한국   대만   중국   일본 
Марыя М?цкев?ч ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Марыя М?цкев?ч

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Марыя М?цкев?ч
?мя пры нараджэньн? Марыя Каменская
Род дзейнасьц? наста?н?ца, хатняя гаспадыня
Дата нараджэньня 7 лютага 1891 ( 1891-02-07 )
Месца нараджэньня
Дата сьмерц? 21 тра?ня 1945 ( 1945-05-21 ) (54 гады)
Месца сьмерц?
Месца пахаваньня Вайсковыя мог?лк?, Менск
Прафэс?я наста?н?ца
Вядомая як жонка Якуба Коласа
Дзец? Дан?ла М?цкев?ч [d] ? М?хась М?цкев?ч [d]

Мары?я М?цкeв?ч (у дзявоцтве Марыя Каменская , 7 лютага 1891, Ашмяны , В?ленская губэрня , Расейская ?мпэрыя ― 21 тра?ня 1945, Масква , СССР ) ― беларуская наста?н?ца , жонка Якуба Коласа .

Жыцьцяп?с [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Марыя Каменская нарадз?лася ? Ашмянах В?ленскай губэрн? 7 лютага 1891 году ? сям’? псаломн?ка Дзьм?трыя Каменскага, як? бы? родам з Ярасла?ля . Мац? Мары? ? Марыя Ц?мафее?на ? паходз?ла з сям’? памешчыцы Генрыеты Гагэнлоэ, якая мела зямельныя ?ладаньн? ? В?ленск?м кра? . У Мары? было пяць брато? ? сястра, якая памерла ? маладосьц?. Марыя навучалася ? духо?най навучальн?, пасьля працавала наста?н?цай чыгуначнай школы ? В?льн? , потым ? у П?нску [1] .

У П?нску пазнаём?лася з Якубам Коласам у 1912 годзе [2] .

3 чэрвеня 1913 Марыяй Каменская ? Канстанц?н М?цкев?ч (Якуб Колас) пабрал?ся шлюбам . Вянчал?ся ? Варварынскай царкве П?нску, якая з 1906 году належала чыгуначнаму ведамству [3] .

У 1914 годзе нарадз??ся першы сын  ? Дан?ла. У 1917 годзе ? Юры, у 1926-м ? М?хась [1] .

У час Першай сусьветнай вайны сям’я знаходз?лася ? бежанстве ? Падмаско?? , пасля ? Пярм? ? Абаян? . Марыя працягвала наста?н?чаць. У 1921 годзе сям’я вярнулася ? Менск . З таго часу Марыя ? хатняя гаспадыня [4] .

У гады Другой сусьветнай вайны жонка Коласа часта хварэла. Сям’я жыла ? эвакуацы? ? Ташкенце . На фронце прапа? без вестак сярэдн? сын Юрка. Напрыканцы 1944 году стан здаро?я Мары? ?стотна пагоршы?ся. З пачатку 1945 г. яна знаходз?лася ? маско?ск?х шп?талях. Памерла ? Маскве 21 тра?ня 1945 году [3] .

Яе перавезьл? ? Менск у труне на самалёце ? пахавал? на Вайсковых мог?лках [4] .

Марыя ? Якуб Колас [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Менав?та з Мары? Якуб Колас ≪сьп?сва?≫ Сымонкаву Ганну ? паэме ≪ Сымон-музыка ≫.

≪…Ён н?кол? не забудзе,

Пок? жыць на сьвеце будзе,

Пары ясьненьк?х вачок, Тонк?х бровак, тварык ветлы,

? на губках так? сьветлы,

Так? добраньк? сьмяшок…

Дык то Ганна! Ну й дзя?чынка!

? пры?далая ж яна!..≫ [3]

Яшчэ да вясельля Якуб Колас прысьвяц?? Марус? цыкаль верша?. З гэтай н?зк? захава?ся тольк? адз?н верш ? ≪Дзя?чыне≫ [4] .

Марыя была першай слухачкай, чытачкай ? нават крытыцай твора? свайго мужа. Ён вельм? паважа? думк? ? ацэнк? Марус? [1] .

Расейка паводле нацыянальнасьц?, сьведчыць сын Дан?ла М?цкев?ч, Марыя дасканала ведала ? люб?ла беларускую мову , якая стала для яе роднай. Мног?м даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым расейская. У доме гаварыл? па-беларуску, ? яна часам папра?ляла дзяцей у прав?льным выма?леньн? слова? [2] .

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ а б в Кастусь Ладуцька. ≪Колас: ?Мая Маруся заб?ла гэту адз?ноту…“≫ , Звязда, 19 л?пеня 2022.
  2. ^ а б Ал?на Грышкев?ч. ≪Сямейная дынастыя да?жынёй па?тара стагоддзя: пра музу Якуба Коласа ? лёс яго пра?нучак з прозв?шчам М?цкев?ч≫ . БЕЛТА. 3 жн??ня 2021.
  3. ^ а б в ≪Жонка Якуба Коласа≫ . Праект ≪Шляхам? Я. Коласа≫, Навагрудзк? дзяржа?ны сельскагаспадарчы прафэс?йны л?цэй.
  4. ^ а б в ≪Сёння дзень нараджэння Мары? Дзм?трые?ны М?цкев?ч≫ . Дзяржа?ны л?таратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 7 лютага 2021.