Лац?нская мова

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Лац?нская
Саманазва lingua Latina
Кра?ны Сцяг Ватыкана Ватыкан
Мальтыйск? ордэн
першапачаткова ? Старажытны Рым
Рэг?ёны Заходняя ? Па?днёвая Е?ропа , Бл?зк? ?сход , Па?ночная Афрыка (у I-V стст.)
Аф?цыйны статус Сцяг Ватыкана Ватыкан
Арган?зацыя, якая рэгулюе Катал?цкая Царква
Вымерла П?сьмовая мова выцеснена раманск?м? ? германск?м? мовам? ? XII-XV стст. (ва Усходняй Е?ропе ? XVII ст.), у навуцы захо?валася ? XVIII ст., у б?ялог??, медыцыне, правазна?стве ? катал?цтве дагэтуль
Вусная мова: разв?лася ? раманск?я мовы к IX-XII стст.
Клас?ф?кацыя
Катэгорыя Мовы Е?раз??

?ндае?рапейская

?тал?йск?я
Лац?нская
П?сьменнасць лац?н?ца
Мо?ныя коды
ДАСТ 7.75?97 лат 380
ISO 639-1 la
ISO 639-2 lat
ISO 639-3 lat
Ethnologue lat
ABS ASCL 2902
IETF la
Glottolog lati1261
В?к?педыя на гэтай мове

Лац??нская мова , або лац??на , таксама латы?нь , (лац.: lingua Latina ) ? мёртвая мова з ?ндае?рапейскай мо?най сям’? ( ?тал?йскай мо?най групы ), якая ?стотна па?плывала на лекс?кон мног?х мо? свету. Аф?цыйная мова Ватыкана ? Катал?цкай Царквы . Ужываецца ? б?ялог?? ? медыцыне . Алфав?т ? лац?нск? . Паводле граматычнага ладу ? флекты?ная.

П?сьмовасць [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

?нскрыпт з Кал?зея на лац?нскай мове.
л?тара лац?нская
назва
асно?ны
алафон ( МФА )
A a ? [a]
B b b? [b]
C c c? [k]
D d d? [d]
E e ? [?]
F f ef [f]
G g g? [g]
H h h? [h]
I i ? [i]
J j jot [j]
K k k? [k]
L l el [l]
M m em [m]
л?тара лац?нская
назва
асно?ны
алафон ( МФА )
N n en [n]
O o ? [?]
P p p? [p]
Q q q? [k]
R r er [r]
S s es [s]
T t t? [t]
U u ? [u]
V v v? [w>v]
W w ? (v?) duplex [w,v]
X x ex [ks]
Y y ? Graeca [iː]
Z z z?ta [z]

Л?тары C ? K абедзве азначаюць /k/ . У арха?чных надп?сах С звычайна выкарысто?ваецца перад ? ? Е, у той час як К выкарысто?ваецца перад А. Аднак у клас?чны час выкарыстанне К было абмежавана вял?к?м сп?сам спрадвечна лац?нск?х сло?; у грэчаск?х запазычаннях капа (Κκ) за?сёды перадаецца л?тарай С. Л?тара Q дазваляе адрозн?ваць м?н?мальныя пары /k/ ? /k?/ , напрыклад cui /kui?/ ? qui /k?iː/ .

  • У ранняй латын? С азначала две розныя фанемы /k/ ? /g/ . Пазней была ?ведзена асобная л?тара G, аднак нап?санне С захавалася ? скарачэннях шэрага старажытнарымск?х ?мён, напрыклад G?ius (Гай) скарочана п?салася C. , а Gnaeus (Гней) як Cn.
  • У клас?чнай латын? л?тары I ? V (назва: ?) азначал? як галосныя /i/ ? /u/ , так ? зычныя (дакладней, па?галосныя) /j/ ? /w/ . У Сярэднявяко?? была уведзена розн?ца Ii/Jj ? Uu/Vv, якая ? зараз пры выданн? лац?нск?х тэкста? з’я?ляецца неабавязковай. Часта выкарысто?ваюцца тольк? Ii, Uu, Vv, часам ? Ii и Vu.
  • Л?тары Y ? Z был? ?ведзены ? клас?чную эпоху дзеля зап?су сло? грэчаскага паходжання, л?тара W была ?ведзена ? Сярэднявяко?? дзеля зап?су сло? германскага паходжання.
  • Па?галосны /j/ рэгулярна падвойва?ся пам?ж галосным?, але гэта не паказвалася п?сьмова. Перад галосным ? па?галосны ? не п?са?ся наогул, напрыклад /?rejjikit/ ‘к?ну? назад’ часцей п?салася reicit , а не reiicit

