Клецкая б?тва

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
(Перанак?равана з ≪ Б?тва пад Клецкам ≫)
Клецкая б?тва
Клецкая б?тва, гравюра XVI ст.
Дата: 5 жн??ня 1506
Месца: вакол?цы Клецку
Вын?к: перамога войска Вял?кага Княства Л?то?скага
Суперн?к?
Герб ВКЛ ВКЛ Крымскае ханства
Камандуючыя
М?хал Гл?нск? Б?ц? ? Бурнаш Мэнгл?-Г?рэй
Колькасьць
6?7 тыс. чал. ад 6 да 12 тыс. чал.

Кле?цкая б??тва ( 5 жн??ня 1506 ) ? б?тва пам?ж войскам? Вял?кага Княства Л?то?скага пад камандаю М?хала Гл?нскага ? крымск?м? татарам? на чале з сынам? Мэнгл?-Г?рэя Б?ц? ? Бурнашом, якая адбылася пад Клецкам .

Клецкая б?тва была найбольш значнай паразай татара? на тэрыторы? сучаснай Беларус? ? паклала канец ?х буйным набегам за Прыпяць [1] .

Перадг?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Мэтай татарскага нападу, арган?заванага ханам Мэнгл?-Г?рэем, акрамя захопу палонных, маёмасьц? ? жывёлы бы? нац?ск на ?рад Вял?кага Княства Л?то?скага, каб прымус?ць яго ад ганаровага вязьня былога хана Вял?кай Арды ? сьмяротнага ворага крымчако? Шах-Ахмата (заб?ць яго або выдаць жывым у Крым ).

На тэрыторыю Вял?кага Княства Л?то?скага татары ? колькасьц? 12 тыс. (паводле ?ншых зьвестках 6 тыс.) уварвал?ся ? л?пен?, дайшл? да Слуцку ? Клецку , адтуль распускал? загоны на Наваградак ? Л?ду . Асобныя ?хныя чамбулы дасягал? Менску .

Кароль польск? ? вял?к? князь л?то?ск? Аляксандар пра татарск? наезд даведа?ся ? Л?дзе, куды тольк? што прыеха? з жонкай Аленай ?вана?най, дваром ? скарбам. Хворы Аляксандар загада? адвезьц? яго назад у В?льню , а к?ра?н?цтва дзяржа?ным? справам? даручы? гетману Стан?славу К?шку ? маршалку дворнаму М?халу Гл?нскаму.

3 панск?х пошта? ? наёмнай коньн?цы сабралося 6?7-тысячнае войска. Яно некальк? дзён стаяла каля Наваградку, а 4 жн??ня, кал? зьяв?лася ?нфармацыя, што гало?ны татарск? кош знаходз?цца пад Клецкам, войска рушыла туды. Па дарозе захварэ? С. К?шка, ? к?ра?н?цтва войскам пераня? М. Гл?нск?.

Ход ? вын?к? б?твы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Ран?цай 5 жн??ня коньн?ца падышла да Клецку ? спын?лася перад Ланьню . На супрацьлеглым беразе рак? стаял? падрыхтаваныя да б?твы татары. Некальк? гадз?н ?шла перастрэлка. За гэты час войска ВКЛ падрыхтавала 2 гац?, па як?х коньн?к? пачал? пераправу. Па правай гац? пераправа ?шла хутчэй, татары атакавал? правае крыло, нанесьл? вял?к?я страты. М. Гл?нск? прысьпешы? рух левага крыла ? ?мкл?вым ударам коньн?цы разрэза? татарскае войска на дзьве частк?. Правае крыло таксама перайшло ? наступленьне. Частка татара? трап?ла ? абцуг?, ?ншыя пачал? ?цякаць. Харугвы М. Гл?нскага пайшл? ? пагоню, брал? палонных каля Слуцку, Петрыкава , на ?кра?нск?х шляхах.

Яшчэ некальк? дзён войска ВКЛ перахопл?вала асобныя татарск?я атрады, як?я вял? пад Клецак палон з навакольных мясьц?на?. Было вызвалена каля 40 тыс. нявольн?ка?, як?х татары зьб?рал?ся весьц? ? Крым , узята 30 тыс. коней.

Хан Мэнгл?-Г?рэй пад уражаньнем ад вын?ка? б?твы ста? на пэ?ны час ха?русьн?кам ВКЛ.

Ушанаваньне памяц? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1996 годзе на месцы б?твы бы? усталяваны помн?к. [2]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Валерый Паздняко? . Клецкая б?тва 1506 // ВКЛ. Энцыкл . ? Мн. : 2005 Т. 2. С. 107.
  2. ^ Вольга Бебен?на . Край, дзе волаты жывуць (недаступная спасылка) // ≪ Народная газета ≫, 31 кастрычн?ка 2009 .

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]