한국   대만   중국   일본 
Л?да ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Л?да

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Л?да
лац. Lida
Віды Ліды
В?ды Л?ды
Герб Л?ды Сьцяг Л?ды
Першыя згадк?: 14 верасьня 1323  (700 гадо? таму) [1]
Магдэбурскае права : 17 верасьня 1590
Кра?на: Беларусь
Вобласьць : Гарадзенская
Раён : Л?дзк?
Плошча : 80 км²
Вышыня : 142 м н. у. м.
Насельн?цтва  ( 2018 )
колькасьць: 101 616 чал. [2]
шчыльнасьць : 1270,2 чал./км²
Часавы пас : UTC+3
Тэлефонны код : +375 1561
Паштовы ?ндэкс : 231300
СААТА : 4236501000
Нумарны знак : 4
Геаграф?чныя каардынаты : 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. ? / ? 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. ? / 53.89556; 25.29583 Каардынаты : 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. ? / ? 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. ? / 53.89556; 25.29583
Л?да на мапе Беларус?  ±
Ліда
Ліда
Л?да
Ліда
Ліда
Л?да
Галерэя здымка? у В?к?схов?шчы
Аф?цыйны сайт   (рас.)

Л??да  ? места ? Беларус? , на рацэ Л?дзе? . Адм?н?страцыйны цэнтар Л?дзкага раёну Гарадзенскай вобласьц? . Насельн?цтва на 2018 год ? 101 616 чалавек [2] . Вузел чыгунак ? а?тамаб?льных дарог на В?льню , Баранав?чы , Горадню , Маладэчна .

Л?да ? да?няе магдэбурскае места , цэнтар г?старычнага рэг?ёну (частка В?леншчыны ), старажытны замак Вял?кага Княства Л?то?скага . Да нашага часу тут захава?ся замак вял?кага князя Гедз?м?на , выдатны помн?к г?сторы? ? абарончай арх?тэктуры. Апроч таго, у месьце знаходзяцца Фарны касьцёл у стыл? в?ленскага барока ? комплекс былога кляштару п?яра? з касьцёлам Сьвятога Язэпа ? стыл? клясыцызму , помн?к? арх?тэктуры XVIII?XIX стагодзьдзя?. Сярод мясцовых славутасьця? вылучал?ся меская ратуша ? кармэл?цк? касьцёл , помн?к? арх?тэктуры XVII?XVIII стагодзьдзя?, зруйнаваныя расейск?м? ?ладам? , а таксама кляштар кармэл?та? , помн?к арх?тэктуры XVIII ст., зьн?шчаны савецк?м? ?ладам? .

Назва [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Паводле францускага л?нгв?ста- герман?ста Раймонда Шм?тляйна , як? на падставе шматгадовых дасьледаваньня? прыйшо? да выснова? пра германскае паходжаньне л?то?ск?х уласных ?мёна? , назва Л?да ?тварылася ад гоцкага ?мя Lindo або Liht [3] (таксама адзначал?ся старажытныя германск?я ?мёны Lida ? Lidgeard [4] ). Сярод ?ншага, адзначалася бытаваньне патранам?чнага прозьв?шча Л?дзев?ч ( светковъ… Дениса Лидевичъ… Хилимона Лидевичъ ? осочника зъ Горници , 1541 год [5] ; panem Janem Lidziewiczem , 1621 год [6] , do niwy J?rzego Lidziewicza , 1662 год [7] , Petrus Lidziewicz , 1762 год [8] ). Апроч таго, адзначалася ?мя Л?дзейка: Пётар Л?дзейкав?ч упам?наецца пам?ж 1537 ? 1538 гадам? [9] .

У рэчышчы пал?тык? летув?зацы? пад уладай Савецкай Расе? тапон?м Л?да выводз?л? ад балтыйскага lydimas 'высечка' (бл?зкага да тэрм?ну ≪ляда≫) або, як менш ?мавернае, ад летув?скага lydis 'ход, плынь'. Часам тапон?м памылкова прымярко?ваюць да ?мя Л?да, якое зьяв?лася ? гэтых мясьц?нах значна пазьней [10] .

