한국   대만   중국   일본 
Сям’я ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Сям’я

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
(Перанак?равана з ≪ Сям'я ≫)
Выява сям’? В?ктара Шведа

Сям’я? (радз?на) ? кро?на - сваяцкая супольнасьць людзей , заснаваная на шлюбе ? ?заемадапамозе, агульнасьц? побыту ? прававой адказнасьц?. Выконвае адна?ленчае (узаемападтрымка здаро?я ), выхава?чае (выхаваньне дзяцей ), гаспадарчае, нараджальнае (нараджэньне дзяцей), парадкавальнае (нагляд за паводз?нам?), побытавае ? стасункавае прызначэньне. Будова вызначаецца складам ? ?заем?нам? м?ж сямейн?кам?: дзетнасьць, колькасьць пакаленьня? , сужэнск?х пара? ? сямейн?ка?, л?н?я (бакавая, прамая) ? ступеня роднасьц? . Паводле звычаёвага права на чале ста?ць старэйшы мужчына : у бацько?скай ? бацька , у брацкай ? старэйшы з брато? , у малой ? муж . Галава адказвае за ладжаньне гаспадарчай дзейнасьц?, побыту ? выплату падатка? . Гаспадыня к?руе жанчынам? , м?ж як?м? разьмярко?вае працу ? як?х вучыць гаспадарчым справам: у бацько?скай ? мац? , у брацкай ? жонка старэйшага брата. Таксама гаспадыня сочыць за парадкам у хаце ? гатуе ежу. Першай памочн?цай гаспадын? зья?ляецца: у бацько?скай ? старэйшая нявестка . Грамадзк?м? вызначальн?кам? будовы служаць адукацыя ? прафэс?я сямейн?ка?. Пляменным? ? народнасьць мужа ? жонк?, народна- веравальнае самавызначэньне дзяцей ? перадача звычая? м?ж пакаленьням? [1] .

Сям’я належыць да важнейшых грамадзк?х кашто?насьця? [2] . Паводле некаторых навуковых тэорыя?, менав?та форма сям’? здолела на працягу мног?х стагодзьдзя? вызначаць агульны к?рунак эвалюцы? макрасацыяльных сыстэма? [3] . Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу , этн?чнай прыналежнасьц?, маёмаснага й матэрыяльнага станов?шча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.

Для дз?цяц? сям’я ёсьць асяродзьдзем, у як?м складваюцца ?мовы ягонага ф?зычнага, псых?чнага, эмацыйнага й ?нтэлектуальнага разьв?цьця. Для дарослага чалавека сям’я зья?ляецца крын?цай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньня? ? малым калектывам, як? прад’я?ляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньн?. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядо?на зьмяняюцца ягоныя функцы? й статус у сям’?.

В?ды [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Паводле в?ду сужэнства: аднашлюбная , шматшлюбная .
  • Паводле колькасьц? сужэнск?х пара? ? спосабу вядзеньня гаспадарк?:
    • 1) малая ? сужэнская ( муж , жонка ? дзец? ), складаная (муж, жонка, дзец? ? адз?н сваяк , як?м звычайна бывае бацька або мац? мужа або жонк?);
    • 2) неразьдзельная (некальк? сужэнск?х пара? жывуць разам ? вядуць адз?ную гаспадарку) ? бацько?ская (разам з бацькам? жывуць некальк? жанатых сыно? са сва?м? жонкам? ? дзецьм?), брацкая (сумесна жывуць некальк? жанатых брато? са сва?м? жонкам? ? дзецьм?).
  • Паводле пакаленнага складу: аднал?нейная (бацьк?, адз?н жанаты сын з жонкай, унук? ), шматл?нейная (бацьк? ? некальк? жанатых сыно? са сва?м? жонкам? ? дзецьм? або некальк? жанатых брато? са сва?м? жонкам? ? дзецьм?) [1] .

Дзец? ? сям’? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Сёньня можна сустрэць сем’?, як?я ня маюць дзяцей ? не зьб?раюцца ?м? абзаводз?цца. Аднак дзец? зья?ляюцца важным элемэнтам сямейных група?, як? вызначае ?хную форму ? разьв?цьцё.

Колькасьць дзяцей у сям’? часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ?жо ? традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працо?ныя рук?, ? старыя бацьк? маюць магчымасьць атрымл?ваць дагляд ? дапамогу ад нашчадка?, сем’? звычайна был? вял?к?м?. Але недахоп сродка? для ?снаваньня, лад жыцьця ц? ?ншыя прычыны часам выкл?кал? патрэбу ? абмежаваньн? колькасьц? дзяцей, што зда?на дасягалася шляхам забароны сэксуальных знос?на? пам?ж бацькам?, абортам? , засьцярогам? ад цяжарнасьц? , ?нфантацыдам , продажам дзяцей у ?ншыя сем’? ц? нават гандлем рабам?. Вял?к? ?плы? на нараджальнасьць ? колькасьць дзяцей у сям’? аказваюць узровень дз?цячай сьмяротнасьц?, магчымасьць атрымл?ваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцо? сям’?.

