한국   대만   중국   일본 
Чырвоная зьмена ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Чырвоная зьмена

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
(Перанак?равана з ≪ Чырвоная змена ≫)
≪Чырвоная зьмена≫
Тып двутыднёвая
Уладальн?к Газэта ≪ Зьвязда
Кра?на Беларусь
Гало?ны рэдактар Алесь Карлюкев?ч [1]
Заснаваная 21 красав?ка 1921  (103 гады таму)
Пал?тыка урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск , Савецк? раён , вул. Б. Хмяльн?цкага , д. 10а
Наклад 14,8 тыс. (?.2021)
Аф?цыйны сайт zviazda.by/be/inside/chyrvonaya-zmena

Чырвоная зьмена ≫ (таксама ≪Чырвонка≫; наркам . Чырвоная змена ) ? беларускамо?ная моладзевая газэта Беларус?, заснаваная ? красав?ку 1921 году.

З 2002 году дадатак да газэты ≪ Зьвязда [2] .

Г?сторыя [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Першы нумар газэты выйша? 21 красав?ка 1921 году ? дн? работы ?? зьезду камсамола Беларус?. Перадавы артыкул абвяшча?: ≪Сёньня выходз?ць першы нумар газэты рабоча-сялянскай моладз? ?Красная смена“. Нягледзячы на ?се неспрыяльныя ?мовы, у як?х знаходз?цца Савецкая рэспубл?ка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае станов?шча, моладзь Беларус? мае свой орган≫. Да 1925 году выходз?ла на расейскай мове пад назвай ≪Красная смена≫. У 1925?1926 гадах ? на беларускай ? расейскай мовах. У 1920-30-х гадах газэта распавядала аб маладзёжных будо?лях падчас сацыял?стычнага стана?леньня грамадзтва.

У гады Вял?кай Айчыннай вайны ≪Чырвоная змена≫ (са студзеня 1943 году) выходз?ла ? падпольл? на базе партызанскай брыгады на востраве Зысла? у Любанск?м раёне Менскай вобласьц? , расказваючы аб барацьбе з фашыстам?. Рэдагава? газэту былы выпускн?к менскага Камун?стычнага ?нстытуту журнал?стык? (К?Ж) М?ха?л Барашка? , выхадам газэты к?равала рэдакцыйная калег?я, у якую ?ваходз?л? сакратары ЦК ЛКСМБ М?ха?л З?мян?н , К?рыл Мазура? , сакратары Палескага, Менскага ? Маг?лё?скага падпольных абкама? камсамолу М. П?няз?к, Я. Канапл?н, П. Валожын. У сакав?ку 1944 году ≪Чырвоная змена≫ пачала выходз?ць у вызваленым Гомел?. Рэдактарам яе замест заг?ну?шага ? час блякады М. Барашкава ста? таксама прафэс?йны журнал?ст ?ван Матыль .

Касьцяк рэдакцыйнага калектыву ? першыя пасьляваенныя гады склал? прафэс?йныя газэтчык?, былыя партызаны, франтав?к?-п?сьменьн?к? М?кола А?рамчык , Алесь Астапенка , М?кола Гамолка , Алесь Ас?пенка , Хведар Бачыла ? ?ншыя. Пры газэце працавала л?таратурнае аб’яднаньне, у розныя гады яго чальцам? был? Генадзь Бура?к?н , Рыгор Барадул?н , Анатоль Вярц?нск? , Сяргей Законьн?ка? , Вас?ль Зуёнак , Юрась Сьв?рка , Уладз?мер Па?ла? , ?ван Пташн?ка? , Барыс Сачанка , ?ван Чыгрына? . Тут адбылося адкрыцьцё таленту ? Я?ген?? Ян?шчыц . З ≪Чырвонай зменай≫ ахвотна супрацо?н?ча? Уладз?мер Караткев?ч , тут апубл?каваны мног?я яго вершаваныя творы ? эсэ: ≪Сплятайце рук?≫, ≪У тую ноч≫, ≪Як стажары ? небе зазьзял?≫, ≪Твой зорны шлях≫. На старонках газэты была апубл?кавана ? аповесьць Вас?ля Быкава ≪Жура?л?ны крык≫.

У красав?ку 1971 году ≪за маб?л?зацыю моладз? на выкананьне задач гаспадарчага ? культурнага буда?н?цтва≫ ≪Чырвоная змена≫ ?знагароджана ордэнам Працо?нага Чырвонага сьцяга .

У 1989 годзе стала адным зь першых беларуск?х брэнда?, як? пера?васоб?? менск? трамвай пад в?зуальную рэкляму. Захавалася ?мя к?ро?цы трамвая ? адз?най беларускамо?най трамвайн?цы на той час ? Надзея ?ванова . [3]

У пачатку 1990-х на старонках газэты друкавалася шмат матэрыяла?, прысьвечаных г?сторы? Беларус?, а таксама пал?тычным падзеям у кра?не.

Сучаснасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

З красав?ка 2002 выходз?ць у якасьц? дадатку да газэты ≪ Звязда ≫ раз на два тыдн? па чацьвяргах. Заснавальн?кам? сёньня зья?ляюцца газэта ≪Звязда≫ [4] ? грамадзкае аб’яднаньне ≪ Беларуск? рэспубл?канск? саюз моладз? [5] (рэг?страцыйны № 12).

Гало?ным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасьць маладзёжных арган?зацыя?. У газэце зьмяшчаюцца ?нтэрв?ю з маладзёжным? л?дэрам? вучэбных устано? ? працо?ных калектыва?. На старонках выданьня публ?куюцца матэрыялы з а?дыторыя? вядучых вучэбных устано? кра?ны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхто?цы да тэставаньня, вын?ках ?ступных ?спыта?, аб дасягненьнях беларуск?х студэнта? на м?жнародных ал?мп?ядах ? конкурсах, ?дзе размова аб ваканс?ях на рынку працы, аб правах выпускн?ко? школ ? ВНУ на праца?ладкаваньне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем’я?.

Гало?ныя рэдактары [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ Чырвонка // Чырвоная зьмена . ? 14 студзеня 2021. ? № 1 (15900). ? С.  8 .
  2. ^ Газэта ≪Звязда≫
  3. ^ С. Трусев?ч   Трамвай Надзея // Чырвоная змена . ? 1989. ? В. 156-157 (13137) 12 жн??ня. ? С. 1.
  4. ^ Сайт газэты ≪Звязда≫
  5. ^ Сайт БРСМ