한국   대만   중국   일본 
Ва?кавыск? павет ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Ва?кавыск? павет

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Ва?кавыск? павет
лац. Va?kavyski paviet
Агульныя зьвестк?
Кра?на Вял?кае Княства Л?то?скае
Статус павет Вял?кага Княства Л?то?скага [d]
Адм?н?стр. цэнтар Ва?кавыск
Дата ?тварэньня 1507
Старосты Старосты ва?кавыск?я
Насельн?цтва гл. Дэмаграф?я
Плошча 4 тыс. км²
Час ?снаваньня кан. XIV ст. ? 1795
Месцазнаходжаньне Ва?кавыскага павету
Ваўкавыскі павет на мапе
    Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ва?кавы?ск? паве?т  ? адм?н?страцыйна-тэрытарыяльная адз?нка ? складзе Троцкага , пазьней Наваградзкага ваяводзтва Вял?кага Княства Л?то?скага . Плошча каля 4 тыс. км². Стал?ца ? места Ва?кавыск .

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Утвары?ся ? канцы XIV ст. на аснове кол?шняга Ва?кавыскага княства , уваходз?? у склад Троцкага ваяводзтва. Практычна по?насьцю захава? тэрыторыю былога аднайменнага княства, якое скасавал? ? пера?тварыл? ? намесьн?цтва (павет, воласьць) прынамс? не раней за 1413 год у зьвязку зь пера?тварэньнем Троцкага княства Вял?кага Княства Л?то?скага ? Троцкае ваяводзтва. Да гэтага складала частку асаб?стае вотчыны вял?кага князя В?та?та ? Троцкага княства, але ? адрозьненьне ад уласна Троцкага княства, як ? ?ншыя панямонск?я земл? ? складзе гэтае вотчыны, мус?ла мець ?ласную цыв?льную адм?н?страцыю, што захавалася ? па скасаваньн? Ва?кавыскага княства. У 1432 годзе добраахвотна прыня? уладу аднаго з прэтэндэнта? на тагачаснае вял?кае княжаньне, Жыг?монта Кейстутав?ча, па чым два разы на невял?к? час побач зь ?ншым Панямоньнем пераходз?? пад кантроль Сьв?дрыгайлы.

Прыкладнае ?я?леньне пра пал?тычную рэпрэзэнтаты?насьць ? сацыяльна-эканам?чную сытуацыю павету даюць зьвестк? поп?су войска Вял?кага Княства Л?то?скага 1528 году, як? засьведчы? у павеце каля 220 баяра?, як?я выста?лял? прыкладна 174 коней, што мае адпавядаць бл?зу 1392 сялянск?м службам у прыватным уладаньн?, пры гэтым, як вын?кае з прапорцы? баяра? ? выста?леных коней, у павеце пераважала дробнамаянтковае баярства [1] .

Павятовая пячатка

Згодна з адм?н?страцыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565?1566 гадо? у павеце ?водз?л?ся пасады маршалка, падкаморскага, судзьдз? земскага з падсудкам ? п?сарам, паводле яе ж акрэсьл?вал?ся канчатковыя ? ?дакладненыя межы павету, сам павет перадава?ся з Троцкага ваяводзтва ? Наваградзкае. У 1572?1576 гадох у Мсьц?баве праходз?л? вальныя соймы, на апошн?м зь як?х л?цьв?ны абвясьц?л? сва?м вял?к?м князем Стэфана Баторыя .

У 1662 годзе вял?кал?то?ск?я канфэдэраты вынесьл? ? Во?пе сьмяротны вырак гетману В?нцэнту Корв?н-Гасе?скаму . У 1666?1668 гадох у Сьв?слачы , пры касьцёле, дзеяла першая ? павеце школа.

Захавал?ся сьведчаньн? азначэньня жыхаро? Ва?кавыскага павету л?цьв?нам? : ≪ литвина Семена волковыйскова ≫ (1614 год) [2] , у зап?сах мэтрык? папскай сэм?нары? ? Олама?цу значыцца Cyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702?1706 гады) [3] . А ? 1645 годзе сярод верн?ка? параф?? ? Поразаве ?пам?наецца старал?тва [4] , якую крын?цы зьвязваюць з рус?нам? .

У 1751 годзе езу?ты адкрыл? м?с?янэрскую школу ? Лыскаве. У 1782 годзе Адукацыйная кам?с?я адкрыла школу ? Ва?кавыску [5] . У 1793 годзе Ва?кавыск? павет увайшо? у склад Гарадзенскага ваяводзтва [6] .

За часам? па?станьня Т. Касьцюшк? ? 1794 годзе на Ва?кавышчыне акты?на дзеяла адна з г.зв. ≪парадкавых кам?с?я?≫ ? па?станцкая к?ро?ная ?станова, створаная згодна з распараджэньнем Тадэвуша Касьцюшк? [7] . У вын?ку трэцяга падзелу Рэчы Паспал?тай (1795 год) тэрыторыя павету апынулася ? складзе Расейскай ?мпэры? .

Сымбол?ка [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Меск?я гербы атрымал? Ва?кавыск , Во?па , Пораза? , Яло?ка .

Геаграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

На по?начы межава? з Гарадзенск?м паветам Троцкага ваяводзтва , на ?сходзе ? з Слон?мск?м паветам Наваградзкага ваяводзтва , на по?дн? ? зь Берасьцейск?м паветам Берасьцейскага ваяводзтва . Мяжа з Слон?мск?м паветам ?шла ракою Зальвянка [8] . Плошча павету складала каля 4 тыс. км² (польск?я дасьледн?к? трымаюцца л?чбы ? 4,8 тыс. км²), зь ?х каля 0,3 тыс. км² знаходз?лася на тэрыторы? сучаснай Польшчы [9] .

У склад Ва?кавыскага павету ?ваходз?ла тэрыторыя Ва?кавыскага гродавага , Во?пенскага , Жыл?цкага ? Яло?скага староства? (дзяржа?ных воласьця?) ? прылеглыя прыватна?ласьн?цк?я маёнтк?.

У канцы XVI ст. на Ва?кавышчыне нал?чвалася трынаццаць мястэчак: дзяржа?ныя ? Во?па , Новы Двор , Мсьц?ба? , ? прыватныя ? Рось , Крамян?ца , Межырэч , Лыска? , Пораза? , Лапен?ца , Сьв?слач , Зэльва , Песк? , Яло?ка . Пазьней статус мястэчак атрымал? Гнезна , ?забел?н , Падароск , Рэпля ? Шылав?чы .

Магдэбурскае права мел? Ва?кавыск (1503), Во?па (XVIII ст.), Мсьц?ба? (1744), Новы Двор (12.08.1579), Пораза? (29.06.1518) ? Яло?ка (1545) [6] .

Дэмаграф?я [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У сяр. XVII ст. нал?чва? больш за 10 тыс. дымо? ? каля 65?70 тыс. жыхаро? [10] Паводле сучасных падл?ка?, да вайны Маско?скай дзяржавы з Рэччу Паспал?тай (1654?1667) колькасьць насельн?цтва складала каля 71 тыс. чал., па вайне яно скарац?лася да 50 тыс. чал. [11] (7,7 тыс. дымо? [10] ).

На 1775 год павет нал?чва? 9603 дымо? [8] ? каля 75?90 тыс. жыхаро? [10] .

Урадн?к? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Старосты ва?кавыск?я

Павятовы сойм?к праходз?? у Ва?кавыску, тамака ж месьц?л?ся падкаморск? , земск? ? гродзк? суды . Ва?кавыская шляхта аб?рала двух пасло? на Вальны сойм ? двух дэпутата? на Гало?ны Трыбунал .

На Гарадзенск?м сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павел?чэньня колькасьц? сэнатара? ад Вял?кага Княства Л?то?скага нам?навал? кашталяна ва?кавыскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьц? мясцовага павятовага маршалка , як?м на той момант бы? М?калай Булгарын . Ён атрыма? прыв?лей 26 кастрычн?ка 1793 году, але ?жо ? канцы восен? таго ж году новая адм?н?страцыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспал?тай скасавала ва?кавыскую кашталян?ю. У вын?ку, кашталян ва?кавыск? захава? свой тытул, але ?жо ня ме? сэнатарск?х па?намоцтва?.

Арх?тэктура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Дра?ляная [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

На тэрыторы? Ва?кавышчыны склалася да?няя традыцыя дра?лянага дойл?дзтва.

Мураваная [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У XVII ст. у мураваную арх?тэктуру Ва?кавышчыны прыйшла стыл?стыка барока , у XVIII ст. ? клясыцызму .

Глядз?це таксама [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Перап?с войска Вял?кага княства Л?то?скага 1528 года / Нац. акад. навук Беларус?, ?н-т г?сторы?; склад. А. Груша. ? Менск : Беларус. навука, 2003. ? С. 80?148.
  2. ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. ? М., 1912. С. 2 , 773 .
  3. ^ Bla?ejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665?1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). ? Rom, 1975. P. 59.
  4. ^ Kamuntavi?ien? V. Jelnios parapijos gyventojai XVII a. (≪Stara Litwa≫, arba jotvingi? p?dsakais Vilniaus vyskupijoje) // Lietuvos istorijos metra?tis. Nr. 2, 2011. P. 26.
  5. ^ Быха?ца? М. Кн?га Валыняка ≪З м?нулага Ва?кавыскага павета≫ // Ва?кавышчын. № 4, 2007.
  6. ^ а б Шаланда А. Гербы гарадо? ? мястэчак Ва?кавыскага павета ВКЛ у ХVI?XVIII стст. // Ва?кавышчына. № 1 (6), 2008.
  7. ^ Юхо Я. , Емяльянчык У. ≪Нарадз??ся я л?цьв?нам…≫  ? Менск: Навука ? тэхн?ка, 1994.
  8. ^ а б Jelski A. Powiat wołkowyski // Słownik geograficzny... T. V. ? Warszawa, 1884. S. 340 .
  9. ^ Насев?ч В. Ва?кавыск? павет // ВКЛ. Энцыкл . ? Мн. : 2005 Т. 1. С. 395.
  10. ^ а б в Насев?ч В. Ва?кавыск? павет // ВКЛ. Энцыкл . ? Мн. : 2005 Т. 1. С. 396.
  11. ^ Саганов?ч Г. Невядомая вайна: 1654?1667. ? Менск , 1995.

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]