З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Дзюн'?ц?ра Ка?дзум?
(нар.
8 студзеня
1942
,
?акосука
,
Канагава
) ? л?дар Л?беральна-дэмакратычнай парты? Япон?? ?
прэм'ер-м?н?стр Япон??
з
2001
па
2006
.
Скончы? ун?верс?тэт Кэйо ?
Ток?а
?
1967
годзе. З
1972
года дэпутат (у 1986-1987 гадах старшыня кам?тэта па ф?нансах) Палаты прадста?н?ко? парламента Япон?? ад к?руючай Л?беральна-дэмакратычнай парты? (ЛДП).
З канца
1970-х
на к?руючых пасадах у ЛДП: старшыня кам?тэта па ф?нансах (з
1980
года), намесн?к генеральнага сакратара (з
1983
года),першы намесн?к старшын? кам?тэта па па парламенцк?х пытаннях (з
1987
года), старшыня кам?с?? па пал?тыцы ? гал?не медыцынскага забеспячэння (з
1989
года), першы намесн?к генеральнага сакратара (
1991
-
1992
), а таксама ва ?радзе Япон??: парламенцк? намесн?к м?н?стра ф?нанса? (
1979
-
1980
), м?н?стр аховы здаро?я (
1988
-
1991
?
1996
-
2001
), м?н?стр пошты ? тэлекамун?кацый (
1992
-
1996
).
З красав?ка
2001
года прэз?дэнт ЛДП ? прэм'ер-м?н?стр Япон??. Урад Ка?дзум? ажыцця?ля? праграму захада? па вывадзе Япон?? з эканам?чнага крыз?су; у знешняй пал?тыцы арыентава?ся на
ЗША
, у т.л. падтрыма? амерыкана-брытанскую ваенную аперацыю ? ?раку ? 2003 годзе.
Ва ?нутранай пал?тыцы прых?льн?к рэформа?, змяншэння ?радавага до?гу ? прыватызацы? паштовай службы. Знешняя пал?тыка пры ?м адзначылася пагаршэннем аднос?на? з
К?таем
,
Па?днёвай Карэяй
?
Рас?яй
. Нягледзячы на пратэсты з боку кра?н, акупаваных Япон?яй у перыяд Другой сусветнай вайны, неаднаразова наведва? вядомы с?нта?сцк? Храм
Ясукун?
, у як?м шануюцца дух? заг?нулых падчас вайны японск?х салдат ? ваенных дзеяча?, у тым л?ку як?я ?чын?л? ваенныя злачынствы. Неаднаразова патрабава? вяртання ад Рас?? частк?
Курыльск?х астраво?
. Акты?на прапагандава? адпра?ку японскага кантынгенту ?
?рак
. Выступа? за змяненне Канстытуцы? Япон?? з мэтай зацвердз?ць спадчыну ?мператарскага трона па жаночай л?н??.
Зноск?
- ↑
Junichir? Koizumi
// Brockhaus Enzyklopadie
Праверана 9 кастрычн?ка 2017.
- ↑
Junichiro Koizumi // The Fine Art Archive
? 2003.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытн?к? ? ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашко? ? ?нш. ?
Мн.
: БелЭн, 2004. ? Т. 18. ? С. 398. ? 472 с. ?
10 000 экз.
?
ISBN 985-11-0295-4
(Т. 18 Кн. 1).
Дзюн’?ц?ра Ка?дзум? ? продк?
|
---|
|
| |
---|
Тэматычныя сайты
| |
---|
Сло?н?к? ? энцыклапеды?
| |
---|
Генеалог?я ? некрапал?стыка
| |
---|
|