한국   대만   중국   일본 
Асобны аддзел войска? БНР у Балты? ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Асобны аддзел войска? БНР у Балты?

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?

Асо?бны аддзел во?йска? БНР у Ба?лты? , таксама вядомы як Асо?бны атра?д БНР , Асо?бны атра?д Балахо?в?ча  ? атрад войска? БНР , як? дзейн?ча? на тэрыторы? Эстон?? й Латв?? пад камандаваньнем Стан?слава Булак-Балахов?ча ? канцы 1919 ? пачатку 1920 году.

Атрад ме? уласныя знак? адрозьненьня , узнагародную сыстэму й палявую пошту (для яе бы? створаны наклад марак ≪Асобны атрад БНР≫). Празь недахоп ф?нансаваньня атрад пра?снава? нядо?га, перайшо?шы на польск? бок, пасьля чаго займе? назву Расейскай дабраахвотнай арм??.

Перадумовы стварэньня атраду [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Да пераходу на бок Беларускай Народнай Рэспубл?к? атрад пад камандаваньнем Стан?слава Булак-Балахов?ча ?ваходз?? у склад расейскай ( белай ) Па?ночна-Заходняй арм??, якая сумесна з эстонцам? вяла барацьбу з бальшав?кам? ? раёне Пскову . Пасьля паражэньня Па?ночна-Заходняй арм?? пад Петраградам у л?стападзе 1919 году сярод яе камандаваньня ?змацн?л?ся рознагалосьс?. Яны абвастрыл?ся пасьля адыходу Па?ночна-Заходняй арм?? на тэрыторыю Эстон?? ? пачатку м?рных перамова? пам?ж Савецкай Расеяй ? Эстон?яй. Расейская Па?ночна-Заходняя арм?я пав?нная была быць ?нтэрнаваная ? падлягала л?кв?дацы? [1] . У сувяз? з гэтым Балахов?ч шука? магчымасьць пераходу на ?ншы бок.

Стварэньне атраду [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Кла?дз? Дуж-Душэ?ск? (зьлева) ? Кастусь Езав?та? (справа), 25 сьнежня 1919 г.
Конны атрад Стан?слава Булак-Балахов?ча, кастрычн?к-л?стапад 1919
Атрад Стан?слава Булак-Балахов?ча ля сьцена? ?зборскай крэпасьц?, кастрычн?к-л?стапад 1919

Рада БНР зьвярнула ?вагу на Булак-Балахов?ча яшчэ восеньню 1918 году, адразу пасьля ягонага пераходу на бок белых. Усталяваньне кантакту было немагчымым праз адсутнасьць беларускага прадста?н?цтва ? Эстон??. Акрамя гэтага, нямецк?я акупацыйныя ?лады не пагаджал?ся на арган?зацыю беларускага войска [2] . Праз год, 18 кастрычн?ка 1919 году, шэф Беларускай вайскова-дыпляматычнай м?с?? ? Латв?? ? Эстон?? палко?н?к Кастусь Езав?та? устанав?? кантакт з Балахов?чам. ≪Бачы?ся з прадста?н?кам? Атрада Ген. Балахов?ча. Балахов?ч цяперака зус?м вольны чалавек... Хаце? бы быць бл?жэ да Бацька?шчыны (В?льня). Л?чы? адз?н раз сябе л?тв?ном, але цяпер даведа?ся аб беларусах ? сам ня ведае хто ён. Трэба, кажэ, добра пазнаём?цца з картай, рухам ? г?сторыяй.≫ ? так адзначы? першую завочную сустрэчу Кастусь Езав?та? . Далей Езав?та? зазначы?: ≪Я прапанава? запытаць яго: Ц? ведае ён беларускую (простую) мову; ц? ведае мову л?то?скую; ц? ведае што фам?л?я его зус?м беларуская; па л?то?ску была б Балахов?чунас; як ён аднос?цца да нацыянальных пытаньня? ? ц? прызнае ён незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспубл?к?≫ [3] . Празь некальк? дзён прадста?н?к? генэрала ?зно? сустрэл?ся зь Езав?тавым. ≪Яны прыйшл? да мяне ? паведам?л?, што Балахов?ч беларускую мову ведае ? Беларускую Народную Рэспубл?ку прызнае ? гато? баран?ць≫. Для свайго пераходу Балахов?ч запрас?? 400 тысяча? марак, як?я была патрэбныя на ?трыманьне атраду [3] .

