한국   대만   중국   일본 
Мац? з плошчы Тра?ня ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Мац? з плошчы Тра?ня

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Мац? з плошчы Тра?ня
Madres de Plaza de Mayo
Дата ?тварэньня 1977  (47 гадо? таму)
Штаб-кватэра Сьцяг Аргентыны Буэнас Айрэс
Аф?цыйныя мовы г?шпанская
К?ра?н?ца Эбэ дэ Банаф?н?
Сайт madres.org

Шаблён:Апэрацыя ?Кондар“ ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ ( па-г?шпанску : Madres de Plaza de Mayo ) ? аргентынская праваабарончая арган?зацыя, створаная ? 1977 року ? адказ на распачаты вайсковай дыктатурай Хорхэ В?дэл? працэс нацыянальнай рэарган?зацы? ? з мэтай пошуку зьн?клых дысыдэнта? . Пазьней мэтай руху стала таксама раскрыцьцё злачынства? супраць чалавецтва рэжыму, асуджэньня ? пакараньня.

Назва руху паходз?ць ад пляцу Тра?ня перад прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй у Буэнас Айрэсе , дзе 30 красав?ка 1977 року пачал?ся жаночыя пратэсты, як?я патрабавал? зьвестак пра лёс сва?х зьн?клых дзяцей. Пратэсты заставал?ся сядзячым? , але з увядзеньнем надзвычайнага стану был? разагнаныя пал?цыяй.

Пасьля адна?леньня дэмакраты? ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ працягнул? свае дэманстрацы? з патрабаваньням? пакараньня вайско?ца?, як?я ?дзельн?чал? ? зрынаньн? ?сабэль Пэрон , ? даб?л?ся сваёй мэты ? 1985 року .

≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ стал? першай арган?зацыяй, узнагароджанай прэм?яй Сахарава за свабоду думк? (1992).

Стварэньне [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1976?1983 роках вайсковая хунта ? Аргентыне праводз?ла гэтак званую брудную вайну  ? тэрор , перасьлед ? выкраданьн? дысыдэнта? , сацыял?ста? , левых пэран?ста? ( партызана? - мантанэрас ). Пасьля катаваньня? швадроны сьмерц? хавал? заб?тых у палёх ц? безыменных маг?лах [1] .

30 красав?ка 1977 року 13 жанчына? на чале з Асусэнай В?льяфлёр дэ Дэ В?нсэнц? [2] сабрал?ся на плошчы Тра?ня перад прэзыдэнцк?м палацам Каса Расада ? Буэнас-Айрэсе, нягледзячы на забарону схода? больш за тры чалавек? [3] . У кожнай зь ?х вайско?цы ≪забрал?≫ прынамс? аднаго нашчадка.

Так?я шэсьц? стал? па?тарацца шточацьвер, паступова колькасьць удзельн?ц расла. Яны нас?л? белыя шал?к? як сымбаль падгузка? сва?х зьн?клых дзяцей, на як?х п?сал? ?хн?я ?мёны ? даты нараджэньня. Шпацыруючы парам?, мацярк? спрабавал? дамагчыся ад ураду спыненьня парушэньня право? чалавека [1] .

Дзейнасьць [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Белы шал?к ста? сымбалем ≪Мацярок з плошчы Тра?ня≫

≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ стал? першым значным арган?заваным рухам, як? супрацьстая? аргентынскаму рэжыму. Такая нетрадыцыйная для жанчына? Лац?нскай Амэрык? акты?насьць стала шмат для каго нечаканасьцю ? дапамагла прыцягнуць увагу да парушэньня? право? чалавека на м?жнароднай арэне ды разбурыць прапагандысцк?я м?ты хунты [4] .

Улады рэагавал? рэакцыйным? мэтадам?, называючы дзяячак руху ≪вар’яткам?≫ [5] .

10 сьнежня 1977 року, у М?жнародны дзень право? чалавека , ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ распа?сюдз?л? газэту зь ?мёнам? сва?х зьн?клых дзяцей. Тае ж начы заснавальн?ца руху Асусэна В?льяфлёр была выкрадзеная , катаваная ? вык?нутая з самалёта [3] [6] ; падобны лёс напатка? яшчэ з туз?н дзяячак руху. Рэштк? некаторых зь ?х дагэтуль ня знойдзеныя. Зьн?кненьне француск?х манашак Леан? Дуке ? Ал?с Дамон выкл?кала м?жнароднае абурэньне ? закл?к? да ААН рассьледаваць злачынствы супраць чалавецтва, аднак аргентынск?я ?лады заяв?л? пра сваю недатычнасьць да выкраданьня француск?х грамадзянак [7] .

У 2005 року судмэдэкспэрты выяв?л? рэштк? цела?, зарытых на беразе пляжу Санта Тэрэс?та каля Буэнас Айрэсу. Па вын?ках ДНК -тэсту сярод ?х был? ?дэнтыф?каваныя Асусэна В?льяфлёр ? яшчэ дзьве з пачынальн?ц руху, ≪зьн?клых≫ у 1977 [8] [3] .

У 1983 року вайско?цы дыктатуры пачал? раскрываць ?нфармацыю пра злачынствы рэжыму, назва?шы колькасьць зьн?клых падобным чынам ? больш за 9000 чалавек. Аднак ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ сьцьвярджаюць, што ?хняя колькасьць магла дасягаць 30 000 [1] . Большасьць зь ?х был? старшаклясьн?кам?, студэнтам?, маладым? спэцыял?стам?, прафсаюзным? работн?кам? у веку найчасьцей да 35 гадо?.

