М?калай Чарг?нец

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
М?калай Чарг?нец
Старшыня Кам?с?? па м?жнародных справах ? нацыянальнай бясьпек? НС РБ
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-м?н?стар: Сяргей С?дорск?
Асаб?стыя зьвестк?
Нарадз??ся: 17 кастрычн?ка 1937 ( 1937-10-17 ) (86 гадо?)
Сьцяг Беларускай ССР Менск , БССР
Партыя:
Дзец?: ?гар М?калаев?ч Чарг?нец [d]
Адукацыя:
Узнагароды:

М?кала?й ?ва?нав?ч Чарг?не?ц ( нар . 17 кастрычн?ка 1937 у Менску ) ? беларуск? п?сьменьн?к ? пал?тык, чалец Савету Рэспубл?к? Нацыянальнага сходу Рэспубл?к? Беларусь .

Б?яграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Нарадз??ся 17 кастрычн?ка 1937 у Менску . Скончы? Вышэйшую школу трэнэра?, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржа?нага ?н?вэрсытэту па спэцыяльнасьц? правазна?ства (1969). Кандыдат юрыдычных навук (1977), тэма дысэртацы?: ≪Адм?н?страцыйна-прававыя праблемы барацьбы супраць п'янства ? алькагал?зму (па матэрыялах Беларускай ССР)≫. Акадэм?к М?жнароднай акадэм?? арган?зацыйных ? к?ра?н?чых навук, М?жнароднай акадэм?? ?нфармацыйных рэсурса? ? тэхналёг?й, акадэм?к ? в?цэ-прэзыдэнт Акадэм?? праблем бясьпек?, абароны ? правапарадку Расе? , прафэсар ? гранд-доктар ф?лязоф?? ? праву Сусьветнага разьмеркаванага ?н?вэрсытэту ААН , ля?рэат м?жнародных л?таратурных прэм?й ?м. А.Фадзеева ? У.П?куля, ля?рэат шматл?к?х саюзных ? рэспубл?канск?х прэм?й, генэрал-лейтэнант.

На прафэс?йнай аснове гуля? у футбольных камандах майстро? гарадо? Менску , В?ньн?цы , К?шынёва . 1963-1964 ? рэгул?ро?шчык радыёапаратуры Менскага прыборабуда?н?чага заводу . 1964-1993 ? опэрупа?наважаны, ст. опэрупа?наважаны, начальн?к аддзяленьня крым?нальнага вышуку Савецкага РАУС г. Менску, намесьн?к начальн?ка УУС Менскага гарвыканкаму, начальн?к к?раваньня крым?нальнага вышуку МУС БССР. У 1984-1987 служы? дарадн?кам у А?ган?стане. У 1987-1993 ? начальн?к к?раваньня ?нутраных справа? на транспарце Рэспубл?к? Беларусь. У 1993-1997 ? старшыня кам?тэту па сацыяльнай абароне вайско?ца?, вэтэрана? вайны ? ?векавечаньн? памяц? заг?нулых пры Савеце М?н?стра? Рэспубл?к? Беларусь. У 1996-1997 ? памагаты к?ра?н?ка справам? прэзыдэнта Рэспубл?к? Беларусь.

З 1997 чалец Савету Рэспубл?к? Нацыянальнага сходу Рэспубл?к? Беларусь першага, другога ? трэцяга скл?каньня?. Чалец Прэзыдыюма Савету Рэспубл?к? Нацыянальнага сходу Беларус? , Старшыня Сталай кам?с?? Савету Рэспубл?к? па м?жнародных справах ? нацыянальнай бясьпек?, чалец Савету Парлямэнцкага сходу Саюза Беларус? ? Расе? . З 1998 Старшыня Сталай кам?с?? Парлямэнцкага сходу Саюза Беларус? ? Расе? па пытаньнях вонкавай пал?тык?, чалец Сталай кам?с?? М?жпарлямэнцкай асамбле? СНД па замежнапал?тычных пытаньнях. Старшыня Саюза п?сьменьн?ка? Беларус? , чалец Саюза журнал?ста?, Саюза к?нэматаграф?ста? Беларус?. Сакратар м?жнароднай асацыяцы? п?сьменьн?ка?-батал?ста?. Старшыня Грамадзтва сябро?ства Беларусь ? Кыргыстан .