Лац?нск? алфав?т з’я?ляецца асновай п?сьмовасц? мног?х сучасных мо?.

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Lapis niger (л?таральна ≪Чорны камень≫) ? адз?н з найбольш ранн?х помн?ка? (6?5 стст. да н.э.) з надп?сам на лац?нскай мове.

Лац?нская мова разам з фал?кскай ( лац?на-фал?кская падгрупа ), разам з окскай ? умбрыйскай мовам? складала ?тал?йскую гал?ну ?ндае?рапейскай сям’? мо? . У працэсе г?старычнага разв?цця старажытнай ?тал?? лац?нская мова выц?снула ?ншыя ?тал?йск?я мовы ? з часам заняла дам?нантнае станов?шча ? заходн?м М?жземнамор’? . У цяперашн? час аднос?цца да л?ку так званых мёртвых мо? , як старажытна?ндыйск? санскрыт , старажытнагрэчаская мова .

У г?старычным разв?цц? лац?нскай мовы адзначаецца некальк? этапа?, як?я характэрны з пункту гледжання яе ?нутранай эвалюцы? ? ?заемадзеяння з ?ншым? мовам?.

Арха?чныя латынь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

З’я?ленне латын? як мовы адбылося у сярэдз?не ?? тысячагоддзя да н.э. У пачатку ? тыс. да н.э. на лац?нскай мове разма?ляла насельн?цтва невял?чкай вобласц? Лацый (лац. ‘’Latium’’), што размешчана на захадзе сярэдняй частк? Апен?нскага па?вострава , па н?жэйшай плын? Тыбра . Племя, што жыло ? лацы?, звалося лац?нам? (лац. ‘’Latini ), яе мова ? лац?нская. Цэнтрам гэтай вобласц? ста? горад Рым (лац. ‘’Roma ), з-за якога ?се плямёны, што аб’яднал?ся вакол яго, стал? зваць сябе рымлянам? (лац. ‘’Romani ).

Наболей ранн?я п?сьмовыя крын?цы на лац?нскай мове маюць дачыненне, меркавана, да канца 6 ? пачатка 5 стагоддзя да н.э. Гэта знойдзены ? 1978 годзе надп?с са старажытнака горада Сатрыка (50 к?ламетра? на по?дзень ад Рыма), як? датуецца канцом 6 стагоддзя да н.э., ? урывак сакральнага надп?су на абломку чорнага камня, як? знойдзены ? 1899 годзе пры раскопках рымскага форума, як? аднос??ся да 500 года да н.э. Да старажытных помн?ка? арха?чнай латын? адносяцца таксама ? шматл?к?я надп?сы на мог?лках ? аф?цыйныя дакументы 3 ? пачатка 2 стагоддзя да н.э., з як?х найболей вядомыя эп?таф?? рымск?х пал?тычных дзеяча? Сцып?ёна? ? тэкст сенацкай пастановы аб свяц?л?шчах бога Вакха .

Паступовае распа?сюджванне лац?нскай мовы за межы Рыма ? выцясненне ?ншых мо? старажытнай ?тал?? пачынаецца з 4?3 стст. да н. э. Лац?н?зацыя Апен?нскага па?вострава (за выключэннем по?дня ?тал?? ? С?цыл?? , дзе захо?валася грэчаская мова ) у асно?ным скончылася к 1 ст. да н. э. Далейшыя заваяванн? раба?ладальн?цкага Рыма прывял? да распа?сюджвання лац?нскай мовы ? Па?ночнай Афрыцы , ?спан?? , Гал?? , Брытан?? , прырэйнскай Герман?? , у Рэцы? , Панон?? ? Дак?? .

