한국   대만   중국   일본 
Новая эканам?чная пал?тыка ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Новая эканам?чная пал?тыка

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
(Перанак?равана з ≪ НЭП ≫)

Но?вая эканам??чная пал??тыка (НЭП) ? захады ?раду Расейскай СФСР 1921?1928 гадо?, зацьверджаныя 10-м зьездам Расейскай камун?стычнай парты? (бальшав?ко?) 14 сакав?ка 1921 году. Замян?ла пал?тыку ваеннага камун?зму , што ажыцьця?лялася бальшав?кам? падчас Грамадзянскай вайны ? Расе? ? 1918?1921 гадах. Улучала: 1) увядзеньне штогадовага харчовага падатку ? вёсцы замест харчразьвёрстк? , 2) дазвол прыватнага гандлю, 3) дазвол замежных канцэс?я? для прыцягненьня ?кладаньня?, 4) ператварэньне рубля ? канвэрсаваную валюту цягам 1922?1924 гадо? [1] , 5) дазвол прыватнага найму да 30 работн?ка? [2] . Камун?стычная партыя (бальшав?ко?) Беларус? , заснаваная 30 сьнежня 1918 г. у Смаленску ( Заходняя вобласьць , Расейская СФСР) у складзе РКП(б), праводз?ла НЭП у Беларускай ССР . Адпаведныя захады ажыцьця?лял?ся ? Зака?каскай СФСР ? ?кра?нскай ССР , як?я 30 сьнежня 1922 году ?тварыл? СССР зь Беларускай ССР ? Расейскай СФСР.

Перадумовы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У вын?ку Першай сусьветнай вайны 1914?1918 гадо? ? наступнай грамадзянскай вайны ? Расе? вытворчасьць буйной прамысловасьц? зазнала 5-кратнае скарачэньне ? 1920 г. пара?нальна з даваенным 1913 годам. За адпаведны час тэкстыльная прамысловасьць зазнала амаль 18-кратнае скарачэньне. Земляробства ?пала да 64% ад узро?ню 1913 году, жывёлагадо?ля  ? да 72%. За час 1-й сусьветнай ? грамадзянскай война? (1914?1921 гг.) у Расе? спын?лася большасьць перавозак, перастала працаваць большасьць аддзяленьня? пошты ? тэлеграфнай сувяз?, адбы?ся разры? большасьц? ранейшых гандлёвых сувязя? [1] .

У Беларускай ССР адчувал?ся разбуральныя наступствы 8-гадовага прыфрантавога станов?шча Беларус? цягам 1-й сусьветнай вайны 1914?1918 гг. ? наступнай Польска-савецкай вайны 1919?1921 гадо?. Рыская м?рная дамова ад 18 сакав?ка 1921 г. прывяла да 18-гадовага падзелу Беларус? м?ж Расейскай СФСР ? Польскай Рэспубл?кай , як? яшчэ больш абцяжары? аднову гаспадарчых сувязя?. За 1914?1921 гг. у Беларус? перастала працаваць большасьць прамысловых прадпрыемства?. У 1920 г. сельская гаспадарка выраб?ла крыху больш за палову тавара? ад узро?ню даваеннага 1913 году. Пашырэньне атрыма? разбойны бандытызм [1] .

