Беларуская сялянска-работн?цкая грамада

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
(Перанак?равана з ≪ БСРГ ≫)
Беларуская сялянска-работн?цкая грамада
па-беларуску : Беларуская сялянска-работн?цкая грамада
Л?дэр парты? Бран?сла? Тарашкев?ч
Дата заснаваньня 24 чэрвеня 1925  (98 гадо? таму)
Распушчаная 16 жн??ня 1938  (85 гадо? таму)
Штаб-кватэра Сьцяг ПольшчыВ?льня , Заходняя Беларусь , В?ленскае ваяводзтва Польшча
Саюзьн?к? ? блёк? Блёк нацыянальных меншасьця?
?дэалёг?я Сацыял?зм
Колькасьць 120 тыс.
Колькасьць дэпутата?
·   Сойм ? Сэнат 555
·   Сойм
4 / 444
·   Сэнат
0 / 111
Орган партыйнага друку Жыцьцё беларуса ≫, ≪ Беларуская Н?ва ≫, ≪ Беларуская справа ≫, ≪ Народная справа ≫, ≪ Narodny zwon ≫, ≪ Наша справа ≫, ≪Наш голос≫ , ≪ Наша воля ≫, ≪Наша пра?да≫ , ≪ Наша праца ≫, ≪Праца≫ , ≪Права працы≫ , ≪Думка працы≫

Белару?ская сяля?нска-рабо?тн?цкая грамада?  (коратка БСРГ ) ? пал?тычная партыя беларуса? у Заходняй Беларус? ? м?жваеннай Польшчы , якая пасьлядо?на выступала за дзяржа?ную самастойнасьць Беларус? . Самая вял?кая партыя 1920-ых гадо? у Заходняй Беларус?. Друкаваным органам была газэта ≪ Беларуская справа ≫, пазьней ? ≪ Народная справа ≫.

Грамада была заснаваная 24 чэрвеня 1925 году ? Сойме Польшчы пасольск?м клюбам БСРГ, а ? тра?н? 1926 годзе пачал? стварацца суполк? ? ваяводзтвах ? паветах. Грамада здабыла агромн?стую вядомасьць ? прых?льнасьць насельн?ка? зямель, дзе большасьць ? беларусы. Польск? ?рад бы? вымушаны прыняць незаконныя меры па барацьбе з Грамадою. Вядомыя дзеячы Грамады был? ?лжыва абв?навачаны ? камун?зьме ? прыгавораныя да зьняволеньня. У канцы 1927 году з-за недасягненьня сва?х задача? Грамада страц?ла сваю прых?льнасьць простых людзей. На вядомых дзеячо? Грамады працягвал?ся ганеньн? да зьн?шчэньня Польшчы ? верасьн? 1939 году ? вын?ку нападу Нямеччыны ? СССР .

Выява з часоп?су ≪ Маланка ≫ №14, 1926. Сяляне ?цякаюць з ППС , Вызваленьня , Сялянскага Саюзу ? ?ступаюць у БСРГ. А?тар ? Язэп Горыд
Абвестка ? газэце ≪ Беларуская справа ≫ пра стварэньне гуртко? БСРГ

БСРГ была ?твораная 24 чэрвеня [1] 1925 году на аснове групы прадста?н?ко? беларускай меншасьц? ? польск?м Сойме , у якую ?ваходз?л? Бран?сла? Тарашкев?ч , Сымон Рак-М?хайло?ск? , Пётра Мятла , Павал Валошын .

Асно?ныя патрабаваньн? ? праграме БСРГ был? наступныя:

  • увядзеньне дэмакратычнага самак?раваньня;
  • увядзеньне васьм?гадз?ннага працо?нага дня;
  • наданьне шырок?х грамадзянск?х право? беларускай мове;
  • касаваньне асадн?цтва (земля?ласьн?цтва польск?х калян?ста? у Заходняй Беларус?);
  • канф?скацыя абшарн?цкай зямл? ? бясплатная перадача яе безьзямельнаму ? малазямельнаму сялянству.

Таксама став?лася задача аб’яднаць усе этн?чныя беларуск?я тэрыторы? ? межах адной дзяржавы.

Партыя разгарнула акты?ную дзейнасьць ? наладз?ла выданьне пэрыёдык?. Да л?стападу 1926 году БСРГ згуртавала ? сва?х шэрагах 120 тысяча? чалавек. Побач з нацыянальна-вызваленчай рыторыкай акты?на ?жывалася сацыяльная тэма. У значнай ступен? БСРГ сымпатызавала саветам ? таму л?чылася ? Польшчы прасавецкай партыяй. У сваю чаргу, СССР спрабава? узяць Грамаду пад свой кантроль, каб надаць беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху ? Польшчы клясавы характар.

