Язафат Кунцэв?ч

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Язафат Кунцэв?ч
Сьвяты
Сьвецкае ?мя ?ван
Манаскае ?мя Язафат
Нарадз??ся 1580 [1]
Памёр 12 л?стапада , 1623 , В?цебск , Рэч Паспал?тая (сучасная Беларусь)
Шануецца Катал?цкай Царквой (б?зантыйскага ? рымскага абрада?); укра?нскай , беларускай ? расейскай ? ?нш. грэка-катал?цк?м? Цэрквам?
Бэатыф?каваны 16 тра?ня , 1643 , у Рыме , Папам Рымск?м Урбанам VIII
Канан?заваны 1867 , у Рыме , Папам Рымск?м П?ем IX
Гало?ная сьвятыня базыл?ка сьв. Пятра ? Рыме
Дзень памяц? 12 л?стапада - Катал?цкая царква , Беларуская Грэка-Катал?цкая Царква ,
16 верасьня - Беларуская Грэка-Катал?цкая Царква
, 25 л?стапада - Укра?нская Грэка-Катал?цкая Царква
Патрон В?цебская дыяцэз?я РКЦ

Язафа?т Кунцэ?в?ч ( 1580 ц? 1584 ? 12 л?стапада 1623 ) ? грэка-катал?цк? царко?ны ? грамадзк? дзяяч Вял?кага Княства Л?то?скага , царко?ны п?сьменьн?к, сьвятамучан?к .

Жыцьцяп?с [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Нарадз??ся ва ?ладз?меры-Валынск?м у зьбяднелай шляхецкай сям’? Кунцэв?ча? , якая выехала туды зь Беларус? [2] Яго бацькам бы? небагаты купец Га?рыла, мац? ? Марына. У падлеткавым узросьце, не?забаве пасьля Берасьцейскай ун?? 1596 году, разам з бацькам? пераеха? у В?льню. Паводле сьведчаньня б?ёграфа?, ?ван (Ян) Кунцэв?ч зь дзяц?нства вылуча?ся цягай да мал?твы ? м?стычным сьветапоглядам.

Да 1599 прыня? Ун?ю ? зраб??ся яе адданым прых?льн?кам. На ягоны выбар Ун?? ? фармаваньне яго катал?цкага сьветапогляду па?плывал? знакам?тыя ? свой час багасловы ? грэк Пятро Аркудз? , як? бы? прысланы з Рыму для ?мацаваньня Зьяднанай Царквы ? Рэчы Паспал?тай, в?ленск? езу?т Валенц? Фабрыцый, будучы м?трапал?т Язэп Руцк? , як? тады бы? яшчэ сьвецкай асобай.

У 1604 сам К?е?ск? м?трапал?т ?пац? Пацей пастрыг яго ? манах?, нада? яму новае ?мя ? Язафат, высьвяц?? на дыякана, пасьля чаго нак?рава? у В?ленск? манастыр Сьвятой Тройцы [3] . Сапра?дны аскет у штодзённым жыцьц?, Язафат Кунцэв?ч у вольны ад мал?тва? ? набажэнства? час чыта? сьвятыя кн?г? ? п?са? свае, у як?х даводз?? неабходнасьць аб’яднаньня ?сходняй ? Заходняй Царквы пад зьверхн?цтвам Папы Рымскага . Яго праведнае манаскае жыцьцё, навука ? палымяныя казаньн? прыцягвал? ? манастыр новых маладых паслушн?ка?.

У другой палове 1608 ён бы? высьвячаны на сьвятара . (Паводле некаторых крын?ца? ужо 23 жн??ня 1608 ён бы? ераманахам) [4] . Таго ж году Язэп Руцк? запрас?? Я. Кунцэв?ча ? К?е? для дапамог? ? навяртаньн? правасла?ных к?е?ляна? да Ун??. У Пячорск?м манастыры адбы?ся ?нцыдэнт, кал? ? адказ на прамовы Язафата Кунцэв?ча манах? сьцягнул? яго з амбону ? моцна зьб?л?, аднак пасьля багасло?скага дыспуту варожасьць улеглася.