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Г?сторыя Л?ды

Вял?кае Княства Л?то?скае [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Гедз?м?н

Найбольш раньн?я археаляг?чныя матэрыялы, выя?леныя на тэрыторы? Л?ды, датуюцца пачаткам XIV ст. [11] Аф?цыйна [12] адл?к г?сторы? места вядзецца ад 14 верасьня 1323 году ? пачатку будаваньня вял?к?м князем Гедз?м?нам Л?дзкага замка [1] , вакол якога паступова вырасла пасел?шча.

У XIV ст. Л?да беспасярэдне належала вял?к?м князям Гедз?м?ну , Кейстуту , Альгерду , Ягайле , В?та?ту . У гэты час места ?ваходз?ла ? склад Троцкага ваяводзтва ? неаднаразова цярпела ад напада? крыжако?. У 1360-я гады ? Л?дзе ?снавала франц?шканская м?с?я, а ? 1387 годзе Ягайла заснава? тут адз?н зь першых касьцёла? у Вял?к?м Княстве Л?то?ск?м. У 1396?1398 гадох у Л?дзе жы? з сва?м дваром выгнаны Тымурам хан Залатой Арды Тахтамыш , а ? 1411?1412 гадох ? ягоны сын Джэлал ад-Дз?н , як? камандава? татарск?м? аддзелам? войска Вял?кага Княства Л?то?скага ? Грунвальдзкай б?тве . З 1413 году места знаходз?лася ? складзе В?ленскага ваяводзтва [11] .

У XV?XVI стагодзьдзях Л?да была значным цэнтрам рамяства ? гандлю, зьвязаным зь В?льняй , Наваградкам , Менскам , Полацкам . У гэты час места складалася з Рынка ? 4 вул?ца?, таксама ?снавала прадмесьце Зарэчча. У сярэдз?не XVI ст. у Л?дзе зьяв?л?ся кальв?н?сты, прычым ?хная колькасьць не?забаве так павял?чылася, што меск? касьцёл некаторы час ня дзея? празь недахоп верн?ка? [11] .

Меск? (1840 г.) ? павятовы (1846 г.) гербы

Згодна з адм?н?страцыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565?1566 гадо? Л?да стала цэнтрам павету . 17 верасьня 1590 году кароль ? вял?к? князь Жыг?монт Ваза нада? месту Магдэбурскае права ? герб : ≪ поле шчыта расьсечанае на дзьве частк?: правая ? чырвоная з залатым ?львом, левая ? блак?тная з двума залатым? скрыжаваным? ключам? [13] .

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхаро? Л?ды ? вакол?ца? л?цьв?нам? : ≪ Мишковский Ян Семенов… литвин, шляхтич Лидского повета ≫ (1633 год) [14] . У матрыкуле Каралявецкага ?н?вэрсытэту пад 1722 годам значыцца Nowicki Ignat., Lithvan. ex districtu Lidensi [15] .

За часам? Крывавага патопу (1654?1661) у 1659 годзе маско?скае войска ?вана Хаванскага штурмам узяла замак ? спал?ла яго [11] . У другой палове XVII ст. у вын?ку война? з Маско?скай дзяржавай ? Швэцыяй Л?да прыйшла ? заняпад, тольк? зь сярэдз?не XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажы?леньне. У 1672 годзе тут заснавал? кляштар кармэл?та?.

У 1756 [11] ?1834 гадох у Л?дзе ?снавала сярэдняя навучальная ?станова ? п?ярск? калег?юм, выпускн?к? якога пак?нул? прыкметны сьлед у навуцы ? л?таратуры. У калег?юме навуча?ся будучы прафэсар В?ленскага ?н?вэрсытэту Стан?сла? Юндз?л . На 1792 год у месьце было 242 будынк? [11] .

