한국   대만   중국   일본 
Маргарыта Брабанцкая ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Маргарыта Брабанцкая

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Маргарыта Брабанцкая
фр. : Marguerite de Brabant
н?дэрл. : Margaretha van Brabant
Сцяг граф?ня Фландры? , Невера ? Рэтэля Сцяг
1347  ? 1380
Папярэдн?к Маргарыта Артуа
Пераемн?к Ф?л?п II Смелы (суправ?цель)

Нараджэнне 9 лютага 1323 ( 1323-02-09 )
Смерць 1380 ( 1380 )
Месца пахавання
Род Брабанцк? дом , дом Дамп'ер
Бацька Жан III
Мац? Марыя д'Э?ро
Муж Лу? II Мальск?
Дзец? Маргарыта III
Дзейнасць пал?тыка
Лагатып Вікісховішча  Медыяфайлы на В?к?схов?шчы

Маргарыта Брабанцкая ( фр. : Marguerite de Brabant , н?дэрл. : Margaretha van Brabant ), ( 1323 ? 1380 [1] .) ? дачка герцага Брабанта Жана III ? Мары? д’Э?ро , жонка графа Фландры? Лу? II Мальскага .

Б?яграф?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Маргарыта нарадз?лася 9 лютага 1323 года. Яна была другой дачкой брабанцкага герцага Жана III ? Мары? д’Э?ро . Дынастычны шлюб яе бацько? бы? заключаны ? 1311 годзе, кал? тыя был? яшчэ дзецьм?. ?х першае дз?ця, Жанна , нарадз?лася ? 1322 . Пасля нараджэння Маргарыты ? сям’? з’яв?лася яшчэ чацвёра дзяцей: Марыя , Жан, Генрых ? Готфрыд. Сыны памерл? яшчэ пры жыцц? бацьк?. Спадчынн?цай герцага стала старэйшая з дочак ? Жанна.

Кал? ? 1337 годзе кароль Англ?? Эдуард III прад’яв?? свае прэтэнз?? на французскую карону, Жан III , як? даводз??ся яму кузенам, ста? яго саюзн?кам. У л?пен? 1338 года Эдуард III высадз??ся ? Антверпене , а ? л?пен? 1339 , атрыма?шы папярэдне абяцаныя льгота ? ?знагароду за падтрымку, Жан III да? згоду на заручыны Маргарыты з Эдуардам , старэйшым сынам Эдуарда III . Пасля двух гадо? беспаспяховых ваенных дзеяння? на по?начы Францы? Эдуард III , нягледзячы на перамогу пры Слёйсе , вымушаны бы? вярнуцца на радз?му праз адсутнасць сродка?.

Хоць Жан III прас?? у 1343 годзе папскага дазволу на шлюб сваёй дачк? Маргарыты ? прынца Эдуарда , як было абумо?лена загадзя, Эдуарда III саюз з Н?жн?м? кра?нам? ?жо не ц?кав??. Яго казна была пустой, ? маштабныя ваенныя аперацы? не прыцягвал? яго ?вагу.

У верасн? 1345 прадста?н?к? бако? Францы? ? Брабанта сустрэл?ся ? Сен-Жэрменск?м палацы для падп?сання папярэдняга пагаднення аб м?ры. Канчатковы дагавор бы? падп?саны ? Сен-Кантэне ? чэрвен? 1347 года, паводле якога Брабант станав??ся саюзн?кам Францы? . Маргарыта ж, у вын?ку гэтага дагавора, пав?нна была выйсц? замуж за Лу? Мальскага , стрыечнага пляменн?ка к?руючага караля Францы? Ф?л?па VI Валуа .

Царква Сен-Кантэна

1 л?пеня 1347 года ? Сен-Кантэне адбылося вяселле Маргарыты Брабанцкай ? Лу? Мальскага , графа Фландры? . Яго бацька заг?ну? за год да гэтага ? б?тве пры Крэс? , пак?ну?шы сыну графства Фландрыю , Невер ? Рэтэль . К моманту шлюбу нявесце было 24 гады, а жан?ху спо?н?лася 16. У пары нарадз?лася трое дзяцей:

Дачка Маргарыты Брабанцкай ? Маргарыта Фландрская

У 1355 годзе памёр бацька Маргарыты, Жан III , завяшча?шы Брабант старэйшай дачцэ Жанне . Людов?к Мальск? , л?чачы сябе спадчынн?кам свайго цесця па праве жонк?, уварва?ся ? межы герцагства. У жн??н? 1356 Жанна ? яе муж Венцасла? Люксембургск? звярнул?ся па дапамогу да ?мператара Свяшчэннай Рымскай ?мперы? Карла IV . Карл сустрэ?ся ? Маастрыхце з прадста?н?кам? ?с?х зац?ка?леных бако?, уключаючы прадста?н?ко? гарадо?. Жанне ?далося захаваць за сабой тытул ? ?ладанн?, але, не маючы спадчынн?ка?, у 1404 годзе яна завяшчала Брабант унуку Лу? Мальскага ? Маргарыты, дваццац?гадоваму Антуану Бургундскаму .

У 1357 годзе адбылося вяселле сям?гадовай Маргарыты Фландрскай , дачк? Лу? ? Маргарыты, ? дзевяц?гадовага Ф?л?па Ру?рскага , сына каралевы Францы? Жанны Авернскай ад першага шлюбу, як? ?жо нас?? тытулы графа Бургундскага ? Артуа ? герцага Бургунды? . Праз тры гады Ф?л?п атрыма? таксама ад мац? графства Авернь ? Булонь . Але ? 1361 годзе ён памёр ад чумы, не пак?ну?шы нашчадства. Графствы Бургундыю ? Артуа атрымала ? спадчыну свякруха Маргарыты Брабанцкай Маргарыта Французская , якой Ф?л?п даводз??ся траюрадным пляменн?кам. Герцагства Бургундскае кароль Францы? ?аан II Добры праз два гады перада? свайму сыну Ф?л?пу II Смеламу , за якога Маргарыта Фландрская выйшла замуж у 1369 годзе, праз дзевяць гадо? пасля смерц? першага мужа.

Памерла Маргарыта Брабанцкая ? 1380 годзе.

Зноск?

  1. Paul Thomas Textes historiques sur Lille et le Nord de la France avant 1789 Арх?вавана 10 мая 2017. , Revue du Nord Annee 1930, Volume 16, Numero 62, pp. 97-112, p. 105

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]