К?намастацтва

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?

К?намастацтва (скарочана ? к?но; ад грэч. kinesis  ? рухаюся, рухаю) ? в?д мастацтва , творы якога ствараюцца з дапамогай к?наздымак рэальных, спецыяльна ?нсцэн?раваных ц? ?зно?леных сродкам? мультыпл?кацы? падзей.

Асно?ныя рысы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У к?намастацтве с?нтэзуюцца некаторыя рысы ?ншых в?да? мастацтва ? л?таратуры , тэатра , музык? , выя?ленчага мастацтва. К?но з’я?ляецца важным сродкам фармавання эстэтычных густа? гледачо?. Падзяляецца на мастацк?, дакументальны, навукова-папулярны, мультыпл?кацыйны (ан?мацыйны) в?ды.

Асно?ныя жанры к?но ? меладрама , камедыя , баяв?к , трылер , ф?льм жаха? , г?старычны ф?льм , фантастыка , прыгодн?цк? ф?льм ? ?нш. Асно?ныя выразныя сродк? ? к?намастацтве ? к?навыява ? мантаж.

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

К?но ?зн?кла як мастацтва ≪жывой фатаграф?? ≫. Вынаходн?кам? к?но з’я?ляюцца браты Люм’ер ( 1895 , Францыя ). У першыя дзесяц?годдз? к?но было ≪ нямым ≫, у як?м не было агучвання роля?, а ? якасц? гукавога афармлення ф?льма? у к?натэатры гра? музыка або нават невял?к? аркестр. У 1927 годзе выйша? на экраны першы гукавы ф?льм ≪Спявак джазу≫ ( ЗША ). У сярэдз?не 20 ст. з’яв?лася магчымасць выпускаць першыя каляровыя ф?льмы; некальк? пазней узн?кла шырокафарматнае ? шырокаэкраннае к?но. У другой палове 20 ст. на сусветнае к?намастацтва аказал? прыкметны ?плы? ?тальянск? неарэал?зм ? французская ≪новая хваля≫, якая ? даступнай, нярэдка заба?ляльнай форме ?васоб?ла ?нтэлектуальныя пошук? чалавека, стварыла новую эстэтыку к?но (А. Рэнэ, Ф. Труфо, Ж.-Л. Гадар, К. Шаброль).

У сярэдз?не 20 ст. узн?кла т.зв. ≪а?тарскае к?но≫, дзе ? пара?нанн? з калекты?ным? ≪жанравым? ф?льмам?≫ больш выя?лялася а?тарская ?ндыв?дуальнасць. Яго найбольш ярк?м? прадста?н?кам? был? ?тальянск?я рэжысёры Ф. Фел?н? , ?спанск? рэжысёр Л. Бунюэль , шведск? ?. Бергман , японск? А. Курасава , рас?йск? А. Тарко?ск? , армянск? С. Параджана? ? ?нш. Да л?ку найбольш вядомых ? папулярных к?наакцёра? 20 ст. адносяцца М. Л?ндэр , Ч. Чапл?н , Б. К?тан , М. Дз?трых , С. Ларэн , Б. Бардо , М. Манро , Р. дэ Н?ра , Ж.-П. Бельмандо , А. Дэлон , Д. Н?калсан , Р. Рэдфарт , Х. Форд , А. Чэлентана , М. Стрып , Д. Хофман , Ж. Дэпардзье , ?. Аджан? , С. Марсо ? ?нш.

За апошн?я дзесяц?годдз? прыкметна павял?чылася роля спецэфекта? у стварэнн? мастацк?х к?настушак, а таксама ?зрасла колькасць в?дов?шчных ф?льма? ? блокбастэра? . Вядучую ролю ? сусветным к?напрацэсе (па колькасц? ф?льма?, ?х распа?сюджанасц? ? папулярнасц? ? свеце) грае амерыканская к?на?ндустрыя з яе цэнтрам у Гал?вудзе .

Гл. таксама [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • Культуралог?я: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецк?; Маст. А. А. Глека?. ? Мн.: БелЭн, 2003. ?384 с.:?л ISBN 985-11-0277-6

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

К?нафестывал?