Найбуйнейшым прадста?н?ком арха?чнага перыяду ? гал?не л?таратурнай мовы з’я?ляецца старажытнарымск? камедыёграф Пла?т (каля. 245?184 да н. э.), ад якога да нашага часу дайшло 20 камедый цалкам ? да?на ? уры?кам?. Аднак, трэба адзначыць, што сло?н?кавы склад камедый Пла?та ? фанетычная структура яго мовы ?жо набл?жаецца да норм клас?чный латын? 1 стагоддзя да н.э.

Клас?чная латынь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Клас?чная (≪залатая≫) латынь ? л?таратурная мова, якая дасягнула найвышэйшай выразнасц? ? с?нтакс?чнай стромкасц? ? праза?чных творах Цыцэрона (106 ? 43 да н.э.) ? ? паэтычных творах Верг?л?я (70 ? 19 да н.э.) ? Ав?дз?я (43 да н.э. ? 18 н.э).

Перыяд фарм?равання ? роскв?ту клас?чнай лац?нскай мовы бы? звязаны з ператварэннем Рыма ? найбуйнейшую дзяржаву М?жземнамор’я , якая падпарадкавала сабе значную частку Е?ропы , Па?ночную Афрыку ? Малую Аз?ю . Ва ?сходн?х прав?нцыях рымскай дзяржавы ( Грэцыя , Малая Аз?я ) была шырока распа?сюджава грэчаская мова ? высокаразв?тая грэчаская культура, лац?нская мова не атрымала шырокага распа?сюду. ?накш справа складвалася ? заходн?м М?жземнамор’?. На канец 2 стагоддзя да н.э. лац?нская мова пануе на ?сёй тэрыторы? ?тал?? , а хутка распа?сюджваецца ? Гал?? , на П?рэнейск?м па?востраве . Праз рымск?х салдат ? гандляро? лац?нская мова атрымл?вае выхад у масы ? аказваецца найболей эфекты?ным сродкам раман?зацы? захопленых тэрыторый.

                   Лац?нск?я фразы


Non tam praeclare est scire Latine, quam turpe nescire

Не так ухвальна ведаць лац?нскую мову, як ганебна не ведаць яе.
Цыцэрон

Пры гэтым найболей акты?на раман?зуюцца бл?жэйшыя суседз? рымлян ? кельты , як?я жыл? на тэрыторы? Гал?? (сучасная Францыя ), Бельг?? , Швейцары? . Заваяванне Гал?? пачалося яшчэ ? другой палове 2 стагоддзя да н.э. ? скончылася ? канцы 50-х гг. да н.э. у вын?ку паспяховых пахода? Юл?я Цэзара . Тады ж рымск?я войск? упершыню шчыльна сутыкнул?ся з германск?м? плямёнам? , як?я так ? не здолел? захап?ць, у вын?ку чаго тыя пазбегл? раман?зацы?, а ?х мовы дал? пачатак ус?м германск?м мовам сучаснай Е?ропы. Цэзар таксама здзесн?вае два паходы ? Брытан?ю , аднак гэтыя каротк?я экспедыцы? не мел? сур’ёзных наступства?. Тольк? ? 1 стагоддз? нашай эры рымляне здолел? далучыць Брытан?ю да сваёй ?мперы?.

Постклас?чная латынь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Ад клас?чнай латын? прынята адрозн?ваць мову рымскай мастацкай л?таратуры так званага постклас?чнага (≪срэбранага≫) перыяду, як? храналаг?чна супада? з I?II стагоддзям? н.э. (так званы Прынцыпат ранняй ?мперы? ). Сапра?ды, мова праза?чных п?сьменн?ка? ? паэта? таго часу ( Сенека , Тацыт , Ювенал , Марцыял , Апулей ) адрозн?ваецца значнай самабытнасцю ? выбары стылёвых сродка?. Але, пакольк? нормы граматычнага строю лац?нскай мовы, як?я был? распрацаваны цягам клас?чнага перыяду, не парушаюцца, то дзяленне на клас?чную ? постклас?чную латынь мае хутчэй л?таратуразна?скае, чым л?нгв?стычнае значэнне.