Захады [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

14 сакав?ка 1921 г. 10-ы зьезд РКП(б) ( ru ) зацьвердз?? Пастанову ≪Аб замене разьвёрстк? натуральным падаткам≫. 21 сакав?ка 1921 г. Усерасейск? цэнтральны выкана?чы кам?тэт ( ru ) РСФСР, куды ?ваходз?л? прадста?н?к? зьезда? Савета? Беларускай ? ?кра?нскай ССР ? Зака?каскай СФСР, зацьвердз?? адпаведную Пастанову ≪Аб замене харчовай ? сырав?ннай разьвёрстк? натуральным падаткам≫ з 10 пункта?. Паводле 3 пункта Пастановы: ≪ Падатак спаганяецца ? выглядзе адсоткавага або долевага адл?чэньня ад вырабленых у гаспадарцы прадукта?, зыходзячы з ул?ку ?раджаю, колькасьц? едако? у гаспадарцы ? ная?насьц? быдла ? ?м≫. Паводле 4 пункта: ≪ адсотак адл?чэньня для гаспадарак серадняко?, маламаёмных гаспадаро? ? для гаспадарак гарадзк?х рабочых мае быць пан?жаным≫. Паводле 7 пункта: ≪Адказнасьць за выкананьне падатку ?складаецца на кожнага асобнага гаспадара … Кругавая адказнасьць скасо?ваецца≫. 8 пункт прадугледжва?: ≪Усе запасы харчаваньня, сырав?ны ? фуражу, як?я застаюцца ? земляроба? пасьля выкананьня ?м? падатку, знаходзяцца ? по?ным ?х распараджэньн? ? могуць быць выкарыстаныя ?м? для паляпшэньня ? ?мацаваньня сваёй гаспадарк?, для павышэньня асаб?стага спажываньня ? для абмену на прадукты фабрычна-заводзкай ? саматужнай прамысловасьц? ? сельскагаспадарчай вытворчасьц?. Абмен дапускаецца ? межах мясцовага гаспадарчага абароту як праз каапэраты?ныя арган?зацы?, так ? на рынках ? к?рмашах≫ [3] . У сельскай гаспадарцы дазвол?л? арэнду зямл?, прыватны наём работн?ка?, выбар спосабу землекарыстаньня, увял? спрыяньне пазычаньню ? каапэрацы? [1] .

15 кастрычн?ка 1921 г. стварыл? Дзяржа?ны банк Расейскай СФСР з кап?талам у 2 трлн рублё?, як? з 1923 г. ста? Дзяржа?ным банкам СССР ( ru ) . 3 л?стапада 1921 г. Савет народных кам?сара? РСФСР зацьвердз?? Дэкрэт ≪Аб грашовых знаках узору 1922 году≫, як?м даручы? Народнаму кам?сарыяту ф?нанса? РСФСР правесьц? дэнам?нацыю ранейшых рублё? па 10 000 за 1 новы ( са?знак ) [4] . 11 кастрычн?ка 1922 г. СНК РСФСР зацьвердз?? Дэкрэт ≪Аб наданьн? Дзяржа?наму банку права выпуску банка?ск?х б?лета?≫ у выглядзе чырвонца? . Паводле 2 пункта Дэкрэта: ≪чырвонец ? 1 залатн?к ( uk ) 78,24 дол? ( uk ) (7,74 грама ) чыстага золата ) ? ро?ны 10 рублям у ранейшай расейскай залатой манэце≫ цара М?калая ?? 1897?1911 гадо? выпуску. Паводле пункта 3: ≪Банка?ск?я б?леты, выпушчаныя ? абарачэньне Дзяржа?ным банкам, забясьпечваюцца цалкам, прычым прынамс? на 1/4 ?х сумы па нам?нальнай цане ? кашто?ным? мэталам? ? ?стойл?вай замежнай валютай па курсе на золата, а ? астатняй частцы ? лёгказбытавым? таварам? , кароткатэрм?новым? вэксэлям? ? ?ншым? кароткатэрм?новым? абавязкам?≫ [5] .

