한국   대만   중국   일본 
Пётра Сыч ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Пётра Сыч

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Пётра Сыч
Асаб?стыя зьвестк?
Нарадз??ся 18 студзеня 1912 ( 1912-01-18 )
Памёр 20 чэрвеня 1964 ( 1964-06-20 ) (52 гады)
Пахаваны
Л?таратурная дзейнасьць
Род дзейнасьц? журнал?ст , мэмуарыст , п?сьменьн?к
Узнагароды
зорка «1939—1945» Італьянская зорка памятны медаль Вайны 1939—1945 медаль Арміі Памятны крыж Монтэ-Касына

Пётра Сыч (18 студзеня 1912 ? 20 чэрвеня 1964) ? п?сьменьн?к, мэмуарыст, журнал?ст Радыё Свабода .

Б?яграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Дзяц?нства ? юнацтва [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Пётра Сыч (по?нае ?мя Пётра Альфрэд Сыч) нарадз??ся ? сям’? Марыяна ? Мары? Сычо? у вёсцы Батурына . Ахрысьц?л? яго ? мястэчку ?льл? Вялейскага павету . Пачатковую школу скончы? у роднай вёсцы, а сям?клясную ? у вёсцы Хаценчыцы .

У 1929 годзе пача? вучобу ? В?ленск?м ун?вэрсытэце на факультэце ф?лязоф??, але праз два гады бы? вымушаны к?нуць вучобу з прычыны хваробы мац? (тады ?жо ?давы). Ад гэтага часу пача? журнал?сцкую працу ? в?ленск?х польскамо?ных газэтах. Адначасова з публ?цыстыкай Пётра Сыч распача? ? п?сьменьн?цкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, бы? надрукаваны ? 1932 годзе ? в?ленскай газэце ≪Голас люду≫. ? пад артыкулам?, ? пад мастацк?м? творам? падп?сва?ся як Петрэк В?лейск?, а пазьней ? крыптон?мам ≪пс≫ або сва?м сапра?дным прозьв?шчам. Бы? бл?зка знаёмы з Сымонам Рак-М?хайло?ск?м , Бран?славам Тарашкев?чам .

Другая сусьветная вайна [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Напачатку Другой сусьветнай вайны , у 1939 годзе, Пётру Сыча маб?л?завал? ? польскае войска. Патрап?? у савецк? палон у Ашмянах , але здоле? уцячы. Пазьней бы? арыштаваны бальшав?кам? й пасаджаны ? Вялейскую турму, пасьля перавезены ? Полацак , дзе й атрыма? прысуд ? 10 гадо? лягеру.

Бы? сасланы ? лягер у Ком? . У лягерох шмат хварэ?, пакутава? ад невыносных умова? зьняволеньня, але выжы? ? мабыць, таму, што яго ? рэшце рэшт прызначыл? мастаком (? ён малява? партрэты лягернага начальства). У верасьн? 1941 году на падставе дамовы С?корскага-Майскага як польск? грамадзян?н Пётра Сыч бы? перак?нуты спачатку ? Надволжжа, потым у Самарканд , дзе стваралася польская арм?я генэрала ?ладыслава Андэрса . Пётра Сыч як ? тысячы ?ншых беларуса? з заходняй Беларус? далучы?ся да войска польскага генэрала. Андэрс не зьб?ра?ся ваяваць на баку Савета? ? прыкла? шмат намаганьня?, каб вывесьц? сваю арм?ю з тэрыторы? СССР , што зраб?ць яму ?далося зь вял?кай цяжкасьцю тольк? пасьля таго, як Вял?кая Брытан?я перак?нула частку сва?х войска? зь Сярэдняга ?сходу на змаганьне зь японцам?. Месца ангельца? ? заня? Друг? польск? корпус , як пачал? называць арм?ю Андэрса ? ?ране .

?ран , ?рак , Палестына , Эг?пэт , Л?бан , ?тал?я  ? так? баявы шлях прайшл? жа?неры гэтага корпусу да Монтэ-Касына, а разам зь ?м? ? паручн?к Пётра Сыч, як? бра? удзел у баёх пад Монтэ-Касына. Бы? чатыры разы паранены.

Адзначаны ?знагародам? розных кра?на?: брытанск?м? ? Зоркай ?тал??, Зоркай 1939?1945, Мэдалём вайны 1939?1945 ? Мэдалём Абароны, польск?м? ? Крыжам Монтэ-Касына № 45039, Мэдалём Войска, Ганаровай адзнакай за раненьн? ? ?нш [1] .

