한국   대만   중국   일본 
Аблога Смаленску (1609?1611) ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Аблога Смаленску (1609?1611)

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Аблога Смаленску
Смаленск у 1610 року (медзярыт)
Дата: 29 верасьня 1609 ? 13 чэрвеня 1611
Месца: прадмесьц? Смаленску
Прычына: адкрыцьцё дарог? на Маскву
Вын?к: перамога Рэчы Паспал?тай
Суперн?к?
Маскоўская дзяржава  Масков?я
Швэцыя  Швэцыя
Рэч Паспалітая  Рэч Паспал?тая
Казак?
Камандуючыя
М?ха?л Шэ?н Жыг?монт III Ваза
Стан?сла? Жалке?ск?
Ле? Сапега
Колькасьць
5400 жа?нера?, каля 14 600 мяшчана?, 500 швэда?, 170 гармата? 8500 вершн?ка?, 8200 пяхоты, 20 000 казака?, 30 гармата?
Страты
каля 12 тыс. заб?тых, параненых ? паланёных каля 5-8 тыс.
Жыг?монт III Ваза на фоне аблог? Смаленску

Абло?га Смале?нску працягвалася з 29 верасьня 1609 да 13 чэрвеня 1611 у часе вайны Рэчы Паспал?тай з Маско?скай дзяржавай 1609?1618 гадо?.

Перадумовы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У л?пен? 1608 года Рэч Паспал?тая абвесьц?ла м?рную дамову з Вас?лём Шуйск?м на 3 гады 11 месяца?. Жыг?монт III Ваза , як? ад пачатку падтрымл?ва? ≪ Дым?трыяду ≫, ня ме? намеру прытрымл?вацца ?мова? зам?рэньня, сьведчаньнем чаго было нак?раваньне ? жн??н? 1608 года ? стан II ?лжэдзьм?трыя вернага прых?льн?ка караля старосты ?сьвяцкага Ян Пятра Сапег? .

Расея таксама напрыканцы 1608 года пачала праводз?ць перамовы з мэтай зам?рэньня са Швэцыяй , якая тады знаходз?лася ? стане вайны з Рэччу Паспал?таю . У рэшце рэшт у лютым 1609 года Вас?ль Шуйск? заключы? м?рную дамову са Швэцыяй, што стала для Жыг?монта III выдатнай нагодай да пачатку вайны . Швэцыя паводле дамовы стала на бок Расе?.

Жыг?монт III Ваза, як? яшчэ ? жн??н? 1608 року вырашы?ся на вайну з Расеяй ? з гэтае прычыны шука? падтрымк? ад гетмана Стан?слава Жалке?скага , ме? намер здабыць царскую карону, а пасьля аб’яднаньня с?ла? Расе? ? Рэчы Паспал?тай адолець Швэцыю. Другой мэтай вайны было пашырэньне катал?цтва ? абедзьвюх здабытых дзяржавах (папа Павал V нават абвясьц?? дараваньне грахо? ? юб?лей у выпадку карале?скай перамог?). Жалке?ск? прац?в??ся вайне, бо л?чы?, што ня варта ? яе ?вязьвацца, пакуль трывае вайна са Швэцыяй .

28 тра?ня 1609 року кароль выеха? з Кракава ? 6 чэрвеня сустрэ?ся ? Бэлжыцах пад Любл?нам з Жалке?ск?м, якога ?рэшце здоле? перацягнуць на свой бок. Каб зьмян?ць меркаваньне шляхты, Уладысла? Ваза пача? прапагандысцкую кампан?ю, у якой пара?но?ва? вайну з Масквой з заваёвай ?нды? ц? Амэрык? . Вас?ля Шуйскага кароль называ? узурпатарам, замест якога мус?ць сядзець сапра?дны пераемн?к зь Ягелона? , пародненых з Рурыкав?чам? . Карале?скай прапагандзе дапамог сам Шуйск?, як? не?забаве пасьля заключэньня дамовы са Швэцыяй пача? выста?ляць Рэчы Паспал?тай тэрытарыяльныя прэтэнз?? ? ?зя? сабе тытул полацкага князя, хоць Полацак належа? ВКЛ.