24 кастрычн?ка 1922 г. СНК РСФСР зацьвердз?? Дэкрэт ≪Аб выпуску ? абарачэньне грашовых знака? узору 1923 году≫, паводле якога савецк?я рубл? 1922 г. замянял?ся па 100 за 1 новы рубель [6] . 26 кастрычн?ка 1922 г. СНК РСФСР зацьвердз?? Дэкрэт ≪Аб б?цьц? залатых чырвонца?≫, якое даручы? Наркамф?ну РСФСР. Паводле 3 пункта Дэкрэта: ≪Чырвонец зьмяшчае ? сабе 900 частак чыстага золата ? 100 частак медз? ≫. Паводле пункта 4: ≪Л?гатурная вага чырвонца ро?ная 2 залатн?кам 1,6 дол?≫ (8,6 грама) [7] . У 1923 г. Петраградзкая мынца ( ru ) выб?ла 2,751 млн залатых чырвонца? ( ru ) . За 1923 г. дзель чырвонца? у грашовай масе СССР вырасла з 3% да 80%. 7 сакав?ка 1924 г. Савет народных кам?сара? СССР зацьвердз?? Дэкрэт ≪Аб парадку выкупу савецк?х грашовых знака?, кошт як?х не пазначаны ? цьвёрдай валюце≫. Паводле 2 артыкула Дэкрэта: ≪Цьвёрды курс згаданых у арт. 1 савецк?х грашовых знака? ( ru ) устана?л?ваецца з 10-га гэтага сакав?ка 1924 году ? 1 рубель золатам за 50 000 рублё? у грашовых знаках узору 1923 году≫. Паводле 3 артыкула прадугледжвалася: ≪Грашовыя знак? ?зору 1923 году, як?я застаюцца ? звароце, абавязковыя да прыёму дзяржа?ным?, каапэраты?ным? ? прыватным? ?становам?, прадпрыемствам? ? асобам? па ?стано?леным у арт. 2 дадзенай пастановы курсе па 10-га красав?ка 1924 году ?ключна. Прыём грашовых знака? ?зору 1923 году ? плацяжы касам? Народнага кам?сарыяту ф?нанса? ? Дзяржа?нага банку ? абмен ?х згаданым? касам? на цьвёрдую валюту ажыцьця?ляць па 30-га красав?ка 1924 году ?ключна≫ [8] .

12 л?пеня 1925 г. СНК СССР зацьвердз?? Пастанову, якой: 1) скасава? пара?нальны збор (з абарота), пан?з?? цану патэнта (дазволу на прадпрымальн?цтва ) ? падаходнага падатка з саматужн?ка?; 2) утрая зьменшы? прамысловы падатак з саматужн?ка?-наймальн?ка?; 3) вызвал?? ад прамых падатка? вясковых рамесьн?ка? ? саматужн?ка?. Адначасна на 20% павыс?л? падаткаабкладаньне з прамысло?ца?. У вын?ку прамысло?цы стал? дзял?ць прадпрыемства на саматужныя м?ж родз?чам? [2] .

Вын?к? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1925 г. большасьць гал?на? сельскай гаспадарк? СССР дасягнула ?зро?ню даваеннага 1913 году ? Расейскай ?мпэры? . У 1926 г. кошт валавай вытворчасьц? ? СССР ? цэнах даваеннага 1913 г. перавыс?? сярэднегадавыя паказьн?к? 1911?1913 гадо? на 9,8% ? скла? 384,8 млн залатых рублё? . Да 1927 г. узровень прамысловай вытворчасьц? аднав??ся да даваеннага 1913 году. Вызначальным чыньн?кам гаспадараньня ста?ся рынак . Грашовая рэформа ? СССР 1922-1924 гадо? ( ru ) дазвол?ла пераадолець г?пэр?нфляцыю . У 1921?1927 гг. скасавал? працо?ную пав?ннасьць ? натуральную аплату працы, правял? адм?н?страцыйна-тэрытарыяльную рэформу [1] .