Пад уладай Расейскай ?мпэры? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У вын?ку трэцяга падзелу Рэчы Паспал?тай (1795 год) Л?да апынулася ? складзе Расейскай ?мпэры? , дзе стала цэнтрам павету Слон?мскай губэрн? (з 1797 году ? складзе Л?то?скай , з 1801 году ?  Гарадзенскай , з 1842 году ?  В?ленскай губэрн? ). На 1837 год у месьце было 324 будынк?.

У 1863 ? 1873 гадох у Л?дзе збудавал? 2 бровары, у 1870?1880-я гады ? гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У 1884 годзе празь места праклал? чыгуначную л?н?ю В?льня  ? Лун?нец , у 1907 годзе ? Маладэчна  ? Масты . У 1899 годзе ? Л?дзе адкрылася лякарня на 25 ложка?. У 1901 годзе адбы?ся запуск чыгунал?цейнага, у 1903 годзе ? лесап?льнага, у канцы XIX ? пачатку XX стагодзьдзя? ? 2 цагельных завода?. Фальклярыст ? этнограф М?хал Федаро?ск? , як? зьб?ра? этнаграф?чную беларушчыну ? 1877?1904 гадох, засьведчы? пра Л?дзк? павет , што сярод беларускага жыхарства назва л?цьв?н азначала мясцовага жыхара (≪л?дзян?на≫) [16] .

На 1904 год у Л?дзе было 1000 жылых дамо? (зь ?х 275 мураваных), 14 дробных прадпрыемства? (400 работн?ка?), 170 рамесных майстэрань, 4 лякарн? на 115 ложка?, 6 пачатковых навучальных установа? (700 вучня?). На 1914 год у месьце працавала каля 40 прадпрыемства? [17] .

За часам? Першай сусьветнай вайны ? верасьн? 1915 году Л?ду занял? войск? Нямецкай ?мпэры? .

Найно?шы час [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

25 сакав?ка 1918 году згодна з Трэцяй Уста?ной граматай Л?да абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспубл?к? . У месьце прызначыл? павятовага старшыню БНР, а жыхары Л?дзкай воласьц? атрымал? Пасьведчаньн? Народнага Сакратарыяту БНР [18] . Увосень 1918 году ? Л?дзе сфармавалася Самаабарона Л?дзкай зямл? , якая пачала к?раваць местам па адыходзе немца?, а таксама Нацыянальная рада Л?дзкай зямл? ? Кола полек у Л?дзе . 1 студзеня 1919 году ? адпаведнасьц? з пастановай ? зьезду КП (б) Беларус? Л?да ?вайшла ? склад Беларускай ССР , дзе стала цэнтрам павету (≪падраёну≫) Гарадзенскага раёну [19] , не?забаве места занял? бальшав?к?. 16?17 красав?ка 1919 году Л?ду адб?л? польск?я войск? [20] . 7 чэрвеня 1919 году места разам з паветам трап?ла ? склад В?ленскай акруг? Грамадзянскай управы ?сходн?х земля?  ? часовай польскай адм?н?страцыйнай адз?нк? [21] . Улетку 1920 году Л?ду зно? занял? бальшав?к?, 30 верасьня 1920 году ? частк? польскага войска. Згодна з Рыскай м?рнай дамовай 1921 году Л?да апынулася ? складзе м?жваеннай Польскай Рэспубл?к? , дзе стала цэнтрам павету ? Наваградзк?м ваяводзтве . За польск?м часам найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Л?дзе, вядомым вытворцай гумовага абутку, была фабрыка ≪Ардаль≫, заснаваная ? 1929 годзе. У месьце таксама працавал? прадпрыемствы па вытворчасьц? сельскагаспадарчых прылада?, выраба? з дроту, гумы, п?ва ? алею, а таксама кафлярн?, тартак? ? пякарн?.

У 1939 годзе Л?да ?вайшла ? БССР , дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Баранав?цкай вобласьц? (з 20 верасьня 1944 году ? складзе Гарадзенскай вобласьц?). З 27 чэрвеня 1941 да 9 л?пеня 1944 году места знаходз?лася пад акупацыяй Трэцяга Райху .

