Янка Золак

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Янка Золак
Асаб?стыя зьвестк?
?мя пры нараджэньн? Антон М?хайлав?ч Дан?лов?ч
Псэ?дан?мы Антось В?рок, Антось Пясьняр, А. Здрок, З. Ажына, К. Асьцюк, В, Асьцюк, К. Аса, М. Залеск?, Н. Авадзень, П. М?ранюк, П. Мурашка, Парыцк?, Яз. Дольны, Я. Ц?ка?ны [1] [2]
Нарадз??ся 14 л?стапада [ ст. ст. 1 л?стапада] 1912
в. Лучн?к? , Слуцк? павет
Памёр 30 сьнежня 2000
Са?т-Рывэр , Нью-Джэрз?
Пахаваны
Л?таратурная дзейнасьць
Род дзейнасьц? паэт , праза?к , выдавец
Мова беларуская
Дэбют ≪На былым балоце≫ // ≪Вясна≫, 1930
Творы на сайце Knihi.com

Янка Золак (сапр. ? Антон М?хайлав?ч Дан?лов?ч ; 14 л?стапада [ ст. ст. 1 л?стапада] 1912, в. Лучн?к? , Слуцк? павет (цяпер ? прыгарад Слуцка ) ? 30 сьнежня 2000 , Са?т-Рывэр , Нью-Джэрз? ) ? беларуск? паэт -эм?грант, праза?к , выдавец . Брат Алеся Змагара .

Адз?н з заснавальн?ка? ? першых рэдактара? часоп?са ≪ Беларуская думка ≫. Кол?шн? ?ладальн?к выдавецтва ≪Адгук≫ у Са?т-Рывэры .

Жыцьцяп?с [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Нарадз??ся ? 1912 г. у заможнай сялянскай сям’?. Першую адукацыю атрыма? у Лучн?ко?скай сям?годцы, пасьля якой два разы падава? заявы ? Слуцк? пэдтэхн?кум, але ? прыёме яму адма?лял? як сыну серадняка [3] . Скончы? Рагачо?ск?я наста?н?цк?я курсы (1930). У 1930?1935 вучы?ся на завочным аддзяленьн? Менскага пэдагаг?чнага тэхн?кума. З 1930 году пача? працаваць наста?н?кам пачатковай школы ? вёсцы М?рац?на Бабруйскага раёну . Пэ?ны час працава? карэктарам ? памочн?кам сакратара рэдакцы? бабруйскай газэты ≪Камун?ст≫. Там сустрэ?ся зь М?хасём Лыньковым ? Вас?лём В?ткам ). Пасьля пэдтэхн?кума паступ?? на завочнае аддзяленьне л?таратурна-л?нгв?стычнага факультэта Аршанскага наста?н?цкага ?нстытуту. Пераеха? у Гарбацэв?чы , выклада? беларускую мову ? л?таратуру ? мясцовай школе [4] .

З пачаткам Вял?кай Айчыннай вайны нак?рава?ся на зборны пункт маб?л?зацы? ? Бабруйск , дзе паведам?л?, што ваенкамат выеха? у Рагачо?, куды ?жо нельга было трап?ць [4] . Не?забаве вярну?ся ? Лучн?к? ? пача? зь Лявонам Случан?ным наладжваць работу Лучн?ко?скай сям?годк? (Случчына ?жо апынулася ? глыбок?м нямецк?м тыле). Пачал? выдаваць рукап?сны часоп?с ≪Вас?лёк≫, дзе А. Дан?лов?ч зьмяшча? свае вершы пад псэ?дан?мам Антось Пясьняр. Гэты часоп?с ста? правобразам пазьнейшай ≪Газэты Случчыны≫ [5] . Ужо пасьля вайны праца ? школе ? акты?ная п?сьменьн?цкая дзейнасьць паводле савецк?х закона? л?чылася здрадн?цтвам ? супрацо?н?цтвам з ворагам. Каб пазьбегнуць рэпрэс?й, улетку 1944 г. Я. Золак бы? вымушаны эм?граваць за гран?цу.

