한국   대만   중국   일본 
Беларуск? нацыянал?зм ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Беларуск? нацыянал?зм

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?
Нацыянальны сьцяг Беларус?

Белару?ск? нацыянал??зм  ? ?дэалёг?я , якая базуецца на прызнаньн? беларускай нацы? найвышэйшай кашто?насьцю ? ейнай першаснасьц? ? дзяржава?тваральным працэсе [ Крын?ца? ] . У сучасных умовах ?снуе шырок? спэктар арган?зацыя?, ?дэаляг?чнай асновай як?х зья?ляецца беларуск? нацыянал?зм ( Партыя БНФ , КХП-БНФ ды ?ншыя). Беларуск?я нацыянал?сты выступаюць за скасаваньне саюзных аднос?на? з Расеяй , дзяржа?нага статусу расейскай мовы , умацаваньне незалежнасьц? беларускай дзяржавы, прыняцьце ? якасьц? дзяржа?ных сымбаля? г?старычных бел-чырвона-белага сьцяга ? герба ≪ Пагоня ≫, разьв?цьцё беларускай нацыянальнай самасьвядомасьц?.

У сродках масавай ?нфармацы? ? ? вуснах грамадзк?х дзеячо?, як?я не адносяць сябе да прых?льн?ка? беларускага нацыянал?зму, гэтае паняцьце часам набывае нэгаты?ны сэнс, у яго ?кладваецца ?дэя нацыянальнай пераваг?, нацыянальнага антаган?зму , русафоб?? , нацыянальнай замкнёнасьц?.

Нацыянал?зм ме? папулярнасьць на пачатку 1990-х гадо? на хвал? крыз?су камун?стычнай ?дэалёг?? ? эканам?чнага крыз?су ? кра?не.

М?ну?шчына [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Працэсы этнагенэзу на землях Беларус? пачал? ?ваходз?ць у стадыю нацыятварэньня яшчэ ? кругабег раньнемадэрнавай Рэчы Паспал?тай . На тэрыторы? Вял?кага Княства Л?то?скага яшчэ захо?ва?ся ?дэнтыф?кацыйны падзел на л?цьв?на? ? рус?на? , прынцып якога пакуль цалкам ня вызначаны. Гало?най праблемай этнагенэтычных працэса? стала засваеньне мясцовай арыстакратыяй ≪польскай≫ культурна-пал?тычнай тоеснасьц?, хоць ? ? адметнай форме ≪л?цьв?н паходжаньнем, паляк нацыянальнасьцю≫ [1] .

Ужо ? XIX стагодзьдз? Беларусь стала аб’ектам розных маб?л?зацыйных стратэг?я?, адны зь як?х апэлявал? да ?дэала? раньнемадэрнавай дзяржавы, асновай якой была або манарх?чная дынастыя ( Расейская ?мпэрыя ), альбо шляхецк? народ (Рэч Паспал?тая), друг?я ?жо брал? на ?збраеньне агрэс??ную рыторыку расейскага альбо польскага нацыянал?зму з правобразам гамагеннай культурнай нацы?. На скрыжаванн? гэтых канфл?ктных ?нтарэса? пачало выкарысто?вацца паняцьце беларусы , каб пазначыць сялянскай масы [1] .

Фармаваньне беларускае нацы? праходз?ла са значным спазненнем, нават у пара?наньн? з укра?нцам? ? летув?сам? . Тольк? ? другой палове XIX ст. носьб?ты г?брыднай польска-беларускай ?дэнтычнасьц? (найперш Кастусь Кал?но?ск? ? Франц?шак Багушэв?ч ) агучыл? пал?тычныя ? сацыяльныя патрабаваньн? ≪новага≫ беларускага народу. Але гэтыя вытлумачэньн? беларускай нацы? мел? яшчэ хутчэй пераходны характар ? был? моцна зьвязаныя з папярэдн?м? ?дэнтыф?кацыйным? шаблёнамi Вял?кага Княства Л?то?скага й Рэчы Паспал?тай [1] .