Кал? манаская супольнасьць Траецкага манастыра ? В?льн? павял?чылася да 50 манаха?, зьяв?лася магчымасьць засно?ваць новыя манастыры Зьяднанай Царквы. Шляхц?ч Рыгор Трызна , маршалак слон?мск?, падарава? манахам-ун?ятам манастыр у Быцен? , як? ён збудава? для сваёй дачк? Э?фрас?ньн?, ? тады Язэп Руцк? нак?рава? туды Язафата Кунцэв?ча, каб ён заснава? там нав?цыят для манаха? Зьяднанай Царквы. Тады ж Рыгор Трызна пазнаём?? ?гумена Быценскага манастыра Язафата Кунцэв?ча з сва?м правасла?ным суседам ?ванам Мялешкам, смаленск?м кашталянам. Пад уплывам ераманаха Язафата ?ван Мялешка прыня? Ун?ю ? падарава? манахам Жыров?чы , дзе была царква з цудатворнай ?конай Багародз?цы. Язафат Кунцэв?ч ста? першым ?гуменам Жыров?цкага манастыра. Шляхц?ч ?ван Мялешка разам з сужонкай Ганнай з Фурса? збудавал? ? Жыров?чах манастыр ? 29 кастрычн?ка 1613 ?рачыста ?вял? туды Язафата Кунцэв?ча зь яго манахам? [5] . З таго часу Жыров?чы стал? сла?ным водпуставым месцам, куды штогод пачал? прыходз?ць п?л?грымы з самых розных кутко? Вял?кага Княства Л?то?скага ? Рэчы Паспал?тай.

Пасьля сьмерц? 18 л?пеня 1613 м?трапал?та ?пац?я Пацея К?е?скай м?трапол?яй пача? упра?ляць Язэп Руцк? , а Язафат Кунцэв?ч ад гэтага часу ? да 1617 бы? арх?мандрытам В?ленскага манастыра Сьвятой Тройцы, як? тады нал?чва? ужо 60 манаха?. За гэты час ён многа зраб?? для разбудовы ? добра?парадкаваньня манастыра, арган?зацы? манаскага жыцьця. Старэйшых манаха? арх?мандрыт Язафат Кунцэв?ч нак?рава? у Наваградак ? Менск, дзе базыляне адчын?л? школы, а сам заста?ся тольк? з маладым? манахам?. У гэты час яму даводз?лася адначасова выконваць абавязк? арх?мандрыта, в?карыя, спаведн?ка, прапаведн?ка, эканома ? нават дзяка. Як сьцьвярджа? сьведак айцец Г. Хмяльн?цк?, звычайна ён сам зван?? на пад’ём ? ? царкве на мал?тву [6] .

Паводле рэкамэндацы? Руцкага ? 1617 прызначаны б?скупам в?цебск?м ? адначасова каад’ютарам да полацкага арх?б?скупа Гедэона Бральн?цкага . Разам зь м?трапал?там Язэпам Руцк?м, як? распрацава? статуты Базылянскага закону, Язафат Кунцэв?ч моцна спрычын??ся да рэарган?зацы? ?сходняга манаства ? кра?.

Пасьля сьмерц? Бральн?цкага ? канцы 1618 Я. Кунцэв?ч ста? полацк?м арх?б?скупам . У Полацак ён прыбы? з асабл?вай м?с?яй ад м?трапал?та Руцкага ? умацаваць Ун?ю ? гэтым кра?.

Першым? крокам? арх?б?скупа Язафата Кунцэв?ча на новай н?ве сталася адраджэньне царко?нага жыцьця: адна?леньне храма? (у тым л?ку Полацкага Саф?йскага сабору ), заснаваньне параф?яльных школа?, ≪чыстка≫ кл?ру. Адначасова ён праяв?? сябе адданым прых?льн?кам еднасьц? Заходняй ? ?сходняй Цэрква?. Да Базылянскага закону ён прыядна? манаха? трох манастыро? Полацкай япарх??: Полацкага манастыра, Чарэйскага манастыра ? Маг?лё?скага манастыра.