Позняя латынь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У якасц? асобнага перыяда ? г?сторы? латын? вылучаюць познюю латынь, якая храналаг?чна супадае з III?VI стагоддзям? ( позняя ?мперыя , яе заняпад ? ?зн?кненне варварск?х дзяржа?). У творах п?сьменн?ка? гэтага перыяду (пераважна г?сторыка? ? хрысц?янск?х багаслова?, так?х як Арыген , Цертул?ян , А?рэл?й А?гусц?н ) з’я?ляюцца марфалаг?чныя ? с?нтакс?чныя нормы, як?я рыхтуюць пераход ад латын? да раманск?х мо? .

Сярэднявечная латынь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Тэкст на латын?, сярэднявечная Б?бл?я , 1407 год

Сярэднявяковая, або хрысц?янская латынь , ? гэта найперш л?тург?чныя (рэл?г?йныя) тэксты ? г?мны, спевы, мал?твы . У канцы 4 стагоддзя ?еран?м Стрыдоснк? перакла? Б?бл?ю на лац?нскую мову. Гэта пераклад, вядомы пад назвай ≪ Вульгата ≫ бы? прызнаны ра?нацэнным арыг?налу на катал?цк?м Трыдэнтск?м саборы ? 16 стагоддз?. З таго часу латынь, наро?н? са старажытная?рэйскай ? старажытнагрэчаскай мовам? л?чыцца адной з сакральных мо? Б?бл??.

Лац?нская мова ? Сярэдн?я вяк? стала м?жнароднай мовай навук?, школы, ф?ласоф?? , дыпламаты?, часткова л?таратуры.

Латынь у Новы час [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Эпоха Адраджэння пак?нула нам вял?кую колькасць навуковых прац на лац?нскай мове. Гэта медыцынск?я трактаты медыка? ?тальянскай школы 16 стагоддзя: ≪Аб будове чалавечага цела≫ Андрэаса В?зал?я (1543), ≪Анатам?чныя наз?ранн?≫ Габрыеля Фалоп?я (1561), ≪Анатам?чныя творы≫ Барталамея Э?стах?а (1552) ? ?нш.

Латынь Сярэдн?х вяко? давол? далёка адыйшла ад клас?чных твора? рымлян, ? ? 14 стагоддз? ? ?тал?? пача?ся рух за вяртанне да ?зорнай старажытнай латын? Цыцэрона , у супрацьлегласць латын? царквы ? ?н?верс?тэта?, якую гуман?сты з пагардай звал? ≪куханнай латынню≫. Гуман?сты акты?на разма?лял? ? п?сал? на лац?нскай мове: Т. Мор , Эразм Ратэрдамск? , М. Каперн?к , Ф. Бэкан , ?. Ньютан . Дзякуючы лац?нскай мове культура Рыма ? ?спрынятая ?м грэчаская культура стал? набыткам чалавецтва. Е?рапейск?я мовы адчул? на сабе ?плы? лац?нскай мовы як крын?цы лекс?чнага ?збагачэння ? папа?нення пал?тычнай, навуковай ? тэхн?чнай тэрм?налог??. Лац?нск? алфав?т абслуго?вае мног?я мовы свету.

Лац?нская мова ? 16 стагоддз? застаецца найважнейшым сродкам м?жнароднай камун?кацы? культурнага ? навуковага асяроддзя. Аднак, у час Рэфармацы? , секулярызацыя жыцця ?сё болей абмяжо?вае ?жыванне латын? ? царко?най гал?не: лютэране , кальв?н?сты , англ?кане перакладаюць Б?бл?ю на родныя мовы сва?х кра?н, у вын?ку чаго Б?бл?я роб?цца агульназразумелай. Людз? сам? вывучаюць б?блейск?я нормы ? пачынаюць крытыкаваць з ?х дапамогай дзяржаву, карале?скую ?ладу ? саму царкву. У дыпламаты? латынь паступова выцясняецца французскай мовай : Вестфальская м?рная дамова 1648 года была першым м?жнародным пал?тычным дакументам, як? нап?саны не на латын?.

