한국   대만   중국   일본 
Першае пасланьне да тэсалён?к?йца? ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Першае пасланьне да тэсалён?к?йца?

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Кн?га Новага Запавету

Першае пасланьне да тэсалён?к?йца?


Г?старычныя кн?г?
Дыдактычныя кн?г?
Прароцк?я кн?г?

Першае пасланьне да тэсалён?к?йца? ? адз?н зь л?сто? апостала Па?ла , як? ?ваходз?ць у сьп?с кн?г Новага Запавета . Разьмяшчаецца пасьля Пасланьня да каласяна? ? перад Друг?м пасланьнем да тэсалён?к?йца? .

Адрасат [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?ст нап?саны да верн?ка? Тэсалён?ка? , гораду й адм?н?страцыйнага цэнтру рымскай прав?нцы? Македон?я . Павал наведа? горад падчас другой м?с?янэрскай вандро?к?, пасьля таго, як пак?ну? П?л?пы . Згодна зь Дзеям? Сьвятых Апостала? у Тэсалён?ках апостал прабы? каля месяца.

Мэта нап?саньня [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Мэтай нап?саньня л?ста было жаданьне апостала выказаць падзяку верн?кам Тэсалён?ка?, дзе Павал знайшо? прытулак пасьля ганеньня ? П?л?пах . Павал вельм? клапац??ся пра лёс маладой хрысьц?янскай суполк?, якая таксама пережывала перасьлед з боку гарадзкой чэрн? й улада? гораду.

Для таго, каб падмацаваць верн?ка?, ен адасла? у горад Ц?мафея , а потым зь нецярпл?васьцю чака? яго ? Атэнах . Ц?мафей прынёс радасныя вестк?: маладая суполка вытрымала перасьлед, верн?к? захавал? веру й чакаюць магчымасьц? зно?ку ?бачыцца з Па?лам. Павал бы? вельм? ?дзячны Богу за гэта й скарыста?ся магчымасьцю напомн?ць чытачам, што гэта доля хрысьц?ян?на. Але Ц?мафей паведам?? пра праявы разбэшчанасьц? й амаральных паводз?на? асобных сябра? суполк?, а таксама што сьмерць кагосьц? з хрысьц?яна? выкл?кала адчай ? чутк? пра хутк? канец сьвету. Адказ Павал зьмяшчае тлумачэньн? й наста?леньн? адносна гэтага пытаньня.

Асабл?васьц? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

А?тарам? л?ста названы Павал, Сыльван ? Ц?мафей. Хутчэй за ?се, яны был? суа?тарам? л?ста, таму што на працягу л?ста выкарысто?ваецца займеньн?к ≪мы≫.

Зьмест [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Першая старонка старада?няга мануктрыпту. У загало?ку нап?сана: ≪Тэсалён?к?йцам≫.

Л?ст адз?н з самых простых, як? бы? нап?саны апосталам Па?лам. У ?м няма дагматычнага вучэньня, яно цалкам засяроджана на неабходнасьц? быць падобным? Хрысту , а таксама духо?наму айцу Па?лу ? нястачах ? любов?. Дзякуючы моцы Сьвятога Духа , верн?к? Тэсалён?ка? мужна вытрымал? пакуты й распа?сюджвал? Радасную вестку . Павал нагадвае чытачам пра час, кал? ён упершыню зьяв??ся ? горадзе. Ён пара?но?вае сва?х чытачо? зь дзецьм?, у як?х не было н?як?х право? ? а?тарытэту. Ён ужывае мэтафары матул?-карм?л?цы й таты-выхавацеля, кажучы пра сваю дзейнасьць у Тэсалён?ках. Павал напам?нае, што зь любов? да верн?ка?, не жадаючы н?кога абцяжарваць, ён працава? дзень ? ноч.

У апостала зь верн?кам? Македон?? складвал?ся асабл?выя аднос?ны. Павал дзякуе суполцы, став?ць яе прыкладам да ?ншых цэрква?. Ён ужывае вельм? пяшчотныя словы, як?я н?дзе, акрамя пасланьня да п?л?пяна? , ён не ?жывае. Ён вельм? ?зрадаваны добрым весткам, прынесеным Ц?мафеем, за як?я дзякуе ? мал?тве Бога. Але ? царкве был? й праблемы. На вял?к? жаль Па?ла, верн?к? лёгкадумна аднос?л?ся да распуцтва й пагарджал? працу. Павал пераконвае верн?ка? у тым, што распуцтва зья?ляецца сур’ёзным грахом, а нежаданьне працаваць ? жыцьцё за кошт заможных сябро? суполк? паказвае адсутнасьць любов?.

Памерлыя, згодна апосталу, не памерл? наза?седы. Яны разам з тым?, што будзе жыць у час Другога прышэсьця Хрыста , будуць сустракаць свайго Пана. Яны па?стануць зь мёртвых ? будуць за?сёды з Хрыстом. Але Ягонае вяртаньне будзе нечаканым, таму трэба за?сёды быць духо?на гатовым?. Л?ст сканчваецца вельм? лакан?чным?, але зьмясто?ным? пажаданьням? пра жыцьцё ? царкве.

Месца й час нап?саньня [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?ст аднос?цца да раньн?х л?сто? Па?ла. Хутчэй за ?се яно было нап?сана пасьля Пасланьня да галята? , ц? нават раней за яго. Л?чыцца, што яно было нап?сана ? 51 - 52 гадох. Месцам нап?саньня л?чыцца горад Карынт .

Структура л?ста [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?ст складаецца з 5 разьдзела? ? пачынаецца з удзячнай мал?твы, у якую ?ключана апавяданьне пра наведваньне Тэсалён?ка? ? аб тым прыкладзе, як? паказа? Павал. Мал?тва сканчваецца тольк? ? канцы 3 разьдзела. Потым Павал пераходз?ць да выпра?леньня недахопа? у суполцы, а сканчвае л?ст прароцтвам пра вяртаньне Хрыста й прав?лам? хрысьц?янскага жыцьця.

Каротк? плян [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Прыв?таньне (1:1)
  • Падзяка Богу за ?стойл?васьць Тэсалён?к?йскай царквы (1:2?3:13)
  • Неабходнасьць сьвятога, м?рнага й ц?хага жыцьця (4:1?12)
  • Прышэсьце Хрыста й увастрасеньне зь мёртвых (4:13?5:11)
  • Наста?леньн? пра жыцьцё ? Царкве (5:12?22)
  • Завяршэньне (5:23?28)

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Жан Кальвин, Евангелие и Реформация, 2011, 336с.
  • Послания к Фессалоникийцам, Джон Р.У. Стотт, Мирт, 2004, 208с.
  • Павел. Послание к Галатам и Фессалоникийцам: популярный комментарий, Райт Н., Библейско-богословский институт святого апостола Андрея (ББИ), 2008, 170с.
  • Толкование на 1-е послание к Фессалоникийцам, Иустин (Попович), Издательство Московского Подворья Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 2000

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]