз Лен?н (тое самае). У Тураве дзейн?чала жыццёва неабходная для свайго рэг?ёна прыстань ? паромная пераправа. Прыстань была ?ладкавана на высок?м беразе ? дзякуючы гэтаму н?кол? не затапллялася [20] .

Новыя беды ? разбурэнн? прынесла краю рас?йска-французская вайна . Ваенныя спусташэнн? абязлюджвал? цэлыя мясцовасц?. З 1812 па 1817 год насельн?цтва Турава з прычыны голаду зменшылася амаль на тры чвэрц?.

Па?станне Кастуся Кал?но?скага не ахап?ла край, хоць хвал? яго, глух?я звестк? пра змагаро? за лепшую долю супраць ?ншаземных прыгнятальн?ка? даходз?л? ? сюды. Паводле ?спам?на? мясцовых жыхаро?, у тутэйшых непраходных лясах ? балотах хавал?ся рэштк? разб?тага ? 1864 годзе войска па?станца?.

У 1865 у Тураве выя?лены адз?н з найстаражытнейшых рукап?сных помн?ка? 11 ст. ? Тура?скае евангелле ; самая ранняя кн?га (з тых, што захавал?ся), створаная на тэрыторы? Беларус?.

У г?старычных аднос?нах найбольш старажытным ? выдатным пасел?шчам трэба л?чыць Тура?, на сёння нязначнае, беднае мястэчка на правым баку Прыпяц? …Сёння Тура?, акрамя ?спам?на? аб м?нулай вел?чы, аб значнасц? яго ? г?старычных аднос?нах, н?чым асабл?вым не выдатны ≫ ? п?са? Адам К?ркор у 3-й кн?зе ≪Маля?н?чай Рас??≫ (1882).

З XIX стагоддзя лёс Турава непары?на звязаны з суседн?м горадам Жыткав?чы .

XX стагоддзе [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

С?нагога Вял?кая, пач. XX ст.

З кастрычн?ка 1917 года па люты 1918 года ? Тураве ?сталявалася савецкая ?лада, з лютага 1918 года па снежань 1918 года ? нямецк?я акупанты ? гетмана?ская ?лада, са снежня 1918 года па жн?вень 1919 года ? зно? савецкая ?лада, са жн??ня 1919 года па 14 л?пеня 1920 года ? польская ?лада. 18 л?пеня 1920 года ? месце канчаткова замацавал?ся саветы.

План Турава ( А. Круко?ск? , 1926)

З 1924 па 1962 год мястэчка было цэнтрам Тура?скага раёна 1938 па 1954  ? у складзе Палескай вобласц? , з 1954 ? у Гомельскай). У 1926 годзе ? Тураве жыло 5393 чалавек? (на тысячу жыхаро? ? 55 рамесн?ка?). Да 1939 года насельн?цтва мястэчка ? вын?ку война?, масавых рэпрэс?й павял?чылася ?сяго на 46 чалавек.

Згодна з указам Прэз?дыума Вярхо?нага Савета БССР ад 27 верасня 1938 года Тура? атрыма? аф?цыйны статус пасёлка гарадскога тыпу .

Летам 1941 года горад захап?л? нямецк?я войск?, а ?жо ? кастрычн?ку пачала сваю дзейнасць Тура?ская антыфашысцкая арган?зацыя. Горад бы? вызвалены 5 л?пеня 1944 года.

У 1962 годзе Тура?ск? раён бы? скасаваны, сам горад увайшо? у склад Жыткав?цкага раёна. У 1976 годзе ? межы гарадскога пасёлка Тура? уключана вёска Дварэц , якая знаходз?ла ? адм?н?страцыйным падпарадкаванн? Тура?скага пассавета [21] .

Сучаснасць [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

3 жн??ня 2004 года Савет М?н?стра? Рэспубл?к? Беларусь нада? Тураву статус горада [22] [23] . У верасн? таго ж года ? Тураве прайшл? Дн? беларускага п?сьменства . У наш час у Тураве ствараецца турыстычная ?нфраструктура, у 2008 годзе тут збудавал? новую гасц?н?цу.

Адз?нае прамысловае прадпрыемства, якое працуе на сёння ? горадзе ? кансервавы завод, што выпускае кансерваваную гародн?ну ? сок?. З 2011 года пачалося буда?н?цтва малочнага завода [24] .