Да 18 стагоддзя латынь была м?жнароднай мовай навук?. У лац?нск?м перакладзе ? 1503 годзе стал? шырока вядомыя зап?сы Амерыга Веспучы аб адкрыцц? Новага Свету . На лац?нскай мове бы? складзены першы дакумент руска-к?тайск?х аднос?н ? Нерчынская дамова . На латын? п?са? свае творы ф?лосаф Сп?ноза (1632?1677), англ?йск? навуковец ?саак Ньютан (1643?1727), руск? вучоны М?ха?л Ламаноса? (1711?1765) ? ?нш. Аднак пасля Вял?кай французскай рэвалюцы? ? канцы 18 стагоддзя ?н?верс?тэцкае выкладанне было перакладзена з латын? на сучасныя мовы, што ?стотна падарвала статус латын? як асно?най мовы навук?. У вын?ку, у 19 стагоддз? латынь амаль выйшла з ужываня. Долей за ?сё яна пратрымалася ? ф?лалог?? (асабл?ва клас?чнай) ? медыцыне. У 20 стагоддз? латынь засталася тольк? мовай катал?цкай царквы , аднак ? ? гэтай якасц? яна саступ?ла большасць паз?цый нацыянальным мовам розных кра?н у 2-й палове 20 стагоддзя. У апошн?я гады ? кра?нах Заходняй Е?ропы ? Па?днёвай Амерык? ?зн?к рух за адраджэнне выкарыстання лац?нскай мовы ? якасц? м?жнароднай мовы навук?. Адбылося некальк? кангрэса? м?жнароднай арган?зацы?, якую стварыл? дзеля гэтай мэты, выходз?ць спецыяльны часоп?с. Таксама латынь сёння з’я?ляецца аф?цыйнай мовай Ватыкана .

У рэцше рэшт лац?нская мова, разам са старажытнагрэчаскай , служыць дзеля ?тварэння тэрм?налог?? грамадска-пал?тычнай ? навуковай сферы.

Латынь у Беларус? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Лац?нская мова ?першыню з’яв?лася ? Беларус? ? 13 стагоддз?. Пачала пашырацца ? канцы 14 стагоддзя, пасля ?змацнення пал?тычнай сувяз? з Польшчай . Пры гэтым яна часта выцясняла старабеларускую мову з дзяржа?нага справаводства. Асаб?ста гэтаму спрыял? л?то?ск?я феадалы, сярод як?х ?снавала легенда аб рымск?м паходжанн? л?то?скай эл?ты ? аб роднасц? л?то?скай ? лац?нскай мовы. Яшчэ адной крын?цай распа?сюду лац?нскай мовы была палан?зацыя ? акатал?чванне. З ?ншага боку, дзякуючы вывучэнню латын? беларуск?я кн?жн?к? пазнаём?л?ся з дасягненням? е?рапейскай навук? ? л?таратуры. У 16 стагоддз? латынь ведала большасць адукаваных людзей, у тым л?ку правасла?най веры .

Правасла?ны а?тар Пётр Маг?ла п?ша, што без лац?нскай мовы нельга ? дзяржаве абыйсц?ся. Ён пагаджаецца, што, каб людз? не был? ≪прастакам?≫, каб ≪каб ? ? пал?тычных рэчах, ? ? артыкулах веры разб?рал?ся≫, яны пав?нны акрамя грэчаскай ? славянскай мовы ведаць лац?нскую. Латынню карыстаецца правасла?ны дзеяч Мялец?й Сматрыцк? ? мног?я ?ншыя. У цэлым ста?ленне да латын? было паважл?вае, яе ?спрымал? найперш як мову адукаваных людзей, а не як мову катал?цкай веры. У 1621 годзе Ян Каз?м?р Пашкев?ч п?са?: ≪Полска кв?тнет лац?ною, Л?тва кв?тнет русч?зною, Без той в Полсце не пребудзеш, Без сей в Л?тве блазном будзеш≫ [1] . Пад ≪русч?зною≫ маецца на ?вазе менав?та старабеларуская мова .

