한국   대만   중국   일본 
Арх?кафедральны касцёл Найсвяцейшага ?мя Найсвяцейшай Дзевы Мары? (М?нск) ? В?к?педыя

Арх?кафедральны касцёл Найсвяцейшага ?мя Найсвяцейшай Дзевы Мары? (М?нск)

арх?кафедральны сабор М?нска-Маг?лё?скай арх?дыяцэз??, як? знаходз?цца ? М?нску, Беларусь

А?рх?кафедра?льны касцё?л Найсвяце?йшага ?мя? Найсвяце?йшай Дзе?вы Мары?? , або А?рх?кафедра?льны касцё?л ?мя? Найсвяце?йшай Панны Мары?? ? М?нску?? катал?цк? кафедральны сабор ? стыл? в?ленскага барока , гало?ны катал?цк? храм у М?нску , Беларусь . Кафедральны сабор М?нска-Маг?лё?скай арх?дыяцэз?? .

Сабор
Арх?кафедральны касцёл Найсвяцейшага ?мя Найсвяцейшай Дзевы Мары?
лац. : Ecclesia Archicathedralis Sanctissimi Nominis Mariae
53°54′11″?пн.?ш. 27°33′17″?у.?д. H G Я O
Кра?на  Беларусь
Горад М?нск
Канфес?я катал?цтва
Епарх?я М?нска-Маг?лё?ская арх?дыяцэз?я
Арх?тэктурны стыль арх?тэктура барока [d]
Арх?тэктар невядома
Дата заснавання 1710
Буда?н?цтва 1710 ? 1732 ?гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Г?сторыка-культурная кашто?насць Беларус? , шыфр 712Г000235 шыфр 712Г000235
Стан дзейн?чае
Сайт katedra.by (бел.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на В?к?схов?шчы

Назва прав?ць

Непасрэдна ? межах с?стэмы канан?чнага права Катал?цкай Царквы касцёл названы ? гонар Найсвяцейшага ?мя Мары? ( лац. : Ecclesia Archicathedralis Sanctissimi Nominis Mariae ), аднак пры рэг?страцы? рэл?г?йнай абшчыны як суб’екта свецкага права Рэспубл?к? Беларусь, з прычыны пэ?ных недакладнасцей пры перакладзе з лац?нскай мовы ? запа?ненн? дакумента?, касцёл ? параф?я пры ?м был? зарэг?страваныя як ≪ ?мя Найсвяцейшай Панны Мары? ≫. Гэтыя нюансы прывял? да адначасовага выкарыстання абодвух варыянта? назвы, але аб’ектам рэл?г?йнага культу параф?? пры касцёле з’я?ляецца менав?та Найсвяцейшае ?мя Багародз?цы, што ?плывае, у тым л?ку, ? на адзначэнне параф?яльнага свята.

Г?сторыя прав?ць

XVIII стагоддзе прав?ць

 
Праектны план касцёла, 1697

Стараста менск? Крыштоф Стан?сла? Зав?ша на сейм?ку 1694 года прапанава? шляхце Менскага ваяводства даць па 10 гроша? ≪з дыма ≫, гэта значыць, з кожнага дома, на буда?н?цтва мураванага езу?цкага касцёла. Сума ? лег?тымнасць фундацы? зацвярджал?ся на Сейме Рэчы Паспал?тай [1] . Узвядзенне касцёла падкрэсл?вала моц горада ? с?лу карпараты?ных сувязя? ваяводскай шляхты [1] .

Езу?ты пачал? перабудо?ваць сваю рэз?дэнцыю ? адз?ны манументальна-арх?тэктурны комплекс. У 1699 ?г. яны ?звял? новую школу [2] . 24 кастрычн?ка 1700 ?г., суперыёр езу?та? Антон?й Бжасто?ск? асвяц?? вуглавы камень новай святын? пры езу?цк?м калег?уме.

Буда?н?цтва вялося дастаткова хутк?м? тэмпам?. Тры месяцы пайшло на закладванне фундамента, а ? 1705 годзе ?жо ?звял? скляпенн? ? наслал? дах [1] . У 1708 годзе завяршыл? капл?цу Святога ?гнацыя (цяпер?? Святой Тройцы) злева ад прэзб?тэрыя. 16 сакав?ка 1710 года касцёл асвяц?? б?скуп К. К. Бжасто?ск? [1] .

