Антуан Вато

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Антуан Вато
Партрэт Вато работы
Разальбы Кар’еры, 1721
?мя пры нараджэньн? Жан-Антуан Вато
Дата нараджэньня 10 кастрычн?ка 1684 ( 1684-10-10 ) [1] [2] [3] […]
Месца нараджэньня Валянсьен ,
француская Фляндрыя
Дата сьмерц? 18 л?пеня 1721 ( 1721-07-18 ) [1] [2] [3] […] (36 гадо?)
Месца сьмерц? Нажан-сюр-Марн ,
бл?з Парыжу
Прычына сьмерц? сухоты
Адукацыя у мастако? Жака-Альбэра Герэна ,
Клода Жыло , Клода Адрана
Занятак жывап?с , арх?тэктура
Навуковая сфэра малярства
Жанры галантная сцэна [d] [4]
Плынь ракако
Працы Паломн?цтва на выспу К?фэра , 1717. Лю?р ;
Шыльда крамы Жэрсэна , 1720/21. Палац Шарлотэнбург , Бэрл?н
Пад уплывам П?тэр Па?ль Рубэнс ? Клод Жыло [d]
Узнагароды

Антуан Вато ( па-француску : Jean-Antoine Watteau ; 10 кастрычн?ка 1684  ? 18 л?пеня 1721 ) ? знакам?ты француск? мастак, прадста?н?к стылю ракако .

Займа?ся дэкорам ?нтэр’ера?, жывап?сам, малюнкам, граф?кай. Першыя работы был? нап?саны пад уплывам творчасьц? Рубэнса . Майстар узбагац?? выя?ленчае мастацтва цудо?ным? выявам? ≪пёкных сьвята?≫ ( fetes galantes ), ц?шын? бязьдзейнасьц?, якая пануе на яго палотнах. Творы Вато ? увасабленьне настрою, пачуцьця?. Гэта й нявыказаны сум, як? адпавядае агульнай танальнасьц? таго часу. Геро? яго палотна? н?што не ?спрымаюць сур’ёзна: н? глыбок?я пакуты, н? ц?хам?рную радасьць, дзе жаданьн?-летуценьн? адыгрываюцца, як сумная камэдыя асаб?стага лёсу. Яны ?сьм?хаюцца, але н?кол? не сьмяюцца.

Вобразы створаныя рукой мастака знайшл? сваё ?васабленьне ? далейшым разьв?цьц? жывап?су стылю ракако й рамантычных напрамка? стылю клясыцызм .

Жыцьцяп?с [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Пачатак [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Партрэт Вато з крамы 1834 году

Да 1677 году Валанс’ен прыналежа? Фляндры? , ? шматл?к?я сучасьн?к? звал? Вато ≪флямандцам≫ (сапра?ды, ён шмат узя? ад старых флямандск?х майстро?), хоць складана ?яв?ць сабе штосьц? больш ≪францускае≫ па духу, чым яго галянтныя палотны. Будучы сынам страхара , Вато не атрыма? сыстэматычнай адукацы?. Пра раньн?я гады гэтага выдатнага майстра мы наогул ведаем вельм? мала. Вядома, што каля 1702 года юны Вато перабра?ся ? Парыж, дзе першым яго наста?н?кам ста? Клод Жыло , якога звал? ? Акадэм?? ≪мастаком сучасных сюжэта?≫. Мабыць, менав?та Жыло прышчап?? свайму вучню й памагатаму каханьне да камэды? дэль артэ. Арлек?н , Каламб?на , П'еро стал? адвечным? героям? маладога жывап?сца. Адз?н з б?ёграфа? Вато п?ша пра юныя гады так: ≪Ён карыста?ся кожнай вольнай хв?л?най, каб пайсьц? на пляц маляваць розныя кам?чныя сцэны, як?я разгульвал? вандро?ныя шарлатаны≫.