У 1984 року ? распазнаньн? знойдзеных парэштак арган?зацы? дапамагала генэтык ЗША Мэры-Клэр К?нг . У 1985 року была арган?заваная дзяржа?ная кам?с?я па рассьледаваньн? зьн?кненьня?, аднак пасьля пагроза? вайско?ца? захап?ць уладу парлямэнт Аргентыны ? 1986 року прыпын?? сьледзтва.

≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ з прэзыдэнтам Нэстарам К?ршнэрам

У 2003 року Кангрэс скасава? дзеяньне гэтага закону ( d ) , а ? 2005 року ён ? ?вогуле бы? прызнаны неадпаведным канстытуцы?. За часам к?раваньня Нэстара К?ршнэра рассьледаваньне ваенных злачынства? аднав?лася. Большасьць удзельн?ка? хунты был? асуджаныя за злачынствы супраць чалавечнасьц? [9] .

Пасьля зрынаньня дыктатуры ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ ?дзельн?чаюць у адстойваньн? чалавечых, пал?тычных ? грамадзянск?х право? у Лац?нскай Амэрыцы ды па ?с?м сьвеце [10] . З дапамогай ≪ Бабуля? з плошчы Тра?ня ≫ яны здолел? знайсьц? 256 зьн?клых дзяцей, адабраных нема?лятам? ? жанчын, як?я нарадз?л? ?х у турмах ц? лягерох.

У 1986 року ≪Мац? з плошчы Тра?ня≫ падзял?л?ся на дзьве частк?. Першая, вядомая як ≪заснавальн?к?≫, сканцэнтравалася на заканада?чай дзейнасьц? , пошуку парэштак зьн?клых дзяцей, давядзеньн? злачынца? да суду. Больш радыкальнае крыло ? ≪Асацыяцыя Мацярок з плошчы Тра?ня≫ ? працягнул? пал?тычную дзейнасьць, якой займал?ся ?хн?я зьн?клыя дзец?. Яны адмов?л?ся ад дзяржа?най дапамог? ? кампэнсацы?, паабяца?шы не прызнаваць сва?х дзяцей мёртвым?, пакуль дзяржава перад ?м? не пав?н?цца [11] . Гэтую фракцыю цяпер падтрымл?вае моладзь, прых?льная да сацыял?зму.

26 студзеня 2006 року ?дзельн?цы ≪Асацыяцы? Мацярок з плошчы Тра?ня≫ правял? свой ≪Апошн? марш супрац?ву≫, пакольк? л?чаць, што ≪ворага ? Доме ?раду больш няма≫ [12] . Яны ?хвал?л? дзейнасьць прэзыдэнта Нэстара К?ршнэра ? прызнаньн? неканстытуцыйным? ≪ Закону по?нага спыненьня ≫ ? закону падпарадкаваньня загадам ( d ) [13] , паводле як?х злачынцы заставал?ся непакараным?. ≪Мац? з плошчы Тра?ня ? заснавальн?к?≫ працягваюць як шточацьвярговыя, так ? штогадовыя маршы ? памяць пра змаганьне з дыктатурай.

Бабул? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Бабул? з плошчы Тра?ня

У 1977 року па?стала яшчэ адна жаночая арган?зацыя, ≪ Бабул? з плошчы Тра?ня ≫ ( г?шп . Asociacion Civil Abuelas de Plaza de Mayo ). Гэта аб’яднаньне жанчын, як?я займаюцца пошукам дзяцей, чые мац? был? заб?тыя за часам дыктатуры.

Прэм?? ? ?знагароды [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Глядз?це таксама [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ а б в Meade, Teresa A. 2016 .
  2. ^ Testimonio de Mirta Acuna de Baravalle / 09 de mayo 2012   (г?шп.) . Biblioteca Nacional Mariano Moreno (9 тра?ня 2012).  Праверана 12 сакав?ка 2021 г.
  3. ^ а б в Clare Hunter. Threads of Life: A History of the World Through the Eye of a Needle. ? London: Sceptre (Hodder & Stoughton), 2019. ? С. 157?159. ? ISBN 9781473687912
  4. ^ [1] . ≪ Purdue University Press ≫, article, ≪Textual Strategies to Resist Disappearance and the Mothers of Plaza de Mayo≫, 2007. Accessed: May 4, 2015.
  5. ^ Lester Kurtz. ≪Movements and Campaigns≫ , Nonviolent Conflict website, N.p., n.d. Web. 16 December 2012
  6. ^ [2] . ≪ Gariwo ≫, article, ≪Azucena Villaflor: A Mother of the Plaza de Mayo≫. Accessed: May 4, 2015.
  7. ^   Durham , Robert B. False Flags, Covert Operations, & Propaganda. ? lulu.com. ? P. 96. ? ISBN 978-1312462885
  8. ^ [3] . Los Angeles Times , article, "Argentines Remember a Mother Who Joined the 'Disappeared' ", 24 March 2006. Accessed: May 4, 2015.
  9. ^ [4] . ≪ comisionjuiciocampodemayo.wordpress.com ≫, article, ≪Listado de condenados por delitos de lesa humanidad≫, March 19, 2012. Accessed: February 7, 2018.
  10. ^ [5] . University of Denver , Case Specific Briefing Paper, ≪Mothers of the Plaza de Mayo: First Responders for Human Rights≫, 2011. Accessed: May 4, 2015.
  11. ^ [6] . ≪ The Oxford International Encyclopedia of Peace ≫, Volume 2, ≪Early Christianity and Antimilitarism ? Mass Violence and Trends≫, 2010. Accessed: May 4, 2015.
  12. ^ DyN, EFE (news agencies) (26 January 2006) Las Madres de Plaza de Mayo realizaron la ultima Marcha de la Resistencia Clarin
  13. ^ Bonafini anuncio que las Madres haran la ultima Marcha de la Resistencia El Pais . Edant (14 January 2006).

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]