Менск? стараста Крыштоф Стан?сла? Зав?ша ? 1700 годзе здзейсн?? паломн?цтва ? Рым, дзе ста? сведкам абрання новага Папы Кл?мента XI . Кл?мент XI ме? сустрэчу з п?л?грымам з далёкага Вял?кага Княства Л?то?скага ды падарава? яму труну з мошчам? святога Фел?цыяна . Зав?ша перада? гэты дар менскаму езу?цкаму касцёлу ? 1713 годзе [3] :

  На пачатку года перададзеную мне найвышэйшым пастарам Кл?ментам Х? у час ? год юб?лейны 1700-ы ? Рыме рэл?кв?ю, цэлае цела святога Фел?цыяна пакутн?ка, урачыста ?нёс ? ахвярава? касцёлу менскаму ксяндзо? Езу?та? пры бытнасц? яго м?ласц? ксяндза Бжасто?скага , б?скупа в?ленскага, яго м?ласц? ксяндза Панцажынскага , б?скупа Герапал?танскага, усяго Трыбунала ? вял?кай колькасц? паважаных гасцёй.  

У 1719?1721 гады будавалася капл?ца Пана Езуса (з правага боку ад прэзб?тэрыя), дзе пав?нны был? захо?вацца рэл?кв?? Святога Фел?цыяна (таму яе памылкова называюць капл?цай Святога Фел?цыяна). У 1722 годзе туды перанесл? рэл?кв?? Святога Фел?цыяна. Потым у крыпце пад капл?цаю паклал? цела яе фундатара Крыштофа Зав?шы, згодна з яго тэстаментам [1] .

Буда?н?цтва езу?цкага касцёла па часе супадае з Па?ночнай вайной , якая ?шла з лютага 1700 па верасень 1721 года. У часе вайны праз горад некальк? разо? у 1706?1708 ? 1720 гадах праходз?л? рас?йск?я ? шведск?я войск?. У 1708 годзе ? Менску была маравая пошасць ? вял?к? пажар. Цалкам верагодна, што з’я?ленне мошча? Святога Фел?цыяна ? народнай свядомасц? звязалася з завяршэннем ваенных л?халецця?. У любым выпадку ? хутк?м часе культ Фел?цыяна здабы? вял?кую папулярнасць сярод месц?ча?, святы ста? л?чыцца апекуном Менска. Мясцовы культ адб??ся ? на гарадской тапан?м?цы: вул?ца, якая праходз?ла за езу?цк?м касцёлам, стала называцца Фел?цыяна?скай (цяпер Камсамольская вул?ца) [4] .

У 1722?1726?гг. працягвалася ?прыгожванне ?нтэр’ера касцёла. У 1722?г. былы гало?ны алтар замян?л? новым ≪з грубых дошак≫ ? размалявал? ≪арс оптыка≫?? ?люз?ян?стычным жывап?сам. У 1723?г. пазалац?л? алтар Святых ?гнацыя ? Франц?шка Ксаверыя ? левай капл?цы касцёла. У 1725 годзе пазалац?л? алтар у капл?цы Пана Езуса. У 1726?г. пакрыл? золатам алтар Святога Юзафа ? закончыл? росп?с заходняй частк? касцёла над хорам? [1] .

Касцельныя вежы был? закончаны тольк? ? 1730?г. У вежах был? ?стано?лены прывезеныя з Данцыга гадз?нн?к ? званы . У 1749 годзе на грошы кашталяна в?цебскага Юзафа Салагуба ? артылерыйскага генерала Антон?я Салагуба бы? куплены вял?к? звон у Карале?цы (Кён?гсбергу) для вежы касцёла [2] . До?г? час працягвал?ся работы па ?нутранай аддзелцы храма [2] .