Бы? ?нтэрнаваны спачатку ? лягер ≪Гангофэр з?длюнг≫ у Рэгенсбургу , пазьней ? у М?хэльсдорфе ? Бакнангу [6] . З 1945 па 1951 гг. працуе ? пачатковых беларуск?х школках (Рэгенсбург, В?ндышбэргердорф), а потым у беларускай г?мназ?? ?мя Янк? Купалы ? М?хэльсдорфе ? Бакнангу [7] . Некаторы час працава? сакратаром Янк? Станкев?ча ? беларускай адм?н?страцы? рэгенсбурскага лягеру. У 1945 далучы?ся да л?таратурнага згуртаваньня ≪ Шыпшына [8] , якое заснава? ? Рэгенсбургу Юрка В?цьб?ч . У М?хэльсдорфе наладз?? выданьне рататарным спосабам часоп?са? ≪Вызваленьне≫ ? ≪Дз?да≫ [7] . Увесну 1946 году адбылося знаёмства Золака зь Л?дз?яй Кал?но?скай (1910?1963), таленав?тай мастачкай, якая скончыла Варша?скую акадэм?ю мастацтва. Каханай жанчыне Я. Золак прысьвяц?? шэраг сва?х верша?. ?хн? шлюб цягну?ся нядо?га, пасьля сьмерц? жонк? ? 1963 годзе Я. Золак заста?ся сам-насам зь дзецьм?.

У 1951 пераеха? у Злучаныя Штаты Амэрык? [9] . Спачатку працава? у старызьн?ка, потым на чыгунцы. Урэшце наня?ся на трыкатажную фабрыку, дзе раб?? да самай пэнс??. У 1957 годзе атрыма? амэрыканскае грамадзянства. Самастойна вывучы? друкарскую справу, перакуп?? у а. Яна Пятро?скага друкарню ? заснава? выдавецтва ≪Адгук≫. Пра сваю друкарню Я. Золак згадва? наступным чынам:

« Друкарню я разьмясьц?? у падвале сваёй хаты. Напачатку суткам? не вылаз?? адтуль ? хоць не адразу, але апанава? новую для мяне прафэс?ю. Выдава? газэту ≪Беларуск? патрыёт≫, пасьля ≪Сялянск? кл?ч≫, л?таратурны дадатак да ≪Беларускага патрыёта≫. З маёй друкарн? выйшла некальк? нумаро? часоп?са ≪Палесьсе≫, адз?н нумар ≪Прыйсьця≫. Друкава? брашуры. Напрыклад, ≪Асновы марал?. (Фундамэнт этык?)≫ Я?х?ма К?пеля. А кал? добра асво?? тэхналёг?ю друкаваньня, перайшо? на выданьне зборн?ка? верша?. Фактычна бы? рэдактарам ? друкаром кн?г? ?ладз?мера Кл?шэв?ча ≪Далячынь≫, перавыда? зборн?к Н?чыпара Чарнушэв?ча ≪Дз?ва≫… Надрукава? яшчэ некальк? кн?жачак. »

З 1960 году станов?цца адным з арган?затара? ? гало?ным рэдактарам грамадзка-пал?тычнага ? л?таратурна-мастацкага часоп?са ≪ Беларуская думка ≫.

У 1992 годзе, праз па?века, Я. Золак прыеха? на Беларусь, дзе адзначы? свой 80-гадовы юб?лей . Друг? раз паэт прыязджа? на Беларусь у 1994 годзе, бы? удзельн?кам першага зьезду беларуса? сьвету, пабыва? у Лучн?ках, сустрэ?ся з родным?, зь Лявонам Случан?ным [10] .

Памёр 30 сьнежня 2000 году. Пахаваны на беларуск?х мог?лках у Са?т-Рывэры ( Нью-Джэрз? ).

Творчасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Першыя паэтычныя спробы Я. Золака пачал? зья?ляцца ? рукап?сным часоп?се ≪Прамень≫ Лучн?ко?скай сям?годцы [3] . Друкавацца пача? у 1930 годзе. Першы друкаваны верш ≪На былым балоце≫ пад псэ?дан?мам Антось В?рок (в?рок ? прылада для наматваньня н?так на клюбок) зьяв??ся ? часоп?се ≪Вясна≫ ? л?таратурным дадатку да бабруйскай газэты ≪Камун?ст≫ [11] . Затым друкава?ся ? часоп?сах ≪Камун?ст≫ ? ≪Камунары Маг?лё?шчыны≫ пад сва?м прозьв?шчам.

