Дом Вол?на (1900)

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
даходны дом
Дом Вол?на
53°53′51″ пн. ш. 27°33′04″ у. д. H G Я O
Кра?на
Месцазнаходжанне
Арх?тэктурны стыль неабарока [d] ? эклектыка
Дата заснавання 1900
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.  Г?сторыка-культурная кашто?насць Беларус? , шыфр 712Г000023 шыфр 712Г000023
Map
Лагатып Вікісховішча  Медыяфайлы на В?к?схов?шчы

Дом Во?л?на  ? трохпавярховы будынак у М?нску , пабудаваны ? 1900 годзе з рысам? эклектык? ? неабарока як даходны дом , месц?цца па вул?цы Валадарскага , 12 А. Частка г?старычнай забудовы кол?шняй Захар’е?скай вул?цы.

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Скрыжаванне вул?цы Савецкай ? Валадарскага ? 1930-я гады, дом Вол?на першы злева

Дом пабудаваны ? 1900 годзе, злучаны з суседн?м двухпавярховым домам Вол?на . Уласн?кам бы? Вол?н Саму?л Лазарав?ч, яго жонка Вол?на Блюма-Фейга, ?х дачка ? пяць сыно?. Стары адрас ? вул. Захар'е?ская № 41/12 на рагу з Серпуха?скай (цяпер Валадарскага), у 1910?1912 ? дом № 43 [1] .

Частка пакоя? здавалася пад жыллё [1] . У 1901?1903 гадах у доме месц?лася ≪1-я гарадская раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасць≫. З 1907 года ? п??ная Жыдов?ча. З 1908 года ? ла?ка Назаравай, пральня Юзафов?ч. З 1909 года ? майстэрня ша?ца Па?ло?скага. З 1910 года ? булачная ? пякарня Хмелявец. У 1915 годзе ? упра?ленне кам?тэта Заходняга фронту Усерас?йскага земскага саюза. У 1912?1915 гадах ? прыёмны каб?нет лекара па нутраных ? дз?цячых хваробах Палонскага Лейбы (Льва) Мордухав?ча (Маркав?ча). У 1916?1917 гадах тут месцяцца каб?нет асобна?па?наважанага камандавання Заходняга фронту Усерас?йскага земскага саюза, кантрольны аддзел кам?тэта Усерас?йскага земскага саюза, статыстычны аддзел Усерас?йскага земскага саюза дапамог? хворым ? параненым вайско?цам, каб?нет загадчыка аддзела атрада? камандавання Заходняга фронту Усерас?йскага земскага саюза, ул?кова-гаспадарчы аддзел Усерас?йскага земскага саюза. У 1918 годзе тут месц?цца бакалейная крама Дубаграева Ак?ма Сцяпанав?ча, гадз?нн?кавая крама Ламперта В. К., крама Мендаля ?ос?фа Абрамав?ча, У 1918?1921 гадах ? шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г [2] .

У 1920 годзе тут месц?цца гарадское ? павятовае бюро Наркамата юстыцы? БССР [2] . У 1921 годзе маёмасць нацыянал?заваная. У 1922 годзе тут месцяцца 4 ла?к?. У 1925?1926 гадах шавецкая майстэрня В?шнёва Герца Ма?сеев?ча, сажная майстэрня Егера Андрэя Яка?лев?ча, кравецкая майстэрня Райнеса, гадз?нн?кавая майстэрня Руб?нштэйна С., дз?цячы сад, кн?гарня, цырульня арцел? ≪Мастак≫ [2] . У 1925?1926 гадах уласн?к ? аддзел камунальнай гаспадарк? Менскага акруговага выкана?чага кам?тэта (арандатар з 1 студзеня 1925 года ? жыллёва-арэнднае кааператы?нае таварыства № 10).

У 1928?1940 гадах будынак займаюць Беларуская аддзяленне Дзяржа?ных выдавецтва? РСФСР, аддзел падп?сных ? перыядычных выдання? беларускага аддзялення Дзяржа?ных выдавецтва? РСФСР, Ваеннае выдавецтва беларускага аддзялення Дзяржа?ных выдавецтва? РСФСР, ваенна-кн?жная крама беларускага аддзялення Дзяржа?ных выдавецтва? РСФСР [2] . У 1934?1935 гадах тут месц?цца крама ≪Ваенная кн?га≫, пчалярская крама Наркамата земляробства БССР. У 1935?1936 гадах кантора ? групкам ≪Менхарчгандля≫. У 1940 годзе ? цырульня ≪Белкааппрамсвета≫ [3] .

У наш час на першы паверсе месцяцца гандлёвыя памяшканн?, на друг?м ? трэц?м ? Цэнтральнае пра?ленне таварыства глух?х [4] .

Арх?тэктура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Г-падобны ? плане будынак са зрэзанай вуглавой часткай. Гало?ны фасад дома бы? арыентаваны на былую вул?цу Захар’е?скую (сучасны праспект Незалежнасц? ). Фасады аздобленыя канел?раваным? п?лястрам? са складаным? кап?тэлям? на вышын? другога ? трэцяга паверха?. Больш высок? першы паверх, друг? ? трэц? аддзеленыя тонкапраф?ляваным? карн?зам? . Прасценк? пам?ж арачным? на друг?м паверсе ? лучковым? на трэц?м паверсе вокнам? дэкараваныя ляпным расл?нным арнаментам. Пачатковая план?ро?ка ? фасад першага паверха зменены [4] .

Зноск?

  1. а б Марако?, Л. Гало?ная вул?ца… С. 165
  2. а б в г Марако?, Л. Гало?ная вул?ца… С. 169
  3. Марако?, Л. Гало?ная вул?ца… С. 170
  4. а б Арх?тэктура Беларус?: Энцыклапедычны даведн?к . ? Мн. : БелЭн , 1993. ? 620 с. ? ISBN 5-85700-078-5 .

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]