У 1989 годзе ? Л?дзе адбылося ?рачыстае адкрыцьцё помн?ка Адаму М?цкев?чу , у 1993 годзе ? помн?ка Франц?шку Скарыну . У 2010 годозе ?першыню з часо? падзея? 1939 году ? цэнтральную частку Л?ды вярнул?ся назвы, беспасярэдне зьвязаныя з дасавецкай г?сторыяй места: Грунвальдзкая ? Замкавая вул?цы, а таксама бульвар ?мя вял?кага князя Гедз?м?на .

Насельн?цтва [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Дэмаграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • XVIII стагодзьдзе : 1792 год ? 1243 чал. [11]
  • XIX стагодзьдзе : 1817 год ? 770 чал.; 1837 год ? 1366 чал. [22] ; 1851 год ? 4845 чал. [23] ; 1861 год ? 4087 чал. [23] ; 1862 год ? 4077 чал. (2059 муж. ? 2028 жан.) [24] ; 1897 год ? 8626 чал.
  • XX стагодзьдзе : 1921 год ? 13 401 чал.; 1959 год ? 28,5 тыс. чал.; 1972 год ? 50 тыс. чал.; 1979 год ? 65,5 тыс. чал.; 1996 год ? 100,9 тыс. чал.; 1998 год ? 99,9 тыс. чал. [25]
  • XXI стагодзьдзе : 2004 год ? 98 231 чал.; 2006 год ? 96,5 тыс. чал.; 2009 год ? 97 629 чал. [26] (перап?с); 2016 год ? 100 443 чал. [27] ; 2017 год ? 101 165 чал. [28] ; 2018 год ? 101 616 чал. [2]

Нацыянальны склад (паводле перап?су 1999 году, %): беларусы  ? 44,2, паляк?  ? 38,3, расейцы  ? 14,0, укра?нцы  ? 2,6. Агулам у месьце жывуць прадста?н?к? каля 50 нацыянальнасьця?.

Рэл?г?йнае жыцьцё прадста?ляюць 22 супольнасьц? 6 канфэс?я?, у тым л?ку 7 правасла?ных, 5 рымска-катал?цк?х, 1 грэка-катал?цкая, 1 мусульманская, 1 юдэйская, 1 эвангел?чна-лютэранская ? 6 пратэстанцк?х. Дзейных сакральных будынка? у месьце ? 8, у тым л?ку 4 касьцёлы, 2 царквы ? 2 мал?то?ныя дамы на ?с?х пратэстанта?.

Адукацыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

К?натэатар ≪Кастрычн?к≫

Сыстэма адукацы? ? Л?дзе ? гэта 16 сярэдн?х, няпо?ная сярэдняя школы, г?мназ?я, л?цэй, 33 дашкольныя ? 10 пазашкольных установа?, Л?дзк? каледж, музычны каледж, 2 прафэс?йна-тэхн?чныя вучэльн?, прафэс?йны л?цэй, дз?цячы дом творчасьц?, школа мастацтва? ? музычная школа.

Мэдыцына [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Да паслуга? месьц?ча? ? лякарня на 1155 месца?, 5 пал?кл?н?к, 3 дыспансэры, 24 пункты аховы здаро?я, станцы? хуткай дапамог? ? перал?ваньня крыв?; 11 аптэчных пункта?, 9 аптэчных шап?ка? розных форма? уласнасьц?.

Культура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У сыстэму ?станова? культуры ?ваходзяць 3 дамы культуры, 7 б?бл?ятэк, г?старычна-мастацк? музэй , 1 к?натэатар , 46 калектыва? мастацкай самадзейнасьц?.

Спорт [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У Л?дзе працуе 3 спарткомплексы, 2 ФАК?, стадыён, плавальны басэйн, 12 м?н?-басэйна?, 27 спартовых заля?, 6 стралковых ц?ра?, 64 прыстасаваныя памяшканьн?, 79 плоскасьцевых будынка?.

