한국   대만   중국   일본 
Сцюарты ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Сцюарты

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?

Сцю?арты (першапачаткова шатл. гэл. : Stiubhairt , англ. : Steward, Stewart , з XVI стагоддзя ?сталявалася афранцужанае нап?санне англ. : Stuart ) ? дынастыя каралё? Шатланды? (у 1371?1651, 1660?1707 гг.), Англ?? (у 1603?1649, 1660?1694, 1702?1707 гг.), ?рланды? (у 1603?1649, 1660?1694, 1702?1714 гг.) ? Вял?кабрытан?? (у 1707?1714 гг.).

Радавы герб

У Шатланды? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Першым вядомым прадста?н?ком роду Сцюарта? бы? патомны сенешаль Алан Ф?ц-Флаад пры двары валадара Доля . Ён прыбы? у Брытан?ю не?забаве пасля Нармандскага заваявання ? XI стагоддз?. У сувяз? з чым меркаванн? даследчыка? адносна яго паходжання разыходзяцца ? ён мог быць як брэтонцам , так ? нармандцам . Алан бы? прых?льн?кам англ?йскага караля з Нармандскага дому Генрыха I , як? дарава? яму зямельныя ?ладанн? ? Шропшыры . Адз?н з яго сыно?, Уолтэр Ф?ц-Алан (памёр у 1177 ) у перыяд феадальнай анарх?? ? Англ?? падтрымл?ва? ?мператрыцу Мац?льду ? збл?з??ся з шатландск?м каралём Дав?дам I . Каля 1136 года Уолтэр перабра?ся ? Шатландыю, дзе атрыма? шырок?я ?ладанн? ? Рэнфрушыры , пажыццёвае пэрства ? спадчынную пасаду Вярхо?нага сцюарда (аканома) шатландскага карале?скага двара. Ад назвы пасады ? пайшло фам?льнае ?мя Сцюарта?.

Шосты лорд-сцюарт Уолтэр Сцюарт (1293?1326) ажан??ся з Маджары, дачкой караля Роберта I Бруса . ?х сын Роберт II атрыма? у спадчыну шатландскую карону пасля смерц? свайго бяздзетнага дзядзьк? Дав?да II з дынасты? Бруса? . Яго пераемн?кам? был? Роберт III , Яка? I , Яка? II , Яка? III , Яка? IV ? Яка? V .

У Англ?? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Дачка Якава V, Марыя Сцюарт , прэтэндавала на англ?йск? трон, бы?шы пра?нучкай Генрыха VII . Яе сын, Яка? VI, са спыненнем дынасты? Цюдара? у 1603 ста? каралём Англ?? пад ?мем Якава I , аб’ядна?шы так?м чынам англ?йск? ? шатландск? прастолы (хоць аф?цыйная ун?я адбылася тольк? ? 1707 годзе).

Яго пераемн?к?, карал? Англ?? ? Шатланды? ? Карл I (пакараны смерцю 1649 ), Карл II (закл?каны 1660 ), Яка? II , ён жа Яка? VII як кароль Шатланды? (выгнаны 1688 ), Марыя II , якая валадарыла сумесна з мужам В?льгельмам Аранск?м , таксама сваяком Сцюарта?, ? сястра Мары? Ганна , пры якой было створана адз?нае карале?ства Вял?кабрытан?я ( 1707 ). Пасля смерц? Ганны ? 1714 годзе яе пераемн?кам на брытанск?м прастоле, паводле закона, як? адх?ля? катал?ко? ад права на пераход у спадчыну прастола, ста? пратэстанцк? курфюрст Гановера Георг I , унук дачк? Якава I (VI), як? заснава? новую Гановерскую дынастыю .

Тым часам сын Якава II, як? жы? у эм?грацы? на кантыненце, бы? прызнаны Францыяй, ?спан?яй ? Папам каралём пад ?мем Якава III , але яго спробы авалодаць прастолам скончыл?ся ня?дачай (гл. таксама Якаб?ты ). Дом Сцюарта? згас ? 1807  г. са смерцю ?нука Якава II, кардынала Генрыха Бенедыкта .

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]