Разам з тым акты?насьць новага полацкага арх?б?скупа выкл?кала неадназначную рэакцыю. 9 кастрычн?ка 1618 арх?б?скуп Язафат Кунцэв?ч нак?рава?ся ? Маг?лё? са звычайнай душпастырскай мэтай ≪прыгледзець за царко?ным парадкам≫ . Жыхары не дазвол?л? яму, як пастыру, нават уступ?ць у места, зачын?л? гарадзкую браму, расстав?л? на вежах ? на валу гарматы, ск?раваныя на сьв?ту арх?б?скупа, ? ?зброеных людзей, частка як?х выйшла з харугвам? перагарадз?ць ун?яцкаму арх?б?скупу дарогу ? места. ≪Кал? гэты ?ладыка-адшчапенец , ? казал? яны, ? дзе-небудзь пакажацца бл?жэй каля места, то ? места мы яго ня пусьц?м, а яго заб’ем, бо за пастыра ? ?ладыку свайго ня л?чым ? прызнаваць яго ня хочам≫ . Гэты ?нцыдэнт ста?ся прычынай судовага разьб?ральн?цтва, у вын?ку ягока завадатара? бунту як парушальн?ка? спакою ? дзяржаве прысудз?л? да сьмяротнай кары, а на места бы? накладзены штраф [7] .

У сакав?ку 1620 на зваротным шляху з Масквы ? К?е? прыбы? Ерусал?мск? патрыярх Тэафан, як? акты?на праводз?? пратурэцкую ? прамаско?скую пал?тыку. Ён незаконна [8] высьвяц?? новых правасла?ных б?скупа? ? пастав?? ?х на?замен раней прызначаных ун?яцк?х, чым абвастры? супярэчнасьц? ? асяродку хрысьц?яна? Рэчы Паспал?тай. У прыватнасьц?, у абыход Кунцэв?ча б?скупам Полацку бы? паста?лены Мялец? Сматрыцк? , дзеяньн? якога ? Рэчы Паспал?тай расцан?л? як падбухторваньне да мецяжу ? царко?наму расколу ?ва ?году Турэччыны . У прыватнасьц? кароль ? вял?к? князь Жыг?монт п?са?:

« нехта Сматрыцк? ? Барэцк? змов?л?ся з падданым? цэсара турэцкага , непрыяцеля веры хрысьц?янскай ? нашага, як? на панствы нашыя вайной ?дзе. Зь нейк?м пастырам, н?бы патрыярхам ерусал?мск?м, на шпег? да панства? нашых ад цэсара турэцкага дасланым, наважыл?ся без дазволу ? ведама нашага прысьвячэньн? браць ? адз?н на м?трапол?ю К?е?скую, а ?ншы ? на арх?б?скупства Полацкае, ?гнаруючы тых, хто прылажэнствы гэтыя духо?ныя зда?на з пападаньня нашага спараднага на сябе носяць ? добрае здаро?е маюць. »

Аднак прапаганда М. Сматрыцкага прынесла свой плён. Арх?б?скупа Я. Кунцэв?ча зьв?навац?л? ? перасьледзе правасла?ных, на што ён змушаны бы? адказаць л?стом, адрасаваным Льву Сапегу :

« Я ж н?кол? н?кога да Ун?? гвалтам не прымуша?, такога н?кол? не было. Абараняць жа мне мае царко?ныя правы, (кал? на мяне наступаюць гвалтам), мяне прымушае звычайная б?скупская прысяга. »

Найбольш напружаны характар барацьба супраць Ун?? набыла ? В?цебску , насельн?цтва якога пасланцы Сматрыцкага падбухторыл? да непаслушэнства законнаму арх?б?скупу.

Уступ??шы ? валоданьне в?цебск?м? цэрквам?, Я. Кунцэв?ч заня?ся ?хным абсталяваньнем: загада? ?х падмесьц?, пачысьц?ць абразы, наладз?ць хоры ? адк?дныя сядзеньн?. Паводле слова? в?давочца?, правасла?ныя ? адказ на гэта сказал?, што нельга з царквы н?чога вык?даць, нават пыл. На падставе гэтага яны абвясьц?л?, што Я. Кунцэв?ч прытрымл?ваецца лац?нскай веры ? перарабляе цэрквы на лац?нск? ?зор [7] .