Першыя ?ласна беларуск?я нацыянал?сты ?жо был? мясцовай ?нтэл?генцыяй (браты Луцкев?чы , Вацла? Ласто?ск? ды ?х паплечн?к?), як?я был? пераважна з дробнай шляхты. Яны ?зял?ся за справу масавай маб?л?зацы? беларуса?, ставячу за першасную задачу даказаць мясцоваму насельн?цтву, што яны ? менав?та беларусы, а не ≪ тутэйшыя ≫. Разам з тым нацыянал?стычныя патрабаваньн? был? моцна пераплеценыя з сацыял?стычна-рэвалюцыйным?. Асно?най ?хняй зброяй стала адукацыя ? друк [1] .

Паводле Валянц?на Акудов?ча , Беларусь па?стала ? вын?ку паразы арыстакратычнага м?ту перад плебействам, але, як адзначае Аляксей Ласто?ск? , беларусы па?стал? як нацыя ?жо тады, кал? пал?тычныя рух? грунтавал?ся менав?та на плебействе. Таксама, як зазначае Акудов?ч, першым супраць н?завога м?ту беларуса? па?ста? Вацла? Ласто?ск?, прапанава?шы ?замен м?талягему вел?чнай кры?скай цыв?л?зацы? [1] .

На сумежжы XIX ? XX стагодзьдзя? рэштк? данацыянальнага сьветапогляду на Беларус? спрабава? захаваць рух краё?ца? , як? апэлява? да ?дэ? культурна-пал?тычнае адз?нства Краю (земля? былога Вял?кага Княства Л?то?скага). Але гэты рух, хоць ? маючы моцную ?нтэлектуальную базу, бы? асуджаны на паразу, праз сваю арха?чнасьць.

У часы Расейскай ?мпэры? беларуск? нацыянал?зм застава?ся досыць марг?нальным рухам, без асабл?вай масавай падтрымк?, пра што сьведчыць г?сторыя Беларускае Народнае Рэспубл?к? [1] .

За савецкай уладай пры дапамозе дзяржа?ных ?нстытута? беларуск? нацыянал?зм ста? рухав?ком пера?тварэньня грамадзкай сьвядомасьц? ? Беларус?. Паскораны працэс мадэрн?зацы? праз ?ндустрыял?зацыю, урбан?зацыю ? масавую адукацыю прывё? да вын?шчэньня рэштка? былых сьветапоглядных канструкцыя? (арыстакратычных, сялянскай тутэйшасьц?). За савецк?м часам беларуская нацыя з ?нтэлектуальнага фэномэну стала жывой рэча?снасьцю [1] .

Погляд на г?сторыю [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У беларускай ?нтэлектуальнай ? культурнай прасторы з канца Х?Х ст. канкуруюць два асно?ныя г?старычныя мэта-наратывы, як?я даюць баз?с вытлумачэньня г?старычных падзея? ? ?х сэнсу. Адмысловае месца для абодвух наратыва? мае пытаньне вытока? дзяржа?насьц?. Гэта: [2]

  • Нацыянальны, як? прасочвае выток? беларускае дзяржа?насьц? з Полацкага княства , каторае разглядаецца як незалежная дзяржава. За залаты век уважаецца Вял?кае Княства Л?то?скае . Беларуская Народная Рэспубл?ка прызнаецца за лег?тымную форму адна?леньня традыцы? той дзяржа?насьц? ? мадэрновую эпоху.
  • Русацэнтрычны, як? глядз?ць на г?сторыю Беларус?, як складовую частку агульнарускай. Полацкае княства ? частка К?е?скае Рус? , а Вял?кае Княства Л?то?скае ? дзяржава летув?ск?х фэдала?, як?я прыгнятал? рускую правасла?ную культура. Мадэрновым увасабленьнем гэтага наратыву стала БССР .

Л?цьв?нства [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Асно?ны артыкул: Л?цьв?нства

Складовай часткай беларускага нацыянальнага наратыву ёсьць л?цьв?нства , якое таксама можа разглядацца як рэг?янальная сама?дэнтыф?кацыя або як этап у разьв?цьц? беларускага народу й Беларус? . Гэта шырокая г?старыяграф?чная, культурная ? грамадзка-пал?тычная плынь, якая грунтуе г?сторыю Беларус? на спадчыне Вял?кага Княства Л?то?скага ? акцэнтуе ?вагу на беспасярэдняй повяз? пам?ж г?старычных л?цьв?на? ? сучасных беларуса? [3] .