У мног?х езу?цк?х школах, як?я ?снавал? ? М?нску , Бабруйску , В?цебску , Гродна , Маг?лёве , Нясв?жы , Навагрудку , Оршы , Полацку , нават выкладанне вялося на латын?. Мног?я дакументы Метрык? Вял?кага Княства Л?то?скага нап?саны на лац?нскай мове, часам з перакладам на старабеларускую .

У 16?18 ст. на ?сходнеславянск?х землях, у т.л. на Беларус? , лац?ская мова выкладалася ? навучальных установах, выкарысто?валася ? справаводстве, дыпламатычнай перап?сцы, пры нап?санн? навуковых трактата? ? л?таратурных твора?. Яе добра ведал? ? на ёй п?сал? беларуск?я асветн?к? М?кола Гусо?ск? , С. Будны , С?мяон Полацк? , Андрэй Волан , Франц?шак Князн?н ? ?ншыя. На лац?нскай мове был? нап?саны так?я творы, як паэма ≪ Пруская вайна Яна В?сл?цкага , паэма ≪ Радз?в?л?яда ≫ (1592 г.) Яна Радвана , ≪ Граматыка славенская ?вана Ужэв?ча (1645 г.), ≪Уступныя лекцы? па матэматыцы≫ ?вана Макцыянов?ча (1725?1790). Беларуск?м паэтам-лац?н?стам бы? М?ха?л Карыцк? , а?тар алегарычнай паэмы ≪ Птушыны сейм ≫. Мног?я запазычанн? з лац?нскай мовы ?вайшл? ? беларускую мову (т.зв. лац?н?змы ).

Уплы? на ?ншыя мовы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Лац?нская мова ? яе народнай (размо?нае верс??) ? так званая ≪ вульгарная латынь ≫ з’яв?лася асновай дзеля новых нацыянальных мо? раманскай групы , да якой належаць: ?тальянская мова , якая ?зн?кла на Апен?нск?м па?востраве ? вын?ку эвалюцы? лац?нскай мовы; французская ? акс?танская мовы , як?я разв?л?ся ? былой Гал?? пад уплывам германск?м дыялекта?; ?спанская , каталанская , партугальская , гал?с?йская ? м?радская мовы ? на П?рэнейск?м па?востраве , рэтараманская (на тэрыторы? рымская калон?? Рэцы?  ? часта сучаснай Швейцары? ? па?днёвы ?сход ?тал?? ); румынская мова (на тэрыторы? былой прав?нцы? Дак??  ? сучаснай Румын?? ), малда?ская мова ? некаторыя ?ншыя усходне-раманск?я мовы Балканскага па?вострава . Асабл?ва трэба адзначыць сардз?нскую мову як найболей бл?зкую да клас?чнай латын?.

Аднак мовы раманскага паходжання вельм? адрозн?ваюцца адна ад адной. Гэта тлучачыцца тым, што латынь засвойвалася ? розных прав?нцыях ?мперы? з рознай хуткасцю, уступала ? складанае ?заемадзеянне з мясцовым? мовам? ? дыялектам?. Аднак раманск?я мовы маюць падобныя марфалаг?чныя лац?нск?я рысы. Напрыклад, глагольная с?стэма французскай мовы прадста?ляе сабою далейшае разв?ццё форм глагола, якое пачалося яшчэ ? народнай латын?. У перыяд фарм?равання французскай л?таратурнай мовы на яе ме? уплы? лац?нск? с?нтакс?с, пад уздзеяннем якога ? французскай граматыцы фарм?равал?ся прав?лы спалучэння ? паслядо?насц? часо?, ?нф?н?ты?ныя звароты ? ?нш.

