Гульнёвы абаронца

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Гульнёвы абаронца Боб Ко?зы (зьлева) ? зорка НБА 1960-х гадо?

Гульнёвы абаронца , плэймэкер ц? першы нумар ( па-ангельску : Point guard, play maker ) ? пазыцыя гульца ? баскетбольнай камандзе .

Гульнёвы абаронца лепей за ?с?х бачыць поле, анал?зуе месцазнаходжаньне нападаючых ? ? падчас прарыву ? падчас пазыцыйнай атак?. Ён ? дыспэтчар, распасо?шчык, як? пачынае ?се камб?нацы? ? ?мацо?вае аброну, страхуе каманду пры хутк?х адрывах. [1] .

Для гульцо? гэтага амплюа характэрна выдатнае валоданьне мячом, хуткасьць (некаторыя гульнёвыя могуць паспрачацца з прафэс?йным? лёгкаатлетам?), спрытнасьць падчас праходу да колца?, шмат хто валодае добрым скокам ? могуць раб?ць слэм-данк , як ? больш высок?я гульцы. Сярэдн? рост гульнёвых абаронца?-мужчын ? 175?190 см ? 170?185 см сярод жанчын.

Кал? баскетбол толк? раб??ся папулярным, мэтаю 1-га нумару было адно тольк? розыгрыш камб?нацы? ? пачатку атак?, але цяпер гульнёвы можа выконваць функцы? атакуючага абаронцы  ? так званыя ≪ комбагарды ≫. Яскравыя прыклады так?х гульцо? ? Ален Айвэрсан , як? з малым баскетбольным ростам (183 см), пачына? кар’еру ? якасьц? гульнёвага, але ? сапра?днасьц? гуля? як 2-? нумар ? Людм?ла Разянкова , якая пры малым баскетбольным росьце (171 см) гуляла ? зборнай БССР у якасьц? гульнёвай абаронцы, але вылучалася высок?м? скачкам?, дакладным? к?дкам? зь сярэдняй ? далёкай адлегласьц? ? хутк?м дрыбл?нгам .

Самым тытуляваным гульцом на гэтай пазыцы? зья?ляецца Мэджык Джонсан (рост 6' 9") ? ён атрыма? званьне самага кашто?нага гульца НБА (MVP) 3 разы за сваю кар’еру. Сярод ?ншых гульцо? з такой узнагародаю ? Оскар Робэртсан , Ален Айвэрсан ? Сты? Нэш .

Сярод беларуса? найбольш выб?тным? гульнёвым? абаронцам? л?чуцца ?ван Ядэшка , ал?мп?йск? чэмп?ён 1972 году й Людм?ла Разянкова , шматразовая чэмп?ёнка БССР [2] .

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  1. ^ ≪Управление командой в баскетболе≫, Александар Гомельск?, Масква, Советская Россия, 1985
  2. ^ ≪Белорусские чемпионы баскетбола≫, Владимир Сацута, Москва, Спорт, 1989