Сямейныя группы заводзяць дзяцей не за?сёды звыклым шляхам. Таксама ?снуе грамадзкая працэдура ?сына?леньня. У большасьц? сучасных кра?на? усына?леньню падлягаюць с?роты ц? к?нутыя сапра?дным? бацькам?. Клопат пра пошук ? выбар прыёмных бацько? пры гэтым кладзецца на сваяко?, дзяржа?ныя ?становы, рэл?г?йныя ? грамадзк?я арган?зацы?. У некаторых народа? Цэнтральнай Аз?? , астраво? Ц?хага ак?яну , ?нданэз?? раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам ? сябрам. Прычым такая перадача л?чылася шчодрым падарункам ц? актам падтрымк?. У гэтых ? ?ншых групах вядомыя выпадк?, кал? дзяцей захопл?вал? с?лком.

Зь ?ншага боку, сям’я праз выхаваньне, адукацыю ? абмен эмоцыям? аказвае непасрэдны ?плы? на дзяцей як будучых чальцо? грамадзтва.

Беларусь [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Да XIX ст. у Беларус? пераважал? вял?к?я бацько?ск?я (тры пакаленьн?: бацьк?, дзец?, унук? ), складаныя ? брацк?я сем’?. Да пачатку XX ст. большасьць сем’я? ужо был? малым? (2 пакаленьн?: бацьк?, дзец?) [4] . Пры канцы XIX ст. сем’? ? вёсках Беларус? мел? ? сярэдн?м па 5 дзяцей. Сем’? ? гарадах Беларус? мел? па трое дзяцей [5] .

Расейскае панаваньне савецкага адц?нку 1920?1980-х гадо? разбурыла ? Беларус? тры важнейшыя прызначэньн? сям’?: узна?ленчае, гаспадарчае ? выхава?чае. Касаваньне прыватнай уласнасьц? выц?снула працу па-за сям’ю. У вын?ку нараджальнасьць перастала забясьпечваць рост насельн?цтва , пад пагрозай апынулася ?стойл?васьць шлюба? . Дз?цячыя ясьл? ? сады, школы ? вышэйшыя навучальныя ?становы , грамадзк?я аб’яднаньн? выключыл? бацько? з выхаваньня [4] .

За другую палову XX ст. (1950?1999 гг.) нараджальнасьць скарац?лася амаль ?трая да 9,3 чалавека на 1 тыс. жыхаро? Беларус?, што прывяло да вым?раньня насельн?цтва кра?ны. У гэты адц?нак да перашкода? нараджальнасьц? дадалося ?цягваньне жанчына? у занятасьць па-за хатняй гаспадаркай. Таксама стала прасочвацца адваротная прапарцыйная залежнасьць м?ж працягласьцю адукацы? жанчыны ? колькасьцю дзяцей у сям’? [5] . Паводле перап?су насельн?цтва 1990 г. у Беларус? нал?чвалася звыш 2,4 млн сем’я? зь сярэдн?м памерам па 3,1 чалавек? (3,2 ? у гарадах, 3 ? на вёсцы) [1] .

1 верасьня 1999 году набы? моц Кодэкс Рэспубл?к? Беларусь аб шлюбе ? сям’? , як? замян?? сабой Кодэкс Беларускай ССР аб шлюбе ? сям’? ад 13 чэрвеня 1969 году. На жн?вень 2013 году ? Беларус? нал?чвалася звыш 62 000 сем’я? з больш як 2 дзецьм?. Так?я сем’? складал? 5 % ад агульнага л?ку сем’я? у кра?не [6] .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ а б в Ганна Курылов?ч , Тацяна Кухаронак . Сям’я // Беларуская энцыкляпэдыя ? 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашко? . ? Менск: Беларуская энцыкляпэдыя ?мя Петруся Бро?к? , 2002. ? Т. 15. ? С. 348-349. ? 552 с. ? 10 000 ас. ? ISBN 985-11-0251-2
  2. ^ Бим-Бад Б. М., Гавров С. Н. ≪Семья как социокультурный феномен≫ // Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография . ? М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010. ? С. 27?53. ? ISBN 978-5-94881-139-0 .
  3. ^ Коротаев А. В. ≪Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций≫ // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.
  4. ^ а б Вас?ль Бандарчык . Заключэнне // Сям’я ? сямейны быт беларуса?. ? Менск: Навука ? тэхн?ка , 1990. ? С. 252-253. ? 256 с. ? 2160 ас. ? ISBN 5-343-00462-8
  5. ^ а б Любо? Ракава . Дынам?ка структуры сям'? ? традыцыя? дзетнасьц? // Эвалюцыя традыцыя? сямейнага выхаваньня беларуса? у XIX-XX стст. / рэд. Анжэла Во?чанка . ? Менск: Беларуская навука , 2009. ? С. 90, 94-95. ? 311 с. ? 300 ас. ? ISBN 978-985-08-1032-8
  6. ^ Валяр’ян Шкленьн?к.   Кожная дваццатая сям’я ? шматдзетная // Зьвязда  : газэта. ? 15 жн??ня 2013. ? № 151 (27516). ? С.  2 . ? ISSN 1990-763x .