У 1773 ?г. Таварыства ?суса было скасавана, ? хаця на той час адз?най тэрыторыяй, дзе езу?цк? ордэн заста?ся дзейн?чаць. Спадчына езу?та? аказалася надзвычай своечасовым падарункам. Расцягвал? не тольк? земл?, але ? касцельнае серабро, як?м пазней аздаблял? парадную конскую збрую. У 1775 годзе спрабавал? нават дабрацца да срэбнай труны святога Фел?цыяна ? менск?м касцёле, супраць чаго генерал Каз?м?р Зав?ша , нашчадак Крыштофа Стан?слава, выказа? пратэст у л?сце, по?ным горычы ? папрока? у адрас члена менскага аддзялення Адукацыйнай кам?с?? Заярскага, на якога ён ускла? увесь аг?дны цяжар намеру. Пратэст Зав?шы ме? вын?к?, бо кашто?ны саркафаг заста?ся ? касцёле на сва?м месцы [4] [5] .

У складзе Рас?йскай ?мперы? прав?ць

Пасля другога падзелу Рэчы Паспал?тай у 1793 годзе М?нск адышо? да Расiйскай ?мперы? , якая была адз?ным месцам, дзе працягва? дзейн?чаць ордэн езу?та?, але ? сваю м?нскую рэз?дэнцыю манахам вярнуцца не дазвол?л?.

У 1797 годзе касцёл пацярпе? ад пажару, згарэла значная частка касцельных рэча?, што астал?ся ад езу?та?, ацалел? тольк? абразы. Цела Св. Фел?цыяна перанесл? ? касцёл бенедыкц?нак [6] .

У 1798?г. пры рас?йск?м ?мператары Па?ле I папа П?й VI зацвердз?? стварэнне М?нскай дыяцэз?? [4] , паводле ?каза ?мператара ад 28 красав?ка 1798 ?г. касцёл ста? кафедральным .

Першым м?нск?м б?скупам у верасн? 1798 года прызначаны Якуб ?гнат Дадэрка . Ён адразу ж пасля свайго ?ступлення ? сан прыкла? вял?к?я намаганн? для адбудовы м?нскага касцёла, часткова з дапамогаю ?рада ? прыватных ахвяравання?, часткова на ?ласныя грошы. За няпо?ныя пяць гадо? не тольк? адбудава? яго, але ? аздоб??. Спачатку, у 1799 [7] годзе, адна капл?ца Св. Фел?цыяна, а пазней, у 1800 годзе, ? ?весь касцёл был? ?жо адкрыты для набажэнства [6] . На сценах капл?цы Св. Фел?цыяна захавалася ягоная ?нскрыпцыя , датаваная 1799 годам [4] .

Б?скуп Дадэрка атрыма? ад князя Дам?н?ка Радз?в?ла (1786?1813), якому шмат дапамага? у ягоных сямейных справах, шчодры падарунак для ?прыгожвання касцёла: гэта была серыя палотна? ≪Крыжовага шляху≫ ( стацый ), як?я па?тарал? ?канаграф?ю ?тальянскага мастака XVII стагоддзя Дамен?к?на . Карц?ны належал? аднаму з храма? Нясв?жа [1] . З вял?кага звана, падараванага Салагубам, б?скуп Якуб Дадэрка загада? адл?ць два ?ншыя, адз?н з як?х ≪Якуб≫, л?чы?ся найбольшым з ус?х звано?, як?я был? ? м?нск?х катал?цк?х святынях [6] .

У час вайны 1812 года б?скуп праяв?? лаяльнасць да Напалеона , як? абяца? адраджэнне Вял?кага Княства Л?то?скага, за што пасля бы? высланы царск?м? ?ладам? з М?нска [4] .

Пасля 1820 ?г. пераасвячоны ? гонар ?мя Найсвяцейшай Дзевы Мары?. За яго апс?дай бы? узведзены 3-павярховы будынак духо?най канс?сторы? , у як?м таксама жыл? ксяндзы- пралаты ? канон?к? . Пасля, кал? канс?сторыю перавял? ? комплекс былога францысканскага кляштара , тут размясц?лася плябан?я [2] .