7 л?стапада 1919 году Кастусь Езав?та? нак?рава? запыт м?н?стру ф?нанса? БНР Вас?лю Закарку аб выдзяленьн? неабходнай сумы на ?трыманьне атраду генэрала Булак-Балахов?ча да пачатку 1920 году. Дзяржа?ны кантралёр БНР Леанард Заяц пастав?? сваю рэзалюцыю 17 л?стапада 1919 году, у якой пазначаецца: ≪Н?чога н?маючы проц? ассыгновак на беларуск?я нацыянальныя атрады, л?чу аднак абавязкова патрэбным назначэньне пры так?х атрадах спэцыяльного урадо?ца Дзяржа?нага Кантролю дзеля н?адкладнай фактычнай праверк? ? кантролю выдатка?≫. [4]

14 л?стапада 1919 году Балахов?ч пада? аф?цыйную дэклярацыю аб беларуск?м грамадзянстве ? прыняцьц? яго на беларускую службу [2] . Кастусь Езав?та?, не дачака?шыся адказу ад ураду БНР, узя? адказнасьць на сябе ? 15 л?стапада 1919 году ? адказ на заяву Балахов?ча паведам?? яму: ≪З гэтаго часу Вы з Вашым войскам л?чыцесь на службе ? Арм?? Беларускай Народнай Рэспубл?к?, як Камандзер Асобнага Атрада Беларускай Народнай Рэспубл?к? ? Эст??≫ [4] . Атрад атрыма? аф?цыйную назву ≪Асобны аддзел войска? БНР у Балты?≫. Не пазьней за 24 л?стапада Балахов?ч атрыма? ад Кла?дз?я Дуж-Душэ?скага й Кастуся Езав?тава беларускую форму, пячатк? й штамп Асобнага атраду [5] .

Дзейнасьць атраду [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Стан?сла? Булак-Балахов?ч са сва?м сабакам Райтам, кастрычн?к-л?стапад 1919 году

26 л?стапада ? ≪Асобны аддзел≫, паводле дамовы беларуск?х дыплямата? Кла?дз?я Дуж-Душэ?скага ? Езав?тава з урадам Эстон??, прыняты на часовае ?трыманьне Эстон??, ф?нансавыя выдатк? зал?чаныя ? якасьц? дзяржа?най пазык? БНР [2] . Не ?далося даб?цца згоды эстонца? на павял?чэньне атрады шляхам маб?л?зацы? беларуса?, як?я знаходз?л?ся на тэрыторы? Эстон??, а таксама атрымаць дапамогу з боку дзяржава? Антанты. Амэрыканская м?с?я перадала балахо?цам палявы шп?таль ? мэдыкамэнты [6] .

У л?стападзе, пасьля адступленьня эстонца? ад Пскову ? паражэньня Па?ночнай-Заходняй арм?? пад Петраградам эстонская арм?я, а разам зь ёй Асобны атрад БНР у Балты? перайшла да абарончых баё? у раёне пам?ж Пыталавам ? ?зборскам , а штам атраду бы? пераведзены ? Марыенбург . Асобны аддзел знаходз??ся ? Латгал?? на стыку апэраты?нага дзеяньня 2-й ? 3-й дыв?з?я? эстонскай арм?? на по?начы былой В?цебскай губэрн? . 3-я дыв?з?я займала пераважна Па?днёвы фронт эстонскай арм??, паступова перадавала пазыцы? латышам [7] .

14 сьнежня Асобны аддзел БНР захап?? вёск? Па?лава, Тульцава ? ?зя? у палон 10 чырвонаармейца?. 19?20 сьнежня бальшав?к? перайшл? ? наступленьне на вёск? Па?лава, Тульцава ? Вуглавыя. Па?лава было страчанае Асобным атрадам у няро?ным ба?, каманда атраду ? 14 чалавек заг?нула, за выключэньнем трох жа?нера?, як?я прарвал?ся праз аблогу чырвоных разам з кулямётам. Асобны атрад перайшо? у контрнаступленьне ? 20 сьнежня вызвал?? вёску Па?лава, захап?? 1 кулямёт. 23 чырвонаармейцы заг?нул? ? ба? [7] .