Земск?я ?становы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

З пачатку тра?ня 1926 году Грамада пачала ствараць суполк? ? мног?х паветах. Суполк? мел?ся ? местах , мястэчках ? нават вёсках . Суполк? аб’ядно?вал?ся ? павятовыя (акружныя) суполк?, а яны аб’ядно?вал?ся ? ваяводзк?я суполк?. Над ваяводзк?м? суполкам? была вышэйшая суполка ? Цэнтральны кам?тэт Беларускае сялянска-работн?цкае грамады (коратка ЦК БСРГ ).

Задачы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Грамада абвясьц?ла задачы, як?я хацела дасягнуць законным? спосабам? дзейнасьц?. Гэтыя задачы:

  • адб?раньне зямель пано?, касьцёла? ? царквы, а затым дармовая перадача тых зямель сялянам, як?я будуць ?х араць.
  • 8-гадз?нны рабочы дзень для работн?ка?.
  • свабоды ? аб’яднаньня беларуск?х зямель у адз?ную беларускую сялянска-работн?цкую дзяржаву.
  • народнае ро?насьц? беларуса? з палякам?.
  • свабоды пал?твязьням.
  • стварэньне школы на роднай мове, у тым л?ку на беларускай мове.
  • аддзяленьне царквы ад дзяржавы.
  • забарона асадн?цтва.

Гало?ная ?права [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Гало?ная ?права Грамады ? Цэнтральны кам?тэт Беларускае сялянска-работн?цкае грамады ( ЦК БСРГ ). Яна месьц?лася ? В?льн? ? забясьпечвала сувязь пасольскага клюбу Грамады з суполкам? на месцах.

Старшынём гало?нае ?правы бы? Бран?сла? Адамав?ч Тарашкев?ч . Ягоны намесьн?к ? Сымон Аляксандрав?ч Рак-М?хайло?ск? . Сябрам? гало?нае ?правы был?:

П?сарам Гало?нае ?правы бы? Макс?м Бурсев?ч . Ён узначальва? г. зв. ≪цэнтральны сакратарыят≫, як? выконва? тэхн?чныя пытаньн? наладжваньня ? падтрымк? сувяз? зь земск?м? ?становам? Грамады ? ваяводзтвах ? паветах.

Паветы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Пратакол гуртка БСРГ зь Пясчанк? .

Гуртк? ? паветах был? створаныя ? 1926 ? пачатку 1927 гадо?.

У Гарадзенск?м павеце ? студзен? 1927 году было 220 гуртко?, як?я мел? больш за 10 000 сябра?.

У Наваградзк?м павеце было 228 гуртко?, як?я мел? больш за 10 000 сябра?.

У Слон?мск?м павеце было 167 гуртко?, як?я мел? больш за 10 000 сябра?.

У Ва?кавыск?м павеце было 107 гуртко?, як?я мел? больш за 2 900 сябра?.

У Л?дзк?м павеце было 65 гуртко?, як?я мел? каля 2 000 сябра?.

Партб?лет селян?на зь в. Зеня?цы , Гм?на Лебядзкая , Л?дзкага павету

.

Был? ? ? ?ншых паветах гуртк?.

Гаразенск? павет ме? сваю павятовую (акружную) суполку, якая была створаная 13 чэрвеня 1926 году. Павятовую суполку ?значал?? М. Як?мов?ч [a] . На павятовым зьезьдзе, як? адбы?ся 19 верасьня 1926 году, была выбраная ?права суполк?. Старшынём ста? В. Шушкев?ч, а п?сарам [b] В. Паддуб?к.

Управа Наваградзкае павятовае суполк? мела асабовы склад:

  • старшыня ? ?. Кузьм?ч
  • п?сар ? К. Гоцка.
  • члены ? А. Сяргее?, А. Троска, ?. Скаварада.

Управа Слон?мскае павятовае суполк? мела асабовы склад:

  • М. Еф?мов?ч
  • А. Марчык
  • С. Саванец
  • ?. Шацько
  • М. Бэгер

Управа Ва?кавыскае павятовае суполк? мела асабовы склад:

  • В. Шкодз?ч
  • С. Шчыгл?нск?
  • А. Патоцк?
  • С. Яко?ск?

