한국   대만   중국   일본 
Вячка (князь кукенойск?) ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Вячка (князь кукенойск?)

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
(Пасля перасылк? з Вячка Кукенойск? )
Вячка
Помнік князю Вячку (справа) і эстонскаму ваяру Меэлісу ў Тарту (Эстонія).
Помн?к князю Вячку (справа) ? эстонскаму ваяру Меэл?су ? Тарту (Эстон?я).
Князь кукейноск?

Нараджэнне 1175-1180 [1]
Смерць 1224 ( 1224 )
Род ?зяслав?чы Полацк?я
Дзец? Соф'я

Вячка або Вячасла? ( ням. : Vetseka, Vesceka , лац. : Vetseke , лат. : Viesce?is ; 1175 ? 1180 [1]  ? 1224 , Юр’е?, цяпер Тарту ? Эстон?? ) ? князь кукейноск? [2] .

Паходжанне [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Асно?ная б?яграф?чная крын?ца пра Вячку ? ≪ Хрон?ка Л?вон?? Генрыха Латв?йскага . Генрых тытулуе Вячку ≪каральком≫ ( regulus ), як н?кога з мясцовай племянной арыстакраты?, князем яго тытулуе ? на?гародск? летап?с, чаго не магло быць, кал? б Вячка не належа? да ?ладарнай дынасты? Рурыкав?ча?. Тытулаванне Генрыхам таксама сведчыць пра ?ладарн?цк? статус Вячк? над сва?м княствам, хоць напэ?на ? залежны ад полацкага князя Уладз?м?ра , паводле Генрыха, ≪караля≫ ( reges або нават magnus rex ). Паходжанне ж Вячк? з пэ?най гал?ны Рурыкав?ча? дыскус?йнае, найчасцей яго выводзяць з ?зяслав?ча? Полацк?х [1] , пры гэтым атаясняюць з Вячкам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдав?ча ад першага шлюбу, як? разам з бацькам ? братам Вас?лькам згадваецца Вас?лём Тац?шчавым у г. зв. ≪ Аповесц? пра Святохну [3] . Ёсць ? ?ншыя думк?, паводле Алега Рапава Вячка мог паходз?ць з роду смаленск?х князё? Расц?слав?ча? [4] .

Б?яграф?я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

На пачатку XIII стагоддзя княжы? у Кукенойсе на Заходняй Дзв?не [2] . Генрых Латв?йск? паведамляе, што ? Вячк? не ставала с?л змагацца з л?то?цам? , у 1207 годзе ён прыеха? да Рыг? ? прапанава? б?скупу Альберту палову свайго княства ? горада, кал? той возьмецца абараняць яго [2] . Б?скуп з радасцю пагадз??ся, аднак, з далейшага апавядання Генрыха не в?даць, каб б?скуп адразу скарыста?ся пранановай. Тым часам пам?ж Вячкам ? б?скупск?м васалам, рыцарам Дан??лам фон Леневардэнам , здары?ся канфл?кт ? апошн? ?начы знянацку напа? на Кукенойс, захап?? без супрац?ву, палан?? жыхаро?, у т. л. князя Вячку, забра? маёмасць. Б?скуп дазна?ся пра гэта ? загада? Дан??лу неадкладна вызвал?ць Вячку, вярнуць горад ? маёмасць; потым запрас?? Вячку да сябе, прыня? з гонарам, багата адары? коньм? ? адзеннем, пам?ры? з Дан??лам ? нагада? ранейшае абяцанне даць палову княства, адправ?? у Кукенойс атрад ? рыцара? ? арбалетчыка?, агулам 20 чалавек, для абароны ? некальк?х муляра? для ?мацавання горада. Вячка выеха? з Рыг? (6 красав?ка 1208), паводле Генрыха, вясёлы, але праз нейк? час, думаючы, што б?скуп з крыжаносцам? ?жо ? моры, па радзе з дружынай , заб?? ус?х немца? у горадзе [2] . Немцы спусц?л?ся ? ямы, дзе здабывал? камень для пабудовы замка , мячы ? ?ншую зброю пак?нул? наверсе, княжыя дружынн?к? захап?л? зброю ? заб?л? ?х. Трое, аднак, выратавал?ся ? ?цякл? да Рыг?, усё расказал?. Тым часам Вячка пасла? да полацкага князя Уладз?м?ра нямецк?х коней ? зброю з закл?кам як мага хутчэй ?сц? да Рыг? [2] . Полацк? князь пача? зб?раць войск?, але вятры затрымал? карабл? б?скупа Альберта ? дзв?нск?м вусц?, ?, кал? да Рыг? прыйшла вестка пра здарэнне ? Кукенойсе, ён вярну?ся разам з крыжаносцам?. Немцы са ?сёй Л?вон?? сабрал?ся ? Рызе. Тады Вячка, з разуменнем немагчымасц? супрацьстаяць злучаным с?лам л?вонск?х немца? ? крыжаносца?, спал?? Кукенойс ? адышо? на Русь [5] .

