한국   대만   중국   일본 
Пятро Конюх ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Пятро Конюх

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Пятро Конюх
Дата нараджэньня 8 сакав?ка 1910 ( 1910-03-08 )
Месца нараджэньня
Дата сьмерц? 14 чэрвеня 1994 ( 1994-06-14 ) (84 гады)
Месца сьмерц?
Месца пахаваньня
Занятак опэрны сьпявак
Вакал бас [d]
?нструмэнты голас [d]
Узнагароды
Памятны крыж Монтэ-Касына

Пятро? Ко?нюх (8 сакав?ка 1910, в. Турэц , Карэл?цк? раён  ? 14 л?пеня 1994, Канада ) ? беларуск? опэрны сьпявак.

Служы? у польск?м войску. У 1938 скончы? сельскагаспадарчыя курсы ? Вялейцы . Да вайны працава? у Баранав?чах .

У 1941 знаходз??ся ? Ржэве на ?льнаводчых курсах, дзе ? засьпела яго вайна. Назва?ся палякам ? трап?? у склад Польскага корпусу генэрала Андэрса [1] . Прыма? удзел у б?тве за Монтэ-Касына . Адзначаны памятным Крыжам За Монтэ-Касына [2] .

Заста?ся ? ?тал?? , бо ? 1945 атрыма? вайсковую стыпэндыю на навуку ? Акадэм?? мастацтва?. У 1951 атрыма? дыплём сьпевака, у 1956 ? музычнага крытыка ? ганаровае званьне Маэстра акадэм??.

У БССР заставал?ся ягоная жонка ? сын, зь як?м? сьпявак л?става?ся ? дасыла? пасылк?.

15 студзеня 1953 сьпявак так ап?са? сваё жыцьцё ? л?сьце да В?та?та Тумаша :

« Цяжка надта дастацца ? Опэру, несамав?тая канкурэнцыя, бо ? ?тал?? тольк? можна зараб?ць у Опэры. Канцэртам? ? Радыё зарабляю тольк? на пражыцьцё й на навуку. У сучасны момант не магу наракаць, хоць зарабляю мала, але хапае на ?сё неабходнае. У мяне месяц таму бы? ?мпрэсарыё з Оперы Метрапал?тэну, слуха? мяне, зап?са? мой рэпэртуар. Каза?, што будзе для мяне шукаць працы ? Амэрыцы. Надта было-б добра, каб выехаць хоць на 6 месяца? на канцэрты, бо тут можна навучыцца, але грошы зарабляць трэба ? Амэрыцы. […] Ня так да?но награ? восем песень у Ватыканск?м Радыё. Кс. Татарынов?ч кожнае пятн?цы а 18:30 пасьля свае мовы пушчае адну, а то ? дзьве песьн? »

.

Выступа? у Лёндане , Рыме , Парыжу , Боне . Выконва? як опэрныя, гэтак ? народныя песьн? ? беларускай, ?тальянскай, польскай, францускай, ангельскай, нямецкай, расейскай ? ?кра?нскай мовах.

Недзе ? 1955 годзе сьпявак пераеха? у Нью-Ёрк . У ЗША Конюх выступае з канцэртам? й пачынае выкладаць у клясе вакальнае, клясычнае й народнае музык?. Працягвае выконваць беларуск?я песьн?, на думку сучасьн?ка?, асабл?ва добра ? яго выходз?ла песьня ≪ Палыночак [3] . Мае л?ставаньне з Рыгорам Шырмам ? Янкам Брылём .

У 1957 перамагае на М?жнародным конкурсе вакал?ста? у Рыме. Выкладае сьпевы ?ва ?ласных школах у Гамбургу й Нью-Ёрк . Дапамага? став?ць голас беларускаму сьпеваку Данчыку [1] .

У 1958 Конюха запрас?? да сябе ? хор данск?х казако? Сяргей Жара? . На працягу 27 гадо? працы ? гэтым калектыве сьпява? ? беларуск?я песьн?, асобныя зь як?х был? зап?саныя на кружэлк?, у тым л?ку ? ≪ Магутны Божа ≫.

Пахаваны на беларуск?х мог?лках у ?ст-Бранс??ку , штат Нью-Джэрз? , ЗША .

У сва?х апошн?х успам?нах-абразках Янка Брыль згада? Конюха, як? ? трыццатыя гады бы? у мястэчку Турэц гарман?стам у духавым аркестры пажарнай каманды, а таксама сьпява? у мясцовай правасла?най царкве:

« а кал? выходз?? з кл?расу да аналою ? ?рачыста чыта? магутным басам “Апостала”, рэчытаты? бы? так?, што в?сюльк? пан?кадз?ла дрыжал?, гайдал?ся й пазвоньвал?… [1] »

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]