У час вайны, кал? вярну?ся на Случчыну, пача? выдавацца разам з Уладз?мерам Кл?шэв?чам, Лявонам Случан?ным ? Арыстархам Кротам у ≪Газэце Случчыны≫ [11] (менав?та тут упершыню апубл?кава?ся пад псэ?дан?мам Янка Золак [5] . У 1943 годзе выда? калекты?ны зборн?к ≪Песьняры Случчыны≫ (у зборн?ку, акрамя названых чатырох а?тара?, было па некальк? верша? В. Блак?тнага, Леан?да Гая ? Базыля Явара). Зьмест зборн?ка ? нацыянальнае ?сьведамленьне беларуса?. Ваенны пэрыяд творчасьц? паэта бы? давол? плённым, ён нап?са? больш за 80 верша?, востранадзённых па тэматыцы. Вершы Золака друкавал?ся ?ва ?сёй беларускай пэрыёдыцы, якая выходз?ла на акупаванай тэрыторы? з дазволу нямецкай адм?н?страцы?: ≪Голас вёск?≫, ≪Беларуская газэта≫, ≪Беларус на варце≫ (Менск), ≪Баранав?цкая газэта≫, ≪Слон?мская газэта≫, ≪Новая дарога≫ (Беласток), ≪Новы шлях≫ (Рыга) [5] .

На эм?грацы? ? Нямеччыне Я. Золак друкава? свае творы ? газэце ≪Ран?ца≫ ? ≪Беларуск? работн?к≫.

Жывучы на эм?грацы? ? Злучаных штатах, друкава?ся ? розных эм?гранцк?х выданьнях: ≪Шыпшына≫, ≪Напагатове≫, ≪Зьв?няць званы Сьвятой Саф??≫, ≪ Божым шляхам ≫, ≪ Царко?ны сьветач ≫, ≪Аб’яднаньне≫, ≪Прыйсьце≫, ≪ Беларус у Амэрыцы ≫, ≪ Баявая ?скалось ≫, ≪ Беларуская думка ≫; газэтах ≪Незалежная Беларусь≫, ≪Беларускае слова≫, ≪Беларус≫ пад самым? розным? псэ?дан?мам?.

У час жыцьця ? Амэрыцы пашыраецца жанравы дыяпазон творчасьц? Я. Золака. Ён спрабуе свае с?лы ? прозе. Яшчэ раней у Нямеччыне апубл?кава? сваё апавяданьне ≪Бывай, незваротная≫ (Шыпшына, 1946). Гэта праза?чны абразок папярэдн?ча? невял?чкай аповесьц? ≪Т. Д. Ч.≫ (≪Напагатове≫), паводле вызначэньня самога Я. Золака, ≪нешта накшталт аповесьц? А. Гайдара ?Ц?мур ? яго каманда“≫ [12] . Ужо ? 1958 г. ва ?ласным выдавецтве ≪Адгук≫ Золак надрукава? кн?гу праза?чных гумарэсак ≪За чужы грэх≫ (новыя гумарэск? публ?кавал?ся ? разьдзеле ≪Асот≫ часоп?са ≪Беларуская думка≫, газэце ≪Беларус≫ 70-0-х гг.). Таксама нап?са? казку для дзяцей ≪Бабок≫. У 1980-х гадах п?ша значныя праза?чныя творы ? фантастычную аповесьць ≪В?тал?я≫ (В?тал?я ? зямля, якая знаходз?цца ? чацьвёртым вымярэньн?, па-за абсягам? нашых веда?); апавяданьне ≪Пацук у пастцы≫ ? аповесьць ≪Ц?х? Ста?≫ (≪Беларуская думка≫, 1987?1992). Сюжэтна гэтыя творы зьвязаныя пасьляваенным? падзеям? ? Заходняй Беларус?, дзе акты?на дзейн?чае падпольная арган?зацыя ≪Чорныя Каты≫, за якой палююць супрацо?н?к? савецк?х органа? бясьпек?. Таксама публ?куе апавяданьне ≪Мясьн?к≫ ? яскравую замалё?ку з жыцьця слуцкай дакалгаснай вёск?.

П?са? Я. Золак успам?ны (≪Мая сустрэча зь Якубам Коласам у 30-я гады≫, Беларус, 1982), крытычныя артыкулы пра творчасьць Масея Сяднёва, М?хася Кавыля, Уладз?мера Кл?шэв?ча, дасьледаваньне ≪На 500-годзьдзе з дня нараджэньня М?колы Гусо?скага≫ (друк. у час. ≪Беларуская думка≫).