У майстэрн? Жыло Вато правё? каля чатырох гадо?. Чыньн?к расстаньня наста?н?ка й вучня да канца ня ясны, але, як сьведчаць некаторыя сучасьн?к?, ён склада?ся ? тым, што стары майстар пазайздросьц?? таленту Вато. Зрэшты, л?чыцца, што менав?та Жыло пазнаём?? свайго ≪пратэжэ≫ з Клодам Адранам , як? ста? друг?м наста?н?кам Вато. Адран бы? ня тольк? пасьпяховым мастаком, але й захавальн?кам Люксэмбурскага палацу. Апошняя акал?чнасьць дала маладому Вато магчымасьць пазнаём?цца з шэдэ?рам? сусьветнага мастацтва ? у прыватнасьц?, з рубэнса?скай ≪галерэяй Медычы≫ (≪Жыцьцё Мары? Медычы≫). Калярыт ? вольны стыль Рубэнса аказал? вял?к? ?плы? на жывап?сца, хоць, вядома ж, па духу Рубэнс ня бы? яго мастаком.

Што да аднос?н Вато з Адранам, то, верагодна, яны был? цалкам бясхмарным?. Прынамс?, Адран аддава? належнае здольнасьцям свайго вучня, даручаючы яму самастойныя працы па ?прыгожваньн? парыск?х асабняко? (ц?кавасьць да дэкараты?ных пано, наогул ? да дэкараты?насьц?, прышчап?? Вато менав?та Адран).

Вольны мастак [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Прыбл?зна ? 1709 годзе Антуан Вато, вырашы?шы стаць самастойным жывап?сцам, сышо?шы ад свайго наста?н?ка. У гэтым жа годзе ён паспрабава? заваяваць Рымскую прэм?ю Карале?скай акадэм??. Але яго праца на б?блейск? сюжэт, прадста?леная ? акадэм?ю, заняла тольк? другое месца, ? паехаць у ?тал?ю мастаку не атрымалася. Другую спробу атрымаць Рымскую прэм?ю Вато распача? праз тры гады, але й яна апынулася ня?дачай. Убачыць Рым было так ? не наканавана.

Творчасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Паломн?цтва на выспу К?фэра [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Паломн?цтва на выспу К?фэра, 1717.
Лю?р , Парыж

У залац?стай смузе па зарослым дрэвам? берагу чарада паломн?ка? спускаецца да карабля. Усё таямн?ча й зыбка, ва ?с?м намёк ? недаказанасьць. Не?ра?наважаная, ня?стойл?вая кампазыцыя, нак?раваная ? з?хатл?выя далечын?, якая пырхае лёгкасьць руха?,

Паломн?цтва на выспу К?фэра, 1721.
Упрыгожаны па?тор малюнку 1717 году, ?люструе легкадумнасьць ? пачуцьцёвасьць жывап?су Ракако . Палац Шарлотэнбург , Бэрл?н

узмоцненая манерай л?ста, што струменяцца мазкам?, бл?кам? сьвятла, перал??ным? адз?н у адно фарбам?. Усё служыць адной мэце ? перадаць найбагацейшую гаму пачуцьця? ? настроя? закаханых: упэ?ненасьц? й сумнева?, надзе? й трывог?, радасьц? й смутк?, чаканьня? ? расчараваньня?.

Адна з гало?ных заслуг Вато ? тым, што ён прынёс у францускае мастацтва невычэрпнае багацьце чалавечых перажываньня?, ?ндыв?дуальнае, глыбока асаб?стае ?спрыманьне навакольнага сьвету.

Пав?нна быць, акадэм?к? таго часу не ?бачыл? ? гэтай карц?не Вато знаёмага сюжэту, яна н?як не ?кладвалася ? рамк? традыцыйных жанра? ? атрымала аф?цыйнае найменьне ≪Галянтныя сьвяты≫, што аказала майстру, прынятаму ? л?к акадэм?ка?, далёка не лепшую паслугу. У наступных пакаленьня? зна?ца? ? знатако? мастацтва склалася несправядл?вае ста?леньне да яго як да а?тара м?лых дробязя?, ? строг? марал?ст Дыдро нават зая?ля?, што адда? бы дзесяць Вато за аднаго Тэн?рса , добрапрыстойнага флямандца, сьпевака м?рнага сельскага жыцьця.

