한국   대만   중국   일본 
Антыква ? В?к?пэдыя Перайсьц? да зьместу

Антыква

Зьвестк? зь В?к?пэды? ? вольнай энцыкляпэды?

Анты?ква  ? вельм? шырокае паняцьце, якое азначае форму п?сьма , абапертую на лац?нск? альфабэт , якая на сёньняшн? дзень дам?нуе сярод друкарск?х шрыфта? . Практычна ?се сучасныя кн?г?, часоп?сы ? ?ншыя тыповыя месцы прымяненьня друкарскага шрыфту на нацыянальных мовах, як?я выкарысто?ваюць альфабэты, што паходзяць з лац?ны ( заходнеславянск?я , раманск?я , англасаксонск?я , нардычныя , ф?на-вугорск?я ? да т. п.), друкуюцца нейк?м в?дам антыквы. Неантыкваваныя шрыфты ? лац?нск?х шрыфтах сёньня ?жываюцца тольк? ? асабл?вых сытуацыях, як прыгожае п?сьмо (напрыклад, у тытулярыях , л?тарным аздабленьн? , рэклямнай граф?цы ? г. д., але таксама здараюцца, напрыклад, пры друкаваньн? паэз?? ).

Г?сторыя антыквы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

Антыква зарадз?лася ? 2-й палове XV стагодзьдзя, кал? на мысьлярнай хвал? эпох? Рэнэсансу ? ?тал?? бы? распрацаваны новы спосаб ручнога п?саньня, як? значна адрозьн?ва?ся ад дам?нуючага ? той час, але ня вельм? чытэльнага гатычнага п?сьма . Маюскулы (вял?к?я л?тары) антыквы абап?рал?ся на рымскую кап?талу  ? манумэнтальнае п?сьмо старажытнага Рыму , а м?нускулы (малыя л?тары) ? на раньнесярэднявечную карал?нгскую м?нускулу  ? кодэксавае п?сьмо эпох? Карла Вял?кага . Спачатку ? дачыненьн? да антыква?, альбо форма?, што грунтавал?ся на п?сьме ранейшых эпоха?, ужывалася акрэсьленьне littera antiqua , у пара?наньн? з распа?сюджаным у той час гатычным п?сьмом, якое называлася littera moderna . Сёньня ж менав?та гатычнае п?сьмо падаецца арха?чным, у той час як формы першых антыква? да сёньня пратрымал?ся ? практычна нязьменным выглядзе ? па-ранейшаму ахвотна ?жываюцца. Аднак з часам збор форма?, як?я акрэсьл?вал?ся як антыквы, бы? значна пашыраны ? в?зуальным сэнсе за кошт тых пазыцыя?, як?я зус?м не падобныя на першыя антыквы. Сёньня да антыква? зал?чаюць як шрыфты з засечкам? ( сэрыфам? ), так ? без сэрыфа?, ? разам з тым у абодвух выпадках яны могуць быць формам? адна- або двухэлемэнтным?.

Антыкву прыдумал? практычна ? тыя самыя часы, кал? адбылося распа?сюджаньне друку ? Э?ропе , ? хоць ксыляграф?чныя друк? (з друкарскай формы, выразанай у дрэве) ? першыя друк?, выкладзеныя рухомым шрыфтам (разам з Б?бл?яй Гутэнбэрга ) друкавал?ся гатычным шрыфтам, аднак першыя антыквавыя друкарск?я шрыфты таксама зьяв?л?ся ? той час, а з часам, ? давол? хутка, яны выцесьн?л? гатычныя на большай частцы Э?ропы ? ? большасьц? выпадка? ужываньня. У раманск?х кра?нах антыква панавала ?жо ? XVI стагодзьдз?, у Рэчы Паспал?тай пасьпяхова выцесьн?ла гатычнае п?сьмо тольк? ? XVII стагодзьдз? (хоць першая антыква на яе тэрыторы? была ?жытая ?жо ? 1517 годзе крака?ск?м друкаром Флярыянам Унглерам ). Найда?жэй, ажно да ?? сусьветнай вайны , паралельнае ?жываньне антыквы ? гатычных шрыфта? захо?валася на нямецкамо?ным культурным абшары.

Храналёг?я антыквавых шрыфта? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

  • рэнэсансавая антыква ( сярэднявечная ) ? двухэлемэнтная, сэрыфная, зь невял?к?м кантрастам пам?ж верхн?м? ? н?жн?м? л?н?ям?
  • баракальная антыква  ? двухэлемэнтная, сэрыфная, з павял?чаным кантрастам у пара?наньн? з рэнэсансавай антыквай, затое зь менш скошаным? засечкам?
  • клясыцысцкая антыква  ? двухэлемэнтная, сэрыфная, з большым кантрастам у пара?наньн? з баракальнай антыквай, прамым? засечкам?, у якой падкрэсьл?ваюцца н?жн?я ? верхн?я л?н??
  • эг?пецкая (1-я палова XIX стагодзьдзя) ? аднаэлемэнтная сэрыфная антыква
  • гратэск (1-я палова XIX ст.) ? аднаэлемэнтная безсэрыфная антыква
  • мадэрновая антыква

Клясыф?кацыя антыквавых шрыфта? [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У адной з найбольш папулярных у Э?ропе клясыф?кацыя? шрыфта? ? нямецкай клясыф?кацы? DIN , сярод адз?наццац? асно?ных кляса? сем был? прысьвечаныя ?ласна антыквам (з апорай на храналяг?чны прынцып).

?ншае значэньне антыквы [ рэдагаваць | рэдагаваць крын?цу ]

У прастамо??, у ?ншым значэньн?, антыквам? называюцца таксама наагул усе шрыфты ? простых формах п?сьма , у адрозьненьне ад пах?леных шрыфто?, або курс?ва? .