Спробы рымлян падпарадкаваць сабе германск?я плямёны ? 1 ст. да н.э. ? 1 ст. н.э. не мел? поспеху , аднак эканам?чныя сувяз? рымлян з германцам? ?снавал? до?га. Яны здзесн?вал?ся гало?ным чынам праз рымск?я гарн?зоны-калон??, размешчаныя ?здо?ж рэк Рэйн ? Дунай . Аб гэтым нагадваюць нават сённешн?я назвы нямецк?х гарадо?: Кёльн ( ням . Koln , ад лац. colonia  ? ≪пасел?шча≫), Кобленц ( ням . Koblenz , лац. confluentes  ? л?таральна ≪як? сцякаецца≫, бо Кобленц размешчаны ля збегу Мозэля ? Рэйна , Рэгесбург (нем. Regensburg , от лат. regina castra ), горад Вена (ад лац. vindobona ) ? ?нш.

У Брытан?? найболей старажытным? слядам? лац?нскай мовы з’я?ляюцца назвы гарадо? са складовай часткай -chester , -caster ц? -castle от лац. castra  ? ≪ваенны лагер≫ ? castellum  ? ≪умацаванне≫, foss- ад лац. fossa  ? ≪ро?≫, col(n) ад лац. colonia  ? ≪пасел?шча≫: Манчэстэр (англ. Manchester ), Ланкастэр (англ. Lancaster ), Ньюкасл (англ. Newcastle ), Фосбрук (англ. Fossbrook ), Л?нкальн (англ. Lincoln ), Калчэстэр (англ. Colchester ). Заваяванне Брытан?? ? 5-6 стагоддзях германск?м? плямёнам? англа? , сакса? ? юта? павял?чыла колькасць лац?н?зма? за кошт сло?, як?я германцы раней перанял? ад рымлян.

Уплы? на беларускую мову [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Беларускае слова ≪палац≫ паходз?ць ад назвы аднаго з сям? сакральных узгорка?, на як?х бы? пабудаваны Рым, ? Palatin . Ц?кава, што гэтая назва патрап?ла ? мног?я е?рапейск?я мовы ( англ . ≪Palace≫, рускае ≪Палаты≫ ? ?нш).

Слова ≪ бульба ≫ можа быць звязана з лац?нск?м ≪bulbus≫ (≪цыбул?на≫). Ц?кава, што ? мног?я е?рапейск?я мовы яно патрап?ла менав?та ? значэнн? ≪цыбуля≫ (?спанскае bulbo, ?тальянскае bulbo, франц. bulbe, нямецкае Bolle). Пра?да, у польскае ≪bulwa≫ азначае ≪клубень≫, а чэшскае bulva ? ≪караняплод≫.

Само беларускае слова ≪цыбуля≫ таксама мае раманскае паходжанне ( ?спанскае ≪cebolla≫ ? ≪цыбул?на≫, французскае ≪ciboule≫ ? ≪цыбуля-татарка≫). Адсюль паходз?ць ? ?тальянскае ≪cipollina≫ (≪цыбулька≫) ?, адпаведна, ?мя гало?нага героя кн?г? Дж. Радары Чыпал?на ≫. Ц?кава, што ? некаторых укра?нск?х перакладах яго ?мя гучыць як ≪Цибул?но≫ [1] .

Характарыстыка [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Лац?нская мова захо?вае мног?я арха?чныя ?ндае?рапейск?я рысы, што збл?жае яе з хецкай мовай , ?нда?ранск?м? , кельцк?м? мовам?.

Фанетыка мовы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Лац?нская мова характарызуецца выразным выма?леннем галосных ? зычных, галосныя бываюць до?г?я ? каротк?я, ?ндае?рапейскае s пам?ж галосным? пераходз?ць у r , проц?паста?ленне прыдыхальных ? непрыдыхальных зычных, характэрнае для мног?х старых ?ндае?рапейск?х мо?, у лац?нскай мове адсутн?чае.