Жыль [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Жыль, 1717?1719.
Лю?р, Парыж

≪Галянтныя сцэны≫ был? для Вато выдатным спэктаклем, перанесеным у рэальнае жыцьцё. Аднак сапра?дныя акторы на сцэне ц?кав?л? яго ня менш. Мастак увесь час наведва? уя?леньн? двух самых вядомых у Парыжы труп ? ?тальянскай ? францускай камэды?. Мяркуецца, што карц?на ≪Жыль≫ пав?нна была выкарысто?вацца як шыльда камэдыйнай трупы. Гало?ны пэрсанаж твора ? Жыль, француск? варыянт П’еро ц? Пульчынэлы (героя ?тальянскай камэды? масак), ? ня?дачн?к, ?стота нязграбная, на??ная, быццам адмыслова створаная для кпл?вага жалю. Ён увесь час станов?цца ахвярай выхадак спрытнага Арлек?на. Жыль варта на пярэдн?м пляне ? пацешным гарн?туры. Недарэчная пастава роб?ць яго постаць мехаватай ? скаванай. Герой глядз?ць на гледача са шчымл?вым сумам ? нейкай дз??най сур’ёзнасьцю. Перад ?м ? гледачы, ззаду ? акторы, але ён зус?м самотны. Сапра?дная душэ?ная нуда адлучае яго ад людзей, як?я чакаюць лёгкай, немудрагел?стай весялосьц?. Постаць Жыля дадзена мастаком з н?зкага пункта гледжаньня (ён н?бы глядзе? на сваю мадэль зьн?зу ?гару). Так у XVIII ст. п?сал? парадныя партрэты. ? гэта рэзка супрацьпаста?ляе Жыля астатн?м пэрсанажам. ≪Недарэчны≫ актор, як? расчыняе пры сьвятле рампы сва? сапра?дныя пачуцьц?, шмат у чым бл?зк? самаму жывап?сцу.

Шыльда крамы Жэрсэна [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Шыльда крамы Жэрсэна, 1720. Палац Шарлотэнбург , Бэрл?н
Шыльда крамы Жэрсэна (частка)

Карц?на знаходз?цца ? палацы Шарлотэнбуг у Бэрл?не, сапра?дным ≪сьвяц?л?шчы≫ жывап?су Вато, яна выканана ? самым канцы кароткага жыцьцёвага шляху майстра, ужо захварэлага сухотам?, як?я ? тым жа годзе зьвял? яго ? маг?лу. Твор дасягае ? шырыню больш трох мэтра? (зус?м незвычайны памер для жанравых кампазыцый), з выразнай кампазыцыйнай структурай, пабудаванай у строгай адпаведнасьц? з законам? пэрспэктывы, гэта праца насамрэч л?чыцца адной з самых зырк?х ? таленав?тых эмблем э?рапейскага жывап?су XVIII стагодзьдзя.

Карц?на прызначалася для цалкам праза?чных мэт: яна была замо?лена Жэрсэнам, сябрам Вато, у якога мастак пасял??ся ? 1719 годзе, ? пав?нна была служыць шыльдай для антыкварнай крамы, якая належала Жэсрэну, з гучнай назвай ≪У вял?кага манарха≫.

Карц?не прысьвечаны шматл?к?я дасьледаваньн?, як?я зьмяшчаюць розныя вытлумачэньн? й ≪чытаньн?≫: яе завуць мастацк?м ? ≪духо?ным завяшчаньнем≫ Вато, сымбалям пераходнага часу, як? зьвяза? дзьве эпох? г?сторы? й культуры, ц? проста жывым правобразам новых ?дэала? ? эвалюцы? мастацкага рынка, як? пача? адчыняцца для вышэйшых пласто? буржуазнага грамадзтва.

Шматзначнасьць карц?ны, ≪памножаная≫ на пышнасьць лёгкага, ?скрыстага сьвятлом жывап?су, гэтак жа характэрна для Вато, як ? ?ласьц?выя мастаку ?ран?чная адчужанасьць ц? прысмак гаркаты, як?я часам прадз?маюць у здавалася б цалкам рэал?стычных ? нават банальных сюжэтах.