Канцэпцыя Вацлава Ласто?скага [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1923?1927 гадах Ласто?ск? выдава? часоп?с ≪ Крыв?ч ≫, на старонках якога выказва? сваё бачаньне м?ну?шчыны ? будучын? беларускага народу, ягонай дзяржа?насьц?, рэл?г?йнага жыцьця, прынцыпу самавызначэньня ? прынцыпа? су?снаваньня з суседзям?. Ласто?ск? пэрыядызава? ? характыразава? г?сторыю наступным чынам: [4]

  • Кры?ска-руск? пэрыяд (X?XIII стст.): пачатак вараскай нявол?, якую Ласто?ск? пара?но?вае з мангольск?м панаваньнем у расейскай г?сторы? . Крыв?чы зьмяняюць сваю назву на ≪русы≫ ? пад ц?скам прымаюць правасла?е . Вараг? н?чога пазыты?нага з сабою не прынесьл?.
  • Л?то?ска-руск? пэрыяд (XIII ст.?1569 г.): злучэньне з балцк?м? караням?, цяпер крыв?чы адначасова ≪л?цьв?ны≫ (паводле дзяржа?най прыналежнасьц?), ? ≪руск?я≫ (паводле веры).
  • Л?то?ска-польск? пэрыяд (1569?1795 гг.): палян?зацыя эл?ты, адрываньне ?х ад народных маса?.
  • Расейска-беларуск? пэрыяд (1795?пач. XX ст.): правасла?ная шляхта русыф?куецца , беларусы ператвараюцца ? ≪ тубыльчую сялянскую касту, у якую новыя с?лы зьн?куль не прыбывал?, а лепшыя, здатнейшыя, адыходз?л? ≫.

Ласто?ск? бы? пэ?ны ? патрэбе самастойнага разьв?цьця Беларус?, без патранажу суседзя?, бо ≪ нашы г?старычныя традыцы? ня маюць н?чога супольнага н? з маско?ск?м аз?яцк?м абсалютызмам, н? з польск?м анарх?стычным шляхецтвам ≫. У нацыянальным буда?н?цтве ён л?чы?, што трэба вярнуць старое ?мя (крыв?чы, Крыв?я або Кры?я), абгрунтаваць сутнасьць ≪нацыянальнага пасланьн?цтва≫ ? стварыць нацыянальна-рэл?г?йную арган?зацыю. Ласто?ск? таксама прызнава? найменьн? ≪беларусы≫, ≪Беларусь≫ заганным?, бо: [4]

Як ≪беларусы≫ мы  ? тольк? адб?цьцё агульнарускай ?ндыв?дуальнасьц?… Але як ≪крыв?чы≫ ? мы асобны ?ндыв?дуюм, асобнае славянскае племя са сваёй багатай м?ну?шчынай, сваёй асобнай мовай, тэрыторыяй ? духовай творчасьцю.

З расейск?м ? польск?м народам Ласто?ск? бачы? тольк? гвалто?на-пал?тычную сувязь, з балтыйск?м? ж кра?нам? (перадус?м зь Летувай ) натуральна-г?старычныя [4] . Г?старычную м?с?ю кры?скага народу Вацла? Ласто?ск? вызнача? так: [4]

Крыв?чанская славяншчына ? цэлым пав?нна даць чалавецтву новыя культурныя цэннасmц?… Нашае заданmне ? г?сторы? ? дэцэнтрал?зм ? народапра?ства, як?я дадуць новыя цэннасmц?…

Канцэпцыя В?нцэнта Гадле?скага [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У 1930-я гады, разыходзячыся з БХД , ксёндз В?нцэнт Гадле?ск? прапанава? ?дэю Беларускага Народнага Фронту для маб?л?зацы? ?с?х беларуск?х патрыёта? на змаганьне зь л?кв?датарам? Беларус?, у тым л?ку шляхам стварэньня беларускага войска ? будучай сусьветнай вайне , якую ён прадбачы? [5] .