20 сьнежня 1919 году Булак-Балахов?ч сам знаходз??ся на перадавой л?н?? фронту. 19 сьнежня атрад адб?? 4 атак? чырвоных, было захоплена 17 палонных. Асобны атрад ме? страты: было заб?та 6 байцо? атраду, зьн?кл? бязь вестак 5 жа?нера?, паранена 11, захварэла ад холаду 16 чалавек. Бы? заб?ты прапаршчык Па?ла?, цяжка паранены прапаршчык Голубе? ? Сердзе?, лёгка паранены карнэт Шастако? [7] .

29 сьнежня 1919 году к?ра?н?к штабу Асобнага атраду рапартава? генэралу Булак-Балахов?чу ? Рэвель , што пры нападзе на вёску ?нц?на было захоплена 74 чалавек? палонных, спра?ны кулямёт ? 48 в?нтовак, вайсковы рыштунак. Гэта была апошняя ваенная апэрацыя Асобнага аддзелу БНР на эстонска-савецк?м фронце, бо ?жо 31 сьнежня 1919 году пам?ж Эстон?яй ? Савецкай Расеяй падп?санае пагадненьне аб перам?р’? [8] .

З прычыны эстонска-савецк?х перамова? Езав?та? зраб?? у Рызе прапанову прыняць атрад Балахов?ча пад латыскае камандаваньне, на што атрыма? адмову. Магчыма, адной з прычына? адмовы стал? беларуск?я прэтэнз?? на Дзьв?нск [6] .

У пачатку студзеня 1920 году Латв?я выказала згоду прыняць частку атраду на сваёй тэрыторы?, у населеным пункце Марыенбург , аднак адмов?лася прыняць яго пад сваё камандаваньне [6] .

На 19 студзеня атрад месьц??ся пам?ж вёскам? Бл?ны й Бярозк?, штаб месьц??ся ? вёсцы Кудзеп. За пэрыяд з 12 па 19 студзеня параненых, заб?тых ц? зьн?клых не было [8] .

22 студзеня 1920 году ≪Асобны аддзел≫ юрыдычна ?ключаны Радаю БНР (урад А. Луцкев?ча ) у склад беларускага войска [9] .

У ноч на з 27 на 28 студзеня 1920 году Балахов?ч арыштава? гало?накамандуючага Па?ночна-Заходняй арм?? М?калая Юдзен?ча . Арышт Юдзен?ча бы? зьдзейсьнены Булак-Балахов?чам н?быта для ≪разьл?ка?≫ на ?трыманьне рэштка? Па?ночна-заходняга войска. Юдзен?ч бы? вызвалены эстонск?м? ?ладам? [9] .

У пачатку лютага 1920 году ? сувяз? з адсутнасьц? сродка? ф?нансаваньня атраду, новы старшыня Рады БНР Вацла? Ласто?ск? ? прысутнасьц? Езав?тава пагадз??ся на пераход Балахов?ча пад польскае камандаваньне.

8 лютага 1920 году Езав?та? зьвярну?ся зь л?стом да П?лсудзкага , у як?м, спасылаючыся на ягоны дэкрэт аб фармаваньн? беларускага войска, прас?? выдзел?ць атраду генэрала Булак-Балахов?ча ?частак фронту на левым флянгу польск?х войска?. Гэты л?ст прадста?н?ку Польскай рэспубл?к? ? Рызе, Б. Бо?фалу ?ручы? сакратар беларускай м?с?? Янка Чарапук . Бо?фал адмов??ся раб?ць нейк?я крок? ? гэтай справе, сьцьвярджаючы што Езав?тава й Душэ?скага адкл?ка? ?хны ?ласны ?рад, якога Польшча не прызнае [9] .

Пераход на польск? бок [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Стан?сла? Булак-Балахов?ч з польск?м? аф?цэрам? ? Берасьц? , 1920

Палякам? был? распачатыя сакрэтныя перамовы з Балахов?чам пры пасярэдн?цтве ягонага брата Язэпа ? канцы студзеня 1920 году.