Беларуская ССР [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

На 1921 г. звыш паловы прамысловых прадпрыемства? спын?л? працу за час 1-й сусьветнай ? Польска-савецкай война?. 1 л?пеня 1921 г. Савет народных кам?сара? БССР выда? Дэкрэт аб увядзеньн? прамысловага падатку, як? склада?ся з набыцьця патэнта (дазволу на прадпрымальн?цтва ) ? выплаты пара?нальнага збору (% з абарота). У 1921?1925 г. на прыватн?ка? прыпадала ад 96,8% да 88,7% выплаты прамысловага падатку. Патэнт набыва?ся двойчы на год. Яго цана вызначалася паводле разраду, як? залежа? ад л?ку наёмных работн?ка?. У 1921?1924 гг. прамысловыя прадпрыемствы дзял?л?ся на 12 разрада?: 1) 1-3 работн?к? або сам рамесьн?к; 2) 4-6 работн?ка? або ная?насьць абсталяваньня; 3) 7-10 работн?ка? або выкарыстаньне сямейн?ка?; 4) 10-15 работн?ка?; 5) 16-20 работн?ка?. Патэнт 2-га разраду каштава? удвая даражэй за патэнт 1-га разраду; 3-яга разраду ? у 1,5 разы больш за 2-га; кожны наступны каштава? у 1,3 разу даражэй за папярэдн?. У вын?ку з ростам л?ку найманых работн?ка? пада? падатковы цяжар на прадпрыемства ? разьл?ку на кожнага работн?ка. Пара?нальны збор у сярэдн?м склада? 3% ад абароту прадпрыемства (выручк? за тавары ? паслуг?). Паводле прамысловага перап?су ад 22 сьнежня 1922 г. у БССР працавал? 4846 прадпрыемства?, што было ? 1,8 разу больш, чым у 1921 годзе. Л?к прыватных гарбарных прадпрыемства? вырас да 1286 (26,5% ад агульнага л?ку прадпрыемства?), то бок больш як 4-кратна пара?нальна з 1921 годам. У БССР 94% вытворчых прадпрыемства? належал? прыватн?кам, 4% ? ураду ? 1% ? каапэратывам [2] . У 1922 г. ураджай у Беларускай ССР скла? 75% ад узро?ню даваеннага 1913 году ? Менскай губэрн? , што дазвол?ла пераадолець недаяданьне (голад) сярод насельн?цтва, якое пачалося ? 1918 годзе. У 1923 г. доля прыватн?ка? вырасла да 90% л?ку гандлёвых прадпрыемства? ? 85% таваразвароту [9] .

У сакав?ку 1924 г. ? 4 сьнежня 1926 г. прайшло ?збуйненьне Беларускай ССР шляхам далучэньня беларуск?х павета? Расейскай СФСР (цяпер усходн?я раёны В?цебскай, Гомельскай ? Маг?лё?скай вобласьця? Беларус?). Пры канцы 1922 г. у беларуск?х паветах РСФСР было 6337 прыватных прадпрыемства?, зь ?х 36,7% у Гомельскай губэрн? . Пераважала харчовая прамысловасьць . Прыватных млыно? у беларуск?х паветах РСФСР было ? 1,6 разу больш, чым у Беларускай ССР. Чвэрць зь ?х абсталявал? паравым?, газагенэратарным? ? нафтавым? мэхан?чным? рухав?кам?. На прыватн?ка? у беларуск?х паветах РСФСР прыпадала 92% вытворчых прадпрыемства?, на ?рад ? 6%, на каапэратывы ? 2%. У 1924 г. л?к прыватных вытворчых прадпрыемства? 5-кратна вырас да 44 892 пара?нальна з 1922 годам у БССР ? далучаных беларуск?х паветах. Прыватныя прадпрыемствы выраб?л? 68,9% прамысловых тавара? Беларускай ССР. Прыватным асобам належал? 95% прамысловых прадпрыемства? БССР. Паводле прамысловага перап?су 1924 г. сярэдн? прыбытак рамесьн?ка за па?годзьдзе скла? 438,7 рубля. Рамесьн?к? працавал? на заказ без пасярэдн?ка ? наёмных работн?ка?. Прадста?н?к? вольных прафэс?я? ? гравёры, зубн?к? ? мастак? ? у сярэдн?м зараб?л? па 703,5 рубля за па?годзьдзе. Саматужн?к?, як?я магл? наймаць да 3 прафэс?йных работн?ка? ? 3 вучня?-падлетка?, зараб?л? ? сярэдн?м па 824 рубл?. Саматужн?к? валодал? абсталяваньнем ? праз пасярэдн?ка? набывал? сырав?ну ? збывал? вырабы. Прамысло?цы, як?я наймал? 4-30 работн?ка?, атрымал? за па?годзьдзе ? сярэдн?м па 12 479 рублё? прыбытку. У сувяз? з высокай даходнасьцю вытворчасьц? да прамысло?ца? зал?чал? аднаасобных алейн?ка?, гарбаро?, л?цейн?ка?, млынаро?, мылавара?, смалакура?, фатографа?, цагельн?ка?, ювэл?ра? ? ?ласьн?ка? зерняцёрак [2] .