19 сьнежня 2002 - 9 сьнежня 2005 ? старшыня к?раваньня грамадзкага аб’яднаньня ≪ Беларуск? л?таратурны фонд ≫. У 2005 пасьля ?н?цыяванага ?ладам? расколу Саюзу п?сьменьн?ка? Беларус? ?значал?? яго аф?цыйную частку (у асно?ным расейскамо?ную).

У красав?ку 2006 за падтрымку рэжыма Лукашэнк? М?калаю Чарг?нцу бы? забаронены ?езд у кра?ны ЭЗ .

У красав?ку 2008 высуну? ?н?цыятыву стварыць невял?кую грамадзкую раду, якая бы вызначыла перал?к сацыяльна-значнай л?таратуры.

22 кастрычн?ка 2008 Верхняя палата Парлямэнта прыняла адста?ку старшын? Сталай кам?с?? па м?жнародных справах ? нацыянальнай бясьпек? М?калая Чарг?нца. Сэнатар пада? заяву аб адста?цы ? сувяз? з заканчэньнем тэрм?ну яго па?намоцтва?.

Навуковая дзейнасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

А?тар больш 50 за навуковых прац.

Творчасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Больш за 30 твора? (па-расейску), частка зь як?х уключаная ? сэрыю ≪Майстры савецкага дэтэктыву≫; сцэнары трох мастацк?х ф?льма?.

Узнагароды [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Узнагароды: ордэны Лен?на , Баявога Чырвонага Сьцягу, Чырвонай Зорк? (два), ≪За адвагу≫ ? Чырвонага Сьцягу (ДРА), ордэн ≪Зорка Югаслав??≫ ?? ступен?; 30 мэдаля? СССР, Рэспубл?к? Беларусь, Рэспубл?к? А?ган?стан, Рэспубл?к? Польшча, ганаровым? граматам? Вярхо?най Савету БССР ? Нацыянальнага сходу Рэспубл?к? Беларусь; прэм?? ?мя А.Фадзеева, У.П?куля. У лютым 1999 г. указам прэзыдэнта ?знагароджаны мэдалём ≪У памяць 10-годзьдзя вываду савецк?х войска? з А?ган?стану≫.

Як сьцвярджае сам М?калай Чарг?нец на сва?м сайце ? ён унесены ? Кн?гу рэкорда? Г?нэса за разнапланавыя дасягненьн? ? гал?не навук? ? культуры (1998) [1] . Аднак пры аф?цыйным запыце да прадста?н?цтва кампан?? пацьвердз?ць гэта высьветл?лася, што н?якага Чарг?нца ? базе няма ? н?кол? не было [2] .

У 2005 ганараваны званьня ≪М?жнародны прафэс?янал 2005 году≫, якое прысуджаецца М?жнародным б?яграф?чным цэнтрам у Кембрыджы ( Ангельшчына ). Дзейнасьць гэтага цэнтра была ахарактарызавана як махлярства; па сьцьвярджэньн? ?рада Заходняй А?страл?? цэнтар бярэ плату за выдадзеныя сэртыф?каты [3] .

Сям’я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Жанаты, двое дзяцей.

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Чергинец Николай Иванович   Праверана 24 лютага 2019 г. Арх??ная коп?я ад 13 жн??ня 2018 г.
  2. ^ Николая Чергинца уличили во лжи . Белсат  (28 верасьня 2015).  Праверана 24 красав?ка 2020 г.
  3. ^ Scam of International Biographical Centre . Commerce Ministry, Government of Western Australia.  Праверана 2011-05-24 г. Арх??ная коп?я ад 2010-06-05 г.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]