Жыг?монт III празь Менск выеха? да Воршы , дзе яго чакала л?то?скае войска Льва Сапег? . 17 верасьня войска вырушыла да Смаленску, спадзеючыся, што хаос у Расе? зашкодз?ць арган?заваць ягоную абарону. 21 верасьня войска Рэчы Паспал?тай перайшло гран?цу з Масков?яй.

Аблога [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Выданьне Яна Крае?скага ≪Штурм смаленск? суботн?…≫ (1611).

29 верасьня 1609 года пад Смаленск падышо? авангард л?то?скага войска на чале зь Львом Сапегам. Смаленская залога пасьпела ?жо спал?ць прадмесьц?. На наступны дзень пад муры Смаленску прыйшо? Стан?сла? Жалке?ск? з асно?ным? с?лам?, як?х цяпер нал?чвалася 8409 вершн?ка?, 4530 пяхоты ды 30 гармата?. Смаленскую крэпасьць баран?? маско?ск? гарн?зон М?ха?ла Шэ?на колькасьцю каля 20 000 жа?нера?, а таксама 500 швэда?. У сам?м Смаленску жыло тады 30?40 тысяча? чалавек.

Пакольк? хуткага ?зяцьця не атрымалася, гетман Жалке?ск? стая? на тым (у адрозьненьне ад караля ? канцлера Сапег?), каб пад Смаленскам варта пак?нуць частку войска ? рушыць углыб Маско?скага царства, пакуль занятага ?нутрыдзяржа?ным? клопатам?. Аднак прапанова не знайшла падтрымк? сярод атачаючых караля магната?.

Абарона Смаленску ад паляка? . Карц?на Барыса Чорыкава , XIX стагодзьдзе

4 кастрычн?ка была прадпрынятая першая ня?далая спроба штурму. Наза?тра пад крэпасьць прыбыл? запароск?я казак? колькасьцю 5000 жа?нера? на чале з атаманам Багданам Але?чанкам ( uk ) . Прыбыцьцё дадатковых л?то?ск?х ? польск?х с?ла? павял?чыла колькасьць абложн?ка? да 17 200 жа?нера?. 5?8 кастрычн?ка смаленская залога адб?ла тры штурмы.

Пасьля ня?далых спроба? л?то?ска-польскае войска абмежавалася артылерыйск?м? абстрэлам? ? акопваньнем. Усе спробы абаронца? прарваць аблогу сканчал?ся для ?х вял?к?м? стратам?. Не?забаве ? месьце пачала адчувацца недастача вады, пал?ва ? сол?, стал? шырыцца хваробы (гало?ным чынам шкробут ). Аднак ? ? войску абложн?ка? падала мараль, расло дэзэртырства ? хваробы.

У канцы студзеня 1610 року маско?цы пачал? перамовы, пагадз??шыся даць царскую карону сыну ?ладыслава з умовай, што той прыме правасла?е . 14 лютага была падп?саная дамова пра тое, што каралев?ч атрымае маско?ск? сталец, а правасла?е застанецца адз?най рэл?г?яй Маско?скай дзяржавы. Жыг?монт III не прысягну? на дамове, бо сам жада? панаваць Масков?яй.

Аднак Смаленск працягва? трымаць абарону. Колькасьць л?то?ска-польскай пяхоты пад ?м складала ?сяго 1900 жа?нера?, хоць паболе? л?к вершн?ка?. Высьветл?лася, што Жалке?ск? ме? рацыю, прапануючы не затрымл?ваць вял?к?я с?лы пад Смаленскам, бо маско?цы, сабра?шы с?лы, пачал? наступ ? захап?л? некальк? прыгран?чных замка?. Кал? Жалке?ск? атрыма? зьвестк?, што вял?кая колькасьць маско?ск?х вайско?ца? пад даводзтвам Дзьм?трыя Шуйскага зьб?раецца пад Калугай , ён вырушы? з-пад Смаленску з 2 тысячам? жа?нера? (1630 конных ? 597 пешых). У ягоную адсутнасьць к?раваньне аблогай пераня? Ян Патоцк? ( pl ) .

