Антон? Генрык Радз?в?л

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Антон? Генрык Радз?в?л
польск. : Antoni Henryk Radziwiłł
Трубы
Трубы
Нараджэнне 13 чэрвеня 1775 ( 1775-06-13 ) [1] [2] […]
Смерць 7 красав?ка 1833 ( 1833-04-07 ) [1] [2] […] (57 гадо?)
Месца пахавання
Род Радз?в?лы
Бацька М?хал Геран?м Радз?в?л [4]
Мац? Алена з Пшаздзецк?х [d]
Жонка Лу?за Пруская [d] [5] [4]
Дзец? В?льгельм Радз?в?л [4] , Багусла? Фрыдэрык Радз?в?л [d] [4] , Эл?за Радз?в?л [d] [6] [4] , Фердынанд Радз?в?л [d] [6] [4] ? Ванда з Радз?в?ла? [d] [6] [4]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кампаз?тар , пал?тык , службовая асоба , мецэнат , ф?лантроп , музыкант
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча  Медыяфайлы на В?к?схов?шчы
Антон? Генрык Радз?в?л

Антон? Генрык Радз?в?л , польск. : Antoni Henryk Radziwiłł ( 13 чэрвеня 1775 , В?льня  ? 7 красав?ка 1833 , Берл?н ) ? пал?тычны дзеяч, кампаз?тар, мецэнат.

Б?яграф?чныя звестк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

З роду Радз?в?ла? . Сын М?хала Геран?ма .

Вучы?ся ? Гётынгенск?м ун?верс?тэце (да 1794). У 1796 ажан??ся з Фрыдэрыкай Лу?зай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменн?цай прускага караля, ? асе? у Прус??. Пасля задушэння па?стання 1794 падтрымл?ва? планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разл?чва? быць в?цэ-каралём, а Т. Касцюшка  ? гало?накамандуючым. Выступа? за каал?цыю Прус??, Рас?? ? А?стры? супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арм?? з ураджэнца? былой Рэчы Паспал?тай, аднак гэтыя планы не ажыццё?лены. Пасля г?бел? Д. Г. Радз?в?ла ста? у 1814 ардынатам нясв?жск?м ? алыцк?м. У 1815-33 намесн?к прускага караля ? Вял?к?м княстве Пазнаньск?м, генерал-паручн?к.

Ме? 4 дачок ? сыно? В?льгельма , Фердынанда, Багуслава, Уладз?слава.

Музычная творчасць [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Трыма? у Берл?не ? Познан? артыстычныя салоны. Бы? выдатным в?яланчэл?стам ? г?тарыстам, ?гра? на ?ншых музычных ?нструментах, п?са? музыку, спява? у аматарск?х спектаклях (≪Вял?к? тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадура? з 1148 года≫; паст. ? час Венскага кангрэса 1815). Падтрымл?ва? кантакты з вядомым? кампаз?тарам?. Свае творы прысвяц?л? яму Л. ван Бетховен , Ф. Мендэльсон-Бартольдз?, Ф. Шапэн , М. Шымано?ская. П?са? рамансы (у т.л. ≪В?льгельма Майстэра≫ ?. В. Гётэ), вакльныя дуэты ? трыо, фартэп?янныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампаз?тар набы? вядомасць музыкай да ≪Фауста≫ (л?брэта ?. В. Гётэ). У 1844 С. Манюшка выда? у В?льн? асобныя сцэны гэтай оперы ? сваёй клав?рнай рэдакцы?. На Беларус? фрагменты оперы ?першыню паказаны ? 1995 у Нясв?жы ≪Беларускай капэлай≫, прэм'ера ? Нацыянальным акадэм?чным Вял?к?м тэатры оперы Рэспубл?к? Беларусь адбылася ? 1999.

Зноск?

  1. а б Anton Heinrich de Radziwill // Benezit Dictionary of Artists ? OUP , 2006. ? ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычн?ка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Prince Antoni Henryk Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычн?ка 2017.
  3. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/radziwill-antoni/ Праверана 30 жн??ня 2022.
  4. а б в г д е ё Radziwiłłowie herbu Tr?by ? Warszawa : Archiwum Głowne Akt Dawnych , Wydawnictwo DiG , 1996. ? 67 с. ? ISBN 83-85490-62-0
  5. (unspecified title) Праверана 7 жн??ня 2020.
  6. а б в Lundy D. R. The Peerage

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • Скорабагата? В. Беларуск? ≪Фауст≫ // Спадчына. 1995. № 1;
  • Скорабагата? В. Лёс падары? Гётэ музыку Радз?в?ла // Мастацтва. 1995. № 4;
  • Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць ? атачэньне Антон?я Генрыка Радз?в?ла) // Мастацтва. 1995. № 8;
  • Собалева Н. ≪Ген?яльная парыв?стая кампаз?цыя…≫ // Мастацтва. 1995. № 9;
  • Шышыг?на-Патоцкая К. Нясв?ж ? Радз?в?лы, Мн.: Беларусь, 2007.
  • Almanach de Gotha , Perthes, Gotha
    • 77. Jg. (1840)
    • 124. Jg. (1887)
  • Ingvar Holm: Industrialismens scen. Ur revolutionernas och varumassormas teaterhistoria , Gebers, Stockholm 1979, ISBN 91-2006030-0
  • Bogdan Graf von Hutten-Czapski : Sechzig Jahre Politik und Gesellschaft , Mittler, Berlin 1936 (2 Bde.)
  • Szymon Konarski: Armorial de la noblesse polonaise titree , Selbstverlag, Paris 1957
  • Tadeusz Nowakowski: Die Radziwills. Die Geschichte einer großen europaischen Familie , dtv, Munchen 1975, ISBN 3-423-01102-5
  • Thekla von Schober: Unter funf Konigen und drei Kaisern. Unpolitische Erinnerungen einer alten Frau , Flemming, Glogau 1891

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]