Забудова [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вул?цы ? пляцы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Аф?цыйная назва Г?старычная назва Былыя назвы
8 сакав?ка вул?ца Крупа?ская вул?ца
Камсамольская вул?ца Замкавая вул?ца
К?рава вул?ца Школьная вул?ца [29]
Лен?на плошча Рынак пляц
Лен?нская вул?ца Каменская вул?ца Гарадзенская вул?ца
3 мая вул?ца
Перамог? вул?ца Сьвянцянская вул?ца [29] Адама Фалько?скага вул?ца
Савецкая вул?ца В?ленская вул?ца Сувальская вул?ца
Не ?снуе Крывая вул?ца Мацкев?ча вул?ца

Мясцовасьц? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Г?старычныя мясцовасьц? Л?ды: В?сманты, Выган, Дварцовая Слабада, Дзяканка, Закасанка, Зарэчча, Каменка, Кузьм?шк?, Куро?шчына, Марг?, Масто?шчына, Навапрудцы, Паста?шчына, Расьляк?, Сойк?шк?, Струг?, Фэрма, Школьны Двор.

Эканом?ка [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?дзк? камбайн
Л?дзкае п?ва

Л?да ? буйны прамысловы цэнтар. У месьце працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай, х?м?чнай, дрэваапрацо?чай, буда?н?чых матэрыяла?, абутковай прамысловасьц?.

  • ААТ ≪Л?дсельмаш≫
  • ААТ ≪Л?даграпраммаш≫
  • РУП ≪Л?цейна-мэхан?чны завод≫
  • РУП ≪Досьледны завод ?Нёман“≫
  • ААТ ≪ Л?дзкае п?ва
  • ААТ ≪Л?дкан≫
  • ААТ ≪Л?дахлебапрадукт≫
  • ДАУП ≪Л?дзк? малочнакансэрвавы камб?нат≫
  • ААТ ≪Лакафарба≫
  • АУВП ≪Л?дзкая мэблевая фабрыка≫
  • ААТ ≪Л?дабудматэрыялы≫
  • ААТ ≪Л?дзкая абутковая фабрыка≫
  • РУП ≪Завод ?Оптык“≫
  • РУП ≪Л?дзк? завод электратэхн?чных выраба?≫
  • ?ПВУП ≪Белтэкс-Оптык≫
  • ЗАТ ≪Белэ?ратара≫
  • Рэспубл?канскае вытворчае ?н?тарнае прадпрыемства ≪Завод ?затрон≫ [30] .

У буда?н?чы комплекс Л?ды ?ваходзяць 17 буда?н?чых ? рамонтна-буда?н?чых арган?зацыя?, найбуйнейшай зь як?х зья?ляецца ААТ ≪Буда?н?ча-мантажны трэст № 19≫.

Да паслуга? насельн?цтва ? гасьцей места маецца 480 аб’екта? раздробнага гандлю ? грамадзкага харчаваньня ?с?х форма? уласнасьц?, шэраг прадпрыемства? побытавага абслуго?ваньня. Дзеюць 2 стацыянарныя ? 4 м?н?-рынк?.

Транспарт [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?да ? чыгуначны вузел. Таксама маецца а?тобусная станцыя, якая абслуго?вае каля 10 м?жмеск?х маршрута? ? каля 30 мясцовых маршрута?. Меск? грамадзк? транспарт улучае 13 а?тобусных маршрута? ? 12 маршрута? маршрутных такс?.

Грузавыя ? пасажырск?я перавозк? ? Л?дзе ажыцьця?ляюць ААТ ≪Л?датранса?та≫, ААТ ≪Л?даспэца?татранс≫, ≪?лона≫, грузавая а?тастанцыя ААТ ≪Горадня?нтэртранс≫, а?тобусны парк № 2 ? чыгуначны вузел.

Турыстычная ?нфармацыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

?нфраструктура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?да ? цэнтар турызму дзяржа?нага значэньня [31] . У месьце працуе Л?дзк? г?старычна-мастацк? музэй. Спын?цца можна ? гатэл? ≪Л?да≫ або ? трохзоркавым гатэл? ≪Кантынэнт≫ [32] .