Радыё Свабода [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Па заканчэньн? вайны корпус генэрала Андэрса бы? пераведзены ? Ангельшчыну. Там Пётра Сыч з 1946 году далучы?ся да беларускай працы. У 1951 годзе пераеха? у Нямеччыну , дзе рэдагава? сатырычны часап?с ≪ Шарсьцень ≫ ? супрацо?н?ча? з газэтай ≪ Бацька?шчына ≫, што выдавалася ? Мюнхэне. Ста? адным з самых першых супрацо?н?ко? Радыё Свабода (тады Радыё ≪Вызваленьне≫).

У лютым 1954 году з Канады ? Мюнхэн прыеха? доктар В?нцэнт Жук-Грышкев?ч , каб распачаць працу па стварэньн? беларускай рэдакцы? Радыё ≪Вызваленьне≫, ? ён адразу запрас?? у штатныя супрацо?н?к? Пятра Сыча. Сустрэча ? Мюнхэне была ня першай. Улетку 1940 году В?нцэнт Жук-Грышкев?ч ? Пятро Сыч разам сядзел? ? савецкай турме ? Полацку ? з таго часу пасябравал?. К?ра?н?к Беларускай рэдакцы? добра веда? пра адданасьць Пятра Сыча беларускай справе ? л?чы?, што менав?та так?я людз? ? пав?нны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вял?к?м энтуз?язмам узя?ся за новую працу, уклада? у яе ?весь свой талент ? душу. Ён бы? а?тарам тэксту звароту, зь як?м самы першы раз выйшла да слухача 20 тра?ня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё ≪Вызваленьне≫, цяперашняя ≪Свабода≫. Называ?ся ён ≪Азымут сэрца≫.

Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году. Пахаваны на мог?лках Перлахер Форст ? Мюнхэне. [2]

Як сьведчыць В?нцэнт Жук-Грышкев?ч, Пётра Сыч ≪ме? багатую, чульл?вую мастацкую натуру, адораную розным? здольнасьцям?. Бы? ён п?сьменьн?кам, ? публ?цыстам, ? паэтам, ? маляром ? з задаткам? да скульптуры. На вял?к? жаль, гэтыя здольнасьц? не знайшл? належнага афармленьня ? сыстэматычнай адукацы?, культываваньн?, ? таму наш мастак да канца жыцьця заста?ся мастаком-дылетантам. Жыцьцёвыя нягоды б?л? моцна нашага Петруся й не дал? магчымасьц? сканцэнтравацца, разьв?цца ? аднэй, найбольш адпаведнай яму гал?не. Таму х?ба што на дне душы ягонай зата?лася нейкая прын?жанасьць, ня?пэ?ненасьць у свае с?лы, а мо’ й кры?да на свой жыцьцёвы лёс≫.

≪Сьмерць ? сала??≫ [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Пра перажытае пад Монтэ-Касына Пятро Сыч наважы?ся распавесьц? тольк? напрыканцы жыцьця, у кн?зе ≪ Сьмерць ? сала?? ≫.

Нарыс Пётры Сыча ≪Сьмерць ? сала??≫ прысьвечаны адной з вызначальных стратэг?чных апэрацыя? Другой сусьветнай вайны ? б?тве пад Монтэ-Касына ? студзен? ? тра?н? 1944 году. Перамога ? гэтай б?тве адкрыла альянтам дарогу на Рым , стварыла ?мовы дзеля вызваленьня ?тал?? ад фашызму. У Беларус?, як ? ?вогуле ? савецкай г?сторыяграф?? м?нулай вайны, б?тва пад Монтэ-Касына замо?чвалася. Так, напрыклад, у артыкуле БелСЭ ≪Другая сусьветная вайна≫ (т. 4, с. 278?281) падзе? пад Монтэ-Касына нават ня згадваюцца. А м?ж тым, там ваявал? тысячы беларуса? ? салдата? ? аф?цэра? Другога корпусу генэрала Андэрса.

≪Сьмерць ? сала??≫ ?першыню ?бачыла сьвет у газэце ≪Бацька?шчына≫ ? 1963?1964 гадох, але не было закончаным, бо а?тар за?часна памёр. Эльза Сыч ? жонка Пятра Сыча ? пастаралася каб выдаць мэмуарны твор асобнай кн?гай ? таксама, каб ≪апавяданьне мела й заканчэньне, хоць ? зь ?ншай рук?≫.

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Юры Грыбо?ск?, Беларусы ? б?тве за Монтэ-Кас?на  ? Аф?цэр-беларус з-пад Монтэ-Кас?на
  2. ^ Гардз?енка, Натальля PK50.Пам?нальная картка Пётры Сыча Беларуск?я эм?грацыйныя калекцы? . Беларуск? ?нстытут навук? ? мастацтва Праверана 1 сакав?ка 2018 г.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]