П?сьменн?к Уладз?сла? Сыракомля зап?са? уражанн? мастака Адама Шэмеша пра адбудову касцёла б?скупам Дадэркам:

  Дз??нае ?я?ленне ме? гэты чалавек аб харастве ? дасканаласц? Божай святын?. Усё скляпенне ва ?с?х трох нефах загада? ён замаляваць карц?нам? ? с?мвалам? з Новага Запавету; сярэдз?ну займае купал з калонам?, але яны так невыразна адмаляваны, што н? на кога не робяць ан?якага ?ражання. Усе гэтыя малюнк? на сценах выкана? мастак Антажэ?ск?, найлепшы на той час у М?нску. Дадэрка па?сюль пак?ну? по?на розных надп?са?, то рэл?г?йных ? м?стычных, то з мэтаю ?ласнага сама?схвалення. Ягоны партрэт у по?ны рост змешчаны ? прэзб?тэры?, друг?, меншы ? у закрысты? . Усюды было шмат галерэек, упрыгожання?, нейк?х аксам?тных ф?ранак, усюды панавала стракатасць, вока не мела на чым адпачыць, скрозь Дадэрка панавешва? бл?скучых шкляных жырандоля?. У як?м жа стыл? было гэтае адна?ленне? Цяжка вызначыць. Х?ба, можа, назваць яго ?ласна ≪дадэрка?ск?м≫!  

Сыракомля таксама адзнача? такая стракатасць колера? дз??на адб?ваецца ? ад н?зкай падлог?, ? ад змрочных сцен касцёла. Першае месца сярод жывап?су займал? чатыры арыг?налы Чахов?ча ? адна ?далая коп?я з яго. На думку Шэмеша найперш заслуго?вае ?ваг? абраз Святога Юзафа, а таксама абраз Святога Яна. Сыракомля згадвае ? капл?цы Святой Тройцы партрэт фундатара Цыпрыяна Па?ла Бжасто?скага , а ? капл?цы святога Фел?цыяна, рыцара ? пакутн?ка [6] :

  У алтары вял?к? разьбяны крыж з Хрыстовым распяццем; пад ?м срэбная труна з рэл?кв?ям?, на ёй ляжыць цудо?ны пазалочаны шлем, абв?ты ла?рам ? пальмаю ? атрыбуты святога. За?важым, што ? гэтай капл?цы больш, чым у ?ншых месцах касцёла, зб?раецца верн?ка? на мал?тву. Святы Фел?цыян бы? слынным на ?сю Л?тву патронам.  

Значныя падна?ленн? храма праводз?л?ся ? 1850?1854?гг. Дах касцёла бы? накрыты метал?чным? л?стам? ? афарбаваны, новае дэкараты?нае афармленне атрымал? фасады, занава абсталяваны прытвор ? ?ваход у храм. Сцены ? скляпенн? нанава расп?саны, падно?лена рашотка на эмпорах, значна рэканструяваны хоры ? цалкам зменена дэкарацыя аргана . Капл?цы Св. Тройцы ? Св. Фел?цыяна был? расп?саны ? тэхн?цы альфрэска , кап?тальна рэканструяваны алтары [2] .

У 1869 годзе М?нская дыяцэз?я была скасавана ? касцёл апыну?ся ? рангу параф?яльных. У л?стападзе 1917 года дзейнасць М?нскай дыяцэз?? была адно?леная, б?скупам бы? прызначаны кс. Зыгмунт Лаз?нск? .

 
Касцёл ? калег?ум езу?та?,1918?г.

У 1920 годзе савецк?я ?лады арыштавал? ? выслал? б?скупа Лаз?нскага, у 1934 годзе кафедральны сабор бы? закрыты. У перадваенныя гады савецкая ?лада выкарысто?вала касцёл як гараж .

 
Тры жанчыны моляцца ? памяшканн? касцёла, стоячы на каленях на падлозе сярод перакуленых машын. Чэрвень 1941?г.

Падчас Другой сусветнай вайны нямецкая адм?н?страцыя дазвол?ла касцёлу функцыянаваць. У час вайны будынак не бы? разбураны. Дзве вежы касцёла аказал?ся своеасабл?вай брамай стал?цы Беларус?, с?мвалам яе вызвалення ? 1944 годзе. Высокую вертыкаль святын? бачыл? салдаты, як?я ?ваходз?л? ? М?нск з боку Рака?скага прадмесця . Сведка гэтых падзей, беларуск? жывап?сец Валянц?н Волка? , увасоб?? гэты момант у карц?не ≪М?нск, 3 л?пеня 1944 года≫ (1944?1955) [1] .