Славутасьц? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Касьцёл кармэл?та? у час руйнаваньня расейск?м? ?ладам?

Найбольш вядомая славутасьць Л?ды ? Замак Гедз?м?на , збудаваны вял?к?м князем у 1330-я. ?ншыя выдатныя мясьц?ны:

Страчаная спадчына [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Галерэя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Месты-сябры [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асобы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ а б Маргарыта С?дар.   Усе ? у Л?ду, каб вып?ць квасу з Гедым?нам // Зьвязда  : газэта. ? 14 верасьня 2013. ? №  173 (27538) . ? С.  8 . ? ISSN 1990-763x .
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа   (рас.) Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. ? Cambrigde, 1897. P. 338 .
  5. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. ? Вильна, 1890. С. 274, 290 .
  6. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego z 1621 r. ? Warszawa, 2015. S. 41.
  7. ^ Jablonskis K. Lietuvi? kult?ra ir jos veik?jai. ? Vilnius, 1973. P. 220.
  8. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702?1832). ? Vilnae, 2020. P. 161.
  9. ^ Mackavi?ius A. ?emaitijos vals?i? sura?ymas 1537?1538 m. ? Vilnius, 2003. P. 408 .
  10. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич . ? Мн. : Изд-во БГУ, 1974. ? 448 с. С. 202.
  11. ^ а б в г д е ё Баравы Р. Л?да // ВКЛ. Энцыкл . ? Мн. : 2005 Т. 2. С. 197.
  12. ^ История , Лидский районный исполнительный комитет
  13. ^ Ц?то? А. Геральдыка Беларуск?х места?. ? Менск , 1998.
  14. ^ Служилые люди Сибири конца XVI ? начала XVIII века. ? М.; СПб., 2020. С. 576 .
  15. ^ Die Matrikel der Albertus-Universitat zu Konigsberg i. Pr. 1544?1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657?1829. ? Leipzig, 1911/1912. S. 315.
  16. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T. 4. ? Warszawa, 1935. S. 453.
  17. ^ Ко?кель ?. Л?да // ЭГБ . ? Мн. : 1997 Т. 4. С. 362.
  18. ^ Вял?к? г?старычны атлас Беларус? . У 4 т. Т. 4. ? М?нск, 2018. С. 19.
  19. ^ 150 пытання? ? адказа? з г?сторы? Беларус? / Уклад. ?ван Саверчанка , Зьм?цер Санько . ? В?льня: Наша Будучыня, 2002. ? 238 с. ISBN 9986-9229-6-1 .
  20. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919?1920. Wyd. 1. ? Warszawa: Bellona, 2010. S. 87-90.
  21. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  22. ^ Нашы гарады: грамадска-пал?тычнае даведачнае выданне / У. А. Мал?шэ?ск?, П. М. Пабока. ? Мн.: Народная асвета, 1991.
  23. ^ а б Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. ? Wilno, 1909.
  24. ^ Sulistrowski F. Lida // Słownik geograficzny... T. V. ? Warszawa, 1884. S. 217 .
  25. ^ БЭ . ? Мн. : 1999 Т. 9. С. 248.
  26. ^ Перепись населения ? 2009. Гродненская область   (рас.) Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь
  27. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа   (рас.) Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь
  28. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа   (рас.) Нацыянальны статыстычны кам?тэт Рэспубл?к? Беларусь
  29. ^ а б Ла?рэш Л. Па старонках нашай г?сторы?. З жыцця вул?цы Школьнай ? сучаснай К?рава // ≪Л?дская газета≫, 22 л?пеня 2017.
  30. ^ Завод ≪?затрон≫ плануе да канца года наладз?ць выпуск трох лекавых сродка? (недаступная спасылка) // ≪ БелТА ≫, 23 лютага 2007
  31. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. ? Мн. , 2007.
  32. ^ Гостиницы , Лидский районный исполнительный комитет

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]