Ад сакав?ка 1621 па атрыманьн? л?ста М. Сматрыцкага, жыхары В?цебску по?насьцю перастал? падпарадко?вацца Я. Кунцэв?чу. 4 красав?ка 1621 , у дзень Дабравешчаньня, в?цебск?я правасла?ныя на чале з бурм?страм Сымонам Нешам не пусьц?л? працэс?ю ?н?яцк?х сьвятаро? з Прачысьценскага сабору ? царкву Дабравешчаньня: ≪люд посполитый лаял их и соромотил и на здоровье их як того часу, так и потомных часов похвалки чинил, грозячи им забиянем и у воду утопенем≫ . У Дабравешчанскай царкве 16 жн??ня , у дзень Спаса (≪яблычнага≫), правасла?ныя зно? ≪тумульт учинили≫ , зван?л? ? званы, проста ? царкве зьб?л? сьвятара айца Макс?ма Турчынов?ча ? Кунцэв?чавага слугу Стэфана Баз?л?скага, а потым гнал?ся за сам?м арх?б?скупам. У дзень Пяц?дзясятн?цы вял?к? нато?п правасла?ных спын?? арган?заваную Кунцэв?чам урачыстую працэс?ю, што нак?ро?валася за места да царквы Сьв. Духа, ? прымус?? яе вярнуцца ? места. 20 лютага 1622 каля сотн? жыхаро? В?цебску абкружыл? царкву Дабравешчаньня, перашкаджаючы адпра?леньню арх?б?скупам набажэнства, ≪крик, волане великое учинили≫, ≪словы неучтивыми лаяли, соромотили≫ ?н?яцкае духавенства, а пасьля службы напал? на арх?дыякана ? чэлядзь арх?б?скупа [7] .

Сьв. Язафат Кунцэв?ч

Кульм?нацыя канфл?кту настала 12 л?стапада 1623 ( В?цебскае па?станьне ), кал? разьюшаны нато?п в?цебск?х правасла?ных рыну?ся ? дом Я. Кунцэв?ча. Арх?б?скуп выйша? ?м насустрач са словам?: ≪Дзец? мае, чаму вы напал? на мой дом?≫ Як сьведчаць судовыя дакумэнты, забойцы двума ?дарам? бердыша расьсекл? ?ладыку галаву, а потым ≪до?га нявечыл? яго ? пасьля сьмерц?≫. Цела Язафата ск?нул? з Прачысьценскай гары, а затым, прывяза?шы да ног ? шы? цяжк?я камян? ? насыпа?шы каменьня ? валасян?цу, утап?л? ? Дзьв?не [2] . Апроч таго, забойцы разрабавал? б?скупск? палац, ун?яцк?я цэрквы ? манастыры ды ?ншую маёмасьць у месьце [9] .

Да моманту прыбыцьця ? В?цебск сьледчай кам?с??, большая частка ?дзельн?ка? расправы зьбегла зь места. Да суду прыцягнул? тольк? 19 чалавек. Мног?я сьведк? паказвал? на тое, што правасла?ныя ладз?л? замах? на жыцьцё Кунцэв?ча ? заб?л? яго тольк? празь нянав?сьць ? ≪распалены запал≫ супраць катал?цкай веры, ун?? грэцкай царквы з рымск?м касьцёлам ? падпарадкаваньня апостальскай стал?цы ? Рымскаму Папу. Карале?ск?я кам?сары, што праводз?л? расьсьледаваньне забойства Кунцэв?ча, прызнал? пра?дз?вым? паказаньн? сьведка? пра тое, што Язафат Кунцэв?ч бы? заб?ты бязьв?нна, ? што забойцы ня мел? ан?як?х падстава? для такога жорсткага злачынства [7] .

Цела арх?б?скупа Язафата Кунцэв?ча пасьля ?рачыстага адпяваньня пахавал? ? ягонай катэдры сьв. Саф?? ? Полацку, але пазьней яго мошчы неаднаразова даводз?лася таемна перавоз?ць па ?сёй Беларус? ? за яе межам?, каб захаваць ад зьн?шчэньня расейск?м? войскам?.