Управа Л?дзкае павятовае суполк? мела асабовы склад:

  • В. Салыга
  • К. Шымкев?ч
  • ? ?ншыя

Дзейнасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Беларуская сялянска-работн?цкая грамада стварала суполк? ? аб’ядно?вала простых людзей, як?я хацел? выказаць свае патрэбы ? жаданьн?. Грамада выступала супраць асадн?цтва, нас?льля з боку мясцовых польск?х улада?, вял?кае колькасьц? падатка?, паншчыны ? дзяржа?ных дармовых работа?. Грамада патрабавала вызваленьня асоба? асуджаных па надуманых ? ?лжвых абв?навачваньнях, асабл?ва па пал?тыных прычынах.

У студзен? ? жн??н? 1926 году ? Горадн? выступал? паслы на Сойм Тарашке?вч, Рак-М?хайло?ск?, Валошын. Яны выкладал? перад людзьм? задачы Грамады ? свае патрабаваньн?. ?х выступленьн? мел? попыт ? падтрымку насельн?ка?. У л?пен? ? жн??н? 1926 году ? В?ленск?м, Наваградзк?м ваяводзтвах адбыл?ся мног?я народныя вул?чныя вечы, дзе мел?ся наступныя патрабаваньн? [2] :

  • ≪Дало? фашысцк? ?рад П?лсудзкага!≫
  • ≪Патрабуем свабоду пал?твязьням!≫

У 1926 годзе на сьвята работы ? 1 тра?ня ? был? саборы й вечы людзей. Яны адбыл?ся ? мног?х местах, мястэчках ? вёсках: Горадн?, Слон?ме, Л?дзе, Наваградку, Карэл?чах. У ?х узял? ?дзел тысячы людзей.

У студзен? 1927 году ? Варшаве Польск? ?рад прыня? рашэньне па барацьбе з Грамадою. МУС Польшчы пачало арышты вядомых дзеячо? Грамады. У лютым 1927 году был? самачынныя саборы на вул?цах места? ? вёсак (Горадня, Навагародак, Л?да, Слон?м, Ск?дзель ? ?нш.), дзе выступал? ? абарону Грамады й яе патрабаваньня?. У Слон?ме сабралося больш за 10 000 людзей. У вёсках каля Горадн? было сабрана каля 4500 подп?са? у абарону Грамады. Рабочыя саюзы Горадн? прынял? рашэньне аб абароне Грамады. Спробы МУС Польшчы па разгоне сабора? не дал? вын?ка?, бо МУС ня мела стольк? людзей для разгону такога шматлюднага руху Польшчы. У сакав?ку 1927 году дзяржава прыняла рашэньне аб забароне дзейнасьц? Грамады. Вядомых дзеячо? Грамады пачал? асуджаць да до?г?х гадо? зьняволеньня. Аднак першая палова 1927 году мела вял?кую колькасьць народных веча? у падтрымку Грамады, а большасьць простых грамадо?ца? не был? пакараныя ?ладам?, бо яна ня мела так?х сродка? для задушэньня шматлюдных веча?.

Дзейнасьць БСРГ прыцягнула ?вагу ?сяго сьвету. Яна мела падтрымку ? мног?х кра?нах сьвету: ЗША , СССР , Францы? , Вял?кабрытан?? , Чэхаславаччыне й ?нш.

У студзен? 1927 году адбыл?ся масавыя арышты к?ра?н?цтва ? актыву Грамады. Пасло? ад парлямэнцкай фракцы? БСРГ пазбав?л? дэпутацкага ?мун?тэту ? зьнявол?л?, а праз год засудз?л? на катаргу. Празь некальк? гадо? шэраг актыв?ста? БСРГ был? абмененыя Польшчай на бальшав?цк?х вязьня? ? перададзеныя СССР, дзе тыя был? расстраляныя ? як ≪польск?я шп?ёны≫. У сакав?ку 1927 году БСРГ была аф?цыйна забароненая.

Горадня [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Гарадзенск? м?жпартыйны кам?тэт [3]  ? часовая ?станова, якая была створаная ? чэрвен? 1926 году. Заснавальн?к?:

  • гарадзенская павятовая суполка БРСГ
  • КПЗБ
  • ППС?ляв?ца
  • Незалежная сацыял?стычная грамада Польшчы

Установа была заснаваная для правядзеньня сабора? на вул?цы, шэсьця?, збору подп?са? за вызваленьне з турма? пал?тычных зьняволеных. Летам 1926 году был? праведзеныя вечы 1,5?2 тыс. чалавек, на як?х был? прынятыя пастанова аб вызваленьн? зьняволеных асоба?, прадаста?леньня дэмакратычных свабода?. Был? праведзеныя вечы ? Ск?дзел?, ?ндуры, Луньне ? ? ?ншых вёсках. Пасьля забароны БРСГ у 1927 годзе прых?льн?к? БСРГ у Гарадзенск?м павеце працягнул? дзейнасьць пад шыльдаю Гарадзенскага м?жпартыйнага кам?тэту . Пад ц?скам м?жнароднае супольнасьц? (Вял?кабрытан??, Францы?, СССР ? да т. п.) у 1928 годзе ?рад Польшчы аб’яв?? аб зьн?жэньн? на палову часу зьняволеньня для непа?нагадовых ? на 1/3 ? для дарослых. Частка пал?твязьня? была вызваленая.

