한국   대만   중국   일본 
Надзвычайнае станов?шча ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Надзвычайнае станов?шча

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?

Надзвычайнае станов?шча  ? асабл?вы прававы рэжым дзейнасц? органа? дзяржа?най улады ? к?равання   (руск.) , прадпрыемства? , устано? ? арган?зацый , як? ?водз?цца ? кра?не ц? асобных яе раёнах для абароны ад знешняй ц? ?нутранай пагрозы, падтрымання грамадскага парадку . Магчымасць увядзення звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй [1] .

Рэжым надзвычайнага станов?шча прадугледжвае абмежаванне право? ? свабод грамадзян , юрыдычных асоб , а таксама ?складанне на ?х дадатковых абавязка?. Уводз?цца ? выпадку стых?йнага бедства , тэхналаг?чнага здарэння, узброенага сутыкнення ? грамадскага беспарадку [2] .

Танк? перагарадз?л? дарогу ? Ка?ры падчас надзвычайнага станов?шча ( Ег?пецкая рэвалюцыя 2011 года )

Беларусь [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

24 чэрвеня 2002 года А. Лукашэнка падп?са? Закон Рэспубл?к? Беларусь № 117-З ≪Аб надзвычайным станов?шчы≫. Паводле 1-га артыкула Закона, надзвычайнае станов?шча азначае часовы прававы парадак дзейнасц? ?стано? ? службовых асоб, што дапускае прыпыненне право? ? свабод асоб ? ?стано? ? ?складанне дадатковых абавязка? на ?х. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ?вядзення служыць:

  • бедства, што выкл?кала чалавечыя ахвяры, шкоду прыроднаму асяроддзю ? значныя матэрыяльныя страты, парушыла ?мовы жыццядзейнасц? насельн?цтва ? патрабуе правядзення шырокай ? безадкладнай выратавальнай працы.
  • гвалт з боку згуртавання асоб ? ?стано?, у вын?ку якога ?зн?кла пагроза жыццю людзей ? ?снаванню дзяржавы [3] .

У выпадку бедства падставай бывае тэхнагеннае здарэнне ? прыроднае (стых?йнае) бедства, у тым л?ку экалаг?чнае: эп?дэм?я ? эп?заотыя. Надзвычайнае станов?шча ?водз?цца ?казам прэз?дэнта Беларус? з унясеннем яго ? 3-дзённы тэрм?н на зацвярджэнне Савета Рэспубл?к? Нацыянальнага сходу Беларус? . Указ страчвае с?лу, кал? Савет Рэспубл?к? зацвярджае яго меншасцю галасо? ад свайго по?нага складу. Паводле 9-га артыкула, ≪Тэрм?н дзеяння надзвычайнага станов?шча, якое ?водз?цца на ?сёй тэрыторы? Рэспубл?к? Беларусь, не можа перавышаць 30 содня?, а ?водз?мага ? яе асобных мясцовасцях, ? 60 содня?≫. Для пада?жэння яго тэрм?на дзеяння патрабуецца новы ?каз прэз?дэнта [3] .

Захады [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. ≪Аб надзвычайным станов?шчы≫, указ прэз?дэнта Беларус? можа прадугледжваць у якасц? захада?:

  • прыпыненне дзейнасц? дзяржа?ных устано?;
  • абмежаванне на выезд ? ?езд ? на свабоду перасо?вання;
  • усталяванне дзяржа?най аховы грамадск?х перавозак ? ?нфраструктуры жыццядзейнасц? насельн?цтва;
  • абмежаванне перамяшчэння грошай ? тавара? ? ажыцця?лення паслуг ;
  • устана?ленне парадку продажу, набыцця ? размеркавання харчавання ? побытавых выраба? першай неабходнасц?;
  • забарону схода?, вул?чных шэсця? ? п?кетавання з боку згуртавання? асоб ? ?стано?;
  • прыпыненне стачак на тэрм?н да 3 месяца?;
  • абмежаванне руху ? надгляд сродка? перавозк?;
  • прыпыненне вытворчасц?, у якой выкарысто?ваецца выбуховае, радыяакты?нае, б?ялаг?чна ? х?м?чна небяспечнае рэчыва;
  • перамяшчэнне (эвакуацыю) кашто?насцей у бяспечную мясцовасць [3] .