Граматыка мовы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Латынь мае складаную с?стэму скланення назо?н?ка? , як?я маюць пяць тыпа? скланення . У лац?нскай мове выдзяляюць 6 склона? (прыкладна як ? ? славянск?х мовах ), але ? множным л?ку адзначаецца аман?м?я форм датыва ? аблатыва. Прыметн?к бывае трох рода? ? дапасо?ваецца да назо?н?ка ? родзе. Дзеясло? валодае вельм? багатай с?стэмай часо? з адрозн?ваннем ?мперфекта ? перфекта ? прошлым часе. У лац?нскага дзеяслова тры лады (абвесны, умо?ны ? загадны), два станы (незалежны ? залежны), выдзяляецца чатыры спражэнн? , ёсць мноства няправ?льных дзеяслова?.

Пераважны парадак сло? SOV, пры як?м дзеясло? займае апошняе месца ? сказе , арха?чны.

Багацце флекты?ных форм у спалучэнн? з традыцыйным? спосабам? слова?тварэння роб?ць лац?нскую мову вельм? гнуткай ? здольнай выражаць складаныя паняцц? ? с?туацы?.

Выма?ленне [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У вын?ку таго, што латынь до?га функцыянавала на тэрыторы? Е?ропы , адначасова з нацыянальным? мовам?, яна адчувала ?плы? гэтых мо?. Гэта адб?валася на чытанн? лац?нск?х тэкста?, як? падпарадко?вал?ся нормам выма?лення адпаведных нацыянальных мо? [2] . Гэтая тэндэнцыя захо?ваецца ? ? наш час.

Пры выма?ленне лац?нск?х сло? нос?б?ты сучасных мо? часта не надаюць уваг? таму, каб выма?ляць лац?нск?я словы так, як гэта раб?л? старажытныя рымляне, у вын?ку чаго ?зн?кла мноства с?стэм лац?нскага выма?лення. У большасц? выпадка? лац?нкае выма?ленне адаптыруецца да фанетык? роднай мовы. У ?ншых выпадках педагог? артыентыруюцца на выма?ленне ? сучасных раманск?х мовах , абап?раючыся на спрэчны тэз?с, быццам за 2 тысячы гадо? фанетыка гука? мала змян?лася.

Лекс?ка мовы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У лац?нскай мове ёсць некаторая колькасць грэчаск?х запазычання?, але асно?ная частка яе лекс?к? ?ласналац?нская. ?снуе шмат спосаба? слова?тварэння з дапамогай суф?кса? ? прыставак.

Лац?нская мова ? б?ялог?? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Лац?нская мова ? б?ялог?? можа л?чыцца самастойнай навуковай мова?, якая пайшла ад латын? эпох? Адраджэння , але ?збагачаная мноствам сло?, запазычаных пераважна са старажытнагрэчаскай ? ?ншых мо?. Акрамя таго, мног?я словы латын? ?жываюцца ? б?ялаг?чных тэкстах у новым, спецыяльным сэнсе. Граматыка ? лац?нскай б?ялаг?чнай мове значна спрошчана. Лац?нск? алфав?т дапо?нены: у адрозненн? ад клас?чнай латын?, у ?м ёсць л?тары ≪j≫, ≪u≫, ≪w≫.

Сучасныя кодэксы б?ялаг?чнай наменклатуры патрабуюць, каб навуковыя назвы жывых арган?зма? был? па форме ≪лац?нск?м?≫, то бое был? нап?саны л?тарам? лац?нскага алфав?та ? падпарадко?вал?ся прав?лам лац?нскай граматык?, незалежна ад таго, з якой мовы яны запазычаныя.

Гл. таксама [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Зноск?

  1. а б С. М. СТРУКАВА. ЛЕКС?КА ЛАЦ?НСКАГА ПАХОДЖАННЯ ? БЕЛАРУСКАЙ ? РАМАНСК?Х МОВАХ Арх?вавана 12 красав?ка 2022.
  2. Латинська мова: п?дручник / В. Д. Литвинов, Л. П. Скорина. ? К. : Вища школа, 1990. ? 247 с. ISBN 5-11-001896-0

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Вікіпедыя

В?к?педыя мае раздзел , нап?саны
па-лац?нску