Канан?зацыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Працэс захада? да бэатыф?кацы? сьв. Язафата пача?ся ? наступны год па яго сьмерц?. Працэс працягну?ся пры ?дзеле створаных па вызначэньн? Урбана VI?I (двойчы, у 1625 ? 1635  гг.) кам?с?я? для дасьледаваньня жыцьця, дзейнасьц?, сьмерц? Язафата Кунцэв?ча ? цуда?, зьвязаных зь ягоным апякунствам.

Па завяршэньн? расьсьледаваньня, у тра?н? 1643 году Полацк? арх?б?скуп Язафат Кунцэв?ч бы? зал?чаны Папам Урбанам VIII да сьп?су сьвятых у ВКЛ ? ?кра?не , а ? чэрвен? 1867 году Папа П?й IX абвясьц?? яго сьвятым для ?сёй Катал?цкай Царквы. Мошчы беларускага сьвятамучан?ка Язафата Кунцэв?ча захо?ваюцца ? саборы сьв. Пятра ? Рыме, каля алтара сьв. Вас?ля Вял?кага пры па?ночна-?сходн?м слупе храма [10] .

Папа Рымск? Ян Павал II назва? сьвятамучан?ка Язафата Кунцэв?ча ≪Апосталам еднасьц?≫.

Творчасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Язафат Кунцэв?ч ? а?тар палем?чных ? багасло?ск?х твора? ≪А фальшаваньню п?сьм славенск?х…≫, ≪Прав?лы для ?н?яцк?х прасьв?тара?≫, ≪Катэх?зму≫, 6 артыкула? у кн?зе Л. Крэ?зы ≪Абарона еднасьц?…≫ ( 1617 ) ? ?ншых. У сва?м укладаньн? ≪Пра хрышчэньне сьв. Уладз?м?ра≫ Кунцэв?ч даводз??, што руская Царква першапачаткова была катал?цкай.

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122499220 // Gemeinsame Normdatei   (ням.) ? 2012?2016.
  2. ^ а б 66. Хто так? Язафат Кунцэв?ч? // 150 пытання? ? адказа? з г?сторы? Беларус? / Уклад. ?ван Саверчанка , Зьм?цер Санько . ? В?льня: Наша Будучыня, 2002. ? 238 с. ISBN 9986-9229-6-1 .
  3. ^ Нарис ?стор?i Васил?янського чину святого Йосафата. В?давництво оо. Васил?ян, Рим, 1992. С. 102.
  4. ^ Нарис ?стор?i Васил?янського чину святого Йосафата. В?давництво оо. Васил?ян, Рим, 1992. С. 110.
  5. ^ Historya o pocz?tkach cudownego obrazu Nayswi?tszey Panny Maryi Zyrowickiey w Litwie. Wilno, 1628.
  6. ^ Нарис ?стор?i Васил?янського чину святого Йосафата. В?давництво оо. Васил?ян, Рим, 1992. С. 115.
  7. ^ а б в г Алена Верн?ко?ская. Супрац??ленне правасла?ных Полацкай епарх?? ?вядзенню ун?? ? забойства Язафата Кунцэв?ча // Беларуск? г?старычны агляд, Том 8 Сшытак 1?2 (14?15) Снежань 2001
  8. ^ ?гар Войн?ч. С?львестр Коса? ? Язафат Кунцэв?ч ? повязь царко?ных ерарха? . Беларуск? г?старычны агляд. Арх??ная коп?я ад 17 л?пеня 2011 г. Том 7. Сшытак 2 (13)
  9. ^ Сёньня Дзень сьв. Язафата // Наша Н?ва , 12 л?стапада 2008
  10. ^ Аляксей Хадыка.   Святы Язафат Кунцэв?ч: Складанне культу ? ?канаграф?? ? Беларус? // Наша Вера . ? 2006. ? № 2 (36).

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Язафат Кунцэв?ч ? схов?шча мультымэдыйных матэрыяла?