Але ? 1947 годзе кафедра зно? была закрыта саветам?. У 1951 годзе будынак рэканструяваны па праекце М. Драздова ? духу савецкай неаклас?к? пад спарты?ны комплекс таварыства ≪Спартак≫: был? разабраныя верхн?я ярусы вежа?, л?кв?давана ?бранне, унутраная прастора падзелена на тры паверх? спарты?ных зала?. Ужо ? так?м выглядзе будынак бы? зал?чаны ? помн?к? арх?тэктуры рэспубл?канскага значэння.

На пачатку 1990-х гадо? на трэц?м паверсе былога касцёла зно? пачал? праходз?ць набажэнствы. 15 снежня 1993 года будынак касцёла бы? цалкам перададзены верн?кам, пачал?ся рэста?рацыйныя работы.

У 1994?1997 гады завяршылася рэканструкцыя будынка. Арх?тэктурныя работы праводз?л? буда?н?к? з польскага горада Замасць , навуковым к?ра?н?ком бы? прафесар Ежы Кавальчык [pl] з ?нстытута мастацтва Польскай акадэм?? навук . Кансервацыю жывап?су ?нтэр’ера выконвал? беларуск?я спецыял?сты пад к?ра?н?цтвам рэста?ратара вышэйшай катэгоры? А.?С.?Шпунта .

21 кастрычн?ка 1997 года кафедральны касцёл ?мя Найсвяцейшай Дзевы Мары? бы? урачыста асвечаны нанова [1] .

Арх?тэктура прав?ць

 
Касцёл з боку апс?ды ? плябан?я

Арх?тэктон?ка м?нскага касцёла езу?та?, па?тараючы ? асно?ным структуру папярэдн?х мураваных святынь горада, магчыма, упершыню ? храмабуда?н?цтве ордэна ? Вял?к?м Княстве Л?то?ск?м парушае ?х устойл?вую ?дэалаг?чна-праграмную схему. Будынак касцёла ?я?ляе сабою трохнефавую баз?л?ку без трансепта , з вылучанай, больш вузкай ? н?зкай за цэнтральны неф апс?дай прэсб?тэрыя , якая мае больш н?зк? асобны дах. Дынам?ка кампаз?цы? традыцыйна нарастае ад больш н?зк?х аб’ёма? алтарнай частк? да двухвежавай пласц?ны гало?нага фасада- нартэкса . Буда?н?цтва верхн?х яруса? вежа? завершана ? 1730?1732?гг. напачатку стана?лення в?ленскага барока, таму ?х пластыка адносна стрыманая у пара?нанн?, напрыклад, з больш позн?м? завяршэнням? вежа? гродзенскага касцёла св. Францыска Ксаверыя . Аднак колькасць яруса? над узро?нем карн?за цэнтральнага нефа ? м?нск?м касцёле большая: ?х тры ? яны выразна змяншаюцца па памерах, ствараючы ≪тэлескап?чную≫ структуру, у чым адчуваюцца павевы новага стыл?стычнага к?рунку. В?давочна, што ? той жа час створаны познебарочны франтон -≪дыядэма≫ над алтарнай часткай [8] .

?нтэр’ер прав?ць

 
?нтэр’ер
 
?нскрыпцыя б?скупа Якуба Дадэрк? ? капл?цы Св. Фел?цыяна

Унутры баз?л?ка мае трохчасткавае прасторавае чляненне с?стэмай апорных слупо? , м?жнефавых ? папярочных падпружных арак , што падтрымл?ваюць цыл?ндрычныя скляпенн? з распалубкам? . Адметнасць ?нтэр’ера святын? надае незвычайны малюнак антаблемента , што апярэзвае цэнтральны неф . Яго верхняя карн?зная цяга не строга гарызантальная (як звычайна), а ≪разарваная≫: л?н?? арх?тэктурных проф?ля? н?быта сцякаюць ун?з ? закручваюцца ? маленьк?я валюты . Так? незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абл?ччу ?нтэр’ера ?схваляванасць ? экстатычнасць. Гэта сведчыць пра высок? ?зровень разумення эстэтык? барока. М?жнефавыя аркады раскрапаваны п?лястрам? карынфскага ордара , як?я аздаблял? ?мацаваныя на кансолях дынам?чныя рухавыя скульптуры 12 апостала? . Фрэскавыя росп?сы святын? маюць некальк? пласто? рознага часу, таму ?снуе складанасць ?х адна?лення [8] . Адным з а?тарам фрэсак л?чыцца Антон Анташэ?ск? [9] .

