한국   대만   중국   일본 
??мбэлданск? турн?р ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

??мбэлданск? турн?р

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?

??мбэлданск? турн?р ( па-ангельску : Wimbledon Championships ) ? найстарэйшы ? найболей прэстыжны тэн?сны турн?р, адз?н з чатырох турн?ра? Вял?кага шлема . Праводз?цца штогод у чэрвен??л?пен?, у мястэчку ??мбэлдан , Лёндан . Працягласьць ? 2 тыдн?, часам больш: у залежнасьц? ад затрымак гульн?, выкл?каных дажджом.

Адз?ны з чатырох турн?ра? Вял?кага шлема, як? праводз?цца на травяных кортах . У рамках турн?ру праводзяцца асобныя першынствы: адз?ночныя мужчынск?я, адз?ночныя жаночыя, парныя мужчынск?я, парныя жаночыя, зьмяшаныя парныя. Юнацк?я турн?ры: адз?ночныя мужчынск?я, адз?ночныя жаночыя, парныя мужчынск?я, парныя жаночыя. Дадаткова праводзяцца адмысловыя турн?ры ва ?зроставых катэгорыях: парныя мужчынск?я 35 гадо? ? больш, парныя мужчынск?я 45 гадо? ? больш, парныя жаночыя 35 гадо? ? больш.

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Турн?р бы? упершыню зладжаны ? 1877 годзе ?сеангельск?м Клюбам кракету ? ла?н-тэн?су на пляцо?ках пабл?зу ?орпл Ро?д ( па-ангельску : Worple Road ). Спаборн?цтвы был? праведзеныя тольк? ? адз?ночнай мужчынскай катэгоры?. У 1884 годзе был? ? першы раз праведзеныя матчы ? жаночым адз?ночным ? мужчынск?м парным разрадах. У 1913 годзе ? у жаночым парным ? зьмяшаным парным. Матчы пачал? праводз?цца ? новым месцы, каля Чэрч Ро?д ( па-ангельску : Church Road ), пачынаючы з 1922 году, там жа яны праводзяцца ? ? цяперашн? час.

Ангельцы ганарацца сва?м чэмп?янатам, аднак, н?водз?н брытанец ня змог выйграць турн?р з тых часо?, як гэта зраб?? Фрэд Пэры ? 1936 годзе. Сярод жанчын англ?чанка выйгравала апошн? раз у 1977 годзе, гэта была В?рджын?я ?эйд .

Корты [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Гало?ны корт , дзе праводзяцца матчы, завецца Цэнтральным кортам ( па-ангельску : Centre Court ). На ?м за?сёды адбываюцца ф?нальныя гульн?. Пакольк? брытанскае надвор’е цяжкапрадказальнае ? дажджы не зья?ляюцца рэдкасьцю, у апошн? час было прапанавана ?звесьц? рассо?ную страху над Цэнтральным кортам. Чакаецца, што яна будзе пабудаваная да 2009 году.

Корт №1 ( па-ангельску : No. 1 Court ) бы? кап?тальна перабудаваны ? 1997 годзе. Першапачаткова ён прымыка? да Цэнтральнага корта, але бы? заменены новай асобнай арэнай, трыбуны якой зьмяшчаюць большую колькасьць гледачо?. Гавораць, што першапачатковы Корт №1 валода? ун?кальнай атмасфэрай ? бы? улюбёным сярод шматл?к?х гульцо?, таму яго рэканструкцыя была сустрэтая з шкадаваньнем. На гэтым корце таксама праводзяцца шматл?к?я важныя матчы турн?ру.

Корт №2 ( па-ангельску : No. 2 Court ) нос?ць мянушку Мог?лк? чэмп?ёна? ( па-ангельску : The Graveyard of Champions ), пакольк? ? яго рэпутацыя корта, на як?м часьцяком цалкам нечакана прайграюць фаварыты.

Традыцы? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Традыцыйным? колерам? ??мбэлдану зья?ляюцца зялёны ? пурпурны. Тэн?с?сты пав?нны выступаць на гульнях у вопратцы тольк? белага колеру. Да гульцо? жаночага полу падчас правядзеньня матча? за?сёды зьвяртаюцца ≪м?с≫ або ≪м?с?с≫. Да тэн?с?ста?-мужчын, аднак, зьвяртаюцца тольк? па прозв?шчы.

Арган?затары турн?ру выкарысто?ваюць адмысловую формулу для выбару сеяных гульцо? ? разьмеркаваньн? ?х па турн?рнай сетцы, якая адрозьн?ваецца ад традыцыйнага спосабу. Спачатку выб?раюцца 32 наймацнейшыя гульцы паводле рэйтынгу ATP , апубл?каваным за тыдзень да правядзеньня турн?ру. Затым да рэйтынгу кожнага гульца дадаюцца ?се пункты, атрыманыя ? выступах у турн?рах на траве за апошн?я 12 месяца?. Пасьля гэтага для кожнага гульца выб?раецца самы лепшы выступ у турн?ры на траве раней гэтых апошн?х 12 месяца?, ? 75% пункта?, атрыманых у гэтым турн?ры, дадаюцца да агульнай сумы. Пасьля чаго ?дзельн?к? зно?ку перамяшчаюцца па табл?цы паводле выл?чаных сума?. Так?м чынам, вял?кае значэньне пры складаньн? турн?рнай сетк? мае г?сторыя выступленьня? гульца ? турн?рах на траве. Для парных спаборн?цтва? гэтая формула не ?жываецца ? сетка складаецца выключна па рэйтынгу ATP для пара?.

Турн?р пачынаецца кожны год за шэсьць тыдня? да першага панядзелка жн??ня ? працягваецца два тыдн?. У нядзелю першага тыдня турн?ру матчы традыцыйна не праводзяцца. Але тройчы ? г?сторы? турн?ру (у апошн? раз у 2004 годзе) дажджл?вае надвор’е змушала арган?затара? ладз?ць матчы ? гэтую нядзелю, каб укласьц?ся ? рамк? турн?ру. На працягу першага тыдня гуляюцца матчы пачатковых ра?нда?. У друг? тыдзень праводзяцца 1/16 ф?налу, чвэрцьф?налы, па?ф?налы ? ф?нал.

Пераможца мужчынскага адз?ночнага турн?ру атрымо?вае ? якасьц? прыза кубак з пазалочанага срэбра. Пераможца ? жаночым турн?ры атрымо?вае срэбны паднос, як? атрыма? назо? Талерка Ро?з?отэр ( па-ангельску : Rosewater Dish ). Акрамя трафэя?, пераможцы атрымо?ваюць грашовыя прызы, як?я ? 2005 годзе склал? (прызавыя сумы ? парных разрадах дзеляцца паро?ну пам?ж партнэрам?):

  • мужчынск? адз?ночны: £630 000
  • жаночы адз?ночны: £600 000
  • мужчынск? парны: £218 500
  • жаночы парны: £203 250
  • змяшаны парны: £90 000

У 2005 годзе ?першыню ? г?сторы? прызавы фонд турн?ру перавыс?? суму ? 10 м?льёна? фунта? стэрл?нга?.

Мужчыны-пераможцы ??мбэлданскага турн?ру, а таксама Адкрытага чэмп?янату Францы? атрымо?ваюць большыя прызавыя сумы, чым пераможцы-жанчыны. У той жа час, памеры прызавых на Адкрытым чэмп?янаце А?страл?? ? Адкрытым чэмп?янаце ЗША аднолькавыя для мужчын ? жанчын.

Gallery [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

??мбэлданск? турн?р ? схов?шча мультымэдыйных матэрыяла?