한국   대만   중국   일본 
Сойм ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Сойм

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?

Сойм  ? традыцыйная беларуская назва  парлямэнту ад часо? Вял?кага Княства Л?то?скага [1] [2] , якая адпавядае Вярхо?наму Савету  ? ужыванаму з савецк?х часо? запазычаньню з расейскай мовы [3] . Рэпрэзэнтацыйныя органы ?лады н?жэйшага ?зро?ню традыцыйна называюцца сойм?кам? ( ваяводзк? , павятовы ).

Апроч Вял?кага Княства Л?то?скага ? Рэчы Паспал?тай , соймы г?старычна ?снавал? ? Карпацкай Укра?не (1939 год) ? А?стра-Вугоршчыне (краявыя соймы Гал?чыны ? Букав?ны ). Назва сучасных парлямэнта? Латв?? ? Летувы , н?жняй палаты парлямэнту Польшчы ( Сэйм Рэспубл?к? Польшча ).

Этымалёг?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Беларускае слова сойм выводз?цца ад праславянскага *sъjъmъ 'сход, збор' ? зьвязваецца зь дзеясловам сыймацца 'падыймацца' [4] .

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вял?кае Княства Л?то?скае [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Сойм Вял?кага Княства Л?то?скага

Сойм у Вял?к?м Княстве Л?то?ск?м як цэнтральная ?станова прадста?н?чага ? станавага характару ?снава? з канца XV ст. [5] , канчаткова аформ??ся, як прадста?н?цтва шляхецкага стану ? сярэдз?не XVI ст.; яго кампэтэнцы? сутыкал?ся з кампэтэнцыям? Пано?-Рады , прытым гало?най функцыяй сойму был? справы заканада?ства ? дзяржа?ных падатка?.

Рэч Паспал?тая [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Сойм Рэчы Паспал?тай

Па Любл?нскай ун?? (1569 год) соймы Вял?кага Княства Л?то?скага ? Карале?ства Польскага аб’яднал?ся ? агульны сойм усёй Рэчы Паспал?тай . Гэта бы? найвышэйшы заканада?чы орган, як? склада?ся з караля, Сэнату ? Палаты пасло? (яна мела вызначальны ?плы?), абраных шляхтай на сойм?ках . На сойме бы? прыняты прынцып аднадумнасьц?, даведзены з часам да права аднаго пасла скасаваць сваёй нязгодай ( liberum veto ) усяк?я справы сойму. Паводле аднаго зь меркаваньня?, гэтае права прывяло ? XVIII ст. да парал?чу дзяржавы ? паспрыяла падзелу Рэчы Паспал?тай . Звычайна сойм зьб?ра?ся раз на 2 гады на зьмену ? Варшаве (двойчы) ? Горадн? (адз?н раз). Апроч таго, ?снавал? яшчэ надзвычайныя (экстраардынарныя) соймы: канвакацыйны (у часе бескарале?я), элекцыйны дзеля выбара? караля ? каранацыйная (у Кракаве ).

А?стра-Вугорская ?мпэрыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

З уводз?нам? а?таном?? ? адз?нкавых краях ?мпэры?, з 1861 да 1918 году дзейн?чал? краявыя соймы ? Гал?чыне ? Букав?не; да ?х дзейнасьц? належал? справы асьветы, сельскай гаспадарк? ? ?ншыя, як?я ?м перада? венск? парлямэнт. Удзел укра?нск?х амбасадара? у краявых соймах бы? абмежаваны [6] .

Сучасныя соймы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка , Радыё Свабода , 24 красав?ка 2017 г.
  2. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь ? гэта праект новай Беларус? . ? Варшава ? Нью-Ёрк ? Менск: ≪Беларуск?я Ведамасьц?≫, 2017. С. 17.
  3. ^ Этымалаг?чны сло?н?к беларускай мовы. Т. 11. ? Менск , 2006. С. 285.
  4. ^ Этымалаг?чны сло?н?к беларускай мовы. Т. 12. ? Менск : Беларуская навука, 2008. С. 244.
  5. ^ Радаман А. Сойм // ВКЛ. Энцыкл . ? Мн. : 2005 Т. 2. С. 606.
  6. ^ Енциклопед?я укра?нознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Куб?йович. ? Париж, Нью-Йорк: ≪Молоде Життя≫, 1954?1989.

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]