Пры бедстве таксама могуць прадугледжвацца:

  • часовае адсяленне жыхаро? у жылыя памяшканн? ? бяспечнай мясцовасц?;
  • каранц?н ;
  • перанак?раванне ?стано? на вытворчасць патрэбных пры бедстве тавара? ? змяненне раскладу ?х працы, прыцягненне дзяржа?ных матэрыяльных запаса?;
  • прызначэнне часовых выкана?ца? абавязка? к?ра?н?ко? устано? замест адх?леных за неналежную працу;
  • прыцягненне працаздольнага насельн?цтва ? сродка? перавозк? грамадзян да безадкладнай выратавальнай працы [3] .

Пры гвалце могуць прадугледз?ць:

  • забарону ва ?сталяваны час знаходз?цца ? грамадск?м месцы (на вул?цы) без пропуску ? пасведчання асобы (каменданцкая гадз?на);
  • папярэднюю цэнзуру СМ? ? арышт друкаваных выраба?, гука?змацняльных, множыльных ? радыёперадавальных прылада?, абмежаванне акрэдытацы? журнал?ста? ;
  • прыпыненне дзейнасц? грамадск?х аб’яднання? ;
  • праверку пасведчання? асобы, асаб?сты надгляд, надгляд рэча?, жылля ? сродка? перавозк?;
  • забарону продажу ? часовы адбор збро?, боепрыпаса? , атрутных , выбуховых ? радыяакты?ных рэчыва?, вайсковай тэхн?к?, забарону продажу сп?ртовых выраба? ? абмежаванне продажу лека? , што змяшчаюць дурманл?выя ? пс?хатропныя рэчывы;
  • выдварэнне ?ншагародн?х парушальн?ка? абмежавання? [3] .

Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага станов?шча адкладаюцца выбары ? рэферэндум . 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаванне з боку прэз?дэнта Беларус? заканада?ства ?стано? дзяржа?нага к?равання. Для забяспячэння парадку надзвычайнага станов?шча выкарысто?ваюць с?лы ? сродк? М?н?стэрства ?нутраных спра? Рэспубл?к? Беларусь , у тым л?ку ?нутраныя войск?, Кам?тэта дзяржа?най бяспек? Рэспубл?к? Беларусь , М?н?стэрства па надзвычайных с?туацыях Рэспубл?к? Беларусь . Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя с?лы Рэспубл?к? Беларусь ? памежныя войск? Дзяржа?нага пагран?чнага кам?тэта Рэспубл?к? Беларусь . Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларус? пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду ? дае жыллё [3] .

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У СССР надзвычайнае станов?шча абвяшчал? падчас м?жэтн?чных хвалявання? у Азербайджанскай ( Карабахская вайна ), Армянскай ? Узбекскай ССР [1] .

Зноск?

  1. а б Надзвычайнае станов?шча // Юрыдычны энцыклапедычны сло?н?к / гал.рэд. Сяргей Кузьм?н . ? М?нск: Беларуская энцыклапедыя ?мя Петруся Бро?к?, 1992. ? С. 329. ? 636 с. ? 25 000 экз.  ? ISBN 5-85700-087-4 .
  2. Генадзь Маслыка . Надзвычайнае станов?шча // Беларуская энцыклапедыя ? 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашко? . ? М?нск: Беларуская энцыклапедыя ?мя Петруся Бро?к?, 2000. ? Т. 11. ? С. 119. ? 560 с. ? 10 000 экз.  ? ISBN 985-11-0188-5 . Арх?вавана 10 снежня 2015.
  3. а б в г д е А. Лукашэнка.  Закон Рэспубл?к? Беларусь ≪Аб надзвычайным станов?шчы≫ // Звязда  : газета. ? 6 л?пеня 2002. ? № 157-158 (24536-24537). ? С. 6. ? ISSN 1990-763x .

Гл. таксама [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]