한국   대만   중국   일본 
Ментавайцы ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Ментавайцы

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Ментавайцы
( Tschagallelegat , Sigalagan
Агульная колькасць 74000
Рэг?ёны пражывання ?нданез?я
Мова ментавайская
Рэл?г?я хрысц?янства , ан?м?стычныя культы , шаман?зм
Бл?зк?я этн?чныя групы батак? , гаё , н?асцы , абарыгены Энгана

Ментава?йцы або ментава?? (саманазвы Tschagallelegat , Sigalagan ) ? карэнныя насельн?к? астраво? Ментавай у ?нданез?? . Агульная колькасць - 74 000 чал. (2016 г.) [1] .

Паходжанне [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Ментавайцы адносяцца да так званай протамалайскай гал?ны а?странез?йскай групы народа? ?нданез?? ? папярэдн?ка? малайск?х народа? . ?х продк? насял?л? астравы Ментавай у прамежку пам?ж 2000 г. да н. э. ? 500 г. да н. э. Звычайна яны аддавал? перавагу жыццю ? глыб? астраво? , што тлумачыцца асабл?васцям? мясцовай геаграф?? . Бераг? астраво? н?зк?я, часцяком забалочаныя , ?х насельн?кам стала пагражаюць малярыя ? цунам? . Узвышшы цэнтральнай частк? астраво? багатыя лесам ? рэкам? , дзе лягчэй было знайсц? здабычу падчас палявання або зб?ральн?цтва , п?тную ваду ? камень для майстравання прылада? працы ? збро?. Аднак так? лад жыцця абумов?? ?заляцыю ад знешняга свету, якая асабл?ва адчувалася на вял?к?м востраве С?берут . Нягледзячы на тое, што суседн? востра? Суматра з'я?ляецца адным з найстаражытнейшых цэнтра? чалавечай цыв?л?зацы? , ментавайцы прытрымл?вал?ся прым?ты?нага ладу да канца XX ст. На востраве С?берут захавалася група ментавайца?, якая ? ? нашы дн? працягвае жыць абасоблена ? джунглях.

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Ментавайцы вострава Па?ночны Пагай у 1922 г.

Назвы "Ментавай" ( Mentawai ) ? ментавайцы ( Orang Mentawai ), в?давочна, паходзяць ад жыхаро? Суматры . У е?рапейскай л?таратуры яны ?першыню был? ?жыты ? 1799 г. брытанцам Джонам Крыспам, як? як служачы Брытанскай Ост-?ндскай кампан?? наведа? астравы Ментавай у 1792 г. ? ста? першым е?рапейцам, як? пак?ну? нататк? аб жыцц? астрав?цян. Яшчэ раней, у 1606 г. астравы Ментавай з'яв?л?ся на партугальск?х картах. У XVIII ст. яны был? вядомы галандцам пад назвай Насау.

Сам? ментавайцы мел? розныя саманазвы ? залежнасц? ад месца пражывання, але е?рапейск?я наз?ральн?к? XIX ст. прыводзяць быццам бы ?х агульныя назвы "Тчагалелегат" ( Tschagallelegat ) ? "С?галаган" ( Sigalagan ).

У 1824 г. Вял?кабрытан?я ? Н?дэрланды заключыл? дагавор, згодна якому Суматра ? суседн?я астравы траплял? ? зону калан?яльных ?нтарэса? Н?дэрланда?. 10 л?пеня 1864 г. арх?пелаг Ментавай бы? аф?цыйна абвешчаны валоданнем Н?дэрланда?. Аднак калан?яльныя ?лады фактычна не прысутн?чал? на астравах. У 1901 г. па запрашэнню галандск?х чыно?н?ка? на Ментавай прыбыл? нямецк?я м?с?янеры. Першая спроба ахрысц?ць тубыльца? скончылася забойствам м?с?янера. Тольк? ? 1915 г. святары дамагл?ся прыняцця хрысц?янства з боку частк? астрав?цян.

У 1945 г. астравы Ментавай был? ?ключаны ? склад незалежнай дзяржавы ?нданез?я . Сюды был? пераселены выхадцы з Суматры ? Явы , што па?плывала на значныя змены ? жыцц? астрав?цян. ?нданез?йск?я чыно?н?к? ?вял? забароны на распа?сюджаныя сярод тубыльца? тату?ро?к? , п?лаванне зубо? , абавязвал? апранацца ? е?рапейскую адзежу . Найбольшага ?плыву яны дасягнул? на малых астравах С?пора , Па?ночны Пагай ? Па?днёвы Пагай . ?х жыхары был? ?цягнуты ? грашовую эканом?ку , вытворчасць камерцыйных сельскагаспадарчых культур, атрымал? магчымасць вучыцца ва ?радавых ? м?с?янерск?х школах. Важнае значэнне ? працэсе змен мела разв?ццё турызму .

На вял?к?м востраве С?берут с?туацыя пачала мяняцца тольк? ? апошн?я два дзесяц?годдз? XX ст. Аднак мног?я мерапрыемствы ?нданез?йскага ?рада там не мел? поспеху. Частка астрав?цян адмов?лася пак?даць лес . Але ? тыя, хто перасял??ся ? вёск? , часцяком працягваюць стары лад жыцця, не маюць магчымасц? атрымо?ваць па?навартую школьную адукацыю ? вельм? абмежавана ?цягнуты ? грашовыя аднос?ны.

Асабл?васц? культуры [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Ментавайская ума

Асно?ным? заняткам? ментавайца? до?г? час заставал?ся паляванне , рыбало?ства ? зб?ральн?цтва . Палявал? з дапамогай лука? з атручаным? стрэлам?. Рыбу лав?л? з берага або ладз?л? лодк? з суцэльных бярвення?. Зб?рал? малюска? , ядомае карэнне, дз?карослыя плады, але найбольшую важнасць для забеспячэння ежай мела сагавая пальма . Разам з гэтым, зда?на ?снавала матычнае земляробства . Вырошчвал? клубневыя культуры, а таксама фруктовыя дрэвы .

Асно?ны тып пасел?шча ? вёска . Яна звычайна складаецца з некальк?х до?г?х хац?н на па?лях ( ума ). Суродз?чы аднаго роду займаюць адну або больш хац?н, к?руюцца старэйшынам. Адз?нага вясковага к?равання няма. Сем'? патрыярхальныя, адл?к сваяцтва вядзецца па бацько?скай л?н??. Прамым? нашчадкам? з'я?ляюцца сыны, але пры жыцц? бацька можа перадаць частку маёмасц? дачцэ.

У м?нулым мужчыны апранал? насцегнавыя павязк?, жанчыны ? лубяныя спадн?цы . Таксама плял? з гал?н шыракаполыя капелюшы . У наш час распа?сюджана вопратка з пакупных ткан?н. Ментавайцы вядомы сва?м мастацтвам тату?ро?к? ? звычаем п?лаваць зубы .

Рэл?г?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Традыцыйная рэл?г?я ментавайца? заснавана на ан?м?стычных уя?леннях аб ?снаванн? душы ? жывых ?стот ? прадмета?. Ментавайцы шануюць духа? прыроды, але таксама вераць у злых духа?, як?я прыносяць няшчасц? ? хваробы. Лячэннем, правядзеннем рэл?г?йных абрада? ? пахавання? займаюцца шаманы .

З 1915 г. сярод ментавайца? распа?сюджваецца хрысц?янства . У нашы дн? яго спавядае 80% верн?ка?.

Зноск?

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]