한국   대만   중국   일본 
Беларусь у вайне 1812 года ? В?к?педыя Перайсц? да зместу

Беларусь у вайне 1812 года

З В?к?педы?, свабоднай энцыклапеды?
Бой пад Салтана?кай ( Маг?лё?ская вобласць )

У час вайны 1812 года беларуск?я земл? стал? месцам баявых дзеяння?. Менав?та праз Беларусь спачатку прайшла, а потым адступ?ла арм?я Напалеона .

Паз?цы? насельн?цтва [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Земл? Беларус? на момант пачатку вайны ?ваходз?л? ? склад Рас?йскай ?мперы? ? был? падзелены на губерн?, аднак насельн?цтва рэг?ёну падзялялася не па тэрытарыяльным, а па сасло?на-канфес?йным прынцыпе: рэг?янальная эл?та была прадста?лена шляхтай катал?цкага веравызнання, гарадское мяшчанства складал? я?рэ? , а працо?ныя пласты аднос?л?ся да беларуса? .

У ходзе вайны саюзн?кам? Напалеона была менав?та шляхта, якая спадзявалася адрадз?ць Рэч Паспал?тую , аднак был? шляхецк?я, у тым л?ку польск?я , аф?цэры ? чыне генерала? ? на рускай службе, як, напрыклад, М?калай М?калаев?ч Рае?ск? . Правасла?нае сялянства захо?вала лаяльнасць да рускага цара ? фармавала партызанск?я атрады [1] . Яскравым прыкладам гэтага з’я?ля?ся атрад Макс?ма Маркава з сяла Жарыцы Полацкага павета [2] . Я?рэ? ? асобе сва?х духо?ных л?дара? занял? прарас?йскую паз?цыю.

Ход падзей у Беларус? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

У ноч на 12 (24) чэрвеня французск?я войск? фарс?равал? Нёман , уступ??шы на тэрыторыю Беларус?. Напалеон разл?чва? укл?н?цца пам?ж руск?м? войскам? Барклая дэ Тол? ? Баграц?ёна. Пагроза манё?ру з наступным акружэннем вымус?ла руск?х генерала? да адступлення. На тэрыторы? цяперашняй В?цебскай вобласц? бы? арган?заваны Дрыск? ?мацаваны лагер. 16 (28) чэрвеня войск? Напалеона без бою занял? В?льню . 26 чэрвеня (8 л?пеня) французск? маршал Даву таксама без бою заня? М?нск , дзе пача?ся выпуск польскамо?най Часовай М?нскай газеты .

1 л?пеня Напалеон падп?са? указ аб стварэнн? Вял?кага Княства Л?то?скага ? складзе В?ленскага, Гродзенскага, М?нскага ? Беластоцкага дэпартамента?. У сваю чаргу Аляксандр I падп?са? 6 (18) л?пеня ? Полацку Ман?фест аб скл?канн? народнага апалчэння, ? гэта стала фактарам надання вайне ?сеагульнага, народнага характару [3] [4] .

8 (21) л?пеня корпус маршала Даву заня? Маг?лё? . Руск? генерал Рае?ск? пад Салтана?кай контратакава?, каб адб?ць Маг?лё?. У л?пен? руск? генерал Тармаса? пад Кобрынам разб?? саюзны Напалеону нямецк? корпус.

14 (26) л?пеня французск? маршал Удз?но заня? Полацк , а 16 (28) л?пеня сам Напалеон уступ?? у В?цебск . Аднак 18 (30) л?пеня руск? генерал В?тгенштэйн змог ар’ергардным боем прыкрыць прасо?ванне французскай арм?? на Пецярбург .

Кал? Напалеон рушы? да Масквы ? тыле французскай арм?? заставалася нязломная Бабруйская крэпасць . У сярэдз?не восен? руск?я войск? адваявал? В?цебск. У канцы л?стапада французская арм?я падчас адступлення была разгромлена на Бярэз?не . 24 л?стапада Напалеон к?ну? у мястэчку Смаргонь рэштк? свайго войска ?, пераапрану?шыся ? вопратку польскага аф?цэра, таемна з’еха? у Парыж.

Пад Маладзечна бы? разб?ты апошн? атрад французскай арм?? [5] .

Памяць [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Зноск? [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

Л?таратура [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]

  • Беларусь ? вайна 1812 года: зборн?к дакумента? / уклад. А. М. Лукашэв?ч, Д. Л. Яцкев?ч; рэдкал.: У. ?. Адамушка (гал. рэд.) [? ?нш.]. - М?нск: Беларусь, 2011. ? 559 с., [16] с.: ?л.

Спасылка [ прав?ць | прав?ць зыходн?к ]