Насельн?цтва [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • XIII стагоддзе : 1200-я ? каля 6 тыс. чал.
  • XVII стагоддзе : 1648 ? 401 двор; 1649 ? 3 тыс. чал.; 1667 ? 111 дваро?
  • XVIII стагоддзе : 1793 ? 500 дваро?
  • XIX стагоддзе : 1886 ? 1 183 чал., 370 дваро?
  • XX стагоддзе : 1909 ? 6 435 чал., 675 дваро?; 1923 ? 6 217 чал.; 1924 ? 5 264 чал., 856 дваро?; 1926 ? 5 393 чал.; 1933 ? 4,5 тыс. чал.; 1939 ? 5 439 чал.; 1979 ? 3 799 чал.; 2000 ? 3,5 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе : 2003 ? 3,2 тыс. чал.; 2006 ? 3,1 тыс. чал.; 2008 ? 3,1 тыс. чал.; 2009 ? 2 967 чал. (перап?с); 2016 ? 2 795 чал. [25] ; 2017 ? 2 770 чал. [5]

У свой час, кал? Тура? бы? цэнтрам раёна, колькасць яго насельн?цтва была той жа, што ? ? ?ншых малых гарадах. Пасля 1961 г. Тура? пазбав??ся свайго статусу, тады ? пачалося зн?жэнне колькасц? насельн?цтва, якое працягваецца ? сёння.

Эканом?ка [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Прадпрыемствы харчовай (кансервавы завод) прамысловасц?, сацыяльна-бытавога абслуго?вання.

У Тураве працуе малаказавод, дзе вырабляюць сыры па ?тальянскай тэхналог?? (гандлёва марка ≪Bonfesto≫ ) [26] .

Тура? ? папулярны цэнтр турызму:

  • у горадзе размешчана адм?н?страцыя Нацыянальнага парку ≪Прыпяцк?≫;
  • горад уключаны ? турыстычна-экскурс?йныя маршруты ≪Калыска народнай культуры ?сходн?х славян≫, ≪Да вытока? старажытнага княства≫;
  • распрацавана турыстычная праграма ≪Залатое кольца Гомельшчыны≫, дзе Тура? з’я?ляецца адным з пункта? маршруту падарожн?ка?.

Турыста? абслуго?ваюць дзве гарадск?я гасц?н?цы.

Культура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Рэл?г?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

В?д на сабор святых К?рыла ? Ла?рэнц?я Тура?ск?х

У Тураве з часо? Св. Уладз?м?ра зацвердз?лася адна з першых еп?скапск?х кафедр. Тура? з’я?ля?ся сапра?дным цэнтрам правасла?я ? Вял?к?м Княстве Л?то?ск?м . У XVI стагоддз? на Тура?шчыне нал?чвалася каля 80 цэрква? ? два саборы. Практычна ?се яны был? страчаны ? час шматл?к?х война? з маскав?там? ? татарам?.

У 1913 годзе ? Тураве нал?чвалася ?сяго 17 цэрква?, 4 капл?цы, касцёл, 3 с?нагог?, 5 мал?твенных дамо?. А ? 1980 годзе, у год тысячагоддзя Турава, на ?весь Жыткав?цк? раён была адкрыта тольк? адна Ус?хсвяцкая царква ? старажытным горадзе над Прыпяццю .

У 2010 годзе пачалося буда?н?цтва новага кафедральнага сабора. 11 мая 2013 года сабор бы? асвячоны ? гонар святых К?рыла ? Ла?рэнц?я Тура?ск?х [27] .

Славутасц? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Пав?льён над гарадз?шчам
Тура?ская Усехсвяцкая царква

Помн?к?:

Вядомыя асобы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Гл. таксама [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Зноск? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/0c7/0c77b7a70bc8b48d969b9da8379e9542.pdf
  2. GeoNames ? 2005. Праверана 9 л?пеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа ? Белстат , 2024.
  4. Назвы населеных пункта? Рэспубл?к? Беларусь: Гомельская вобласць: нарматы?ны даведн?к / Н. А. Багамольн?кава ? ?нш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . ? Мн.: Тэхналог?я, 2006. ? 382 с. ISBN 985-458-131-4 ( DJVU ).
  5. а б Колькасць насельн?цтва на 1 студзеня 2017 г. ? сярэднегадавая колькасць насельн?цтва за 2016 год па Рэспубл?цы Беларусь у разрэзе абласцей, раёна?, гарадо? ? пасёлка? гарадскога тыпу   (руск.) . Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь (29 сакав?ка 2017). Праверана 3 красав?ка 2017.
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии . ? Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 380.
  7. а б Крыв?цк?, А., Саскев?ч, М. А ?мя яму Тура?... // Спадчына. ? 1994. ? № 2. ? С. 28.
  8. а б Кирилл еп. Творения Кирилла, епископа Туровского, с предварительным очерком истории Турова и туровской епархии до XIII века. ? Киев, 1880. ? 296 с.
  9. а б Крыв?цк?, А., Саскев?ч, М.  А ?мя яму Тура?… // Спадчына . ? Мн. : 1994. ? № 2. ? С. 29.
  10. Крыв?цк?, А., Саскев?ч, М.  А ?мя яму Тура?... // Спадчына . ? Мн. : 1994. ? № 2. ? С. 32?34.
  11. Крыв?цк?, А., Саскев?ч, М.  А ?мя яму Тура?... // Спадчына . ? Мн. : 1994. ? № 2. ? С. 30.
  12. Прохара?, А. Тур // Беларуская м?фалог?я: Энцыклапед. сло?н. / С. Санько [? ?нш.]; склад. ?. Кл?мков?ч. ? 2-е выд., дап. ? Мн.: Беларусь, 2006. ? С. 510.
  13. Крыв?цк?, А., Саскев?ч, М.  А ?мя яму Тура?... // Спадчына . ? Мн. : 1994. ? № 2. ? С. 31.
  14. Бектинеев, Ш. И. Этимология названия города Турова / Ш. И. Бектинеев // Матэрыялы па археалог?? Беларус?.№ 3: Да 70-годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенка / [НАН Беларус?, ?н-т г?сторы?; Уклад. А. М. Мядзведзе?, ?. М. Язэпенка; Навук. рэд. А. М. Мядзведзе?]. ? Мн.: [б. в.], 2001. ? 280 с.: ?л. ? С. 16 ? 19.
  15. ПСРЛ . Т. 1. ? М., 1962. ? С. 76.
  16. Мельн?ка? А. А. З неапубл?каванай спадчыны: Манаграф??, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцы?, успам?ны сучасн?ка? / Аляксей Мяльн?ка?. ? Мн.: Выд-ва ≪Чатыры чвэрц?≫, 2005. ? 592 с.: ?л. ISBN 985-6734-28-2 .
  17. Tura? // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus . ? Lamham. ? London: Scarecrow Press, 1998. P. 208.
  18. ≪Государев поход≫ 1655 // Саганов?ч Г. Невядомая вайна: 1654?1667 / Генадзь Саганов?ч. ? Мн.: Навука ? тэхн?ка, 1995.
  19. а б Тура? // Вял?кае княства Л?то?скае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашко? (гал. рэд.) ? ?нш.; маст. З. Э. Герас?мов?ч. ? Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. ? Т. 2: Кадэцк? корпус ? Яцкев?ч. ? С. 676. ? 792 с. ? ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2 .
  20. Смиловицкий, Л. Евреи в Турове: история местечка Мозырского Полесья / Леонид Смиловицкий; ред. Лена Драгицкая. ? Иерусалим: [б. и.], 2008. ? 798, [2] с., [24] л. ил., портр.: ил. ? С. 137. ? ISBN 978-965-555-352-9 .
  21. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутата? працо?ных ад 2 чэрвеня 1976 г. // Збор закона?, указа? Прэз?дыума Вярхо?нага Савета Беларускай ССР, пастано? ? распараджэння? Савета М?н?стра? Беларускай ССР. ? 1976, № 23 (1505).
  22. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 августа 2004 г. № 939 Об отнесении г.п. Туров к категории городов районного подчинения
  23. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 августа 2004 г. № 105 Об отнесении городского поселка Туров к категории городов районного подчинения
  24. Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладз?м?р Дворн?к: ≪Дрэнных спецыял?ста? не бывае≫ // Звязда .
  25. Колькасць насельн?цтва на 1 студзеня 2016 г. ? сярэднегадавая колькасць насельн?цтва за 2015 год па Рэспубл?цы Беларусь у разрэзе абласцей, раёна?, гарадо? ? пасёлка? гарадскога тыпу   (руск.) . Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь (30 сакав?ка 2016). Праверана 3 красав?ка 2017.
  26. Арх??ная коп?я (недаступная спасылка) . Арх?вавана з першакрын?цы 6 кастрычн?ка 2014. Праверана 20 жн??ня 2014.
  27. Кафедральны сабор свяц?целя? К?рыла ? Ла?рэнц?я Тура?ск?х // сайт Тура?скай епарх??. (руск.)
  28. Зялёны партал пра Тура?ск? луг
  29. Дучыц Людм?ла . Каменныя крыжы // З глыб? вяко?. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]