한국   대만   중국   일본 
Навум Мордухав?ч Альшанск? ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Навум Мордухав?ч Альшанск?

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Навум Мордухав?ч Альшанск?
Дата нараджэння верасень 1917
Месца нараджэння
Дата смерц? 15 лютага 1991 ( 1991-02-15 ) (73 гады)
Месца смерц?

Навум Мордухав?ч Альшанск? (1917?1991) ? падпалко?н?к, удзельн?к Другой сусветнай вайны на баку СССР , актыв?ст руху за права выезду з СССР у ?зра?ль .

Б?яграф?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Нарадз??ся ? верасн? 1917 года ? мястэчку Шчадрын (цяпер ? Жлоб?нск? раён Гомельскай вобласц? ). У арм?? з 1936 года. У 1939 годзе скончы? Лен?нградскае ваеннае вучыл?шча сувяз?. Па заканчэнн? вучыл?шча працягва? ваеннную службу ? Тэрмезе, на Кушцы.

Родны брат Навума ? М?ха?л ? бы? рэпрэсаваны ? 1939 годзе па ≪пал?тычным≫ артыкуле (рэаб?л?таваны ? 1950-я).

На савецка-нямецкай вайне ? з л?стапада 1941 года ? да яе заканчэння. Ваява? на Бранск?м фронце, Варонежск?м, 1-м, 2-м ? 3-м Укра?нск?х, у Румын??, Югаслав??, Венгры? ? А?стры?. Бацьк? Альшанскага Мордух З?мелев?ч ? Дз?на Вен?ям?на?на, а таксама дзве непа?нагадовыя сястры Хана ? Доба был? заб?тыя фашыстам? ? сакав?ку 1942 года.

З баявой характарыстык? на памочн?ка начальн?ка сувяз? 74-й стралковай К?ева-Дунайскай дыв?з?? маёра Альшанскага Навума Мордухав?ча 20.04.1945 г.: ≪… в период боевых действий связь вполне обеспечивала боевые операции дивизии, особенно хорошо работала радиосвязь. Руководить подчиненными в боевых действиях умеет. В сложной боевой обстановке не теряется, решения по обеспечению связью принимает правильно…≫

З атэстацы? 27.5.1945 г.: ≪В боях решительный, инициативен. Радиосвязь в наступательно-оборонительных боях работала хорошо, управление по радио было обеспечено…≫ Узнагароджаны ордэнам? Чырвонай Зорк?, Айчыннай вайны першай ? другой ступен?, медалям?.

Скончы? вайну ? званн? маёра. Па заканчэнн? вайны заста?ся служыць у войску, бы? камандз?рам роты, начальн?кам штаба батальёна, камандз?рам батальёна. Служы? у Румын??, у Маско?скай вобласц? (з 1948), у Беларус? (у Бярозе ? пад М?нскам). У 1961 годзе выйша? у адста?ку ? званн? падпалко?н?ка. Займа?ся рамонтам тэлефона?.

У пачатку 1970-х гадо? склалася яго сябро?ства з Львом А?с?шчарам , Яф?мам Дав?дов?чам ды ?ншым? я?рэям?, як?я выступал? супраць антысем?тызма ? за права выезду ? ?зра?ль . У 1971 годзе Альшанск? пада? заяву на выезд у ?зра?ль. Пасля падачы заявы на выезд бы? выключаны з парты?, разжалаваны ? радавыя ? пазба?лены ваеннай пенс??. Падп?сва? калекты?ныя л?сты з патрабаванням? выпусц?ць ус?х ахвочых у ?зра?ль ? спын?ць пераслед габрэя? у СССР.

1 снежня 1972 года дома ? Альшанскага прайшо? ператрус па справе К?пн?са ? Дав?дов?ча. У Альшанскага ? Льва А?с?шчара ? сувяз? з гэтай справай ?зял? падп?ск? аб нявыездзе. Альшанск? ? А?с?шчар праходз?л? па справе сведкам?, але ?х пастаянна пагражал? перавесц? ? статус абв?навачаных, шмат разо? дапытвал?. 1 лютага 1973 года ? кватэры Альшанскага прайшо? яшчэ адз?н вобшук па гэтай справе. Пад ц?скам пратэста? м?жнароднай грамадскасц? Прэз?дыум Вярхо?нага Савета БССР Указам ад 22 тра?ня 1973 года вызвал?? К?пн?са ? Дав?дов?ча ад крым?нальнай адказнасц?, ул?чваючы ?дзел у вайне, заслуг? ? працо?най дзейнасц?, узнагароджанне баявым? ордэнам? ? медалям? СССР, прымаючы да ?ваг? стары ?зрост ? слабы стан здаро?я, ≪к?руючыся прынцыпам? сацыял?стычнага гуман?зма≫ [1] .

Падчас аф?цыйнага в?з?та Брэжнева ? ЗША 18-26 чэрвеня 1973 года Ле? А?с?шчар, Навум Альшанск?, ?лля Гольдз?н ? М?ха?л Мацэв?ч праводз?л? ? М?нску галадо?ку пратэста з патрабаваннем выпусц?ць ?х у ?зра?ль. У адз?н з дзён галадо?к? яны прыйшл? з плакатам ≪Голодаем! Требуем отпустить в Израиль!≫ да помн?ка заг?блым у М?нск?м гета, дзе ? правял? некальк? гадз?н, пакуль ?х не затрымала м?л?цыя.

У сакав?ку 1974 года Навум Альшанск? вярну? во?нск?я ?знагароды ? Прэз?дыум Вярхо?нага Савета СССР ? адмов??ся ад грамадзянства СССР [2] .

У 1975 годзе Альшанск? атрыма? выязную в?зу ? пераеха? з сям’ёй у ?зра?ль. Жы? у Бней-Браку. У першыя гады пасля пераезду працава? у грамадск?х арган?зацыях ? Аб’яднанн? ал?м (перасяленца?) з СССР ды ?зра?льск?м кам?тэце ветэрана? вайны. Памёр у ?зра?л? 15 лютага 1991 года.

Нягледзячы на шматл?к?я звароты я?рэйск?х арган?зацый у 90-х ? 2000-х гадах у розныя ?нстанцы? Беларус? ? Рас??, у тым л?ку да Лукашэнк? ? Пуц?на, Альшанскаму (як ? Дав?дов?чу ? А?с?шчару) так ? не было вернутае аф?цэрскае званне.

Сын Навума М?ха?л Альшанск? ?значальвае ?се?зра?льскае аб’яднанне выхадца? з Беларус? [3] [4] .

Зноск?

  1. 58-10. Надзорные производства прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Аннотированный каталог. Март 1953?1991. Москва, 1999. С. 750.
  2. Хронология событий сионистского движения в Советском Союзе. Составители Юлий Кошаровский и Инид Вертман. 1974 г.
  3. Ринский, Михаил. Хочу закат превратить в восход // Мишпоха. 2009. № 23.
  4. ≪Белорус≫ в Израиле звучит гордо! (Интервью с Михаилом Альшанским) .

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]