1 студзеня 1925 г. набыла моц Пастанова Народнага кам?сарыяту працы БССР ≪Аб абавязковым страхаваньн? наёмных рабочых прыватных прадпрыемства?≫, якое склала 15%-35% заробку работн?ка? у залежнасьц? ад прыбытковасьц? прадпрыемства. У 1925 г. пара?нальна з 1924 г. прамысловы падатак павял?чыл? ? 1,9 разу, а падаходны ? 5-кратна. У вын?ку за 1925 г. рамесьн?к? заплац?л? на 20% больш прамых падатка?, а саматужн?к? ? прамысло?цы ? амальу 2,7 разу больш за паказьн?к 1924 году. 1 л?стапада 1925 г. Народны кам?сарыят ф?нанса? БССР зацьвердз?? Пастанову аб пазыкова-ашчадных таварыствах (ПАТ), як?я падзял?? на саматужныя ? сялянск?я. Саматужным таварыствам прапано?вал?ся кароткатэрм?новыя пазык? пад 12%-14% гадавых ад Дзяржа?нага банка БССР ? ?серасейскага каапэраты?нага банка. Сялянск?я таварыствы атрымал? права на каротка- ? до?га тэрм?новыя пазык? ад Белсельбанка. Ад рамесьн?ка? ? саматужн?ка? патрабава?ся ?двая большы паявы ?нёсак для ?дзелу ? ПАТ, чым ад сяляна?. 26 сьнежня 1925 г. Вышэйшы савет народнай гаспадарк? БССР зацьвердз?? Плян ?нтэнс??най каапэрацы? прыватнай вытворчасьц?. У вын?ку за нявыплату пазык?, атрыманай праз пазыкова-ашчаднае таварыства, рамесьн?ка? ? саматужн?ка? пачал? прымусова ?лучаць у вытворчыя каапэратывы. У каапэратыве вытворцы гублял? права наймаць работн?ка? ? вызначаць цану продажу ? аб’ём вытворчасьц? свайго тавара. Падаткаабкладаньне каапэратыва? было на 20%-30% н?жэй, чым для прыватных прадпрыемства?. Адначасна ? 1925 г. стварыл? Беларуск? рэспубл?канск? саматужна-рамесны цэнтар (Белсаматужпрамсаюз), якому каапэратывы падпарадко?вал?ся праз акруговыя саюзы. У 1926 г. у Беларускай ССР л?к прыватных прадпрыемства? вырас да 61 676 на 37% пара?нальна з 1924 годам. Аднак доля прыватных прадпрыемства? у прамысловай вытворчасьц? БССР скарац?лася за гэты час да 59,3%. Тым часам, у 1924?1926 гг. у ?ншых 5 тагачасных рэспубл?ках СССР (Зака?каскай ? Расейскай СФСР, Туркмэнскай , Узбэцкай ? ?кра?нскай ССР) доля прыватнай прамысловасьц? складала менш за 39,9% [2] .

