Высакосны год

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?

Высако?сны год , або перасту?пны год ( стар.-бел. : престу?пный год або висектос ; лац. : bis sextus  ? ≪друг? шосты≫), няправ?льна в?сакосны год  ? адмысловы каляндарны год , як? складаецца з 366, а не з 365 дзён . У Юл?янск?м календары высакосны год кожны чацвёрты. У Грыгарыянск?м календары з гэтага прав?ла ёсць выключэнн?. Не высакосныя гады называюць невысакосным?.

Г?сторыя ?вядзення [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

З 1 студзеня 45 года да н.э. рымск? дыктатар Гай Юл?й Цэзар увё? каляндар распрацаваны александрыйск?м? астраномам? на чале з Саз?генам , як? бы? заснаваны на тым, што астранам?чны год прыкладна ро?ны 365,25 сутак (365 сутак ? 6 гадз?н ). Гэты каляндар бы? названы Юл?янск?м . Каб выра?няць змяшчэнне на шэсць гадз?н штогод, бы? уведзены высакосны год . Тры гады л?чыл? па 365 сутак, а кожны год кратны чатыром дадавал? дадатковыя сутк? ? лютым .

У рымск?м календары дн? л?чыл?ся адносна наступных календ (першы дзень месяца), нон (пяты або сёмы дзень) ? (13-ы або 15-ы дзень месяца). Так, дзень 24 лютага вызнача?ся як ante diem sextum calendas martii (≪шосты дзень перад сакав?цк?м? календам?≫). Цэзар пастанав?? дадаваць да лютага друг? шосты ( bis sextus ) дзень перад сакав?цк?м? календам?, г. зн. друг? дзень 24 лютага. Люты бы? абраны бо бы? апошн?м месяцам рымскага года. Першым высакосным годам ста? 45 да н.э.

Цэзара заб?л? праз два гады пасля ?вядзення новага календара, друг? высакосны год пача?ся ?жо пасля яго смерц?. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што жрацы, як?я адказвал? за функцыянаванне календара, не зразумел? прынцыпу ?вядзення дадатковага дня кожны чацвёрты год, а замест гэтага ?водз?л? дадатковы дзень у лютым кожныя тры гады (думаюць, што яны адл?чвал? чацвёрты год ад года, як? папярэдн?ча? высакоснаму). На працягу 36 гадо? пасля Цэзара высакосным бы? кожны трэц? год, ? тольк? потым ?мператар А?густ аднав?? слушны парадак высакосных гадо? (а таксама адмян?? некальк? наступных высакосных гадо?, каб пазбыць дадатковы памылковы зрух). Праз супаста?ленне рымск?х ? ег?пецк?х датыровак у пап?русе, знойдзеным у 1999 годзе, было вызначана, што высакосным? гадам? ? Рыме был? 44 , 41 , 38 , 35 , 32 , 29 , 26 , 23 , 20 , 17 , 14 , 11 , 8 гады да н.э., 4 , 8 , 12 ? далей, кожны чацвёрты год.

Грыгарыянск? каляндар [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Працягласць трап?чнага года (час пам?ж двума вясенн?м? ра?надзенствам?) ? 365 сутак 5 гадз?н 48 хв?л?н 46 секунд . Розн?ца ? працягласц? трап?чнага года ? сярэдняга юл?янскага каляндарнага года (365,25 сутак) ? 11 хв?л?н 14 секунд. З гэтых 11 хв?л?н 14 секунд прыбл?зна за 128 гадо? складаюцца адны сутк?.

Праз стагоддз? было за?важана змяшчэнне дня вясенняга ра?надзенства , з як?м звязаны царко?ныя святы. Да XIV ст. вясенняе ра?надзенства надыходз?ла прыкладна на 10 сутак раней за 21 сакав?ка , ад якога выл?чвал? дзень Вял?кадня .

Каб кампенсаваць набытую памылку ? ?н?кнуць такога змяшчэння ? будучын?, у 1582 годзе Папа Рымск? Рыгор XIII правё? рэформу календара. Каб сярэдн? каляндарны год лепей адпавяда? працягласц? сонечнага, было вырашана змян?ць прав?ла высакосных гадо?. Як ? раней высакосным застава?ся год, нумар якога кратны чатыром, але выключэнне раб?лася для тых, як?я был? кратныя 100. З гэтага часу так?я гады был? высакосным? тольк? тады, кал? дзял?л?ся яшчэ ? на 400.

?ншым? словам?, год высакосны ? двух выпадках: або кал? кратны 4, але пры гэтым не кратны 100, або кал? кратны 400. Год не высакосны, кал? не кратны 4, або кратны 100, але пры гэтым не кратны 400.

Апошн?я гады стагоддзя?, як?я заканчваюцца на два нул?, у трох выпадках з чатырох не высакосныя. Так гады 1700 , 1800 ? 1900 не был? высакосным?, бо кратныя 100 ? не кратныя 400. Гады 1600 ? 2000  ? высакосныя, бо кратныя 400. Гады 2100, 2200 ? 2300 ? не высакосныя. У высакосныя гады ?водз?цца дадатковы дзень ? 29 лютага .

Я?рэйск? каляндар [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У я?рэйск?м календары высакосным годам называюць год, да якога дадаюць месяц, а не дзень. Прычына ? тым, што я?рэ? карыстаюцца месячным календаром, у як?м год з дванаццац? месяца? адстае ад астранам?чнага сонечнага года прыкладна на 11 дзён. Каб зра?няць месячныя гады да сонечных, бы? уведзены высакосны цыкл з трынаццац? месяца?. У 19-гадовы цыкл уваходзяць 12 звычайных ? 7 высакосных гадо?.

Гл. таксама [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]