З 1926 па 1938 гады ? Горадн? ≪грамадо?цы≫ мел? сваю друкарню [4] . Пасьля прыпыненьня дзейнасьц? БСРГ у 1927 годзе друкарню выкарысто?вал? тайна для ц?сьненьня л?сто? для КПЗБ.

Друкарню наладз?? М. Ш. Жуко?ск?-Зыльбэр [c] . Яна была ? гарадзенск?м замосьц? на вул?цы Ласасянская, дом 48 (зараз тая вул?ца называецца вул?ца Савецк?х Пагран?чн?ка?), у падпольл? дому ?. ?. Пата (дом не захава?ся) [5] . Сам? тэксты для л?сто? прывоз?л? зь В?льн?, Беластоку. Паперы ? чарн?лы знаходз?л? ? Горадн?. Першыя ?лётк? пачал? ц?снуць у верасьн? 1926 году. ?х раск?двал? ? Горадн? й яе вакол?цах. Был? выпадк? раздачы ?лётак па ?сёй Польшчы. Друкарня раб?ла да 1938 году. У 1930 годзе сябра КПЗБ В. Станкев?ч ствары? друкарню для КПЗБ. Яна был? ? доме Лап?на, а ён бы? уласьн?кам Гарадзенскае л?таграф?? ? фабрык? заба?ляльных карта? на вул?цы Будзённага. З-за адсутнасьц? пячатных знака? тэксты для ?лётак п?сал? рукам? на ≪аснове≫ ? далей тую ≪аснову≫ ц?снул? на паперы. Чарн?лы сохл? ? ?лётка была гатовая.

Суд над 75-цю [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

З 10 па 21 чэрвеня 1929 году ? ? будынку акруговага суду Горадн? (цяпер будынак на вул. Савецкай, 31) судз?л? 75-х сябра? БСРГ.

У Косаве сабрал?ся 3 лютага 1927 году на веча людз?, бо был? незадаволеныя забаронаю дзейнасьц? БСРГ. У Коса?ск?м павеце был? ?ншыя вечы й саборы ? вёсках з-за забароны дзейнасьц? БСРГ. Спробы падав?ць с?лай ? разагнаць вечы ? польск?х улада? не было с?ла? ? людзей. Пасьля разыходжаньня людзей па дамах улады пачал? палан?ць выпадковых асоба?. Агулам арыштавал? каля 200 асоба?. Сьледзтва па ?хняй справе вялося каля 2 гадо?. Не было доказа? ?х удзелу ? вечах. ?м спрабавал? абв?навац?ць у камун?зьме, але доказа? не было. Асноваю суду стал? паказаньн? дзяржа?ных слуга?: пал?цыянта?, слуга? павятовых ? валасных урада? ? асоба?, як?я был? грашова залежныя ад дзяржавы.

Абв?начаныя был? 75 асоба?. ?х в?навац?л? ? камун?зьме ? спробе с?лай зьн?шчыць уладу ? далучыць усход Польшчы да СССР. Гало?ныя абв?начаныя был?:

  • Н. Л. Перавалоцк?
  • П. Уласавец
  • А. Г. Сьвяргун.

Задача суду была паказаць насельн?кам Польшчы, што польскага дзяржава перамагла ? яе вораг? беларусы паб?тыя ? пераможаныя.

Суд адбыва?ся закрытым. Был? тольк? ≪свае≫ сьведк?. Асноваю доказа? был? казаньн? пал?цыянта? ? тайных слуга? польскае ≪дэфэнзывы≫ (тайная служба Польшчы). Абв?навачаныя мел? 18 заступн?ка? на 75 чалавек абв?навачаных, што значыць на 4 абв?начаных бы? 1 заступн?к. Пад час аднаго асаб?стага пошуку на целе ? абв?начанага знайшл? чырвонае палотн?шча. Яго адабрал?. На судзе абв?начаныя выступал? з прамовам?, дзе выказвал? сваю нянав?сьць да ?раду Польшчы.