17 лютага 1920 году Балахов?ч выказа? згоду на пераход пад польскае камандаваньне (у дзень прыняцьця ? склад беларускага войска ?радам Антона Луцкев?ча), адпаведнае пагадненьне было падп?санае ? Рызе 23 лютага [10] . Пад польск?м камандаваньнем Булак-Балахов?ч назва? сваю групу Расейскай народнай дабраахвотн?цкай арм?яй, а над ягоным штабам луна? расейск? сьцяг [11] . Паводле ?спам?на? З?на?ды Г?п?юс , сам Булак-Балахов?ч у канцы сакав?ка 1920 году так тлумачы? абстав?ны пераходу свайго атраду з Эстон?? ? Польшчу [12] :


« Эстон?я выпусьц?ла тольк? адз?н мой атрад узброеным. Мае людз? ? гэтым атрадзе адмов?л?ся раззбро?цца. У красав?ку я пав?нен зь ?м? ?зно? ?сьц? супраць бальшав?ко? […] Паляк? прымуць мяне. Мой атрад ужо у Брэст-Л?то?ску. Я сустрэнуся зь П?лсудзк?м ? пак?ну яго неадкладна, каб узьяднацца з атрадам […] Я беларус ? катал?к, але я змага?ся за Расею ? буду падтрымл?ваць расейскую справу. »

26 лютага польскае камандаваньне прыняло рашэньне аб перадысьлякацы? атраду Балахов?ча ? Берасьце . Атрад бы? падзелены на 2 частк?: першая група выйшла з Марыенбургу 5 сакав?ка, другая на дзень пазьней. Латв?йцы прадастав?л? для першай частк? 17 крытых вагона? для жа?нера?, 5 плятформа? для рыштунку, 6 вагона? для коня? ? адз?н для аф?цэра?, для другой 17 вагона? для жа?нера?, 7 для коней, 4 плятформы ? вагон для аф?цэра?. 5 красав?ка першы транспарт прыбы? у Дзьв?нск, адкуль рушы? у В?льню, праз 14 дзён падарожжа атрад прыбы? у Берасьце [13] .

21 сакав?ка 1920 году Езав?та? прапануе падпалко?н?ку М?нгрэльскаму ? сувяз? зь пераходам Асобнага атраду пад польскае камандаваньне л?кв?даваць прадста?н?цтва пры м?с?? ? здаць пячатку й блянк? ААБ. У Марыенбургу на гэты час застава?ся лязарэт Асобнага аддзелу, а таксама некальк? каманда? атраду. 29 красав?ка Дан?ла Кадо?ба, Юры Гладк? (пазьней заменены на М?калая Муратава) ? падпалко?н?к М?нгрэльск? был? прызначаныя ? склад л?кв?дацыйнай кам?с?? Асобнага атраду. Эвакуацыя жа?нера? у Польшчу пав?нная была праходз?ць пад к?ра?н?цтвам ? наглядам кам?с?? [14] .

Езав?та? п?са? настаяцелю Траецкай правасла?най царквы Марыенбургу л?ст з просьбай усталяваць крыж на брацкай маг?ле жа?нера? Булак-Балахов?ча ?, па магчымасьц?, высьветл?ць ?мёны беларуск?х дабраахвотн?ка?. На гэта ён прас?? у м?н?стра замежных справа? БНР 150 рублё? [15] .

9 тра?ня 1920 году былы аг?татар пры Асобным аддзеле М. Сарока па даручэньн? Булак-Балахов?ча вярну? у Вайскова-дыпляматычную м?с?ю БНР у Рызе ка?чукавую гербавую пячатку Асобнага атраду БНР у Балты? [15] .

Арган?зацыя атраду, нацыянальны склад [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Ад 15 л?стапада 1919 году Асобны атрад БНР у Балты? склада?ся з чатырох рота?, коннай брыгады, кулямётнай ? працо?най каманды, 2 каманда? штабу, каманда? пешай ? коннай выведк?, сувяз?, мэдычнага пункту. Усяго Асобны атрад нал?чва? 764 жа?неры [16] . У коннай батарэ? атамана Булак-Балахов?ча апроч ?ншых был? наступныя пасады: выведн?к, мэдычны фэльчар, вэтэрынар, лябарант, арцельшчык, фуранс?р, наз?ральн?к, тэлефан?ст, прыб?ральн?к, абозны, п?сар, канан?р, шорн?к, фаервэркер. У штаб атраду таксама ?ваходз?? справавод суду карнэт Фартуната? ? скарб?н-квартм?стар Сакало?ск?. Анал?з сьп?са? Асобнага атраду БНР за л?стапад ? сьнежань 1919 паказвае, што дадзенае вайсковае фармаваньне мела добра арган?заваную структуру з кавалерыяй, ротам? пяхоты ? дапаможным? адз?нкам? [17] .

