한국   대만   중국   일본 
Груша?ка (прадмесце) ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Груша?ка (прадмесце)

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Воданапорная вежа Груша?скай лякарн?

Груша?ка, Груша?скае прадмесце ? г?старычны раён М?нска , размешчаны ? заходняй частцы горада . Арх?тэктурнай дам?нантай мясцовасц? была воданапорная вежа , якая захавалася да нашага часу.

У сучаснай тэрм?налог?? г?старычная Груша?ка ? гэта раён вакол перпендыкулярнага перасячэння вул?ц Груша?скай ? Шчорса (вул. Раз?нская, Дзекабрыста?, Лерманта?ская, Рам?зн?цкая ? ?нш.). [1]

На па?днёвым захадзе ад Груша?к? месц?цца Пятро?шчына , на па?ночным захадзе ? Мядзведжына , на па?ночным усходзе ? Пляшчанка , на ?сходзе ? прадмесце Добрыя Мысл? [2] [3] .

Г?сторыя [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Рака Ням?га ? Груша?цы, 1920 г. Праваруч ста?ць Язэп Драздов?ч

Прадмесце ?зн?кла побач з вагонарамонтным? майстэрням? Маско?ска-Брэсцкай чыгунк? . У ?м сял?л?ся пераважна працо?ныя-чыгуначн?к? [4] .

У пачатку XX ст. Груша?ка ?ваходз?ла ? чацвертую пал?цэйскую часць горада . Праз прадмесце праходз?л? Груша?ская , Вос?па?ская (цяпер Раз?нская ) ? Пакга?зная ( Хмяле?скага ), Кандуктарская ( Чыгуначная ), Жандарская ( Пуцейская ), Дабравешчанская ( А?тадора?ская ) вул?цы [2] [5] [6] . У гэты час уласна Груша?ская вул?ца ? ≪ад вул. Дзяменце?скай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёск? Петра?шчызна ≫ ? нал?чвала 65 будынка? [1] .

Вул?чную сетку прадмесця ?тварал? Вос?па?ская, Груша?ская, Чыгуначная вул?ца разам са шматл?к?м? завулкам?. У XIX ? пач. XX ст. тут брукаваных вул?ц не было. Уздо?ж агароджы месц?л?ся ходн?к? з дошак. На скрыжаванн? Груша?скай вул?цы з 3-м Чыгуначным завулкам месц??ся шынок, крамы гандляро?, мел?ся тры водазаборныя калонк? ? дом арыштанта? з мужчынск?м ? жаночым аддзяленням?. Забудавана прадмесце было пераважна дамам? з фл?гелям? на цягляных падмурках, з брусо?, з двухсх?льным? гонтавым? дахам? , разьбяным? ?прыгожанням? на вокнах, карн?зах, шчытах. Дамы был? разл?чаны на некальк? сем’я? [7] .

Дамы ? прадмесц?, да 1941 г.

Своеасабл?вым каларытам, маштабам вылучалася дра?ляная забудова на вул?цы Пакга?знай. У канцы XIX ст. гэта была ?скра?на, якая межавала з землям? Пятро?шчыны ? асобных фальварка?. Першапачаткова яна нас?ла назву Груша?скага завулка. Першыя дамы тут з’яв?л?ся ? 1880-я гады. Па?ночны канец Пакга?знай вул?цы выходз?? на выган, на як?м, паводле картаграф?чных матэрыяла? пачатку XX ст. было возера ? група курганных мог?льн?ка?. Дамы на Пакга?знай вул?цы належал? асобным дома?ладальн?кам, але жыл? ? ?х ? рабочыя, ? служачыя Л?бава-Роменскай чыгунк?. Тут таксама был? хлебныя крамы, крамы царко?ных атрыбута?, кузня, на некаторых пляцах месц?л?ся св?рны, стайн?, вазо?н? для фурманак. На ?сход ад Пакга?знай вул?цы ?шла Рам?зная, на якой жыл? рам?зн?к? [7] .