З наступных падзей бачна, што Вячка з’еха? у Но?гарад [2] . У 1223 годзе Но?гарад ? ?ладз?м?ра-суздальск? князь Юрый Усеваладав?ч паслал? Вячку ? Юр’е? [2] . Вячка зб?ра? для Но?гарада дан?ну з навакольных чудск?х земля? ? ?значальва? барацьбу эста? (чудз?) з немцам?, а таксама рабава? немца? у Чудз? ? тых эста? што прынял? нямецкае падданства. Немцы ? рыцары Ордэна мечаносца? , васалы б?скупа, крыжаносцы, купцы, рыжск?я мяшчане, а таксама ахрышчаныя л?вы ? латгалы , 15 жн??ня 1224 года аблажыл? Юр’е? з мноствам абложных машын, у т. л. пабудавал? абложны тур [ru] упоравень гарадск?м сценам ? павял? падкоп пад вал . Таксама немцы прапанавал? Вячку пак?нуць эста? ? свабодна выйсц? з горада з дружынай, коньм? ? маёмасцю. Вячка чака? падыходу на?гародскага войска ? не прыня? прапанову. Абложны тур вельм? шкодз?? абаронцам, таму яны разабрал? частку прасла сцяны ? выкац?л? адтуль вял?к?я запаленыя колы, каб зн?шчыць тур. Немцы засяродз?л? ?се с?лы, каб абаран?ць тур ад агню, а пасля брат б?скупа ?аган фон Апельдэрн павё? рыцара? на штурм. Немцы ?варвалася ? горад праз разабранае абаронцам? месца ? сцяне, Вячка з дружынай пэ?ны час б??ся ?нутры горада, але заг?ну? [2] [5] . З узяццем Юр’ева немцам? звязана адз?ная згадка Вячк? руск?м? крын?цам? ? На?гародск?м першым летап?сам [6] .

Сям’я [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Пра жонку ? дзяцей Вячк? з ранн?х крын?ц не вядома. Паводле М. А. Та?бэ , у Вячк? была адна дачка Соф’я (пам. пасля 1269), яна была ? шлюбе з 1229 года з Дз?трыхам Малодшым фон Кокенгузенам (пам. 1245/54) ? з 1254 года з Бернардам дэ Гейе (пам. пасля 1254) [7] . Ад Вячк? выводзяць свой радавод Тызенга?зы (Тызенга?зены), але дакументальная г?сторыя роду вядома тольк? ад XVI стагоддзя.

У культуры [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Зноск?

  1. а б в Войтович 2000 .
  2. а б в г д е ё ж БС 1982 , с. 131.
  3. Татищев 1964 , с. 204-211.
  4. Рапов 1977 , с. 193.
  5. а б Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. ? Л., 1938.
  6. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. ? Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама : ПСРЛ 1, III, 39. С. 61.
  7. Taube M. von. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. ? SPb.: 1899.

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • M. von. Taube Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. ? SPb.: 1899.
  • Войтович Л. Княз?вськ? династ?? Сх?дно? ?вропи (к?нець IX ? початок XVI ст.): склад, сусп?льна ? пол?тична роль. ?сторико-генеалог?чне досл?дження . ? Льв?в: ?нститут укра?нознавства ?м. ?.Крип’якевича, 2000. ? 649 с. ? ISBN 966-02-1683-1 .
  • Вячко // Биографический справочник. ? Мн. : ≪Белорусская советская энциклопедия≫ имени Петруся Бровки, 1982. ? Т. 5. ? С. 131. ? 737 с.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. ? Л., 1938.
  • Лицкевич, О. В.   Княжества Кукенойс и Герцике и их отношение к Полоцку в начале Х?I? в.: некоторые наблюдения и данные // Г?сторыя ? археалог?я Полацка ? Полацкай зямл?: матэрыялы VIII М?жнароднай навукова-практычнай канферэнцы? (Полацк, 1?2 л?стапада 2022 г.) . ? Полацк: Полацкае кн?жнае выдавецтва, 2022. ? С. 181?195.
  • Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. ? Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама : ПСРЛ 1, III, 39.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х ? первой половине XIII в / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. ? М .: Издательство Московского университета, 1977. ? С. 193. ? 264 с.
  • Татищев В. Н. История Российская. ? М .: Наука, 1964. ? Т. 3. ? С. 204?211. ? 360 с. (Переиздание: М.: Ладомир, 1994)