У сва?м эсэ ≪Патрэба нацыянальнай ?дэ?≫ (15 чэрвеня 1939) даводз??, што тольк? пал?тычныя парты? ? народы, як?я аб’ядно?ваюцца на грунце нацыянальных кашто?насьця?, сваёй мовы ? культуры, могуць перажыць усе жыцьцёвыя буры, захаваць сваю свабоду ? адз?нства: [5]

Нацыянальная ?дэя лучыць ус?х сябро? нацы?, ? тых, што жывуць за гран?цам?, ? тых, што разьдзелены ак?янам?, ? тых, што разьдзелены часам. Нацыянальная ?дэя лучыць пам?ж сабой пакаленьн?, як?я ?жо адышл?, з тым?, як?я маюць прыйсьц?, а злучвом ёсць жывучае пакаленьне. Сьведамы, ажы?лены нацыянальнай ?дэяй беларус, скажам, у Амерыцы, з’я?ляецца часткай беларускага народу, таксама як ? той, што жыве на бацька?шчыне. Таксама часткаю беларускага народу з’я?ляюцца пакаленьн? цяперашн?я, м?нулыя й будучыя. Чалавечая адз?нка тольк? праз цесную сувязь з жыцьцём свайго народу, зь ягонай мовай, зь ягонай культурай ? традыцыяй можа разьв?ваць свае творчыя магчымасьц?.

Паводле Гадле?скага, народ станов?цца нацыяй , кал? ён усьведамляе сваё быцьцё ? сьвеце, мае волю для кансал?дацы? ? асобную дзяржаву. Ядром беларускае нацы? ? народу ён л?чы? сялянства. У артыкуле ≪Што такое нацыянал?зм?≫ Гадле?ск? вылучае творчы ? ?мпэрыял?стычны нацыянал?зм. Творчы нак?раваны на разв?цьцё народу, яго дзяржа?насц? ? культуры на дэмакратычных прынцыпах ? хрысьц?янск?х кашто?насьцях, ?мпэрыял?стычны ?, карыстаючыся сва?м? перавагам?, на падпарадкаваньне ?ншых народа?. Гадле?ск? адзнача? важнасьць творчага нацыянал?зму: [5]

Значыць, нацыя, баронячыся, пав?нна адначасна тварыцца, разьв?ваць свае нацыянальныя вартасьц?, сваю мову, сваю л?таратуру й мастацтва, ?дучы разам з гэтым да здабыцьця для сябе пал?тычных право?, ро?ных з ?ншым? народам?. Нацыя, якая б адказалася або не ?мкнулася да ро?ных право? з ?ншым? народам?, ня ёсьць па?навартаснай нацыяй ? не заслуго?вае на ?мя нацы? (...) Без сваёй дзяржавы нацыя ня мае свабоды, якая патрэбна для разьв?цьця творчых с?ла? народу (...) Усебакова разьв?ваць свае нацыянальныя вартасьц? нацыя зможа тольк? ? сваёй дзяржаве (...) Такога творчага нацыянал?зму спыняць н?хто ня мае права, - ан? свой, ан? чужы. Хто б спыня?, той грашы? бы супраць свайго народу або супраць чужога народу. Кал? мы шукаем права адз?нк?, дык яшчэ больш пав?нны шанаваць правы народа?.

Сярод фундамантальных право? народа? Гадле?ск? вылучы? права кожнага народу на сваю родную мову [5] .

У артыкуле ≪Беларускае л?тваф?льства≫ В?нцэнт Гадле?ск? даказвае нерэальнасьць спадзяваньня? на адраджэньне агульнай л?то?ска-беларускай дзяржавы з цэнтрам у В?льн? , бо гэтага не жадаюць летув?ск?я л?дэры [5] .

Глядз?це таксама [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Крын?цы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Л?таратура [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Кн?г? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Артыкулы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Па-беларуску [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Па-расейску [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Па-польску [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

На ?ншых мовах [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Вонкавыя спасылк? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]