Ацэнк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Каля дзясятка першых верша? Антона Дан?лов?ча 1930-х гадо? не вылучал?ся з агульнай падцэнзурнай плын? савецкай л?таратуры ? адлюстро?вал? посьпех? ≪савецкага буда?н?цтва≫, творы п?сал?ся з аглядкай на пагрозу рэпрэс?я? з боку камун?стычнай улады (дзядзька Я. Золака ?жо бы? сасланы на катаржныя работы на Беламорканал, бацька п?сьменьн?ка бы? пад пагрозай раскулачваньня як ≪цьвёрдазаданьн?к≫) [4] .

Творчасьць Я. Золака ваеннага пэрыяду працягвае нацыянальна-патрыятычную тэму, шырока разгорнутую ? творчасьц? Янк? Купалы (як адзначае Л. Сав?к, мног?я вершы паэта маюць тыя ж назвы, што ? Купалавы, бл?зк?я ?м тэматычна, ?дэйна ? сэнсава-зьмясто?на) [13] . Насьледаваньне нацыянальным традыцыям выразна адчуваецца як у ?нтымнай, настраёвай, так ? ? пэйзажнай л?рыцы Золака [14] . Патас творчасьц? ваеннага пэрыяду прасякнуты разуменьнем, што пасьля дыктатарскай улады, якая вын?шчыла цьвет нацы? (верш ≪Тодару Лебядзе ? адказ на с?б?рск?я л?сты≫), трэба пам?раць беларусам не за Стал?на ? змагацца за яго вяртаньне, а будаваць, адстойваць свабоду сваёй Бацька?шчыны [13] . У 1944 годзе, прадчуваючы растаньне з радз?май, паэт нап?са? два вызначальныя вершы: ≪Мой адказ≫ ? ≪Матул?≫, у як?х сьцьвердз?? сваёй паэтычнае ? чалавечае крэда.

Пэрыяд знаходжаньня ? Нямеччыне (1944?1951) бы? давол? плённым: паэт нап?са? стольк? ж верша?, як ? ? ваенныя гады на Бацька?шчыне (больш за 80). Да ранейшай праблематык? дадал?ся настальг?чныя матывы, адчуваньн? выгнанца зь яго бяздомнасьцю, адз?нотай, бясконцым? думкам?, успам?нам? пра родных, бл?зк?х людзей [7] .

Як адзначае Л. Сав?к, за па?стагодзьдзя акты?нага творчага жыцьця ? Амэрыцы паэт нап?са? шмат верша?, як?я можна аб’яднаць у некальк? адпаведных цыкля? паводле тэматычна-ф?лязофскага к?рунку: духо?нае жыцьцё паэта ? атмасфэра, якая яго атачала, роздум над пражытым ? перажытым (50-60-я гады), г?сторыя, родная мова, Бацька?шчына (70-80-я гады), асэнсаваньне таго, што ?бачы? на Беларус? пасьля прыезду на радз?му праз па?века (90-я гады) [15] .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Золак Янка Вятрыска з радз?май кра?ны: Зб. выбр. тв. / Уклад. ? прадм. Л. Пранчак.. ? Мн.: БелАД?, 1988. ? 312 с. ? ISBN 985-6319-01-3
  • Янка Золак.  Вершы. / Укладаньне, прадмова, б?яграф?чны даведн?к: Барыса Сачанк? // Туга па радз?ме. Паэз?я беларускай эм?грацы?  : анталёг?я. ? Менск : Мастацкая л?таратура , 1992. ? С. 244?261. ? ISBN 5-340-01086-6 .
  • Сав?к Л.С. Пакл?каныя: Л?т. бел. замежжа / Л.. ? Мн.: Тэхналог?я, 2001. ? 479 с. ? ISBN 985-458-037-7
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашко? ? ?нш. ? Мн. : БелЭн , 1998. ? Т. 7: Заста?ка ? Кантата. ? 604 с. ? ISBN 985-11-0130-3
  • Пранчак Л.  Самотны паэт // Маладосць . ? Мн.: 2000. ? № 7. ? С. 234?242.
  • Капшай Н.  ≪Мы верыл?, што вернемся...≫ Гутарка з п?сьменн?кам-эм?грантам Янкам Золакам // Л?М . ? Мн: 1992. ? № 6.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]