У лютым 1920 году Балахов?ч паведам?? польскай ?нспэкцы? колькасны стан атраду ? 898 чалавек. Ён наступным чынам паказа? нацыянальны склад жа?нера?: расейцы (41%), укра?нцы (23%), беларусы (21%), паляк? (8%), швэды й ф?ны (4%), прадста?н?к? народа? Ка?казу (3%). Можна дапусьц?ць завышэньне колькасьц? ?кра?нца? пэ?ным разьл?кам Балахов?ча ? сувяз? з плянам? польскага камандаваньня выкарыстаць атрад на Падольл? [17] .

Форма й знак? адрозьненьня, узнагароды [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Подле рапарту Кастуся Езав?тава форма была распрацаваная ? лютым 1919 году ? зацьверджаная Антонам Луцкев?чам ужо 20 красав?ка 1919 году. Праект формы бы? перададзены генэралу Булак-Балахов?чу, як? ?вё? яе ? Асобным атрадзе. Аф?цыйна форма была ?зно? зацьверджаная старшынём Рады народных м?н?стра? БНР Антонам Луцкев?чам тольк? 26 студзеня 1920 году, але была даведзеная да ведама супрацо?н?ка? м?с?? значна пазьней ? 16 лютага 1920 [18] .

Наплечныя знак? был? агульным? як для аф?цэра?, так ? для вайсковых чыно?, без адрозьненьня?. Форма жа?нера? Асобнага аддзелу войска? БНР у Балты? мела фуражк? звычайнага ?зору з брылём, на як?м разьмешчаная Пагоня (на чырвоным пол? скача вершн?к у срэбраных дасьпехах), на аколышках была кукарда ? форме ро?набаковага трохкутн?ка з нацыянальным? колерам?: белым, чырвоным ? белым [18] . Шапка аф?цэра артылеры? была зь дзьвюма кукардам?, аф?цэры нас?л? замест шабл? цясак зь цемляком у беларуск?х колерах [19] .

Роды войска? у Асобным аддзеле адрозьн?вал?ся колерам? аколышка фуражк?. Зялёны колер азнача? пяхоту, с?н? ? коньн?цу, чорны ? артылерыю, чырвоны ? ?нжынэрныя частк?, белы бы? выдзелены для штабу [20] .

Спачатку была прапанова прыбраць чыны. Аднак чыны был? пак?нутыя на ?зор старой расейскай арм??, бо ?се чыны Асобнага атраду раней служыл? ? расейскай арм?? ? мел? расейск?я чыны. Дзеля адрозьненьня на вушах ка?нера чыно? был? ?сталяваныя трохкутн?к? адпаведнага колеру з нашытым? зорачкам? на чынах. 1 трохкутн?к з 1 зорачкай ? прапаршчык, з 2-м ? падпаручн?к , з 3-ма ? паручн?к, 4-ма ? штабс-кап?тан. Для штаб-аф?цэра? ? генэрала? был? прадугледжаныя два трохкутн?к?: адз?н ? як у кап?тана, друг? ? з адной зорачкай ? падпалко?н?к, з 2-ма ? палко?н?к, з 3-ма ? генэрал-маёр [20] .

Кастусь Езав?та? прапанава? надзвычайнаму паслу БНР у Балты? К. Дуж-Душэ?скаму зацьвердз?ць палажэньне аб ≪Полацк?м Беларуск?м Крыжы≫, як адз?ным ордэне БНР, як? ≪выдаецца як у вайсковыя, там ? ? м?рныя часы за асобыя заслуг? грамадзянам БНР перад Бацька?шчынаю≫. Полацк? Беларуск? Крыж ме? пяць ступеня? зь дзяленьнем на дзьве катэгоры? ? вайсковую й м?рную. Ордэн ме? шасьц?канцовую форму ? бы? пакрыты белай эмальлю з пазалочаным? кантам? [20] .

У 1920-я гады форма й ордэн был? перададзеныя ? Беларуск? дзяржа?ны музэй, дырэктарам якога на той час бы? Вацла? Ласто?ск? [19] .

