한국   대만   중국   일본 
Далёк? К?тай СТА? БЛ?ЖЭЙ - 1999 г. - Прэс-арх?? - Каталог статей - Фан-сайт музея-сядз?бы "Пружанск? палацык"
  Музей-сядз?ба Пружанск? палацык
Меню сайта
Катэгоры? каталога
1992-1996 гг.
1997 г.
1998 г.
1999 г.
2000 г.
2001 г.
2002 г.
2003 г.
2004 г.
2005 г.
2006 г.
2007 г.
2008 г.
Пошук
Сябры сайта
Далёк? К?тай СТА? БЛ?ЖЭЙ
Раённыя Будн? 1999 26.06.

М?кола АНТОНА?,
Аляксандр МЕЛЕШ (фота)
ЗДАЕЦЦА, наш райцэнтр займе? такое месца, дзе не сорамна прымаць гасцей самага высокага рангу. Адрэста?рыраваная сядз?ба былога маршалка Пружанскага павета Валенц?я Швыко?скага ? цяпер гэта ?жо музей-сядз?ба ≪Пружанск? палацык≫ ? зно? нарэшце адчын?ла свае дзверы для наведвальн?ка?. I адбылося гэта ? м?нулую нядзелю, 19 чэрвеня. Нагода была выбрана не другарадная, магчыма, нават ун?кальная для прав?нцыйнага гарадка ? адкрыццё выставы традыцыйнага жывап?су ? дэкараты?на-прыкладнога мастацтва К?тая, Таму ? атмасфера сярод запрошаных была адпаведная урачыста-пры?знятая. На гэта настройвала ? прыгажосць адно?ленага будынка, ? музыка ? выкананн? народнага ансамбля народных ?нструмента? 1(к?ра?н?к ?.Багамолава), ? чаро?ныя спевы народнага камернага хору пад к?ра?н?цтвам А. Драбышэ?скага
Ды ? факт прысутнасц? на адкрыцц? выставы высокай госц? ? Надзвычайнага ? Па?намоцнага пасла К?тайскай Народнай Рэспубл?к? ? нашай кра?не спадарын? У Сяоцю ? суправаджэнн? двух супрацо?н?ка? пасольства таксама надава? гэтай падзе? асабл?вую значнасць.
До?г?х ? высок?х прамо? не казал?. Дырэктар музея-сядз?бы Юрый Ка?шыла, прыв?та?шы гасцей, коратка нагада? г?сторыю палацыка ? адзначы? важнасць яго для сённяшняга культурнага жыцця горада.
Спадарыня У Сяоцю прызналася, што была прыемна ?ражана ад убачанага на Пружаншчыне, ад клопату, як? прая?ляецца тут да захаванасц? г?старычнай спадчыны. Пасол падзякавала арган?затарам выставы за магчымасць пазнаём?ць беларуса? з творчасцю яе народа ? выказала ?пэ?ненасць, што гэтая сц?плая калекцыя твора? мастацтва стане тольк? першым крокам да больш шырокага знаёмства з К?таем.
У прамове ? адказ старшыня райвыканкама А.?.Юркев?ч падзякава? высок?м гасцям . за наведванне раёна ? дадзеную нашым жыхарам магчымасць увачав?дк? дакрануцца да культуры далёкай кра?ны. Хочацца спадзя- вацца, адзначы? ён, што сённяшняя падзея дасць новы ?мпульс разв?ццю сябро?ск?х уза емааднос?н двух народа?.
Так?х думак прытрымл?ваецца ? сакратар абласнога кам?тэта Беларускага саюза моладз? Аляксандр Жук ? адз?н з гало?ных арган?затара? гэтай выставы. Ён паведам?? пры сутным, што менав?та дзякуючы абкаму БСМ удалося зраб?ць гэтую выставу перасо?най: калекцыю твора? к?тайск?х мастако? паглядзел? жыхары яшчэ трох раёна? Брэстчыны. I вось усе прысутныя ?зн?маюцца на друг? паверх. Спадарыня У Сяоцю ? А.?.Юркев?ч пераразаюць чырвоную стужку ? шлях да экспаз?цы? адкрыты. Першую экскурс?ю правё? супрацо?н?к музея-сядз?бы Юрый Зялев?ч, праве? з веданнем справы. Нават пасол выказала захапленне яго дасведчанасцю На?рад ц? варта пераказваць, што ?я?ляе сабой выстава. Гэта проста трэба бачыць. А паглядзець ? пазахапляцца сапра?ды ёсць чым. Чаго варты, напрыклад, тольк? твор ≪к?тайскага Ля?шы≫ ? малюнак парку Пек?на на...зрэзе рысавага зярняц?.
P.S. НАГАДВАЕМ вам, шано?ныя чытачы, што - выстава к?тайскай творчасц? ? Пружанск?м палацыку працуе кожны дзень да 4 л?пеня (уключна) з 9.00 да 13.00 ? з 15.00 да 19.00 гадз?н. Кошт б?лета ну проста смешны: для дарослых 50 тысяч рублё?, для дзяцей I члена? БСМ ? 25 тысяч, калекты?ная экскурс?я - 250 тыс. рублё?.
I яшчэ немалаважная акал?чнасць: усе сродк?, сабраныя ад выставы, пойдуць на добра?парадкаванне музея-сядз?бы ≪Пружанск? палацык≫. Заслуго?вае ?дзячнасц? высакародны ?чынак райкама БСМ, як? вырашы? сваю долю (50%) грашовага збору аддаць на патрэбы музея.




Хостинг от uCoz moy.su ⓒ 2024