Дэтал? карц?ны:

  • назва антыкварнай крамы Жэрсэна ? ≪У вял?кага манарха≫ ? знак паваг? да Караля-Сонца. Працяглы пэрыяд яго ?ладараньня завяршы?ся ? 1715 годзе, ? на гэта в?давочна намякае адна са сцэн карц?ны, якая захо?вае ярка выя?леную сымбол?ку: службовец крамы ?кладвае ? скрыню партрэт Людов?ка XIV , што ≪выйша? з моды≫ ? празрысты намёк на радыкальныя зьмены ? г?сторы? й густах Францы?;
  • адно з самых вял?к?х палотна? у краме Жэрсэна ? м?таляг?чная сцэна з сатырам, як? перасьледвае ? чаротах н?мфу (зьлева ад цэнтра ?гары). Сюжэты й стыль прадста?леных у краме карц?н сьведчаць пра густы XVIII стагодзьдзя: пераважаюць пэйзажы, м?таляг?чныя сцэны, постац? аголеных жанчын, адзначаныя характэрнай для ≪галянтнага≫ стагодзьдзя лёгкасьцю й сьветлым калярытам. Цёмныя й строг?я партрэты в?давочна прыналежаць стагодзьдзю, якое скончылася. Сустракаюцца й карц?ны на рэл?г?йныя сюжэты (два Пашана вешчуно? , магчыма, ?тальянскай школы й сцэна з манахам, як? мол?цца), аднак па большай частцы яны ≪сасланы≫ ? самы верхн? шэраг, дзе ?х цяжка разглядзець;
  • амаль у цэнтры карц?ны малады дваран?н (магчыма, а?тапартрэт Вато) галянтным жэстам запрашае даму ?вайсьц? ? краму. Срэбра-ружовыя водбл?ск? сьвятла на сукенцы падкрэсьл?ваюць вытанчанасьць руху жанчыны, якая, пераступаючы парог, паварочвае галаву налева, каб разглядзець ≪зрыньваньне≫ партрэту Людов?ка XIV у скрыню;
  • выкавал?ся розныя згадк? адносна рэальных асоб, як?я па?стаюць на карц?не ? вобразах пакупн?ко?, экспэрта? ды калекцыянэра?, як?я разглядаюць карц?ны. Вато, у адрозьненьне ад Хогарта , з большае вытанчанасьцю стварае зьлёгку ?ран?чны вобраз сучаснага вышэйшага грамадзтва. Два аматара, узброеныя пэнснэ, уважл?ва вывучаюць (уткну?шыся насам? ? вял?кае авальнае палатно) сцэну купаньня н?мфы, сымбаля галянтнага стагодзьдзя, як? атрыма? шырокае распа?сюджаньне ? мастацтве францускага ракако . За карц?наю, расхвальваючы яе добрыя якасьц?, намаляваны сам Жэрсэн.

Творы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • ≪Сьвята каханьня≫
  • ≪Саваяр з сурком≫ (1715?1716)
  • ≪Мэцэтэн≫ (1717-19, Мэтрапол?тэн (музэй) , Нью-Ёрк)
  • ≪Грамада ? парку≫(Каля 1720, Лю?р , Парыж)
  • ≪Адплыцьцё на выспу К?фэра≫ (1717, Лю?р , Парыж)
  • ≪Складаная прапанова≫
  • ≪?тальянск?я камэдыянты≫ (каля 1720, National Gallery of Art, Вашынгтон)
  • ≪Жыль≫ (≪П’еро≫)(1718-20, Лю?р , Парыж)
  • ≪Абыякавы≫
  • ≪Капрызьн?ца≫ (≪Надзьму?шая вусны≫)
  • ≪Шыльда крамы Жэрсэна≫ (1720, Staatliche Museen, Берл?н)

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. Г?сторыя мастацтва/Эрнст Гомбл?х. ? М.: АСТ,1998.
  2. Г?сторыя мастацтва?: Вуч. дапаможн?к для вывуч. мастац. школ ? вуч. устно?./А. Варотн?ка?, А. Гаршкавоз, В., Ёрк?на. ? Мн.: Л?таратура, 1998.
  3. Стэфана Дзуф?. Вял?к? атляс жывап?су. Выя?ленчае мастацтва 1000 гадо?. ? М.: ≪ОЛМА-ПРЕСС≫, ? 2007. ? 432 с.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]