Прадмесце пашыралася ? 1930-я гады, кал? бы? пабудаваны Груша?ск? пасёлак ? першы ? Менску прыклад комплекснай забудовы, кал? побач з жылым? адна- ? двухпавярховым? будынкам? ?водз?л?ся школа, дз?цячы сад, крамы, цэнтрам пасёлка ста? сквер [8] .

Знос Груша?к? пача?ся ? 1960-х гадах, аднав??ся ? 1970-х у часе буда?н?цтва трасы праспекта Дзяржынскага [8] .

Сучаснасць [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

≪Ядзерная рамантыка Груша?к?≫, 2014 г.

Назва Груша?ка замацавана за прадмесцем ? ? цяперашн? час, сваю дарэвалюцыйную назву зберагла Груша?ская вул?ца . У 2009 годзе безыменнаму скверу ? межах вул. Дзекабрыста?  ? Парашутнай  ? Папан?на была нададзена назва Груша?ск? сквер . У 2012 годзе адкрыта аднайменная станцыя Першай л?н?? М?нскага метрапал?тэна . Дра?ляная забудова паступова руйнуецца на працягу XXI ст., а прадмесце забудо?ваецца шматпавярховым? жылым? дамам?.

Старыя адрасы [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • Дабравешчанская. Чыгуначная бальн?ца . Пабудаваная ? 1912 ? 1914 гадах каля Брэсцкага вакзала . Складалася з гало?нага ? пяц? дапаможных будынка?. На тэрыторы? бальн?чнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд Першай Сусветнай вайны ? будынку лякарн? месц??ся вайсковы шп?таль. Амаль усе пабудовы захавал?ся, ? цяпер выкарысто?ваюцца як ф?л?ял новай чыгуначнай лякарн? (А?тадора?ская, 3). [9]

Воданапорная вежа [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Воданапорная вежа на тэрыторы? былога бальн?чнага комплексу была пабудаваная напачатку ХХ ст. ? з’я?ляецца адз?ным ?нжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён [10] .

Вежа пабудаваная ? неагатычным стыл? з чырвонай цэглы са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывал? карпусы чыгуначнай бальн?цы, на тэрыторы? якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама паравознае дэпо.

Зноск?

  1. а б Ростислав Боровой . Минские пригороды XVI ? начала XX века // Архитектура и строительство . ? 2008. ? № 11. ? С. 46?50.
  2. а б ≪План губернского города Минска (1903)≫ з выпра?ленням? ? дадаткам? ?. Сацукев?ча // Г?сторыя М?нска. 1-е выданне. М?нск. БелЭн. 2006. C. 196?197
  3. ≪Формирование территории г. Минска (1800 ? 2004)≫ // Г?сторыя М?нска. 1-е выданне. М?нск. БелЭн. 2006. C. 550?551
  4. Г?сторыя М?нска. 1-е выданне. М?нск. БелЭн. 2006. С. 231
  5. ?ван Сацукев?ч. Тапан?м?я вул?цы ? плошча? М?нска ? Х?Х ? пачатку ХХ стст. // ≪Беларуск? калег?ум≫, 4 чэрвеня 2008.
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. М?нск: Старонк? жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.В?жа; Прадмова С.М. Станюты. ? Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. а б Памяць. М?нск 2002 , с. 664?665.
  8. а б Беларуск? арх?? вуснай г?сторы?. Г?сторыя М?нска ? яго вакол?ц у памяц? сведак часу . Арх?вавана з першакрын?цы 13-5-2019. Праверана 13-5-2019.
  9. Шыбека З.В. , Шыбека С.Ф. М?нск: Старонк? жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.В?жа; Прадмова С.М. Станюты. ? Мн.: Полымя, 1994. С. 297
  10. Урочище Грушевка Арх?вавана 29 сакав?ка 2009. // М?нск стары ? новы.

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Спасылк? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]