Марк? й палявая пошта [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У пошуках забесьпячэньня магчымасьц? грашовага ?трыманьня Кастусь Езав?та? прас?? дазволу ?раду БНР на выпуск у Рызе Беларускай пазык? для грамадзяна? БНР ? прых?льных да Беларус? дзяржава?, а таксама крэдытных б?лета? ? паштовых марак. Вядома таксама пра падрыхтаваны праект грашовых асыгнацыя? БНР [21] .

Для забесьпячэньня сувяз? асобных частак Асобнага атраду на тэрыторы? Латв?? ? Эстон?? пам?ж сабою ? з вайсковым? ц? ?радавым? структурам? гэтых кра?на? была створаная вайскова-палявая пошта. 19 студзеня 1920 году Езав?та? зьвярну?ся да м?н?стра ф?нанса? Латв?? з просьбай даць дазвол на друк пяц? нам?нала? марк? (5 кап., 10 кап., 15 кап., 50 кап., 1 рубель) у колькасьц? 500 000 экзэмпляра?. Для дзейнасьц? палявой пошты не была патрэбная такая колькасьць, але яна магла прынесьц? вял?к? даход [22] .

Праект марк? бы? выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам , паводле меркаваньня г?сторыка? прататыпам была выкарыстаная гравюра У. дэ Гарнэка [23] .

Першая партыя марак (500 000 штук па 15 кап.) была даста?леная ? Вайскова-дыпляматычную м?с?ю БНР 14 лютага. Наступным днём Езав?та? прас?? м?н?стра транспарту Латв?? выдаць загады, каб л?сты, што был? аплачаныя маркай Асобнага атраду, прымал?ся й перасылал?ся латв?йскай дзяржа?най поштай, на што атрыма? стано?чы адказ. Другая партыя была надрукаваная ? канцы лютага, ужо пасьля пераходу Балахов?ча на бок паляка? [22] .

Марк? Асобнага атраду выкарысто?вал?ся палявой поштай, якая засталася на тэрыторы? Латв?? да красав?ка 1920 году ? гас?л?ся асобным штампам [23] .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Анатоль Грыцкев?ч Стан?сла? Булак-Балахов?ч (1883?1940) . jivebelarus.net.  Праверана 27 кастрычн?ка 2014 г.
  2. ^ а б в Латышонак, А. Жа?неры БНР. С. 132.
  3. ^ а б Балахо?цы... С. 19.
  4. ^ а б Балахо?цы... С. 104
  5. ^ Балахо?цы... С. 105
  6. ^ а б в Латышонак, А. Жа?неры БНР. С. 133.
  7. ^ а б в Балахо?цы... С. 127
  8. ^ а б Балахо?цы... С. 128
  9. ^ а б в Латышонак, А. Жа?неры БНР. С. 134.
  10. ^ Латышонак, А. Жа?неры БНР. С. 135.
  11. ^ Латышонак, А. Жа?неры БНР. С. 142.
  12. ^ Балахо?цы… С. 149
  13. ^ Балахо?цы… С. 151?152
  14. ^ Балахо?цы… С. 153
  15. ^ а б Балахо?цы… С. 154
  16. ^ Балахо?цы... С. 131
  17. ^ а б Балахо?цы… С. 133
  18. ^ а б Балахо?цы... С. 138
  19. ^ а б Балахо?цы... С. 140
  20. ^ а б в Балахо?цы... С. 139
  21. ^ Балахо?цы... С. 144
  22. ^ а б Балахо?цы... С. 145
  23. ^ а б Батиевский В. (2 красав?ка 2011) Марки и полевая почта ≪Асобнага атрада БНР≫   (рас.) mirmarok.ru   Праверана 10 л?стапада 2014 г.

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Алег Латышонак Жа?неры БНР. ? 3-е. ? Смаленск: ?нбелкульт, 2014. ? 373 с. ? 500 ас. ? ISBN 978-5-00076-003-1
  • Балахо?цы: Сведчанн?, дакументы, даследаванн? / пераклад, прадмова, каментары А. Вашкев?ча, А. Чарнякев?ча, Ю. Юркев?ча. ? 2. ? Смаленск: ?нбелкульт. ? 470 с. ? 750 ас. ? ISBN 978-5-9904531-9-7

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]