У 1927?1928 гг. падаходны падатак з прыватнага прадпрыемства склада? 17%-25%, з каапэратыва ? 5,9%, для ?радавай прамысловасьц? ? 8%. У вын?ку за 1927 г. паводле артыкула 80 Крым?нальнага кодэкса БССР за стварэньне лжэкаапэратыва? зьнявол?л? да 2 гадо? 138 чалавек, пераважна зь Менску ? В?цебску. У 1928 г. прыватная вытворчасьць у БССР скарац?лася пара?нальна з 1926 г. амаль удвая ? склала 18% ад валавага абароту Беларускай ССР. Тым часам, у 1928 г. у ?ншых 5 тагачасных рэспубл?ках СССР на прыватныя прадпрыемствы прыпадала менш за 6% валавога абароту [2] .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ а б в г д Марыя Бяспалая . Новая эканам?чная пал?тыка // Беларуская энцыкляпэдыя ? 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашко? . ? Менск: Беларуская энцыкляпэдыя ?мя Петруся Бро?к? , 2000. ? Т. 11. ? С. 368-369. ? 560 с. ? 10 000 ас. ? ISBN 985-11-0188-5
  2. ^ а б в г д е Людм?ла До?нар .   НЭП у Беларус? // Беларуская думка  : часоп?с . ? Студзень 2016. ? № 1. ? С. 84-90. ? ISSN 0023-3102 .
  3. ^ М?ха?л Кал?н?н . Пастанова ?серасейскага Цэнтральнага выкана?чага кам?тэту аб замене харчовай ? сырав?ннай разьвёрстк? натуральным падаткам   (рас.) // Дзяржа?ны арх?? Расейскай Фэдэрацы? , ф.1235, воп.38, спр.16, арк.6-7, 2012 г.  Праверана 7 жн??ня 2016 г.
  4. ^ Уладз?мер Ульяна? (Лен?н) . Дэкрэт СНК РСФСР ад 03.11.1921 г. ≪Аб грашовых знаках узору 1922 году≫   (рас.) // Б?бл?ятэка нарматы?на-прававых акта? СССР, 2011 г.  Праверана 7 жн??ня 2016 г.
  5. ^ Ле? Камене? (Розэнфэльд) ( ru ) . Дэкрэт СНК РСФСР ад 11.10.22 г. ≪Аб наданьн? Дзяржа?наму банку права выпуску банка?ск?х б?лета?≫   (рас.) // Фокс-ноты, 2014 г.  Праверана 7 жн??ня 2016 г.
  6. ^ Дэкрэт СНК РСФСР ад 24 кастрычн?ка 1922 г. ≪Аб выпуску ? абарачэньне грашовых знака? ?зору 1923 году≫ // Г?сторыя Дзяржа?нага банка СССР у дакумэнтах = История Государственного банка СССР в документах / склад. Марыям Атлас, рэд. Мяфодз? Сьвешн?ка? ( ru ) . ? Масква: Ф?нансы, 1971. ? С. 12. ? 790 с.
  7. ^ Ле? Камене? (Розэнфэльд). Дэкрэт СНК РСФСР ад 26.10.1922 г. ≪Аб б?цьц? залатых чырвонца?≫   (рас.) // Б?бл?ятэка нарматы?на-прававых акта? СССР, 2011 г.  Праверана 7 жн??ня 2016 г.
  8. ^ Дэкрэт СНК СССР ад 7 сакав?ка 1924 г. ≪Аб парадку выкупу савецк?х грашовых знака?, кошт як?х не пазначаны ? цьвёрдай валюце≫ // Г?сторыя Дзяржа?нага банка СССР у дакумэнтах = История Государственного банка СССР в документах / склад. Марыям Атлас, рэд. Мяфодз? Сьвешн?ка? . ? Масква: Ф?нансы, 1971. ? С. 12. ? 790 с.
  9. ^ Алена Дзядзюля .   1922: Жыцьцё наладжваецца // Зьвязда  : газэта . ? 21 сакав?ка 2012. ? №  53 (27168) . ? С.  3 . ? ISSN 1990-763x .

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]