Сьцяг Швэцы?

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Суаднос?ны 7:10

Сьцяг Швэцы? ?я?ляе сабой прастакутнае палотн?шча с?няга колеру са скандына?ск?м крыжом жо?тага колеру ? суаднос?нам? бако? 5:8.

Дакладная дата зья?леньня швэдзкага сьцягу невядомая, аднак найболей раньн?я малюнк? жо?тага крыжа на с?н?м фоне датуюцца 16 стагодзьдзем. Прапарцыйнасьць, магчыма, узятая з дацкага сьцягу, а блак?тны ? жо?ты колеры верагодна дайшл? з гербу.

У адпаведнасьц? з карале?ск?м указам ад 1569 году жо?ты крыж мус?? бы? за?сёды адлюстро?вацца на швэдзк?х баявых штандарах ? сьцягах, пакольк? герб Швэцы? ?я?ля? сабой с?н? шчыт, падзелены на чатыры частк? залатым крыжом. Тольк? ? 20-х гадах XVII стагодзьдзя зья?ляюцца надзейныя сьведчаньн? таго, што с?н? трохкутны сьцяг з жо?тым крыжом бы? на швэдзк?х караблях. Цяпер трохкутны вымпэл выкарысто?ваецца тольк? на суднах карале?скай сям'? ? на ваенных суднах. На вымпэле карале?скай сям'?, акрамя таго, у цэнтры крыжа намаляваны Малы або Вял?к? герб Швэцы?.

З 1916 году дзень 6 чэрвеня адзначаецца як Дзень Швэдзкага Сьцягу . У 1983 годзе гэты дзень бы? таксама абвешчаны Нацыянальным Днём Швэцы? . Гэты дзень бы? абраны паводле двух чыньн?ках: 6 чэрвеня 1523 году Густа? Ваcа бы? абраны каралём Швэцы?, ? гэта паклала пачатак Швэцы? як незалежнай дзяржавы, а ? той жа дзень у 1809 годзе Швэцыя прыняла новую канстытуцыю, якая ?сталё?вала правы грамадзян ? надзяляла ?х значнай воляй.

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Сьцяг Швэцы? ? схов?шча мультымэдыйных матэрыяла?