Суд пакара? строг?м затворам у астрог Н. Л. Перавалоцкага да 15 гадо?, П. Уласа?ца да 12 гадо?, А. Г. Сьвяргуна да 10 гадо?. Астатн?х пакарал? цяжк?м? работам?: 3 асоба? да 8 гадо?, 7 да 6 гадо?, 9 да 5 гадо?, 24 да 4 гадо?, 10 да 2 гадо?. Пры агалошаньн? судом свайго рашэньня абв?начаныя крычал?: ≪Няхай жыве сацыял?стычная рэвалюцыя!≫, ≪Дало? крывавую дыктатуру П?лсудзкага!≫ [6] . Пасьля агалошаньня абв?навачаных с?лай выгнал? пал?цыянты з суду. Некаторыя затворн?к? Гарадзенскае турмы аб’яв?л? галадо?ку, бо был? незадаволеныя жорстк?м пакараньнем беларуса?.

40 гадо? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У Беластоку ? к?натэатры прафсаюза? урачыста адзначыл? 40-годзьдзе Беларускае Сялянска-Работн?цкае Грамады. Сярод гасьцей был? Альфрэд Ф?даркев?ч ? Фэл?кс Галавач ? саюзьн?к? ? Сойме Польшчы для грамада?ск?х пасло?. Сьвяткаваньне 40-годзьдзя Грамады до?жылася да канца 1965 году. 16 верасьня 1965 году ? Музэ? рэвалюцыйнага руху ? Беластоку адкрылася выста?ка ≪Беларуская сялянска-работн?цкая грамада≫. 27 кастрычн?ка 1965 году ? сьвятл?цы для канфэрэнцыя? выканкаму ПАРП адбылося навуковае паседжаньне. Удзельн?чал? ? ?м польск?я й беларуск?я навуко?цы, рэвалюцыйныя дзеячы, грамада?цы.

50 год [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1975 годзе адзначыл? 50-годзьдзе Беларускае Сялянска-Работн?цкае Грамады [7] . Мерапрыемства было пад наглядам новае ?правы Беластоцкага выканкаму ПАРП новага Беластоцкага ваяводзтва. Гал?на Пятро?ская, п?сар па правасла?леньн? ПАРП, даверыла п?саць сваю прамову Г. Валкавыцкаму . У прамове пав?нная была быць г?сторыя. Перад прамоваю Г. Валкавыцк? да? зап?с прамовы для ?згадненьня з Гал?наю Пятро?скаю. Яна не адобрыла прамову. Вык?нула ?се словы, зьвязаныя з беларускаю справаю. Застал?ся тольк? крыкам? аб новых подзьв?гах.

За?ваг? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Па-расейску: ≪Н. Якимович≫.
  2. ^ Па ?ншаму: ?сакратар“.
  3. ^ Па-расейску: ≪М. Ш. Жуковский-Зильбер≫.

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Дзьве даты: 24 чэрвеня // Зьвязда  : газэта. ? 24 чэрвеня 2010. ? №  121 (26729) . ? С.  6 . ? ISSN 1990-763x .
  2. ^ Гродно. Энциклопедический справочник /Белоруская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. ? Мн.: БелСЭ, 1989.?438 с, [12] л. ил.: ил., с. 93.
  3. ^ Горадня. Энцыкляпэдычны даведн?к. = Гродно. Энциклопедический справочник.. ? Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя ?мя Пятруся Бро?к?, 1989. ? С. 172. ? 439 с. ? 60 000 ас.
  4. ^ ?. П. Шамяк?н (гал. рэд.) ? ?нш. ≪Гродно. Энциклопедический справочник.≫. ? Менск: ≪Беларуская Савецкая Энцыклапедыя≫ ?мя П. Бро?к?, 1989. ? С. 336 — 337. ? 427 с. ? 60 000 ас.
  5. ^ ?. П. Шамяк?н (гал. рэд.) ? ?нш. ≪Гродно. Энциклопедический справочник.≫. ? Менск: ≪Беларуская Савецкая Энцыклапедыя≫ ?мя П. Бро?к?, 1989. ? С. 336 — 337. ? 389 с. ? 60 000 ас.
  6. ^ ?. П. Шамяк?н (гал. рэд.) ? ?нш. ≪Гродно. Энциклопедический справочник.≫. ? Менск: ≪Беларуская Савецкая Энцыклапедыя≫ ?мя П. Бро?к?, 1989. ? С. 336 — 337. ? 438 с. ? 60 000 ас.
  7. ^   Валкавыцк? , Георг? В?ры. Нататк? рэдактара / Я. Чыкв?н . ? Беласток : Ортдрук, 1991. ? С. 148. ? 184 с. ? ( Б?бл?ятэка БЛА Белавежа ).

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]