Лёгк?я

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
(Пасля перасылк? з Лёгкае )
Лёгк?я чалавека ? разрэзе. Паветраныя ?ваходы ? выхады з лёгк?х праз праходы храстковых трубак ? бронх? ? бранх?ёлы. На гэтым малюнку тканка лёгк?х рассечана, каб расчын?ць бранх?ёлы.

Лёгк?я ( лац. : pulmo , стар.-грэч. : πνε?μων ) ? органы паветранага дыхання ? чалавека, ус?х млекакормячых, птушак, па?зуно?, большасц? земнаводных, а таксама ? некаторых рыб (двудыхаль, гронкапёрых ? шматпёра?).

Лёгк?м? называюць таксама органы дыхання ? некаторых беспазваночных жывёл (у малюска? , галатурый ? павукападобных ).

У лёгк?х ажыцця?ляецца газаабмен пам?ж паветрам, якое знаходз?цца ? парэнх?ме лёгк?х ? крывёю, якая працякае па лёгачным кап?лярам .

Этымалог?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Беларуская назва лёгк?х звязана з тым, што, кал? пры разборцы тушы жывёлы вантробы складаюць у ём?стасць з вадой, лёгк?я трымаюцца на вадзе, а астатн?я органы тонуць [1] . Назвы ? ?ншых славянск?х мовах працягваюць праслав. : plu?e/p?u?e ( польск. : płuca , чэшск. : plice ), якое ?творана ад таго ж пра?ндае?рапейскага кораня *pleu- ≪плаваць≫, што лац. : pulmo ? стар.-грэч. : πνε?μων . Унутраная форма слова тут амаль тая ж, што ? ? беларускага слова, ? ≪тое, што плавае на вадзе≫ [2] [3] .

Мног?я медыцынск?я ? б?ялаг?чныя тэрм?ны, звязаныя з лёгк?м?, утвораны ад лац?нскага кораня pulmo- (напрыклад, пульманалог?я  ? дысцыпл?на, якая вывучае хваробы лёгк?х) або ад грэчаскага πνε?μω- (напрыклад, пне?ман?я  ? запаленне лёгк?х).

Пара?нальная анатом?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У рыб, як?я маюць лёгк?я, апошн?я з’я?ляюцца дадатковым органам дыхання ? функцыянуюць разам з органам? воднага дыхання ? шчэлепам? .

У па?зуно? ? птушак лёгк?я змяшчаюцца ? грудным аддзеле агульнай поласц? цела, а ? млекакормячых жывёл ? займаюць большую частку асабл?вай грудной поласц? , якая абмежаваная грудной клеткай ? аддзеленая ад брушной поласц? грудабрушной перашкодай . Лёгк?я з’я?ляюцца парным? органам?: паверхня лёгкага звонку пакрыта в?сцэральнай пле?рай  ? серознай абалонкай , якая ? млекакормячых жывёл ? ? чалавека высц?лае таксама знутры грудную поласць ? пярэднюю (у чалавека ? верхнюю) паверхн? грудабрушной перашкоды (парыетальная пле?ра). Лёгк?я пастаянна змяняюць сваю форму ( экскурс?я лёгк?х ) у залежнасц? ад фазы дыхання (удыху або выдыху).

Зноск?

  1. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка . ? Прогресс. ? М ., 1964?1973. ? Т. 2. ? С. 474.
  2. Bory? W. Słownik etymologiczny j?zyka polskiego. ? Wydawnictwo Literackie. ? Krakow, 2005. ? С. 447. ? ISBN 978-83-08-04191-8 .
  3. J. P. Mallory,Douglas Q. Adams. Encyclopedia of Indo-European culture. ? London: Fitzroy Dearborn Publishers, 1997. ? P. 359. ? ISBN 9781884964985 .