Пробашчы прав?ць

За?ваг? прав?ць

  1. а б в г д е ё ж з Вольга БАЖЭНАВА . АЛТАРЫ I АРГАНЫ МIНСКАЙ АРХIКАТЭДРЫ // ≪ Наша вера
  2. а б в г д Дзяржа?ны сп?с г?сторыка-культурных кашто?насцей Рэспубл?к? Беларусь : [Даведн?к] / склад. В. Я. Абламск? , ?. М. Чарня?ск? , Ю. А. Барысюк .?? Мн. : БЕЛТА , 2009.?? 684?с.?? 1?000 экз. ?? ISBN 978-985-6828-35-8 .
  3. Фэл?цыян?? святы абаронца Менска ? Вял?кага Княства Л?то?скага ? Рускага / Андрэй Шула-Сянчэ?ск? .?? М?нск?: Альфа-кн?га, 2022.?? 59 с.?: ?л., каляр. ?л.?; 21?см.?? Частка тэксту паралельна на лац?нскай ? беларускай мовах.?? Перад выпускным? даным? а?тар: Шула-Сянчэ?ск? Андрэй (Шулае? Андрэй Леан?дав?ч).?? Б?бл?яграф?я: с. 55―57 (21 назв.).?? 16+.?? 99 экз.?? ISBN 978-985-7272-36-5
  4. а б в г д Ф. Ра?б?ч . Праз сто гадо? на рас?йск?м а?кцыёне ?сплыла рэл?кв?я з м?нскага кафедральнага сабора  . Наша Н?ва (26 чэрвеня 2023). Праверана 27?чэрвеня 2023.
  5. Выбранае / Аляксандр Ельск? ; уклад. Наталл? Мазо?ка ? Уладз?м?ра Казберука; прадм. Уладз?м?ра Казберука ? Кастуся Цв?рк??; Камент., [пер. з пол.] Уладз?м?ра Казберука, Генадзя К?сялева ? Наталл? Мазо?ка.?? М?нск?: Бел. кн?газбор, 2004.?? 493 с., [4] л. ?л.?? (Беларуск? кн?газбор?: БК. Серыя 2, Г?сторыка-л?таратурныя помн?к? / ?н-т л?т. ?мя Я. Купалы Нац. акад. навук Беларус?; гал. рэд. Кастусь Цв?рка).?? Рэз. англ.?? ISBN 985-6730-73-2
  6. а б в г Выбраныя творы / Уладз?сла? Сыракомля ; уклад., прадм., камент. К. Цв?рк? .?? М?нск?: Беларуская навука, 2011.?? 580 с., [4] л. ?л.?? (≪Беларуск? кн?газбор≫: Серыя 1. Мастацкая л?таратура). ISBN 978-985-08-1260-5
  7. у кн?зе ≪Выбраныя творы / Уладз?сла? Сыракомля …≫, в?даць, памылкова пазначаны 1779 год
  8. а б Катал?цк?я святын?. М?нска-Маг?лё?ская арх?дыяцэз?я. Ч. 1. Будсла?ск?, В?лейск? ? М?нск? дэканаты. / Тэкст ? фота А. Яроменк?. Уводз?ны Ул. Трацэ?скага ,?? Мн.: ВУП ≪Выд-ва ?Про Хрысто“≫.?? 2003.?? 256 с. ISBN 985-6628-37-7 .
  9. Анташэ?ск? Антон?// Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 1: А ? Аршын?/ Рэдкал.: Г. П. Пашко? ? ?нш.?? Мн. ?: БелЭн , 1996.?? Т.?1.?? 552?с.?? 10?000 экз. ?? ISBN 985-11-0035-8 .?? ISBN 985-11-0036-6 (т.?1).

Л?таратура прав?ць

Спасылк? прав?ць