4 л?пеня 1610 року Стан?сла? Жалке?ск? атрыма? эфэктную перамогу пад Клушынам ? рушы? на Маскву. 28 л?пеня пад Смаленск прыбыло 15-тысячнае казацкае войска, ? 21 жн??ня Патоцк? паспрабава? здабыць крэпасьць, аднак панёс вял?к?я страты.

У другой палове 1610 року войск? Рэчы Паспал?тай сьцягнул? пад Смаленск цяжк?я гарматы, як?я часткова здолел? пашкодз?ць абарончыя муры. 21 л?стапада пад Смаленск вярну?ся Жалке?ск? з нав?ною, што замест Вас?ля Шуйскага на маско?ск? сталец запрошаны каралев?ч Уладысла?. Ягоны бацька па-ранейшаму бы? незадаволены так?м вын?кам ? загада? увязьн?ць баярск?х пасло?, м?трапал?та Ф?ларэта ? князя Вас?ля Гал?цына , як?я настойвал? на як мага хутчэйшым прыезьдзе каралев?ча ? навяртаньн? яго ? правасла?е. Празь нязгоду з каралём Жалке?ск? зьеха? з-пад Смаленску ? К?е? дзеля аховы па?днёва-?сходн?х гран?ц.

Штурмы ? падкопы працягвал?ся, аднак Смаленск трыва?. Тым ня меней, у абаронца? пачал? сканчацца ня тольк? запасы ежы, але й амун?цыя. У рэшце рэшт з усяго гарн?зону ? жывых застал?ся некальк? соцень жа?нера? ? мяшчана?. Але ? л?то?ска-польск? бок не абм?нул? хваробы; памёр у тым л?ку ? даводца Ян Патоцк?, на месца якога ста? Якуб Патоцк? ( pl ) .

Мэдаль Жыг?монта III ? гонар здабыцьця Смаленску

Уночы 2 чэрвеня 1611 войска Рэчы Паспал?тай прадпрыняло чарговую спробу захопу крэпасьц?. Пяхота неза?важна здолела прыстав?ць да муро? драб?ны, а зь ?ншага боку ? слабых месцах муру был? зробленыя праломы. Аднак ? гэтым разам абаронцы здолел? адб?цца.

Апошн? штурм адбы?ся ?ночы з 12 на 13 чэрвеня. Дзякуючы закладзенай у канал?зацыю м?не была зьн?шчаная значаная частка муро?. Яшчэ некальк? м?на? зьн?шчыл? башты , а ? крэпасьц? пача?ся пажар. Польск?я войск? ?варвал?ся ? места, у як?м знаходз?л?ся 38 высок?х 21-мэтровых башта?. Найда?жэй абаранялася Фрало?ская башта на Дняпры , залога якой здалася ?вечары 13 чэрвеня.

Праз 20 месяца? ? 11 дзён аблог? страчаны 97 гадо? таму (у 1514 року) Смаленск вярну?ся ? склад ВКЛ .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Andrzej Andrusiewicz. Dzieje Dymitriad 1602?1614 , t. I, II, Warszawa, 1990
  • Andrzej Andrusiewicz. Dzieje Wielkiej Smuty , Katowice, 1999
  • Paweł Jasienica. Rzeczpospolita Obojga Narodow. Srebrny Wiek , Pa?stwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1985, ISBN 83-06-01093-0 , str. 212?220
  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
  • Leszek Podhorodecki. Stanisław ?ołkiewski. ? Warszawa: Ludowa Społdzielnia Wydawnicza, 1988. ? С. 153?164, 177?190. ? ISBN 83-205-4082-8

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Аблога Смаленску (1609?1611) ? схов?шча мультымэдыйных матэрыяла?